Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Спроба ўзброеннага выступлення ў Віцебскай губерні падчас паўстання 1863 года.

Спроба ўзброеннага выступлення ў Віцебскай губерні падчас паўстання 1863 года.

На тэрыторыі губерні супраць паўстанцаў выступіла больш прафесійнае, арганізаванае, лепш узброеннае і значнае па колькасці ўрадавае войска.
У снежні 1862 г. ваенным начальнікам паўстанцкіх сіл  Літвы і Беларусі Літоўскі правінцыйны камітэт прызначыў Зыгмунда Серакоўскага [6, с.291]. Яго палітычныя погляды сфарміраваліся пад уплывам ідэй расійскай дэмакратыі. Гэта яскрава адлюстроўваў план дзеянняў З. Серакоўскага, які, між іншым, прадугледжваў:
1.Неабходнасць захопа горада Дынабурга і яго фартэцы (кіраўнік - Лявон Плятар).
2.Захоп горада Горкі разам з паўстанцамі Віцебскай і Магілёўскай губерняў і сумесны паход у Казань праз расійскія губерні (кіраўнік - Людвіг Звяждоўскі).
3.Злучэнне паўстанцкіх сіл Ковенскай, Віленскай і часткі Віцебскай губерні з рэвалюцыянерамі Царства Польскага і іншаземным дэсантам [2, с.178]

Для практычнай каардынацыі баявых дзеянняў на на тэрыторыі Віцебскай губерніі згодна з пунктамі стратэгічнага плана, на пачатку сакавіка 1863 года яна была падзелена на ваяводствы: Інфлянцкае і Віцебскае. Пра гэта сведчаць некаторыя дакументы паўстання, прама альбо ўскосна згадваючы існаванне кіруючых пасад пазначаных ваяводстваў [11, ф.3046, воп.1, спр.1, арк.10, 35].
На тэрыторыі першага сумесныя баявыя дзеянні павінны былі прадпрыняць паўстанцы Дынабургскага, Рэжыцкага, Люцынскага, Себежскага і Дрысенскага паветаў. Адна іх частка мусіла рушыць з арміяй З.Серакоўскага праз Ковенскую губерню ў Царства Польскае, другая - у Віленскую губерню для дапамогі мясцовым атрадам. Пры гэтым, вялікае значэнне ў Інфлянтах надавалася гораду Дынабургу з прычыны таго, што тут знаходзілася стратэгічна важная, добраўмацаваная фартэцыя са значным арсеналам зброі, а на яе ахову пакідалі невялікую колькасць войска [2, с.178-179].
У Віцебскім ваяводстве злучаная армія, колькасццю 6 брыгад паўстанцаў Веліжскага, Невельскага, Суражскага, Гарадоцкага, Полацкага, Лепельскага і Віцебскага паветаў, павінна была перайсці ў Магілеўскую губерню, ўз'яднацца з мясцовымі баявымі аддзеламі і перакінуцца на тэрыторыю расійскіх губерняў з мэтай узняць тут сялянскую рэвалюцыю, аднавіць становішча "времен пугачевщины". Справа ў наступным: паўстанцкі камітэт у перамовах з "Зямлей і Воляй" не атрымаў запэўнення ў тым, што "Зямля і Воля" будзе падымаць сялян на паўстанне ў той час, калі ўзнікне паўстанне на тэрыторыі Польшчы, Беларусі, Літвы і Украіны. Тады паўстанцкі ўрад вырашыў арганізаваць хваляванні сялян самастойна. Месцам паўстання было абрана гістарычнае Паволжжа, дзе вельмі моцнымі з'яўляліся традыцыі сялянскіх рухаў канца XVIII ст. Ажыццяўленне гэтага намеру даручылі Гераніму Кеневічу, які пасрэдствам М.Чарняка (член Казанскага камітэта "Зямлі і Волі") дамовіўся з Казанскім камітэтам аб тым, што ён, Кеневіч, пачне справу паўстання сялян і ў выпадку паспяховага выніку кіраўніцтва рухам пяройдзе ў рукі Казанскага камітэта. Аднак з прычыны здрады студэнта Глассана, рэвалюцыйныя намеры былі выкрыты ўрадам. Усё скончылася выключна распаўсюджваннем на Паволжжы падложнага царскага маніфеста [3, с.119-120].
Практычныя захады па рэалізацыі плана Зыгмунда Серакоўскага былі прадпрыняты на пачатку красавіка 1863 г. З мэтай павелічэння вайсковага патэнцыялу ваяводскіх камітэтаў Віцебскай губерні цэнтральнае паўстанцкае кіраўніцтва накіравала сюды вайсковых камісараў. Так, у Інфлянты з намінацыяй на пасаду, выехаў Зыгмунд Буйніцкі, пасля яго пасады камісара і вайсковага начальніка ваяводства займалі адпаведна Юзаф Понсет і Ўладзіслаў Солтан [2, с.177-178; 4, с.508-510], у Віцебскае і Магілеўскае ваяводствы - Людвіг Звяждоўскі [2, с.177-178; 4, с.508-510]. Яны ў сваю чаргу прызначылі павятовых вайсковых камісараў, якія непасрэдна павінны былі паскорыць і зрабіць эфектыўным працэс арганізацыі паўстанцкіх аддзелаў. Па архіўных дадзеных вядомы імены некаторых з іх (інфармацыя патрабуе далейшай верыфікацыі): Баляслаў Кульчыцкі - Себежскі, Дрысенскі; Эліадор Валодзька - Віцебскі, Міхал Рык - Лепельскі [4, с.505-515; 11, ф. 3046, воп.1, спр.1, арк. 21-23, 13, с.79]. Першымі баявыя дзеянні ў Віцебскай губерні пачалі паўстанцы Інфлянцкага ваяводства. 12 красавіка 1863 г. баявым аддзелам Лявона Плятэра ў ліку 30 чалавек у аблогу была ўзята дынабургская фартэцыя, а 13 красавіка ля мястэчка Краслаўскі (паблізу горада) разбіты абоз імперскага войска. Але неўзабаве гэтае паўстанцкае фарміраванне пры дапамозе сялян рассеялі расійскія гарнізонныя батальёны [5, с.240].
20 красавіка 1863 г. каля маёнтка Казлова Дрысенскага павета сфарміраваўся юхнавіцкі паўстанцкі аддзел пад камандаваннем братоў Альшэўскіх, мэтай якога было прайсці маршам праз Себежскі, Лепельскі і Дзісненскі паветы, адкуль рушыць на тэрыторыю Свянцянскага павета Віленскай губерні з тым, каб разгарнуць сумесную барацьбу з мясцовымі атрадамі. У складзе 60 чалавек 23 красавіка паўстанцы перайшлі ў Себежскі павет, дзе злучыліся з баявым аддзелам Б.Ф.Кульчыцкага. Аб'яднанае паўстанцкае фарміраванне налічвала 120 жаўнераў[7, ф.1430, воп.1, спр.31252, арк.10]. Арганізацыйна яно было падзелена на 2 аддзяленні (60 жаўнераў кожнае), якія ў сваю чаргу падзяляліся на дзесяткі. Конніца складалася з 16 вершнікаў, у рыштунак якіх уваходзілі: стрэльба, рэвальвер і шабля [7, ф.1430, воп.1, спр.31252, арк.10]. Да таго ж, аддзел меў абоз з 15 павозак зброі і фуражу. Увечары 23 красавіка паўстанцы сталі лагерам каля маёнтка Арловічы (Себежскі павет), дзе былі заўважаныя сялянскай вартай. Раніцай 24 красавіка земскі спраўнік у рапарце да камандуючага артылерыйскага палка прасіў дапамогі, спасылаючыся на вялікую колькасць "мятежников". У той жа дзень з горада Себежа выйшаў у Арловічы карны атрад колькасццю 250 чалавек. Неўзабаве тут адбыўся бой, у выніку якога выратавалася толькі 13 паўстанцаў (!). У гэтым баі загінуў і Б.Кульчыцкі. 13 чалавек, якія пазбеглі палону, паспрабавалі прабрацца ў літоўскія паветы. Але ў сутычцы ля мястэчка Барбілавічы 28 красавіка былі разбіты карным атрадам [4, с.500-503; 5, с.340; 11, ф.1430, воп.1, спр.31252, арк.10;].
У красавіку 1863 г. баявы аддзел быў сфарміраваны ў Дзісненскім павеце павятовым начальнікам Генрыхам Дмахоўскім. У канцы красавіка аддзел перайшоў у Лепельскі павет, дзе злучыўся з мясцовымі паўстанцкімі фарміраваннямі. Адтуль паўстанцы мелі намер перайсці ў Віленскую губерню праз тэрыторыю Менскай. На пачатку мая аддзел Г.Дмахоўскага ўвайшоў у Барысаўскі павет, спыніўшыся спачатку ў Докшыцах, а потым у маёнтку Парэчча генерала Езэфовіча. Менавіта па яго даносе ў маёнтак быў высланы атрад карнікаў. 14 траўня 1863 г. тут адбыўся бой, падчас якога паўстанцкі аддзел у колькасці 200 жаўнераў быў цалкам знішчаны [5, с.340; 10, ф.2532, воп.1, спр.9, арк.48].
Агульнае выступленне паўстанцкіх фарміраванняў Віцебскага і Магілеўскага ваяводстваў Зыгмунд Серакоўскі і Людвіг Звяждоўскі прызначылі на 23-24 красавіка 1863 г. Адным з баявых аддзелаў Віцебшчыны, што меў намер увайсці ў склад злучанай паўстанцкай арміі Топара (мянушка Л.Звяждоўскага), быў аб'яднаны віцебска-аршанскі аддзел. Ен пачаў фарміравацца 20-21 красавіка 1863 г. з ліку членаў Віцебскага павятовага рэвалюцыйнага камітэта. 20 красавіка ў Віцебску на прыватнай кватэры пад кіраўніцтвам вайсковага камісара Віцебскага павета Эліадора Валодзькі адбыўся арганізацыйны сход. На ім кожны з удзельнікаў прынес прысягу на адданасць Цэнтральнаму камітэту, пасля чаго былі абраны дзесяцкія.  1-ы дзесятак узначаліў Анастасі Казлоўскі, 2-гі - Уладзіслаў Яц-Акрэйц і 3-ці - Стэфан Грынеўскі[11, ф.3046, воп.1, спр.1, арк.81-90]. Яны атрымалі загад 23 красавіка з'явіцца на месца збору аддзела ў лесе каля паштовай станцыі Дыманава. Мэту дзейнасці паўстанцаў вайсковы камісар вызначыў наступную - перайсці ў Аршанскі павет Магілеўскай губерні, там уз'яднацца з баявой групай Ігната Будзіловіча і разам распачаць барацьбу згодна з планам З.Серакоўскага. Увечары 22 красавіка два дзесятка У.Яц-Акрэйца і А.Казлоўскага выйшлі да станцыі Дыманава [11, ф.3046, воп.1, спр.1, арк.81-90]. Але па дарозе іх атакавала віцебская ўнутраная ахова. Восем паўстанцаў былі захоплены ў палон і размешчаны ў будынку станцыі. Ноччу У.Яц-Акрэйц зрабіў спробу вызваліць палонных і атакаваў станцыю. Яму супрацьстаялі 8 салдат унутранай аховы і сялянская ўзброеная варта. У выніку паўстанцкі дзесятак быў разбіты, а яго ўдзельнікі разам з камандзірам трапілі ў палон [11, ф.3046, воп.1, спр.1, арк.81-90]. Група А.Казлоўскага адышла ўглыб леса. 23 красавіка дзесятак С.Грынеўскага прыйшоў на месца збору, дзе без боя здаўся атраду казакаў, які выслалі на дапамогу ўрадаваму войску. У гэты ж дзень дзесятак А.Казлоўскага перайшоў у Аршанскі павет, у маёнтку Ордзеж ён уз'яднаўся з баявым аддзелам І.Будзіловіча і афіцэра Каткова.  Паўстанцы ў колькасці каля 50 чалавек рушылі ў заштатны горад Бабінавічы, дзе зрабілі напад на хату гараднічага і забралі зброю. Далей яны накіраваліся да мястэчка Ліёзна. 25 красавіка паблізу маёнтка Пагосцішчы аддзел атакавалі часці Магілеўскага пяхотнага палка (50 салдат) ды 40 чалавек узброеных сялян [1, с.57]. У выніку сутычкі паўстанцы страцілі 6 чалавек забітымі, 3 параненымі, 21 палоннымі і каля 15 патануўшымі. Камандзір аддзела І.Будзіловіч пазней быў растраляны ў Воршы [5, с.115; 6, с.57; 11, ф.3046, воп.1, спр.1, арк.81-90;]. Паказальным у дзейнасці пазначанага паўстанцкага фарміравання з'яўляецца тое, што падчас пераходаў па маёнтках Віцебскага і Аршанскага паветаў яго ўдзельнікі па загадзе камандавання мусілі: "проходя по деревням, говорить крестьянам, чтобы они не давали правительству податей и рекрут и не служили барщины, за что им будет отдана земля; при этом не заставлять насильно идти крестьян в отряд…" [11,ф.3046, воп.1, спр.1, арк.81-90]. Папросту паўстанцы бачылі рэальны настрой сялян да спраў паўстання і хацелі не дапусціць іх удзел на баку ўрада.
Згодна з планам  З.Серакоўскага павінен быў дзейнічаць баявы аддзел Уладзіміра Дыка, які сфарміраваўся 23 красавіка ў Крывінскім лесе недалека ад мястэчка Бешанковічы  Лепельскага павета ў колькасці 60 чалавек. Ад вайсковага камісара Лепельскага павета ен атрымаў загад (імя невядома): "А 9 гадзіне раніцы 24 красавіка 1863 г. захапіць м.Бешанковічы, забраць касу Храптовіча, а грошы раздаць сялянам. Памешчыкаў Рэйнса і Шпакоўскага павесіць як шпегаў, іх коней звесці. Затым пераправіцца на правы бераг Дзвіны, дзе на станцыі Курылавічы зрубіць тэлеграф; у мястэчку Бачэйкава захапіць пераправу, а пасля чаго далучыцца да вайсковага кіраўніка ўсходняй часткі Лепельскага павета, каб працягнуць далейшае прасоўванне на Усход"[4, с.495]. Але раніцай 24 красавіка паўстанцы былі атакаваны бешанковіцкай узброенай сельскай вартай і захоплены ў палон. Невялікая колькасць жаўнераў была разбіта 26 красавіка ў маентку Саннікі Лепельскага павета [4, с.495; 8, ф.1430, воп.1, спр.31402, арк.1-7].
З мэтай падтрымаць баявыя дзеянні на тэрыторыі Мінскай губерні і захапіць горад Барысаў 14 красавіка 1863 г. у мястэчку Валасовічы (памежжа Лепельскага і Сенненскага паветаў) быў арганізаваны паўстанцкі аддзел пад камандаваннем Жоўтка ды Кучэўскага. Паміж 20 і 23 красавіка да яго далучылася група лепельскіх паўстанцаў на чале з П.Колбам. 24 красавіка разам яны прайшлі ў глыб Сенненскага павета, дзе адбылося новае аб'яднанне з мясцовым аддзелам Косткі. У выніку ўтварылася вялікае паўстанцкае фарміраванне лікам каля 200 чалавек[9, ф.1430, воп.1, спр.31569, арк.6]. Але 6 мая яго авангард сутыкнуўся з авангардам урадавага войска, 7 траўня паблізу маёнтка Падбярэззе адбыўся бой. І на гэты раз паўстанцы пацярпелі паражэнне [9, ф.1430, воп.1, спр.31569, арк.6; 11, ф.3046, воп.1, спр.1, арк.348,396].
У ваенных планах паўстанцкага кіраўніцтва, датычных Віцебскага ваяводства пазначалася таксама і неабходнасць захопа Полацка. Гэты горад меў даволі вялікае стратэгічнае значэнне з прычыны свайго выгоднага геаграфічнага становішча. Па-другое, ен мусіў выконваць функцыю затрымання імперскага войска ў выпадку паспяховых дзеянняў паўстанцаў на Віленшчыне, як, напрыклад, Дынабург у Інфлянтах [5, с.340-341]. Сарпраўды, пагроза захопу Полацка рэальна існавала. Гэта бачыла і мясцовая ўлада. Прыкладам, у першай палове красавіка 1863 г. ваенны начальнік "неспокойных уездов" генерал-лейтенант Длатоўскі ў рапарце Віленскаму генерал-губернатару паведамляў: "… большое количество мятежников из инфлянтских уездов движется в направлении Полоцка с целью его захвата" [4, с.500]. А 23 красавіка полацкі земскі спраўнік яшчэ раз нагадаў начальству: "в Полоцкий уезд направляется большой отряд из Виленской губернии для того, чтобы, объеденившись с местными шайками мятежников, вместе захватить Полоцк" [12, с.215]. Небяспечнасць з боку паўстанцаў заўважылі і мясцовыя сяляне, якія з пачаткам адкрытых баявых дзеянняў перыядычна прыходзілі да дырэктара Полацкага кадэцкага корпуса і прасілі яго выдаць ім зброю "для защиты от поляков" [11, ф.3046, воп.1, спр.1, арк.290-295]. У другой палове красавіка 1863 г. у ваколіцах Полацка сапраўды дзейнічала некалькі паўстанцкіх аддзелаў: Паўльскі Отана Грэбніцкага (20 чалавек), Матырынскі Келда (40 чалавек), Бельскі С.Равінскага  (50 чалавек) і іншыя [11, ф.3046, воп.1, спр.1, арк.283-286, 421,475,539]. У такіх умовах мясцовая ўлада зрабіла неадкладныя захады на выпадак штурму горада: "Начальство кадетского корпуса приказало выкатить из корпусных ворот пушки на Парадную площадь и поставить их так, чтобы удержать под обстрелом Витебскую и Петербургскую улицы. Преподавателям артиллерии готовить картечь. Солдат служительской роты вооружить кадетскими ружьями. Крестьян близлежащих деревень тоже снадбить оружием" [2, с.351-352]. З прычыны таго, што горад у гэты час не меў гарнізона, селянін Жарыцкай грамады Кірыл Астаф'еў за ноч сабраў 300 чалавек і ўвайшоў у Полацк з мэтай узмацніць абарону [8, ф.1430, воп.1, спр.31402, арк.59]. Аднак неўзабаве пагроза аблогі горада была знята: у горад прыбылі рэзервовыя роты Галіцкага пехотнага палка і 42 Данскі казацкі полк [8,ф.1430, воп.1, спр.31402, арк.49]. У выніку перыядычных рэйдаў карных атрадаў па тэрыторыі Полацкага і сумежных паветаў асноўныя сілы паўстанцаў у перыяд з 24 красавіка да 15 мая былі рассеяны [11, ф.3046, воп.1, спр.1, арк.99-123].
Заключэнне. Такім чынам, у перыяд баявых дзеянняў з красавіка да мая 1863 г. на тэрыторыі Віцебскай губерні было арганізавана каля 10 паўстанцкіх фарміраванняў, колькасцю ад 20  да 200 чалавек , якія дзейнічалі згодна з планам паўстання Зыгмунда Серакоўскага. Асноўнай мэтай узброенай барацьбы ў дадзеным рэгіёне было стварэнне аб'яднанай паўстанцкай арміі з рэвалюцыянераў Віцебшчыны і Магілёўшчыны, якая ў будучым мусіла стаць базай сялянскай рэвалюцыі ва ўласна вялікарасійскіх губернях. Да таго ж, ёй вырашаліся дзве стратэгічныя задачы: адцягненне асноўных сіл імператарскай арміі ад падзей, якія адбываліся ў Царстве Польскім, а па-другое, аслабленне прэстыжу ідэй самадзяржаўя сярод сялянства ў межах усёй краіны (у прыватнасці тых губерняў, якія найбольш пацярпелі ад рэалізацыі палажэнняў 19 лютага 1861 года). Падчас баявых дзеянняў на тэрыторыі Віцебскай губерні паўстанцкім кіраўніцтвам не быў цалкам рэалізаваны план па прыцягенні мясцовых сялян да ўзброеннай барацьбы. У выніку склалася адваротная сітуацыя, калі значная частка сялян выступіла на баку афіцыйнага ўрада супраць паўстанцаў, яшчэ большая іх частка заняля пасіўную пазіцыю і толькі каля 6% сяланскай массы прымала з большасці пасрэдны ўдзел у паўстанні. Такая з'ява была выклікана дзвюмя асноўнымі прычынамі: па - першае, нават у  праграмных дакументах цэнтральнага паўстанцкага кіраўніцтва не было зафіксавана рэальных юрыдычных, эканамічных і матэрыяльных гарантый вырашэння аграрнага пытання. Адсюль выцякае пэўная непаслядоўнасць і недарэчнасць дзеянняў мясцовай паўстанцкай адміністрацыі ў гэтым напрамку. Па-другое, папулісцкая палітыка царскага ўрада ў адносінах да мясцовага сялянства, як то: стварэнне сялянскіх вартаў, дазвол выкарыстоўваць вогнестрэльную зброю супраць паўстанцаў, адмена часоваабавязанага становішча і г.д., - дазволіла хутка схіліць гэты значны сацыяльны элемент на афіцыйны бок.
На тэрыторыі Віцебскай губерніі дзейнічала вялікая колькасць больш дробных паўстанцкіх аддзелаў, якія мусілі вырашаць лакальныя задачы: фарміраваць рэзерв для асноўных сіл паўстання, адцягваць увагу царскага войска ад барацьбы больш значных паўстанцкіх фарміраванняў і г.д. Аднак іх дзейнасць была слаба арганізаванай, а вельмі часта ўвогуле  неакрэсленнай. Таму яны не адыгралі вялікай ролі падчас агульнага выступлення.
Такім чынам, няўдача баявых дзеянняў у Віцебскай губерні выклікана наступнымі прычынамі: на тэрыторыі губерні супраць паўстанцаў выступіла больш прафесійнае, арганізаванае, лепш узброеннае і значнае па колькасці ўрадавае войска, назіралася слабая сувязь віцебскіх паўстанцкіх аддзелаў з аддзеламі суседніх ваяводстваў, выкліканая недарэчным стаўленнем віленскага паўстанцкага цэнтра да спраў барацьбы ў Віцебскім ваяводстве, большасць камандзіраў і ўдзельнікаў паўстанцкіх фарміраванняў не мела прафесійнага досведу ў вайсковай справе і, нарэшце, сацыяльная база ўзброеннай барацьбы ў Віцебскай губерні была вельмі слабая, таму што асноўная масса сялян яе не падтрымала.
                                                    Спіс выкарыстаных крыніц
1. Біч, М. Нацыянальнае і аграрнае пытанне ў паўстанні 1863-1864 гг. / М. Біч // Беларускі гістарычны часопіс. - 1993. - №3. - С. 36.
2. Брянцев, П.Д. Польский мятеж 1863 года / П.Д. Брянцев. - Вильно, 1892.- 517с.
3. Віткоўскі, Я. “ Зямля і Воля ” 60-х гг. і яе сувязь з паўстаннем 1863 году / Я. Віткоўскі // Полымя.- 1930.- №4.- С.127 - 136
4. Восстание 1863-1864 гг. в Литве и Белоруссии. Материалы и документы.- Москва.- Wroclaw, 1965.- 629 с.
5. Кісялёў, Г. В. Віцебскія паўстанцкія атрады / Г.В. Кісялёў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 2. Беліцк - Гімн / Бел.Энцыкл.; Рэдкал.: Б.І. Санчанка і інш.- Мінск.: Белларуская Энцыклапедыя, 1994.- С.340 - 341
6. Кісялёў, Г. В. Цэнтральны нацыянальны камітэт у Варшаве / Г.В. Кіялёў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі:У 6 т. Т. 6. Кн. 2. Усвея - Яшын / Бел.Энцыкл.; Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш.- Мінск.: Беларуская Энцыклапедыя, 2003.- С. 123
7. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі (далей - НГАБ). Ф. 1430, воп.1, спр. 31252  “Донесение о движении шаек мятежников в Лепельском уезде”.
8. НГАБ. Ф. 1430, воп.1, спр. 31402 “Вознаграждение крестьян и нижних чинов медалью за помощь в подавлении мятежа”.
9. НГАБ Ф. 1430, воп.1, спр. 31569 “ Дело о служащем Игнатовиче за организацию мятежа в Себежском уезде”.
10.НГАБ. Ф. 2532, воп.1, спр.9 “ Дело о розыске участников мятежа и конфискации у них оружия”.
11.НГАБ. Ф. 3046, воп.1, спр.1 “ Краткие выписки из следственных дел участников Мятежа в Витебской губернии”.
12. Смирнов, А.Ф. Восстание 1863 года в Литве и Белоруссии. / А.Ф. Смирнов. - Москва.: Наука, 1963.- 390 с.
13. Хурсік, В.У. Трагедыя белай гвардыі. Беларускія дваране ў паўстанні 1863-64 гг. ( Гіст. нарыс і спісы ). / В.У. Хурсик. - Мінск.:Пейто, 2002.- 144 с.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Витебска

Борьба с коррупцией продолжается: прокуратура возбудила ряд уголовных дел

Хотите узнать больше? Прокуратура возбудила ряд уголовных дел в отношении региональных управленцев и должностных лиц. Об этом сообщает пресс-служба Генеральной прокуратуры 158

Прокуратура и госконтроль Витебской области изучают законность деятельности РУП «Витебскавтодор»

Хотите узнать больше? Гениректору РУП «Витебскавтодор» порекомендовали правильно определять стоимость строительства объектов и не нарушать трудовые права работников. 496

Три килограмма ртути нашли в Лепеле на территории предприятия

Хотите узнать больше? 26 октября в Лепеле при ведении земляных работ на территории частного унитарного предприятия было найдено три килограмма ртути... 1 106

В лесу под Новополоцком обнаружили немецкие мины

Хотите узнать больше? 26 октября в лесу у Новополоцка обнаружили 18 противотанковых мин ТМ-42 (Tellermine 42) времен Второй мировой войны... 1 004

Витебская афиша с 26.10.2015 по 1.11.2015 года

Хотите узнать больше? Афиша мероприятий в Витебске на неделю с 26 октября по 1 ноября 2015 года: кино, театр, выставки, концерты, развлечения... 924

Международный инновационный форум в Витебске и Орше соберет профессионалов и новичков бизнеса

Хотите узнать больше? Международный инновационный форум в Витебске и Орше объединит профессионалов и новичков бизнеса, сообщили БЕЛТА в Витебском облисполкоме... 760

У Віцебску дадуць канцэрт адразу два гурты: The Unlimited Trio і Vuraj

Хотите узнать больше? 5 лістапада з вялікім восеньскім канцэртам ў Віцебск завітаюць адразу два непаўторныя музычныя гурты! Для нас зайграюць касмічныя The Unlimited Trio 580

В Витебске налоговая с милицией изъяли в магазине «Добрыня» мотоблоки

Хотите узнать больше? 25 октября в Витебске нарядом Первомайского отдела охраны, совместно с сотрудниками ОБЭП и ИМНС в магазине «Добрыня» выявлен факт реализации 1 395