Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

60 год таму ліквідавалі Баранавіцкую вобласць

60 год таму ліквідавалі Баранавіцкую вобласць
60 год таму ліквідавалі Баранавіцкую вобласць
Карта Беларускай ССР 1940 года 8 студзеня 1954 Баранавіцкую вобласць падзялілі паміж  Брэсцкай, Гродзенскай, Маладзечанскай і Мінскай абласцямі. Калі Баранавічы знаходзіліся ў складзе Польшчы, яны лічыліся павятовым горадам і ўваходзілі ў склад Наваградскага ваяводства. Ужо праз месяц пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР Наваградскае ваяводства было ператворана ў Баранавіцкую вобласць згодна з Пастановай ЦК КП(б)Б «Пра вобласці і абласныя цэнтры Заходняй Беларусі» ад 19 лістапада 1939 года. Наш горад, які ўжо за Польшчай быў большы за Навагрудак і лічыўся да таго важным  чыгуначным вузлом, стаў  нарэшце цэнтрам новай вобласці.   На наступны дзень былі вызначаны межы новай тэрытарыяльнай адзінкі. У склад  Баранавіцкай вобласці ўвайшлі былыя паветы Польшчы: Баранавіцкі, Навагрудскі, Слонімскі, Шчучынскі, Лідскі, Нясвіжскі, Стаўбцоўскі, а таксама часткова Валожынскі і Гродзенскі паветы. Вобласць межавала з Літоўскай Рэспублікай, а таксама з Вілейскай, Мінскай, Пінскай, Брэсцкай і Беластоцкай абласцямі БССР.   15 студзеня 1940 года Пастановай Вярхоўнага Савета БССР «Аб утварэнні раёнаў у Баранавіцкай, Беластоцкай, Брэсцкай, Вілейскай і Пінскай абласцях БССР» паветы скасаваны, а вобласць падзелена на раёны.   У склад Баранавіцкай вобласці на той час уваходзілі наступныя 26 раёнаў: Быценьскі, Валеўкаўскі, Васілішкаўскі, Валожынскі, Воранаўскі, Гарадзішчанскі, Дзятлаўскі, Жалудоцкі, Зельвенскі, Івянецкі, Іўеўскі, Клецкі, Казлоўшчынскі, Лідскі, Ляхавіцкі, Любчанскі, Мірскі, Мастоўскі, Нясвіжскі, Наваградскі, Навамышскі, Радуньскі, Слонімскі, Стаўбцоўскі, Шчучынскі і Юрацішкаўскі. Напрыканцы 1940 года Валеўкаўскі раён быў пераназваны ў Карэліцкі.   Гарады Баранавічы і Ліда вылучаліся ў самастойныя адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі абласнога падпарадкавання. Таксама ў вобласць ўваходзілі 7 гарадоў раённага падпарадкавання (Валожын, Клецк, Ляхавічы, Навагрудак, Нясвіж, Слонім і Стоўбцы), 10 гарадскіх пасёлкаў і 367 сельсаветаў. Агулам Баранавіцкая вобласць займала 23,3 тысячы км кв., з насельніцтвам 1,185 млн чалавек (для параўнання, у Брэсцкай вобласці ў 2011 годзе пражывае 1,395 млн чалавек, вобласць займае 32,8 тысячы км кв.).   Летам 1944 года Сталін перадаў 17 раёнаў Беластоцкай вобласці камуністычнай Польшчы. З раёнаў, якія засталіся ў БССР, пачалі фармаваць Гродзенскую вобласць. Для яе павелічэння 20 верасня 1944 года з Баранавіцкай вобласці выключылі Васілішкаўскі, Воранаўскі, Жалудоцкі, Зельвенскі, Лідскі, Мастоўскі, Радуньскі і Шчучанскі  раёны, а таксама горад Ліду.  
60 год таму ліквідавалі Баранавіцкую вобласць
Баранавіцкая вобласць у 1945 годзе У той самы дзень у склад новастворанай Маладзечанскай вобласці адышлі Валожынскі, Іўеўскі і Юрацішкаўскі раёны.   Баранавіцкая вобласць зменшылася да 13,7 тыс. км кв., і ў яе склад уваходзіла ўжо 15 раёнаў: Быценьскі, Гарадзішчанскі, Дзятлаўскі, Івянецкі, Клецкі, Казлоўшчынскі, Карэліцкі, Любчанскі, Ляхавіцкі, Мірскі, Нясвіжскі, Навагрудскі, Навамышскі, Слонімскі і Стаўбцоўскі. У 1949 годзе ў вобласці пражывала толькі 654 тысячы чалавек. Лясы займалі 29,5% плошчы вобласці.   У пачатку 1954 года ў СССР пачало адбывацца ўзбуйненне тэрытарыяльна-адміністрацыйных адзінак. У сувязі з гэтым 8 студзеня 1954 года Баранавіцкая вобласць была ліквідавана. Яе раёны былі падзелены паміж Брэсцкай, Гродзенскай, Маладзечанскай і Мінскай абласцямі.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Барановичей

СК все же возбудил дело по взрыву баллона в VW на заправке, где мужчине оторвало ногу

Хотите узнать больше? Предыдущее постановление об отказе в возбуждении дела отменено: "Проверка проведена неполно".<br clear="all" /> 14

Глава СК России взял под личный контроль дело о гибели в питерском роддоме женщины из Барановичей

Хотите узнать больше? Александр Бастрыкин поручил тщательно проверить все факты и дать объективную оценку действиям медработников.<br clear="all" /> 14

Жителя Барановичей подозревают в насилии над 68-летней женщиной

Хотите узнать больше? Подозреваемый на улице угрожал пожилой женщине и пытался склонить ее к близости.<br clear="all" /> 13

Смерть из-за врачебной ошибки. В России после родов умерла женщина из Барановичей

Хотите узнать больше? Экспертная комиссия выдала заключение: смерть женщины можно было предотвратить, если бы врачи своевременно сделали кесарево сечение.
73

Наследие ядерной эпохи: некогда секретный объект в лесах под Барановичами

Хотите узнать больше? Мы побывали на месте ремонтно-технической базы около барановичского аэродрома, куда сейчас приезжают только грибники и мародеры.
55

Коровы тонут в грязи. Жители деревни в Барановичском районе жалуются на бесхозяйственность на ферме

Хотите узнать больше? Первый зампред райисполкома объяснил ситуацию тем, что у руководителя хозяйства не было свободного трактора.
53

В Барановичском районе браконьер перед инспекторами пытался выдать дикого кабана за косулю

Хотите узнать больше? В Барановичском районе сотрудники Госинспекции охраны животного и растительного мира задержали руководителя охоты, который незаконно добыл и разделал 83

В Барановичах вор-"фокусник" обманывает продавцов магазинов

Хотите узнать больше? За последние дни в Барановичский ГОВД поступило сразу два заявления, в которых рассказывается о случаях обмана продавцов неизвестным мужчиной, пишет 101