Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

На свята “Лялькі” прыедуць калегі з Украіны

З 19 па 22 красавіка Беларускі тэатр “Лялька” будзе святкаваць свой дзень нараджэння. Сёлета тэатру споўніцца 27 гадоў.

На свята “Лялькі” прыедуць калегі з Украіны

“Лялька” распачалася як маленькая трупа пры Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры і вырасла ў вялікі калектыў з трупай у 16 чалавек. Тэатр не спыняецца на дасягнутым і заўжды імкнецца здзівіць і парадаваць сваіх прыхільнікаў.

Да сёлетняга свята “Лялька” падрыхтавала разнастайныя забаўляльныя праграмы для дзяцей і дарослых.

19 красавіка ў 18.00, перад спектаклем “Дэкамерон”, адбудзецца вечар песень Аляксандра Вярцінскага ў выкананні артыста тэатра “Лялька” Сяргея Талкача, а таксама Наталлі Кірпічэнка. Перад пачаткам праграмы гледачоў чакае таксама выступ навучэнцаў Віцебскага дзяржаўнага каледжа імя І.І.Салярцінскага.

Калектывы Віцебска парадуюць дзетак 20 красавіка ў 10.30 падчас канцэртнай праграмы “Чароўны падарунак” перад спектаклем “Брэменскія музыкі”. У гэты дзень выступяць вучні школы №33 Віцебска з музычным ухілам, тэатр моды “Наш стыль”, спартыўная студыя “Драйв”. Акрамя таго, усіх дзяцей на выхадзе з тэатра будзе чакаць салодкі падарунак.

20 красавіка ў 18.00 госці тэатра апынуцца ў атмасферы ХІХ стагоддзя і патрапяць у шляхецкі салон, на якім можна будзе адпачыць, паразмаўляць, пачытаць свежыя навіны 1812 года ці прагледзець за кубачкам гарбаты часопіс мод 1812-1813 гадоў, а таксама пагуляць у настольныя і картачныя гульні таго часу (“Бірулькі”, “Да бою!”, “Польскія шашкі”, “Яўрэй”, “Парася”), пабачыць старадаўнія танцы, пагуляць у папулярную два стагоддзі таму гульню “Жывыя карціны”. У праграме таксама выступ навучэнцаў Віцебскага дзяржаўнага каледжа імя І.І.Салярцінскага. Пасля забаўляльнай праграмы будзе паказаны спектакль “Нататкі вар’ята”.

Трэці дзень свята, 21 красавіка ў 10.15, распачне духавы аркестр, які выступіць на пляцоўцы перад тэатрам. Свята працягнуць гульні ў фае, у якіх могуць паўдзельнічаць усе жадаючыя маленькія наведвальнікі, якія набылі квіткі. У 10.30 дзетак чакае танцавальна-забаўляльная праграма “Хвілінкі-весялінкі”, на якой яны сустрэнуцца, пагуляюць і патанчаць са знакамітымі героямі казкі Астрыд Ліндгрэн – Карлсанам і Фрэкен Бок. Пасля святочнай праграмы дзеці пабачаць прэм’ерны спектакль “Тук-тук! Хто там?”.

Гульні і танцавальна-забаўляльная праграма будуць паўтораны ў гэты ж дзень перад спектаклем на ўкраінскай мове “Івасік-Тэлэсік” гасцей тэатра “Лялька” з горада Хмяльніцкі (Украіна). Пачатак забаўляльнай праграмы - а 14-й, спектакль пачнецца ў 14.30.

У панядзелак, 22 красавіка ў 11.00, будзе паказаны спектакль на ўкраінскай мове “Чароўная лямпа Аладзіна” тэатра лялек з горада Хмяльніцкі. У гэты дзень перад спектаклем прагуць кампазіцыі на цымбалах у выкананні ансамбля “Забава” музычнай школы №4 г.Віцебска.

Падчас святкавання дня нараджэння тэатра таксама пройдзе выстава паштовак з віншаваннямі на беларускай мове, якія даслалі маленькія аматары Беларускага тэатра “Лялька”.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Витебска

Борьба с коррупцией продолжается: прокуратура возбудила ряд уголовных дел

Хотите узнать больше? Прокуратура возбудила ряд уголовных дел в отношении региональных управленцев и должностных лиц. Об этом сообщает пресс-служба Генеральной прокуратуры 154

Прокуратура и госконтроль Витебской области изучают законность деятельности РУП «Витебскавтодор»

Хотите узнать больше? Гениректору РУП «Витебскавтодор» порекомендовали правильно определять стоимость строительства объектов и не нарушать трудовые права работников. 491

Три килограмма ртути нашли в Лепеле на территории предприятия

Хотите узнать больше? 26 октября в Лепеле при ведении земляных работ на территории частного унитарного предприятия было найдено три килограмма ртути... 1 105

В лесу под Новополоцком обнаружили немецкие мины

Хотите узнать больше? 26 октября в лесу у Новополоцка обнаружили 18 противотанковых мин ТМ-42 (Tellermine 42) времен Второй мировой войны... 1 002

Витебская афиша с 26.10.2015 по 1.11.2015 года

Хотите узнать больше? Афиша мероприятий в Витебске на неделю с 26 октября по 1 ноября 2015 года: кино, театр, выставки, концерты, развлечения... 921

Международный инновационный форум в Витебске и Орше соберет профессионалов и новичков бизнеса

Хотите узнать больше? Международный инновационный форум в Витебске и Орше объединит профессионалов и новичков бизнеса, сообщили БЕЛТА в Витебском облисполкоме... 754

У Віцебску дадуць канцэрт адразу два гурты: The Unlimited Trio і Vuraj

Хотите узнать больше? 5 лістапада з вялікім восеньскім канцэртам ў Віцебск завітаюць адразу два непаўторныя музычныя гурты! Для нас зайграюць касмічныя The Unlimited Trio 578

В Витебске налоговая с милицией изъяли в магазине «Добрыня» мотоблоки

Хотите узнать больше? 25 октября в Витебске нарядом Первомайского отдела охраны, совместно с сотрудниками ОБЭП и ИМНС в магазине «Добрыня» выявлен факт реализации 1 392