Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

"У вёсцы адно мы, старыя карчы, дажываем"

"У вёсцы адно мы, старыя карчы, дажываем"
"У вёсцы адно мы, старыя карчы, дажываем"

Міхнаўшчына знаходзіцца за 20 км ад Баранавіч, і жыць гэтай вёсцы засталося столькі, колькі засталося жыць яе апошнім чатыром жыхарам. Яны распавядаюць Intex-press пра вёску, горад і свой лёс.
"У вёсцы адно мы, старыя карчы, дажываем"
Анатоль Маруцік, Лёня Данількевіч, Ніна Данількевіч і Феня Пракопчык – чатыры апошнія жыхары вёскі Міхнаўшчына на адзінай вясковай вуліцы.

А яшчэ ў 60-я – 70-я гады тут жыло больш за 20 сем'яў.   “Весела ў нас было. Сем'і былі вялікія, у некаторых хатах па дзевяць дзяцей  нараджалася”, – успамінае Феня Пракопчык.   Раней вёска належала моцнаму калгасу са свінарнікам, цялятнікам, стайнямі, дзе працавалі ўсе міхнаўшчынскія жыхары. А апошнім часам моладзь раз'ехалася па гарадах. У вёсцы засталіся адны старыя.   “Дзеці ўжо не вернуцца жыць у вёску. У горадзе ў іх свае сем'і, яны  прывыклі ўжо жыць там. А тут што яны будуць рабіць, як жыць?”, – кажа Феня Пракопчык.  
"У вёсцы адно мы, старыя карчы, дажываем"
Адзіная вуліца вёскі Міхнаўшчына ранкам 7 лістапада.

Хата на пярэднім плане належыць Ніне Данількевіч. У самай далёкай, што блакітнага колеру, жыве Лёня Данількевіч. Астатнія дамы пакінутыя. Цяпер у вёсцы засталося 13 хат, з якіх жылыя толькі пяць.   “Некаторыя хаты вывезлі, некаторыя згарэлі, у адну прыязджае дачнік”, – распавядае Анатоль Маруцік.   Міхнаўшчына была ў Мядзеневіцкім сельсавеце, а ад гэтага года, з ліквідацыяй яго, пачала ўваходзіць ужо ў склад Сталовіцкага сельсавета. Такім чынам, да найбліжэйшага начальства вяскоўцам цяпер – не два кіламетры, як раней, а ўсе дзесяць. Да найбліжэйшага мястэчка Гарадзішча – удвая менш, каля 5 км. Але каб даехаць туды аўтобусам ці папуткай, трэба прайсці полем два

"У вёсцы адно мы, старыя карчы, дажываем"
Лёня Данількевіч, якой 82 гады, у кухні сваёй хаты з цыбуляй, якую пасадзіла і сабрала ўласнымі рукамі.

Лёня Данількевіч засталася без свайго мужа яшчэ 30 гадоў таму. Сёння да яе рэгулярна прыязджаюць дзеці і ўнукі, каб дапамагчы маці.   “Мае дзеці харошыя – усё ўмеюць рабіць. Многія гарадскія цяпер панамі пасталі: адрабілі свае часы, прыйшлі і ляжаць”, – кажа Лёня Данількевіч.   Але перабірацца ў горад да дзяцей Лёня не хоча: “Ехаць, каб сядзець на гэтых паверхах – не! Мой сын на 8-ым паверсе жыве, дык адтуль жа і чалавека не ўгледзіш”.   Пра сваё здароўе Лёня Данількевіч дадае: “Я дык яшчэ трохі дзяржуся –  астатнія нашы людзі зусім слабыя”.   Сваёй бальніцы або хаця б амбулаторыі ў Міхнаўшчыне ніколі не было. Бліжэйшая амбулаторыя адсюль знаходзіцца ў Гарадзішчы  
"У вёсцы адно мы, старыя карчы, дажываем"
Правадное аднаканальнае радыё працуе на кухні ў Лёні Данількевіч.

Радыё і тэлевізар – адзіныя забаўкі для жыхароў вёскі. У хаце бабулі Лёні Данількевіч радыё не выключаецца нават тады, калі працуе тэлевізар.   "Цяпер, каб не тэлевізар, дык я не ведаю, чым нам тут заняцца было б. Вось вы прыйшлі, а я глядзела "Свадьбу в Малиновке", яе даўно ўжо чамусьці не паказвалі", – распавядае Лёня Данількевіч.   Па яе словах, калісьці жыццё ў Міхнаўшчыне выглядала весялей.   "Моладзь хадзіла на танцы ў клуб у суседнія Мядзеневічы ці наймала ў нядзельку музыканта і ладзіла скокі з музыкай у чыёй-небудзь хаце", – распавядае Лёня Данількевіч.  
"У вёсцы адно мы, старыя карчы, дажываем"
Анатоль Маруцік, якому 79 гадоў, каля вясковай дарогі, што падзяляе вёску на дзве часткі.

Анатоль Маруцік  распавядае, што калісьці яго сям'я жыла на лясным хутары Нячэхі, а ў 50-я гады пераехала ў Міхнаўшчыну. У дзеда Анатоля ёсць дачка, сын і ўнукі, якія жывуць у Баранавічах. Яны па чарзе прыязджаюць ў адведкі да бацькі кожныя выхадныя. Дзеці прывозяць прадукты і нарыхтоўваюць ваду і дровы на цэлы тыдзень.   "Унукі таксама любяць прыязджаць. Я ж ім стыпендыю плачу. Раней па 50 тысяч даваў, а як пенсію мне дабавілі, дык і я дабавіў, цяпер даю па 100 тысяч. А на дзень нараджэння сыну і дачцэ па мільёне даю, унукам – па 500 тысяч, нявестцы таксама даю… Кожны месяц трэба камусьці даваць, але мне хапае", – кажа Анатоль Маруцік. Па яго словах, ён мае пенсію крыху больш за два мільёны рублёў.   "Я сваім жыццём задаволены, але жыць на свеце мне ўжо не хочацца. Хацелася б яшчэ што зрабіць, але ўжо не магу", – кажа Анатоль Маруцік.   Дзядуля ўжо не можа перасоўвацца без кія, ён слепаваты на адно вока і амаль глухі, таму яму трэба ўвесь час крычаць у вуха.   "Вось гора! Усё адно як дурны чалавек, калі глухі", – кажа дзед пра свой стан.   Падчас гутаркі ён пачынае моцна хвалявацца і тады чуе яшчэ горш.   "Ды я не хвалююся, яно само хвалюецца", – адказвае на супакаенне Анатоль Маруцік. Праз свае хваробы дзядуля рэдка выходзіць у вёску і зусім не наведваецца ў госці да суседзяў:   "Я пакуль апрануся і азуюся – паўгадзіны пройдзе. Адну нагу азую – перадыхну, пасля другую – зноў перадыхну…", – тлумачыць стары.    Але перабірацца ў горад да дзяцей ён не хоча: "Пакуль я на той пяты паверх залезу, то зусім задыхнуся".  
"У вёсцы адно мы, старыя карчы, дажываем"
Адзін з нешматлікіх старых фотаздымкаў, зробленых калісьці ў Міхнаўшчыне і якія захаваліся на сённяшні дзень. Людзей, якія сфатаграфаваныя на ім, ужо даўно няма.

На фотаздымку суседзі Анатоля Маруціка. Хата, на фоне якой фатаграфуецца сям'я, цяпер стаіць пустая.   На фотаздымку відаць, што кашулі бацькі, сына і дачкі пашытыя з адной матэрыі ў палоску.   Сёння цяжка сказаць, калі ўзнікла Міхнаўшчына. Але вядома, што тапонім пайшоў ад імя Міхна або Міхно, які калісьці валодаў гэтымі землямі. Да вайны ў Міхнаўшчыне налічваўся хіба з дзясятак хат і было ўсяго два прозвішчы на вёску – Данількевічы і Пракопчыкі. У 50-я гады, калі пачалі актыўна зганяць хутаранаў у вёскі, у Міхнаўшчыну з навакольных хутароў разам з хатамі перабраліся некалькі сялян, у тым ліку і Маруцікі.  
"У вёсцы адно мы, старыя карчы, дажываем"
Феня Пракопчык, якой 83 гады, са сваім сабакам на панадворку.

Муж Фені Пракопчык памёр яшчэ ў 1975-ым, а дзеці пераехалі ў горад, таму Феня даўно прывыкла жыць адна.   "Калі муж памёр, людзі казалі мне, каб я не адпускала ад сябе ў горад ўсіх сыноў. Але каб адпусціла б двух – трэці пакрыўдзіўся б: чаму яго ўтрымала. Сказала ўсім урэшце: едзьце, але будзеце прыязджаць і дапамагаць мне…", – кажа Феня Пракопчык.   Два гады таму адзін з трох сыноў Фені памёр. Астатнія сыны жывуць у гарадскіх інтэрнатах, таму яны не могуць паклікаць маці жыць да сябе.   "І дзеці ўжо не вернуцца жыць у вёску. У іх свае сем'і ў горадзе, яны ўжо прывыклі жыць там. А тут што яны будуць рабіць, як жыць? У вёсцы адно мы, старыя карчы, дажываем. Наперадзе ў нас – толькі яма", – кажа Феня Пракопчык.  
"У вёсцы адно мы, старыя карчы, дажываем"
Сямейная магіла Данількевічаў на могілках у вёсцы Міхнаўшчына.

Агулам на могілках некалькі дзясяткаў магіл. Яны прыбраныя, упрыгожаныя штучнымі кветкамі, хаця некаторыя помнікі патрабуюць рамонту. На іх – тыя самыя прозвішчы, што і ў вёсцы.   "Не застанецца нас – прыедзе бульдозер, зграбе ўсё, вось і не будзе нашай Міхнаўшчыны", – кажа Анатоль Маруцік пра няўхільны лёс сваёй вёскі.   Сёння беларуская дзяржава падтрымлівае развіццё буйных аграгарадкоў, а маленькія вёскі накшталт Міхнаўшчыны імкліва выміраюць.  
"У вёсцы адно мы, старыя карчы, дажываем"
Самая старая жыхарка вёскі Міхнаўшчына Ніна Данількевіч, якой 86 гадоў, на ганку сваёй хаты.

Калісьці ў Ніны Данількевіч быў муж і чацвёра сыноў. Сёння застаўся толькі адзін сын, цяпер ён ляжыць у бальніцы.   "Але я не магу яго адведаць, бо нават да аўтобуса ўжо не дайду", – кажа бабулька.   Ад хаты Ніны Данількевіч да найбліжэйшага аўтобуснага прыпынку ў вёсцы Калдычэва – не менш за два кіламетры па грунтовай дарозе. Праз Калдычэва ў Баранавічы шмат разоў на дзень ходзіць аўтобус, білет каштуе 7200-8500 рублёў.    
"У вёсцы адно мы, старыя карчы, дажываем"

Анатоль Маруцік, Феня Пракопчык, Ніна Данількевіч і Лёня Данількевіч  купляюць прадукты ў аўталаўцы ўдзень 7 лістапада. Прыезд аўталаўкі ў вёску – нагода для чатырох старых, каб сустрэцца.   "Калі я раптам не прыходжу да аўталаўкі, бабы адразу ідуць да мяне глядзець, ці што не здарылася", – кажа Анатоль Маруцік.   Аўталаўка Баранавіцкага раённага спажывецкага таварыства прыязджае ў вёску Міхнаўшчына двойчы на тыдзень – у панядзелак і чацвер. Тут можна набыць распушчальную каву, кетчуп і нават савецкае шампанскае. А вось кефіру, пра які пыталіся вяскоўцы, гэтым разам чамусьці не было.    
"У вёсцы адно мы, старыя карчы, дажываем"
Від на вёску Міхнаўшчына з лесу.   Літаральна за сто метраў адсюль, у лесе, знаходзіцца месца масавага забойства каталіцкіх святароў падчас Другой сусветнай вайны. Сёння на гэтым месцы стаіць мемарыяльны крыж і помнік.   Лес, што падступае да Міхнаўшчыны з боку Наваградскае шашы, раней называўся Ляхаўка. У гады вайны тут расстралялі некалькі тысяч вязняў Гарадзішчанскага гета і Калдычэўскага лагера смерці, якія знаходзіліся за некалькі кіламетраў адсюль. У лесе за два кіламетры ад Міхнаўшчыны, пры самай дарозе на Наваградак, створаны вялікі "Мемарыял ахвярам фашызму".
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Барановичей

На даче у жительницы Барановичей в начале января зацвел куст роз

Хотите узнать больше? Обычно его цветение начинается в июне и заканчивается в середине октября.<br clear="all" /> 121

Была ли амнезия? Милиция не подтверждает историю девушки из Барановичей, которой месяц не было дома

Хотите узнать больше? История, напоминающая сюжет кинофильма, похоже, оказалась выдумкой.<br clear="all" /> 62

В Барановичах ОМОН штурмом взял дом, в котором один из жильцов угрожал взрывом газа

Хотите узнать больше? 11 жильцов дома были эвакуированы, аварийные службы отключили электричество и газ, после чего милиция пошла на штурм. Мужчину задержали и увезли в 22

В Барановичах задержали двух "черных копателей"

Хотите узнать больше? Теперь им грозит до 500 рублей штрафа.<br clear="all" /> 150

Жители агрогородка Люсино уже год воюют с лесхозом за сохранение местного леса

Хотите узнать больше? Работники лесхоза спасают деревья от жука-короеда, а население считает, что подобные действия идут вразрез с его интересами.<br clear="all" /> 255

В Барановичах в пятиэтажке произошла вспышка газовоздушной смеси - пострадала пожилая женщина

Хотите узнать больше? Происшествие случилось днем 1 января в квартире на четвертом этаже пятиэтажного дома.<br clear="all" /> 118

В Барановичах открыли обновленную стоматологическую поликлинику за 274 тысячи долларов

Хотите узнать больше? Решение провести в старом здании поликлиники ремонт и реконструкцию было принято в 2011 году.<br clear="all" /> 128