Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У Мінску адкрываецца выстава ізраільскага мастака, які нарадзіўся ў Баранавічах

У Мінску адкрываецца выстава ізраільскага мастака, які нарадзіўся ў Баранавічах

Андрыян Жудро і Ганна Зарніцкая. Фото: з архіва Ізабэлы СЛУЦКАЙ, Бат-Ям
У Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі 15 жніўня, а 16:00, адкрываецца выстава нашага земляка Андрыяна Жудро, яго жонкі Ганны Зарніцкай і ізраільскага фатографа Аліка Замосціна. Андрыян Жудро нарадзіўся і вырас у Баранавічах. Прага да мастацтва, да творчасці з’явілася ў яго яшчэ ў раннім дзяцінстве. І сёння ў бацькоўскім доме ў завулку Вільчкоўскага ў Баранавічах захоўваюцца яго юнацкія работы. А сучасны Андрыян Жудро – гэта цудоўныя сюжэты на тэмы Усходу, увага мастака да дробязяў, самарэалізацыя і поспех. За плячыма Андрыяна – мастацкае вучылішча імя Глебава, Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, праца на Далёкім Усходзе, шматлікія міжнародныя выставы і пленэры… Яго работы захоўваюцца ў музеях нашай краіны, Польшчы, Украіны, ЗША, а таксама Ізраіля, дзе ён жыве шмат год.   Як расказаў Андрыян Жудро, які напярэдадні выставы гасцяваў з жонкай у бацькоўскім доме ў Баранавічах, за апошнія гады ён шмат чаго паспеў, зрабіў яшчэ адзін крок у сваёй творчасці. І для яго вялікі гонар паказаць свае працы тым, хто жыве на зямлі, дзе ён нарадзіўся. Мастаку вельмі важная рэакцыя, водгукі землякоў, якія захочуць пазнаёміцца з творчасцю яго і яго суджанай. Сімвалічна і тое, заўважае аўтар, што выстава праходзіць на яго радзіме менавіта ў гістарычным музеі.   Яго жонка, Ганна Зарніцкая, нарадзілася ў Іркуцку. А да гэтага было мастацкае вучылішча ў родным горадзе, потым – Маскоўскі дзяржаўны абласны ўніверсітэт. Яна таксама даўно пераехала на сталае жыхарства ў Ізраіль. З 2010 года Ганна Зарніцкая – старшыня Аб’яднання прафесійных мастакоў Ізраіля. Яе творчыя работы зачароўваюць, у яе сваё бачанне свету, яна умее ўбачыць, як танцуюць на лузе коні, як б’юцца птушкі… І ў Ганны ўжо адбылося шмат персанальных выстаў у розных краінах свету, і яе творчыя працы захоўваюцца ў музеях многіх краін.   Падаецца, будзе цікавым і творчасць Аліка Замосціна, які “ўглядаецца ў жыццё праз аб’ектыў”.   Выстава арганізаваная пры падтрымцы амбасады Ізраіля ў Беларусі і беларускай амбасады ў Ізраілі. Працаваць выстава будзе да 15 верасня. А пасля гэтага, па словах мастака, з работамі змогуць пазнаёміцца і жыхары Баранавіч.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Барановичей

Фотофакт. В огороде жителя Барановичей выросла морковь-коса

Хотите узнать больше? Необычная морковь в виде роскошной девичьей косы выросла на участке у жителя второго Колпеницкого переулка города Барановичи Сергея Логинова, пишет 17

Уникальный дворец Радзивиллов в Барановичском районе продают практически за бесценок

Хотите узнать больше? Повторный аукцион по продаже дворца Радзивиллов пройдет 1 декабря. Лот продают с 80% скидкой от первоначальной стоимости — за 19 210 рублей, сообщает 34

На вокзале Барановичи-Полесские начали ремонт

Хотите узнать больше? На железнодорожном вокзале Барановичи-Полесские начата реконструкция его левого крыла. Центральная часть здания вокзала и правое крыло были 32

В Барановичах задержали 37-летнего эксгибициониста: за день он оголился перед четырьмя девочками

Хотите узнать больше? В Барановичах милиция задержала 37-летнего мужчину по подозрению в хулиганстве, сообщила официальный представитель УВД Брестского облисполкома Анна 26

В Бресте из-за теплой погоды начали отключать отопление в жилых домах

Хотите узнать больше? Процесс отключения тепла в квартирах начался 18 октября, пишет «Брестская газета» Из-за температуры около 20 градусов выше нуля в городе над Бугом 29

Правозащитники: российского философа Петра Рябова задержали в Барановичах. Он получил шесть суток

Хотите узнать больше? Российского философа Петра Рябова, лекцию которого в Гродно сорвал ОМОН, вчера задержали в Барановичах. Об этом сообщает правозащитный сайт 47

В домах многих районов Брестской области включили отопление

Хотите узнать больше? Более половины районов Брестской области начали отопление жилищного фонда, сообщил корреспонденту БЕЛТА начальник отдела котельного хозяйства и 103

Тепло поступает в дома во всех городах и районах Брестской области

Хотите узнать больше? Подача тепла в жилищный фонд налажена во всех городах и районах Брестской области, сообщил корреспонденту БЕЛТА начальник отдела котельного хозяйства 31