Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

90 год назад у Баранавічах заклалі Пакроўскі сабор

90 год назад у Баранавічах заклалі Пакроўскі сабор

Праект храма Фото: з кнігі Постройка Свято-Покровской церкви в Барановичах, 1929 Вільня
Будаўніцтва храма 6 жніўня 1924 года асвяціў епіскап Палескі і Пінскі Аляксандр. У далёкім 1908 годзе на месцы цяперашняга сабора ў Баранавічах была пабудавана драўляная праваслаўная царква. У 1915 годзе, падчас І сусветнай вайны, калі ў нашым горадзе знаходзілася Стаўка расейскага цара Мікалая ІІ, храм быў павялічаны прыбудовамі. Драўляная царква праіснавала нядоўга і згарэла ў 1921 годзе ў ноч на 19 красавіка (2 мая па новым стылі), пасля святочнай вячэрні Першага дня Вялікадня.   Раніцай на папялішчы сабралася ўся праваслаўная паства горада. Прыход пастанавіў узнавіць храм. Быў абраны камітэт па пабудове новай царквы, які ўзначалілі сенатар польскага Сейма Аляксей Назарэўскі, протаіерэй Павел Мацкевіч і царкоўны стараста Яроцкі.
 
90 год назад у Баранавічах заклалі Пакроўскі сабор
Царкоўна-будаўнічы камітэт Два гады польскія ўлады Наваградскага ваяводства не падпісвалі праект на пабудову царквы, якую спачатку хацелі аднавіць з дрэва. Тады камітэт з падтрымкаю архіепіскапа Дыянісія вырашыў збудаваць мураваны храм. Новы праект выканаў варшаўскі архітэктар Мікалай Абалонскі. Будаўніцтва царквы ацанілі ў 147 тысяч злотых (для прыкладу – пуд жыта тады каштаваў 2 злотых).   6 жніўня 1924 года адбылася закладка храма епіскапам Палескім і Пінскім Аляксандрам у прысутнасці мясцовых уладаў, вайсковага ганізона з аркестрам і шматтысячнай грамады праваслаўных і людзей іншых веравызнанняў.   З 1925 па 1928 год жыхары горада сабралі 36 тысяч злотых. Дзякуючы сенатару Назарэўскаму польскі ўрад на працягу трох год выдзяляў па 58 тысяч. Яшчэ 8 тысяч на пабудову царквы знайшоў Баранавіцкі гарадскі магістрат. Праз 4 гады ад пачатку будаўніцтва, 20 лістапада 1928 года, на храм былі ўрачыста ўсталяваны купалы. Пасля да 1931 года адбываліся працы ў сярэдзіне царквы, аздабляліся іканастасы, выкладалася мазаіка, прывезеная з Варшавы.
90 год назад у Баранавічах заклалі Пакроўскі сабор
Будаўніцтва пакроўскага сабора, 1928 год.   Руйнаванне праваслаўнага Варшаўскага сабора Аляксандра Неўскага пачалося ў 1924 годзе. Палякі спрабавалі пазбавіцца ад сімвала расейскага панавання. Але праваслаўным вернікам дазволілі зняць мазаікі, забраць іканастасы, абразы і царкоўную маёмасць. Некаторы час не ведалі, што з гэтым рабіць.   Дзякуючы намаганням сенатара польскага Сейма Аляксея Назарэўскага (які жыў у нашым горадзе і ўваходзіў у апазіцыйны ў парламенце Беларускі клуб), у 1926 годзе ў Баранавічы ў трох вагонах былі прывезены алтары, 10 ківотаў, 20 абразоў на дошках, 9 абразоў на дрэве і палатне, 3 мазаічныя абразы («Маці Божая Замілаванне», «Мітрапаліт Алексій», «Іосіф Волацкі»).   23 жніўня 1928 года мітрапаліт Дыянісій перадаў у Баранавічы іканастас з былой дамавой царквы Варшаўскага каралеўскага замка, 4 абразы на цынку, 7 двухстворкавых дубовых дзвярэй, 40 фрагментаў мазаікі і 13 скрыняў роспісаў на гіпсавых пласцінах – усё, што засталося ад Варшаваўскага сабора А. Неўскага. 30 фрагментаў мазаікі былі складзены ў 4 пано і змешчаны на ўнутраных ды вонкавых сценах баранавіцкай царквы. Яшчэ 10 фрагментаў дасюль ляжаць у сутарэннях храма, бо з іх немагчыма скласці цэласны малюнак.   4 кастрычніка 1931 года Баранавіцкі сабор Пакрова Багародзіцы быў асвечаны архіепіскапам Гродзенскім і Наваградскім Алексіем, з 1949 года доўгі час заставаўся адзіным дзеючым праваслаўным храмам у горадзе. У 1953 годзе царква была ўключана ў спіс помнікаў архітэктуры і ўзята пад ахову дзяржавы.  
90 год назад у Баранавічах заклалі Пакроўскі сабор
Мазаічная кампазіцыя «Хрыстос з данатарамі» Мазаіка, якая знаходзіцца ў баранавіцкім храме, мае звыш за 20000 адценняў смальты. Гэта смальта выраблялася ў майстэрні Фралова. Слой шкла пакрываўся сусальным золатам і зверху накладаўся яшчэ адзін слой шкла.   З мазаікі варшаўскага сабора, зробленай па творах  Віктара Васняцова, у Баранавічах ёсць толькі адзін фрагмент – «Табе радуецца». Гэта выява Маці Божай з сынам, памерам 4х4 м2, якая размешчана ўверсе горнага месца ў алтары. Некалі яна ўваходзіла ў вялікае пано.   Замежныя мастацтвазнаўцы лічаць цудам свету Баранавіцкі Пакроўскі сабор з яго мазаікай. На іх думку, пры добрай наладжанай прапагандысцкай рабоце наш горад мог бы стаць значным турыстычным цэнтрам, куды б ехалі людзі з розных краін, каб паглядзець найлепшыя мазаічныя мастацкія творы. Але, на жаль, шырокай вядомасці наш храм пакуль не мае. Сёння нават жыхары горада прызвычаіліся да нашай царквы ды не заўважаюць многага ці нават не ведаюць пра яе вартасць і значнасць.
90 год назад у Баранавічах заклалі Пакроўскі сабор

Храм, адроджаны ў Баранавічах Барановичский Покровский собор отмечает 80-летие
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Барановичей

На даче у жительницы Барановичей в начале января зацвел куст роз

Хотите узнать больше? Обычно его цветение начинается в июне и заканчивается в середине октября.<br clear="all" /> 134

Была ли амнезия? Милиция не подтверждает историю девушки из Барановичей, которой месяц не было дома

Хотите узнать больше? История, напоминающая сюжет кинофильма, похоже, оказалась выдумкой.<br clear="all" /> 77

В Барановичах ОМОН штурмом взял дом, в котором один из жильцов угрожал взрывом газа

Хотите узнать больше? 11 жильцов дома были эвакуированы, аварийные службы отключили электричество и газ, после чего милиция пошла на штурм. Мужчину задержали и увезли в 42

В Барановичах задержали двух "черных копателей"

Хотите узнать больше? Теперь им грозит до 500 рублей штрафа.<br clear="all" /> 157

Жители агрогородка Люсино уже год воюют с лесхозом за сохранение местного леса

Хотите узнать больше? Работники лесхоза спасают деревья от жука-короеда, а население считает, что подобные действия идут вразрез с его интересами.<br clear="all" /> 262

В Барановичах в пятиэтажке произошла вспышка газовоздушной смеси - пострадала пожилая женщина

Хотите узнать больше? Происшествие случилось днем 1 января в квартире на четвертом этаже пятиэтажного дома.<br clear="all" /> 125

В Барановичах открыли обновленную стоматологическую поликлинику за 274 тысячи долларов

Хотите узнать больше? Решение провести в старом здании поликлиники ремонт и реконструкцию было принято в 2011 году.<br clear="all" /> 139