Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Чалавек з вялікай дарогі

Чалавек з вялікай дарогі

Зміцер Веліч у Нацыянальным парку Анапурна ў непальскіх Гімалаях на вышыні 5416 м. Шлях сюды займае 5-6 дзён. На каляровых стужках напісаны будысцкія мантры. Плакат па-англійску зычыць поспеху і прыемнай дарогі. Фото: архіў Змітра ВЕЛІЧА
За восем гадоў баранавіцкі вандроўнік Зміцер Веліч пабачыў ужо каля 40 краін свету. У маі падарожнік вярнуўся з самай працяглай у сваім жыцці вандроўкі  – у Гімалаі. Вярнуўшыся з вялікай дарогі, Зміцер Веліч даў згоду “IP” на гутарку па паняццях.

Вандроўны ген І мой дзед, і мой тата не сядзелі ўвесь час дома. Дзед збіраў грыбы і ягады ды вазіў прадаваць іх са сваёй вёскі ажно ў Піцер і Маскву. Бацька таксама ездзіў – гандляваў садавінай і гароднінай, пасля ганяў машыны з-за мяжы… Гэты вандроўны ген перадаўся і мне. Розніца хіба ў тым, што я падчас сваіх падарожжаў зарабляю не грошы, а эмоцыі.
Чалавек з вялікай дарогі
Зміцер Веліч падчас святкавання непальцамі фестывалю фарбаў Холі, падобнага да беларускага свята гукання вясны.
Чалавек з вялікай дарогі
Свята Холі ў Непале. У пачатку сакавіка сотні людзей ад старога да малога выходзяць на вуліцы, абліваюцца вадой і са словамі Хэпі Холі! пэцкаюць адзін аднаго рознакаляровымі фарбамі.
Чалавек з вялікай дарогі
Свята Холі ў Непале
Чалавек з вялікай дарогі
Даюць чаду! Непальцы адзначаюць свята Холі.
Чалавек з вялікай дарогі
Непалец падчас святкавання свята Холі
Пачатак
Вандраваць аўтаспынам – цікава і нядорага. Упершыню я зразумеў, што гэта магчыма, калі студэнтам паспрабаваў “злавіць машыну”, каб даехаць на канцэрт з Гародні ў Мінск. Тады мы прыехалі за 2,5 гадзіны, хаця цягнік ішоў 5 гадзін. Пасля былі Крым, Заходняя Украіна, Польшча, Каўказ, Сярэдняя Азія, Індыя, Тайланд…

Рызыка і сваякі
Мае родныя, асабліва мама і бабуля, вельмі хвалююцца, калі я дзесьці ў дарозе. Яны даведваюцца пра свет пераважна з тэлевізара, таму свет падаецца ім суцэльнай катастрофай. Безумоўна, любая вандроўка прадугледжвае пэўную рызыку, зрэшты, як і любы дзень нашага жыцця. Але за ўсе гэтыя гады ніхто ні разу не прыстаўляў мне нажа да горла. Ніколі нельга панікаваць і губляць галавы, бо вельмі шмат залежыць ад твайго стану і ўнутранай раўнавагі. У вандроўках мяне ніколі не пакідала адчуванне, нібыта нехта нясе і калыша мяне на руках.
Чалавек з вялікай дарогі
Сакура цвіце... Непал, Гімалаі.
Чалавек з вялікай дарогі
Сакура ў сонечных промнях... Непал, Гімалаі.
Цуды
Галоўнае – пазбавіцца стэрэатыпаў стабільнасці і камфортнасці, якіх не існуе нідзе ў свеце, вырашыцца і зрабіць антымеханічнае дзеянне, пакінуць зону камфорту… Вось тады з намі і пачынаюць здарацца сапраўдныя цуды.

Іран
Чалавек з вялікай дарогі
Па іранскіх кірмашах можна блукаць днямі...
Мяне дужа ўразілі іранцы. У Іране ты не можаш застацца галодным, заблукаць, заначаваць на вуліцы, бо абавязкова хто-небудзь запросіць цябе ў дом, накорміць і пакладзе спаць. У іранскім Кашане я выйшаў з цягніка а трэцяй гадзіне ночы, не ведаючы, куды ісці і што рабіць. Калі я адмахнуўся ад усіх таксоўшчыкаў, якія наляцелі на мяне гурмою, да мяне падышоў яшчэ адзін і прапанаваў паехаць да яго дадому і быць яго госцем. Ён карміў мяне тры дні, ладзіў экскурсіі, а пасля выправіў па ўсіх сваіх сваяках у Іране, якія таксама мяне песцілі.
Чалавек з вялікай дарогі
На вуліцы ў Іране...

Індыя
Пасля іранцаў індусы ўспрымаюцца як выпрабаванне. Яны бачаць у кожным еўрапейцу перадусім мех з грашыма, які ім трэба вытрэсці любым чынам. Кожная размова з індусам заканчваецца тым, што ты мусіш даць яму грошай. Але Індыя вельмі прыгожая, стракатая краіна, яе, напрыклад, бясконца прыемна фатаграфаваць.
Чалавек з вялікай дарогі
Індыйка прадае самаробныя коўдры турыстам на беразе акіяна, пакуль яе мужык ловіць рыбу. Любыя дадатковыя грошы - неабходнасць для індыйцаў, чый сярэдні заробак складае 100 - 200 долараў.
Чалавек з вялікай дарогі
Зміцер Веліч падчас здымкаў у індыйскім кіно Містар Фраўд з акторкаю Палаві Пурахіт. Зняцца ў індыйскім кіно ў ролі багатага еўрапейца любому беламу чалавеку вельмі лёгка. Запрасіць на здымкі вас могуць проста на вуліцы...

Непал і Гімалаі
Непал літаральна сарваў мне дах. У Гімалаях разумееш: калі Эдэм на Зямлі існуе, дык ён знаходзіцца тут. Горы – гэта храм на вольным паветры, у які заўсёды хочацца вяртацца. У гарах я танцаваў, спяваў, плакаў. Тут адчуваеш сваю бясконцасць, разумееш, што ўсё магчыма. Гэта адначасова і здзіўляе, і палохае, і акрыляе, надае сілаў. Пасля гор пачынаеш і сам сябе адчуваць невялікай гарою.
Чалавек з вялікай дарогі
Сабакі дурэюць ад ранішняга сонца пасля халоднай ночы ў непальскіх Гімалаях.

Дарога
Па сутнасці, усё ў свеце аднолькавае. Змяняюцца нормы маралі, культурныя традыцыі, кухня, прырода... Але гэта толькі дэкарацыі. Эпоха геаграфічных адкрыццяў даўно скончылася, таму вандроўка – гэта перадусім зведванне ўласнага свету. Насамрэч, усе шляхі вядуць не ў Рым ці кудысьці яшчэ, а да самога сябе. У іншых людзей ёсць рэлігіі, а ў мяне ёсць дарога, якая вывучае мяне, паказвае мяне самому сабе. У дарозе ты можаш глядзець на камень, карову, неба і адчуваць, што ты і ўсё гэта разам – адзін арганізм. Ды і сама дарога выступае як жывая субстанцыя, якая размаўляе з табою, адказвае на твае пытанні, выконвае твае жаданні, корміць і поіць… Як казаў Лао-цзы, свет можна спазнаць, нават не выходзячы з пакоя. Але, напэўна, каб прыйсці да гэтага,  спачатку трэба прайсці шмат дарог.
Чалавек з вялікай дарогі
Катманду - сталіца Непала. Уваход у гістарычны цэнтр, які ахоўваецца ЮНЭСКА, каштуе для турыстаў 10 долараў.

Шчасце
Падчас вандровак, калі даводзілася хадзіць пад дажджом і снегам або заблукаць уночы сярод гор, па-іншаму ўспрымаеш такія рэчы, як цяпло, утульнасць, ежа. Гэта суровы, дзікі кайф, пасля якога можна цэлы дзень сядзець нават у халодным горным прытулку, піць малочную гарбату і адчуваць сябе самым шчаслівым чалавекам на свеце.
Чалавек з вялікай дарогі
Звычайная горная стаянка для турыстаў ў непальскіх Гімалаях.

Беларусы
За апошнюю вандроўку я паспеў адвыкнуць ад Беларусі і беларусаў. Пасля майго вяртання ў Гомелі, а затым і ў Мінску найперш кідалася ў вочы наша пахмурнасць, некамунікабельнасць, варожасць адзін да аднаго. Было ўражанне, што беларусы заўтра рыхтуюцца пачаць атамную вайну. Напрыклад, у Індыі, у Непале, дзе людзі разоў у 10 бяднейшыя за нас, сустракаеш у мільён разоў больш усмешак...
Чалавек з вялікай дарогі
Непальская дзяўчынка на вуліцы ў мястэчку Мананг. Непальцы жывуць вельмі бедна. Сярэдні заробак не перавышае 100 долараў. Ад голаду насельніцтва ратуе сціплая прыватная сельская гаспадарка.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Барановичей

В Барановичах ликвидировали завод санэлектрозаготовок

Хотите узнать больше? Практически все рабочие получат место на других предприятиях Барановичей, они уже переходят на заводы автоматических линий и ЖБИ.<br clear="all" 13

Брестская область хочет "взяться за яйца" и производить полмиллиарда штук в год

Хотите узнать больше? Главное "яйценосное" предприятие области - ОАО "Барановичская птицефабрика".<br clear="all" /> 24

В Барановичах осудили 18-летнего парня за секс с несовершеннолетней: сейчас они муж и жена

Хотите узнать больше? В милицию сообщение поступило из больницы, когда девушка стала на учет по беременности.<br clear="all" /> 27

В Барановичах запретили установку антенн на фасадах историко-культурных ценностей

Хотите узнать больше? Также запрещено вешать антенны на фасадах домов на центральных улицах города.<br clear="all" /> 21

СК все же возбудил дело по взрыву баллона в VW на заправке, где мужчине оторвало ногу

Хотите узнать больше? Предыдущее постановление об отказе в возбуждении дела отменено: "Проверка проведена неполно".<br clear="all" /> 29