Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У палацава-паркавым ансамблі “Грушаўка” ў адзін дзень пройдуць адразу два фестывалі культуры

У палацава-паркавым ансамблі “Грушаўка” ў адзін дзень пройдуць адразу два фестывалі культуры
Сядзіба Рэйтанаў у Грушаўцы. Малюнак Напалеона Орды XIX ст. Фестываль традыцыйнай культуры “З крыніц спрадвечных” – ад аддзела культуры Ляхавіцкага райвыканкама і міжнародны фестываль сучаснага эксперыментальнага мастацтва “Дах” – ад арт-суполкі імя Тадэвуша Рэйтана пройдуць 18 жніўня на былой сядзібе Рэйтанаў у в. Грушаўка Ляхавіцкага раёна.
Падрабязная праграма XII-га раённага свята фальклорнага мастацтва “З крыніц спрадвечных” цалкам размешчана на сайце Ляхавіцкага райвыканкама. У межах праграмы – выставы і дэманстрацыя традыцыйных беларускіх рамёстваў, мастацкіх вырабаў, страваў і інш.
У палацава-паркавым ансамблі “Грушаўка” ў адзін дзень пройдуць адразу два фестывалі культуры
Сядзіба ў Грушаўцы ў нашы дні. Фота -- Алесь Гізун   Як паведамілі куратары фестывалю “Дах”-XXI, з іх боку чакаюцца перфомансы (тэатр “EYE!” і суполка “Экзарцыстычны GESAMTKYNSTWERK”), музыка (ROOMDARK, ZARTIPO, ACID, VESICATORIA, PAVEL AMBIONT, PROJECT “?!” – з Мінска, КАБЫ-КАБЫ – з Баранавіч ды інш.), паэтычныя выступы (ад беларускіх, украінскіх ды розных іншых паэтаў), жывапіс (ад мастака Алеся Родзіна і суполкі “Neon Head”), фотавыставы і інш.   Таксама прагназуюцца імпрэзы ад сяброў фестывалю – музея-сядзібы “Пружанскі палацык” (Пружаны) і арт-хаўса “Тахелес” (Берлін).
У палацава-паркавым ансамблі “Грушаўка” ў адзін дзень пройдуць адразу два фестывалі культуры
Капліца Рэйтанаў у Грушаўцы. Фота і мастацкая апрацоўка -- Сяргей Чарановіч   Сёлета фестываль сучаснага мастацтва “Дах” ладзіцца пад слоганам “Тадэвуш Рэйтан. Імя, выкрэсленае з гісторыі”, таму не дарма месцам правядзення абрана менавіта в. Грушаўка, дзе нарадзіўся Тадэвуш Рэйтан.   Гістарычная даведка ад арт-суполкі імя тадэвуша Рэйтана:   Ліцвін-беларус Тадэвуш Рэйтан (1741-1780) , дэпутат Наваградскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага на Надзвычайны сойм Рэчы Паспалітай 1773 – 75гг., увайшоў у гісторыю дзякуючы сваёй спробе сарваць сойм, які павінен быў узаконіць Першы падзел Рэчы Паспалітай. Імя Тадэвуша Рэйтэна сталася адмысловым сімвалам шчырага і нязломнага патрыятызму. З цягам часу імёны слаўных ліцвінаў-беларусаў выпалі з нашай гісторыі. Каб выправіць гістарычную несправядлівасць, гэтым годам мы праводзім нашы фэстывалі пад сцягам вяртання Бацькаўшчыне імёнаў тых слаўных яе сыноў, якія сталі на абарону незалежнасці Радзімы. Таму гэты фестываль, які ладзіцца на радзіме Рэйтэна, гэта і наш знак павагі да яго памяці, і яшчэ адна нагода нагадаць нам, беларусам, пра забытага Героя.
На эту же тему
"Красата сумасшэдшая і... закінутая"
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Барановичей

В Барановичах теперь можно заказать доставку лекарств

Хотите узнать больше? В Барановичах запущена первая доставка лекарств. Заказывать можно безрецептурные препараты, медицинские изделия, косметику и медтехнику. Сервис

Журналистов TUT.BY перевели в барановичский ИВС - как раз в тот день, когда им можно передать передачи

Хотите узнать больше? Делать передачи в ЦИП на Окрестина можно только один раз в неделю - по четвергам. Поэтому сегодня с самого утра коллеги и родные журналистов пришли

В Барановичах «гадалка» оставила пенсионерку без золотой цепочки

Хотите узнать больше? Во время беседы гадалка узнала, что женщине нездоровится, и пообещала "снять с нее порчу".

В Барановичах откроется жесткий дискаунтер «Грошык»

Хотите узнать больше? Магазин находится на улице Тексер, 2а напротив дошкольного центра развития ребенка № 2.

Музколледж в Барановичах закрыли на дезинфекцию из-за COVID-19

Хотите узнать больше? Некоторые преподаватели и студенты направлены на самоизоляцию.