Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Пад Баранавічамі ўзгадалі пра Першую сусветную вайну

Пад Баранавічамі ўзгадалі пра Першую сусветную вайну

Клірык Свята-Пакроўскага храма пратадзьякан Андрэй Гарбуноў распавёў пра стаўку Вярхоўнага Галоўнакамандуючага. Фото: Віктар СЫРЫЦА
Праўда, мерапрыемства арганізавалі жыхары горада і раёна, а не мясцовая ўлада. Баранавіцкая Рада Таварыства беларускай мовы ў межах кампаніі Асамблеі НДА «Зробім лепш» ладзіла 2 жніўня краязнаўчыя чытанні, прысвечаныя 100-м угодкам пачатку Першай сусветнай вайны (1914-1918) і становішчу баранавіцкай зямлі ў ваенныя і паваенныя гады. Мерапрыемства адбылося на сядзібе ТБМ у вёсцы Русіно.   Спачатку ўдзельнікі гістарычнага мерапрыемства праглядзелі дакументальны фільм “Першая сусветная вайна. Баранавічы”.  
Пад Баранавічамі ўзгадалі пра Першую сусветную вайну
Падчас чытанняў   Клірык Свята-Пакроўскага храма пратадзьякан Андрэй Гарбуноў распавёў пра стаўку Вярхоўнага Галоўнакамандуючага і дзейнасць праваслаўнай царквы ў Баранавічах у 1914-1915 гг.   Аўтар кнігі “Забытая вайна” Ірына Дубейка апавядала пра ўзбраенне, тактыку і асаблівасці баёў нямецкіх і рускіх войскаў на баранавіцкай зямлі, а таксама пра герояў Першай сусветнай вайны.  
Пад Баранавічамі ўзгадалі пра Першую сусветную вайну
Ірына Дубейка расказвае пра Баранавіцкую аперацыю 1916 года   Баранавіцкі даследчык гісторыі, аўтар кнігі “Недазволеная памяць” Аляксандр Татаранка адзначыў, што краязнаўцы Мікалай Падгайскі, Міхась Бернат, Аляксей Белы, Віктар Сырыца выявілі 35 забытых пахаванняў ахвяр Першай сусветнай вайны, 21 з якіх абследаваны і задакументаваны краязнаўцамі.  
Пад Баранавічамі ўзгадалі пра Першую сусветную вайну
Баранавіцкі гісторык Аляксандр Татаранка   Пра ахвяр газавай атакі ў 1916 годзе ля вёскі Вольна (Баранавіцкі раён) расказваў мясцовы жыхар Міхась Амялішка, бацька якога прымаў удзел у пахаваннях атручаных рускіх салдат. А Мікалай Падгайскі пазнаёміў удзельнікаў гістарычных чытанняў з лёсам дома Слізняў у Бартніках (Баранавіцкі раён), які ўяўляе, на думку краязнаўцы, гісторыка-культурную каштоўнасць.     Кандыдат гістарычных навук Дзяніс Лісейчыкаў адзначыў неабходнасць вывучэння не толькі рускіх, але і нямецкіх, аўстрыйскіх і польскіх архіваў, успаміны тагачасных удзельнікаў падзей, каб аб’ектыўна вывучыць і ацаніць абставіны 100-гадовай даўніны. Ён падарыў бібліятэцы сядзібы ТБМ кнігу “Беларусь у гады Першай сусветнай вайны 1914–1918. Зборнік дакументаў”, выдадзеную Дэпартаментам па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі, Нацыянальна-гістарычным архівам Беларусі ў 2014 годзе.  
Пад Баранавічамі ўзгадалі пра Першую сусветную вайну
Кандыдат гістарычных навук Дзяніс Лісейчыкаў (злева) падарыў бібліятэцы ТБМ кнігу   Урокі Першай сусветнай вайны для беларускага народа падсумаваў даследчык гісторыі баранавіцкай зямлі Міхась Бернат. Спрэчкі аб выніках вайны для Беларусі не сціхалі нават у перапынку. Удзельнікі імпрэзы пілі каву, елі хлеб “Развадоўскі” і працягвалі эмацыйна абмяркоўваць падзеі вайны нават падчас кавы-паўзы.  
Пад Баранавічамі ўзгадалі пра Першую сусветную вайну
Баранавіцкі краязнаўца Міхась Бернат    Усе ўдзельнікі краязнаўчых чытанняў падтрымалі прапановы старшыні Баранавіцкай рады ТБМ Віктара Сырыцы аб неабходнасці ліставання з мясцовымі і цэнтральнымі ўладамі па добраўпарадкаванні пахаванняў ахвяр Першай сусветнай вайны і наданні дому Слізняў у Бартніках гісторыка-культурнай каштоўнасці. А гісторык з Берасця Ігар Бараноўскі прапанаваў стварыць помнік беларускім уцекачам, якія бязвінна сталі ахвярамі гэтай жудаснай вайны.
Пад Баранавічамі ўзгадалі пра Першую сусветную вайну

Карта помнікаў і могілак Першай сусветнай вайны ў Баранавіцкім раёне Ставка Верховного Главнокомандующего в 1914 году в Барановичах
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Барановичей

Предприятие в Барановичах заплатит штраф и компенсацию за три спиленные липы

Хотите узнать больше? Проверка установила, что деревья спилили без разрешения.<br clear="all" /> 7

В Барановичах ликвидировали завод санэлектрозаготовок

Хотите узнать больше? Практически все рабочие получат место на других предприятиях Барановичей, они уже переходят на заводы автоматических линий и ЖБИ.<br clear="all" 24

Брестская область хочет "взяться за яйца" и производить полмиллиарда штук в год

Хотите узнать больше? Главное "яйценосное" предприятие области - ОАО "Барановичская птицефабрика".<br clear="all" /> 27

В Барановичах осудили 18-летнего парня за секс с несовершеннолетней: сейчас они муж и жена

Хотите узнать больше? В милицию сообщение поступило из больницы, когда девушка стала на учет по беременности.<br clear="all" /> 30

В Барановичах запретили установку антенн на фасадах историко-культурных ценностей

Хотите узнать больше? Также запрещено вешать антенны на фасадах домов на центральных улицах города.<br clear="all" /> 23