Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

«Я хачу, каб сын закрыў мае вочы, калі я памру»

«Я хачу, каб сын закрыў мае вочы, калі я памру»

Віктар Статкевіч паказвае фотаздымкі і граматы сына, 8 жніўня 2014 года Фото: Зміцер МАКАРЭВІЧ
Мікола Статкевіч – адзіны экс-кандыдат у прэзідэнты, якому дзейны прэзідэнт Лукашэнка дагэтуль не даруе волю. 12 жніўня Статкевіч сустрэў за кратамі ўжо чацвёрты дзень нараджэння. Пра дзяцінства, характар і шлях у палітыку «IP» пагутарыла з яго 88-гадовым бацькам Віктарам Паўлавічам, які жыве на самоце ў Баранавічах.  
 
Пра дзяцінства, характар і шлях у палітыку «IP» пагутарыла з яго 88-гадовым бацькам Віктарам Паўлавічам, які жыве на самоце ў Баранавічах.  Дзяцінства Гледзячы на малога Міколу, я не сказаў бы, што ён будзе палітыкам. Звычайнае дзіця. Хіба што вельмі акуратны быў, асабліва да адзення. Бывала, купім касцюмчыкі Сашу (старэйшы сын Статкевічаў. – Аўт.) і Міколу – дык старэйшы тыдзень паносіць адзенне, і яно ўжо ніякага выгляду не мае, а на Міколу касцюм быў заўжды як новенькі.
«Я хачу, каб сын закрыў мае вочы, калі я памру»


Кнігі
А вось шмат чыталі абодва сыны. І абодва пайшлі ў школу на год раней. Вучыліся добра – настаўнікі ўвесь час іх хвалілі. Хаця мы дзяцей асабліва не кантралявалі. Раслі ды раслі. Я за ўсё жыццё нават ні разу ў кут дзяцей не паставіў. Ды і не было за што іх караць.

Свой шлях
Мікола ніколі не любіў хадзіць па пройдзеным шляху, заўсёды шукаў свой. Калісьці ў школе ўсім класам даказвалі каля дошкі тэарэму. Мікола ў гэтым не ўдзельнічаў, крэмзаў нешта сваё ў сшытку. Настаўнік бачыў, што мой сын спрабуе выканаць заданне неяк па-свойму, і не чапаў. Дык пасля выйшла, што Мікола зрабіў доказ хутчэй за ўвесь клас.

Характар
Калі Мікола здаваў уступны экзамен у інжынерную зенітна-ракетную вучэльню ў Мінску, у яго ніяк не атрымлівалася рашыць нейкую задачу, з чаго ён зрабіў выснову, што ўмовы задання складзеныя няправільна. Ён падышоў да камісіі і сказаў пра памылку. Тады выкладчык прапанаваў яму сфармуляваць заданне правільна. Мікола сфармуляваў, і яму паставілі пяцёрку. Пасля той выкладчык  хваліў мне майго сына за характар: “Малайчына, не пабаяўся…”

Пагоны
Звязаць свой лёс з войскам Міколу ўгаварыў мужык жончынай сястры, які сам быў вайскоўцам. Служыў Мікола ў Карэліі, удасканальваў ракетную апаратуру. Аднойчы праводзіліся вучэнні, была штабная праверка, і нейкі пускавы механізм зламаўся, ніхто з маёраў і палкоўнікаў не змог наладзіць. Тады генерал кажа майму сыну: “А  што ты, лейтэнант, стаіш? Давай, паспрабуй!” А Мікола ўзяў ды паправіў. Тады генерал аддаў загад: майго сына прызначыць начальнікам эшалона, а маёра – яго падначаленым.

Праклятая палітыка
У тую праклятую палітыку Мікола палез у гарбачоўскія гады, калі ўзначаліў Беларускае згуртаванне вайскоўцаў. Пасля выступу на мітынгу ў Мінску супраць ГКЧП яго адразу забралі ў КДБ. Кадэбэшнік тады сказаў яму, маўляў, па табе турма плача. А тут па радыё перадаюць, што ГКЧП ляснуўся. І той жа кадэбэшнік умомант паціснуў Міколу руку. Адзін таварыш сына мне пазней сказаў: калі яны ішлі тады на плошчу – кожны ў думках развітаўся са сваімі сем'ямі. Калі б сітуацыя імкліва не змянілася, іх маглі б проста расстраляць.
«Я хачу, каб сын закрыў мае вочы, калі я памру»


Бацькі і дзеці
Мы ўвесь час адгаворвалі сына ад палітыкі, асабліва маці. Мы цудоўна разумелі, што гэта такое. А Мікола казаў, што гэта яго жыццё. Ён заўжды сам выбіраў свой шлях – задавальняла нас тое або не. Цяпер усё яго жыццё як пад дамоклавым мячом.
Турма
Майго сына ўжо дзясяткі разоў затрымлівалі і саджалі ў турму, але прывыкнуць да гэтага нельга. Вядома ж, што такое турма. Я цяпер усе вокны адчыняю, бо не магу, задыхаюся, а там жа ўсё замкнёна. Але што ж зробіш: Мікола не прымае ніякай дыктатуры.

Вязень сумлення
Чуў, што майго сына ў свеце прызналі вязнем сумлення. Але што з таго? Мне ўжо 88 гадоў, я жывы труп, і я хачу, каб сын закрыў мае вочы, калі я памру. У каго ёсць свае дзеці – той мяне зразумее.
«Я хачу, каб сын закрыў мае вочы, калі я памру»
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Барановичей

В Барановичах мужчины в масках с пистолетом и битой ворвались ночью в дом предпринимательницы

Хотите узнать больше? Преступников задержать не удалось - они скрылись до приезда милиции.<br clear="all" /> 22

"Она не очень переживает". Тренер из Люсино планирует жениться на беременной от него школьнице

Хотите узнать больше? "Мы ничего не могли сделать, потому что мама ученицы возмущалась: "Почему вы привязались к моей девочке? Какое ваше дело?" - вспоминает директор 28

Предприятие в Барановичах заплатит штраф и компенсацию за три спиленные липы

Хотите узнать больше? Проверка установила, что деревья спилили без разрешения.<br clear="all" /> 15

В Барановичах ликвидировали завод санэлектрозаготовок

Хотите узнать больше? Практически все рабочие получат место на других предприятиях Барановичей, они уже переходят на заводы автоматических линий и ЖБИ.<br clear="all" 31

Брестская область хочет "взяться за яйца" и производить полмиллиарда штук в год

Хотите узнать больше? Главное "яйценосное" предприятие области - ОАО "Барановичская птицефабрика".<br clear="all" /> 31