Закрыть

Выберите город

Закрыть

Мірскія — нашчадкі Рурыкавічаў?

ARCHE - Навука | 27-11-2012
Мірскія — нашчадкі Рурыкавічаў?

Прозвішча Мірскі ў свядомасці жыхароў Беларусі ў першую чаргу асацыюецца з двайным прозвішчам Святаполк-Мірскі, якое мелі прадстаўнікі шляхецкага роду герба "Бялыня".

Род Мірскіх упершыню ўзгадваецца ў пісьмовых крыніцах ХVІ стагоддзя. У пачатковы перыяд ніхто з Мірскіх не тытулаваўся князямі. Больш за тое, у дакументах таго часу Мірскія адзначаюцца як небуйныя землеўладальнікі на тэрыторыі Браслаўскага павета, выхадцы са служылых людзей. Пазней, у ХVІІІ стагоддзі, прадстаўнікі роду Мірскіх пачалі залічваць сябе да княжацкага роду. Яны сцвярджалі, што маюць тое ж самае паходжанне, што і князі Вялікага Княства Літоўскага — Святаполк-Чацвярцінскія. Як і Чацвярцінскія, Мірскія да свайго прозвішча дабавілі прыдомак Святаполк, каб падкрэсліць, што паходзяць ад Святаполка Ізяславіча, вялікага князя кіеўскага, або Святаполка Акаяннага. Аднак многія сучаснікі Мірскіх, а таксама даследчыкі літоўска-рускіх князёў не прызнавалі княжацкага паходжання Мірскіх і называлі іх псеўдакнязямі. І ўсё ж прадстаўнік роду Мірскіх Тамаш-Багуміл-Ян Мірскі, абапіраючыся на сямейныя традыцыі, дамогся ў 1821 годзе ад Сената Польскага Каралеўства прызнання княжацкай годнасці. А пазней (у 1861 годзе) і ў Расійскай імперыі Мірскім было дазволена называцца князямі: род Святаполк-Мірскіх быў зацверджаны ў старажытнай дваранскай годнасці і ўнесены ў шостую частку (як старажытны нетытулаваны дваранскі род) і ў пятую частку (як княжацкі род) радаслоўных кніг Віленскай, Мінскай і Харкаўскай губерняў.

 

Славутыя прадстаўнікі роду

 

Рыгор Мірскі (год нараджэння невядомы, памёр у 1661 годзе), праславіўся як вайсковы дзеяч. Ён прымаў удзел у вайне Рэчы Паспалітай са Швецыяй (1600 — 1629 гг.) і Расіяй (1609 — 1618). Штурмаваў занятыя казакамі Рэчыцу, Пінск, камандаваў калонай пры аблозе Бабруйска, удзельнічаў у Лоеўскай бітве. Рыгор Мірскі прыняў удзел у падпісанні вядомага Кейданскага дагавора (1655) аб устанаўленні уніі Вялікага Княства Літоўскага са Швецыяй.

 

Тамаш Мірскі (1738 — 1793) — генерал-ад'ютант польнай булавы ВКЛ, маршалак Браслаўскага павета. Прымаў удзел у абранні караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

 

Станіслаў Войцех Мірскі (1756 — 1805) — вялікі пісар Вялікага Княства Літоўскага, пасол на сеймы 1784, 1788. Адзіным з арганізатараў паўстання 1794 года пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі супраць расійскай акупацыі і прускай інтэрвенцыі.

 

Дзмітрый Іванавіч Мірскі (1824 — 1899) — генерал-ад'ютант, член Дзяржаўнага савета, камандзір палка падчас Крымскай вайны, кутаіскі генерал-губернатар.

 

Мікалай Іванавіч Мірскі (1833 — 1898) — генерал-ад'ютант, генерал ад кавалерыі, член Дзяржаўнага савета, у руска-турэцкую вайну камандаваў дывізіяй, наказны атаман Войска Данскога. Менавіта Мікалай Святаполк-Мірскі набыў у 1891 годзе Мірскі замак разам з навакольнымі маёнткамі. Дзякуючы яго намаганням у Міры быў пабудаваны вінакурны завод, двухпавярховы палац, закладзены парк.

 

Пётр Дзмітрыевіч Мірскі (1857 — 1914) — міністр унутраных спраў Расіі.

 

Міхаіл Мікалаевіч Мірскі (1870 — 1938) — дыпламат, служыў павераным Расійскай імперыі у Пекіне, Мюнхене, Стамбуле, Балгарыі. Вылучаўся сваёй эрудыцыяй, ведаў шмат заходнееўрапейскіх і ўсходніх моў. У 1921 годзе мястэчка Мір адышло да Польшчы, і ў гэтым жа годзе Міхаіл Мірскі перабраўся ў Мір і ўзяўся за рэстаўрацыю замка. Нават прэзідэнт Польшчы Ігнацій Масціцкі, які наведаў Мір у 1929 годзе, высока ацаніў работу Міхаіла.

 

Паходжанне прозвішча

 

Гісторыкі сведчаць, што ў 1891 годзе князь Мікалай Святаполк-Мірскі набыў у княгіні Марыі Львоўны Гагенлоэ-Шылінгфюрст маёнтак у Мінскай губерні, які меў мясцовую назву Замір'е з руінамі замка ХVІ стагоддзя. Адным з матываў набыцця Святаполк-Мірскімі гэтай спадчыны Радзівілаў было перакананне, што прозвішча іх паходзіць ад назвы мястэчка і імкненне "абвысакародзіць" тытул", скарыстаўшы супадзенне назвы мястэчка і прыдомка да прозвішча князя як спадчынную "радавую" фамільную прыналежнасць. Аднак да Мірскага замка продкі Святаполк-Мірскага ніякага дачынення не мелі, хоць і прылічваліся да дваран Мінскай губерні. Прозвішча Мірскі па сваім паходжанні звязана з назвай сучаснага раённага цэнтра ў паўночна-заходняй частцы Віцебскай вобласці — Мёры. Паводле адной з версій, этымалогія назвы населенага пункта Мёры звязана са старажытным словам "мір" у значэнні абшчына. Існуе таксама думка, што паходжанне назвы Мёры, або Меры, звязана з фіна-ўгорскім племем мера, мер, што мае пад сабой падставы, паколькі фіна-угры сапраўды пакінулі глыбокі след у тапаніміі гэтай тэрыторыі. На карысць гіпотэзы, што прозвішча Мірскі паходзіць ад назвы населенага пункта Мёры, служыць той факт, што ўпершыню землеўладальнікі Мірскія ў пісьмовых крыніцах упамінаюцца менавіта ў дачыненні да гэтай тэрыторыі.

 

Імя Святаполк даволі часта сустракаецца ў беларускіх летапісах: Святаполк Ізяславіч, Святаполк Мсціславіч, Святаполк Уладзіміравіч. Двухасноўныя імёны мелі спадчынны характар і сацыяльную афарбоўку: у славянскіх краінах яны замацоўваліся за княжацкімі дынастыямі і прадстаўнікамі вышэйшых слаёў грамадства. Літаральна імя Святаполк у далёкім мінулым магло быць растлумачана як "кіраўнік свяшчэннага войска".

 

Сучасныя Мірскія

 

Двайное прозвішча Святаполк-Мірскі цяпер на тэрыторыі Беларусі не адзначаецца. На Гродзеншчыне (Ваўкавыскі, Зэльвенскі і Смаргонскі раёны) і Брэстчыне (Баранавіцкі раён) сустракаецца прозвішча Мірскі, але носьбіты гэтага прозвішча ніякага дачынення да славутага роду не маюць. У гэтым выпадку прозвішча Мірскі ўказвае на тое, што яго носьбіты з'яўляюцца выхадцамі з пасёлка Мір Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Беларуси

Опрос: каждый третий белорус желает эмигрировать из страны

Хотите узнать больше? Почти треть белорусов, будь у них возможность, уехали бы в другую страну на постоянное место жительства. Больше 40% готовы отправить своих детей 127

Бухгалтер лесхоза похитила 63 тысячи рублей

Хотите узнать больше? Прокуратурой Минской области направлено в суд Березинского района уголовное дело в отношении бывшего бухгалтера одного из государственных 138

Лукашенко про зарплаты чиновников: До оптимизации никакого повышения зарплаты ни на йоту

Хотите узнать больше? Планы по дальнейшей оптимизации в госаппарате обсудили на встрече Александр Лукашенко с главой Администрации президента Натальей Кочановой. фото: 173

Евросоюз отменил визы для украинцев

Хотите узнать больше?   Европарламент утвердил безвизовый въезд для Украины. Торжественная церемония подписания документа прошла в Страсбурге. На ней присутствовал 239

Литва обошла Беларусь среди самых пьющих стран мира

Хотите узнать больше? Жители Литвы являются мировыми лидерами по потреблению алкоголя, свидетельствуют данные прошлого года, которые во вторник в Вильнюсе озвучил 205

Беларусь из-за угрозы птичьего гриппа запретила ввоз живой птицы из Татарстана

Хотите узнать больше? Департамент ветеринарного и продовольственного надзора Минсельхозпрода Беларуси запретил ввоз в страну птицы из Татарстана из-за вспышки птичьего 188

Россия ввела погранконтроль авиарейсов из Беларуси

Хотите узнать больше? С 00:00 15 мая 2017 года изменяется технология обслуживания пассажиров, прилетающих из Беларуси в Россию. фото: tut.by «Все рейсы в российские 298

Конфискуют машину, дом, деньги: сотрудника МЧС за взятки приговорили к 10 годам

Хотите узнать больше? Виталия Тулая, первого замначальника Минского городского управления МЧС Беларуси, признали виновным в том, что он получил от бывших сотрудников МЧС в 326