Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Панацэя ад палітхваробы

Віцебскі правазнаўца Барыс Хамайда, пачынаючы з 1996 года, вядзе агітацыю каля “сіняга дома”, каб людзі не хадзілі ні на якія выбары. Але ягоныя дамаганні не ўсім грамадзянам зразумелыя. А пазіцыйныя палітыкі гавораць іншае, уводзячы народ у зман. Каб расставіць усе кропкі над “і “, я папрасіў Барыса Ханонавіча адказаць на пытанні, звязаныя з гэтай тэматыкай.

Панацэя ад палітхваробы


- Чаму некаторыя палітыкі табуном бягуць на выбары ў парламент, мясцовыя саветы і на пост прэзідэнта, не прыслухоўваючыся да вас?

- Усё даволі проста. Тут няма вышэйшай матэматыкі. Кожны законапаслухмяны грамадзянін мяне зразумее.

У лістападзе 1996 года ў нашай краіне адбыўся антыканстытуцыйны пераварот. Пасля правядзення так званага рэферэндума прыпынена Канстытуцыя 1994 года. З таго часу ў краіне ўведзена эрзац-канстытуцыя (фактычна — фількіна грамата).

Са складу легітымнага Вярхоўнага Савета 13-га склікання былі падабраныя 110 патрэбных грамадзян (для якіх закон быў, што “дышла”), яны і былі прызначаны дэпутатамі ў “палатку”. Фактычна, краінай пачала кіраваць бандыцкая групоўка. Быў створаны фонд кіраўніка дзяржавы. Калі казаць па «фені» - «общак». Кіруючая групоўка добра арганізаваная і ўзброеная, ставіць перад сабой карыстныя мэты. Вось гэтыя 110 кішэневых прызначальнікаў і пачалі абслугоўваць групоўку.

Міжнародна-прававыя структуры не прызналі вынікаў гэтага рэферэндума. Мне могуць запярэчыць: Захад нам не ўказ. У дадзеным выпадку не толькі ўказ, а і абавязковы загад. Распрацоўшчыкі канстытуцыі 1996 года па няведанні, альбо наўмысна, каб падставіць арганізатараў перавароту, запісалі ў артыкуле 8 наступнае: “Рэспубліка Беларусь прызнае прыярытэт агульна-прызначаных прынцыпаў міжнароднага права і забяспечвае адпаведнасць ім законадаўства”.

Пасля гэтага запісу пастка зачынілася. Зараз трэба альбо вярнуцца ў прававое становішча да лістапада 1996 года, альбо рукі за спіну і ў Гаагу. Не буду ўдакладняць, як склаўся асабісты лёс тых дыктатараў, якія грэбавалі нормамі міжнароднага права. Дарэчы, будучая ўлада павінна заняцца і такім пытаннем: выявіць усіх датычных да перавароту змоўшчыкаў і прыцягнуць іх да адказнасці. Каб у іншых не было спакусы рабіць тое самае. Гэта і будзе выкананне аднаго з галоўных прынцыпаў крымінальнага заканадаўства: непазбежнасць пакарання.

- Што ў дадзеных умовах абавязаны былі рабіць тыя, хто прылічвае сябе да шэрагаў апазіцыі?

- Яны павінны былі ігнараваць гэтую злачынную групоўку. Не звяртацца да яе з рознымі просьбамі, скаргамі і гэтак далей. Трэба было байкатаваць усе грамадска-палітычные ініцыятывы рэжыма. Фактычна, сысці ва ўнутраную іміграцыю і адначасова тлумачыць людзям прычыну такіх паводзін.

Але палітычныя кентаўры павялі сябе па-іншаму. На словах яны не прызнавалі вынікаў лістападаўскага рэферэндума 1996 года, а на справе пачалі бегаць па ўладных кабінетах за рознымі дазволамі: рэгістрацыі ўласных структур (у злачыннай групоўкі прасіць дазвол на легальнае з ёю змаганне), прымаць удзел у незаконных выбарах розных узроўняў. Апошняму дзеянню прыдумалі крывадушнае абгрунтаванне: маўляў, трэба ж нешта рабіць, не сядзець жа на канапе, склаўшы рукі. Калі нешта трэба рабіць, тады бяры рыдлёўку і капай каля сваёй хаты яму памерам два на паўтара метры.

- Навошта?

- Так, на ўсялякі выпадак, раптам з даху будынка ўпадзе на галаву цагліна, а тут ужо усё падрыхтавана…

Гэта ж трэба было дадумацца: удзельнічаць у незалежных выбарах па правілах злачыннай групоўкі, піярыцца за яе грошы, загадзя ведаючы, што перамогі не будзе!

Але ўсё роўна заклікалі людзей на выбарчыя участкі, каб тыя сказалі “не” (як гэта было падчас 3-га рэферэндуму 2004 года, калі “бацька” захацеў быць на троне вечна), і тым самым дапамагалі стварыць яўку. Так было заўжды. Потым, каб адмыцца ад палітычнага бруду, пачалі выходзіць на плошчу і лямантаваць, што нас падманулі і вынік сфальсіфікаваны. Быццам бы ў шулераў мог быць іншы вынік?!

У сваю чаргу, кіруючая групоўка, абураная тым, што за яе грошы гэтыя палітыканы яшчэ спрабуюць казаць аб нейкіх парушэннях на выбарах, распіхала завадатараў па турмах. І вось тут пачынаецца другая дзея атракцыёну пад назвай “палітычныя вязні”. Не буду канкрэтызаваць, якія мэты ставяць перад сабой “змагары” з гэтым рыжымам, але тое, што для іх абыякавы лёс беларускай дзяржавы і яе народа — для мяне відавочна. Інакш 17 год яны б не вадзілі людзей па замкнутым коле.

- Якім жа шляхам зрабіць тое, што вы прапануеце ўжо шмат гадоў?

- Мне зразумела, што нельга ставіць воз наперадзе каня: нічога станоўчага з гэтага не атрымаецца. Трэба вярнуць краіне Канстытуцыю 1994 года і толькі потым праводзіць легітымныя выбары. Дык вось байкот усякіх выбараў і ёсць той шлях, пра які вы пытаецеся. Нельга гуляць па правілах бандыцкай групоўкі. Ведаеце, мы не ў стане пракантраляваць галасаванне. Яго вынік заўжды будзе на карысць рэжыму. Як загадае правіцель, так і падлічуць галасы. Але дастаткова стаць ля ўвахода выбарчага ўчастка і лічыць людзей па галовах. Дазволу на гэта не патрабуецца. Тады можна будзе ведаць колькасць людзей, адгукнуўшыхся на заклік кіруючай групоўкі. Сам байкот - гэта яшчэ не перамога, але ўжо прыступка, ад якой да перамогі – рукой дацягнуцца. Вось на гэткай пазіцыі і трэба стаяць апазіцыі, а не бегчы рыссю на выбары, ды яшчэ і людзей за сабой вабіць. Байкот — гэта не толькі выдатная магчымасць кансалідаваць грамадства, але і той рэнтген, які высвяціць усю агентуру ўплыву.

У той дзень, калі дзве траціны выбаршчыкаў не прыйдуць на выбарчыя участкі, да перамогі застанецца адзін крок.

- Барыс Ханонавіч, але ж ёсць паднявольныя грамадзяне – з ліку працоўных, якіх гоняць па загадзе кіраўнікоў прадпрыемстваў на датэрміновае галасаванне …

- Такія заўжды знойдуцца, але і іх трэба лічыць, каб потым ведаць, хто ёсць хто. Але я іх разумею, бо яны не палітыкі.

І яшчэ: апошні крок для злачыннай групоўкі павінен быць нечаканым. Аднак пасля перамогі неабходна завяршыць справу, якую пачалі дэпутаты Вярхоўнага Савета 13-га склікання, але па вядомых прычынах не змаглі паставіць канчатковаю кропку па імпічмэнту Аляксандру Лукашэнку. Дзякуй Богу жывыя яшчэ легітымны старшыня парламенту Сямён Шарэцкі і неабходная колькасць легітымных дэпутатаў, якія і вырашаць гэты законны працэс, так што арганізацыйна разгледзіць гэта – нескладана. Тады ні ў кога не ўзнікне пытання адносна легітымнасці новай улады.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Витебска

Борьба с коррупцией продолжается: прокуратура возбудила ряд уголовных дел

Хотите узнать больше? Прокуратура возбудила ряд уголовных дел в отношении региональных управленцев и должностных лиц. Об этом сообщает пресс-служба Генеральной прокуратуры 152

Прокуратура и госконтроль Витебской области изучают законность деятельности РУП «Витебскавтодор»

Хотите узнать больше? Гениректору РУП «Витебскавтодор» порекомендовали правильно определять стоимость строительства объектов и не нарушать трудовые права работников. 487

Три килограмма ртути нашли в Лепеле на территории предприятия

Хотите узнать больше? 26 октября в Лепеле при ведении земляных работ на территории частного унитарного предприятия было найдено три килограмма ртути... 1 103

В лесу под Новополоцком обнаружили немецкие мины

Хотите узнать больше? 26 октября в лесу у Новополоцка обнаружили 18 противотанковых мин ТМ-42 (Tellermine 42) времен Второй мировой войны... 1 002

Витебская афиша с 26.10.2015 по 1.11.2015 года

Хотите узнать больше? Афиша мероприятий в Витебске на неделю с 26 октября по 1 ноября 2015 года: кино, театр, выставки, концерты, развлечения... 920

Международный инновационный форум в Витебске и Орше соберет профессионалов и новичков бизнеса

Хотите узнать больше? Международный инновационный форум в Витебске и Орше объединит профессионалов и новичков бизнеса, сообщили БЕЛТА в Витебском облисполкоме... 754

У Віцебску дадуць канцэрт адразу два гурты: The Unlimited Trio і Vuraj

Хотите узнать больше? 5 лістапада з вялікім восеньскім канцэртам ў Віцебск завітаюць адразу два непаўторныя музычныя гурты! Для нас зайграюць касмічныя The Unlimited Trio 578

В Витебске налоговая с милицией изъяли в магазине «Добрыня» мотоблоки

Хотите узнать больше? 25 октября в Витебске нарядом Первомайского отдела охраны, совместно с сотрудниками ОБЭП и ИМНС в магазине «Добрыня» выявлен факт реализации 1 391