Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Уладзіслаў Блін. Чым ён запомніцца вернікам Віцебскай дыяцэзіі

Заўсёдная ўсмешка і добры настрой, аўтарытарны стыль кіравання, беларусізацыя набажэнстваў, прэмія ад Лукашэнкі і ціск на “палітычна нядобранадзейных” святароў. Усё гэта пакіне ў памяці каталіцкіх вернікаў Уладзіслаў Блін, які 25 лютага 2013 года сышоў у адстаўку з пасады біскупа Віцебскай дыяцэзіі.

Уладзіслаў Блін. Чым ён запомніцца вернікам Віцебскай дыяцэзіі

Зрабіў кар’еру на радзіме бацькоў

Біскуп Уладзіслаў Блін нарадзіўся 31 мая 1954 г. у Свідвіне Кашалінскага ваяводства ў Польшчы (бацькі яго родам з Беларусі).

Скончыў Вышэйшую духоўную семінарыю ў Влацлаўку і 25 мая 1980 г. атрымаў святарскае пасвячэнне. У 1989 г. вярнуўся ў Беларусь, на гістарычную радзіму сваіх бацькоў, служыў пробашчам катэдральнага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Магілёве, дзе ў 1992 г. заснаваў Міжнародны экуменічны фестываль «Магутны Божа».

У 1998 г. атрымаў ступень доктара тэалагічных навук. Быў прызначаны біскупам Віцебскай дыяцэзіі 13 кастрычніка 1999 годзе дэкрэтам папы Яна Паўла ІІ.

У 2007 годзе біскуп Уладзіслаў Блін атрымаў ад прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі прэмію “За духоўнае адраджэнне”. Цікава, што такую прэмію атрымлівалі яшчэ дзве асобы з Віцебскай дыяцэзіі - пробашч Мосара (Глыбоцкі раён) Ёзас Булька (2005) і дырэктар місіі “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі Віталь Кульпекша (2013).

Усмешлівы і трасянкамоўны

Простым вернікам біскуп Уладзіслаў Блін запомніцца сваім добрым настроем і заўсёднай усмешкай. Падчас пастырскіх візітацый і парафіяльных фэстаў біскуп добра знаходзіў кантакт з людзьмі.

У першыя гады служэння Уладзіслава Бліна адбылася беларусізацыя Віцебскай дыяцэзіі. Змену мовы непрыхільна сустракалі вернікі старэйшага веку, якія звыклі маліцца па-польску. Дзе магчыма - у буйнейшых парафіях - набажэнствы адбываюцца на дзвюх мовах, у меншых - пераважна па-беларуску.

Сам біскуп Уладзіслаў Блін беларускую мову не вывучыў, гаворыць на расійска-польска-беларускай трасянцы.

На час кіравання Уладзіслава Бліна прыходзіцца будаўніцтва новых святыняў. Каталіцкія парафіі былі заснаваныя ва ўсіх раёнах Віцебскай вобласці, нават там, дзе жыве паўсотні католікаў. Блін меў дачыненне да заснавання ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце спецыяльнасці “Тэалогія”.

Касцёл у Браславе пры Уладзіславу Бліну быў ператвораны ў дыяцэзіяльны марыйны санктуарый, дзе штогод у жніўні праводзяцца шматлюдныя фэсты і моладзевыя сустрэчы. У 2009 годзе на абраз Маці Божай Браслаўскай, шанаваны мясцовымі вернікамі, былі ўрачыста накладзеныя папскія кароны.

Улада, палітыка і грошы

Уладзіслаў Блін практыкаваў аўтарытарны стыль прыняцця рашэнняў, многія з якіх - напрыклад, невядома чым матываваныя пераводы святароў з адной парафіі на іншую - выклікалі раздражненне ў клерыкальным асяроддзі.

Неадназначныя меркаванні выклікае і стратэгія на развіццё парафіяльнай сеткі ў Віцебску, дзе ў новазаснаваных касцёлах у нядзелю на набажэнствы не прыходзіць і сотня вернікаў. Святары, што служаць ва ўсходніх раёнах дыяцэзіі, наракаюць на фінансавыя складанасці - ці варта трымаць парафію там, дзе нешматлікія вернікі не могуць нават пракарміць святара?

Шмат розгаласу нарабіў выпадак са святаром Юрыем Барком, якому ў канцы 2010 года Блін настойліва прапанаваў выехаць у Ізраіль. На думку ксяндза Барка, біскуп выканаў замову лукашэнкаўскіх спецслужбаў - перад прэзідэнцкімі выбарамі прыбраў з Беларусі прапаведніка, які не лез за словам у кішэнь, выказваючыся на грамадска-палітычныя тэмы. Пасля выбараў кс. Барок без перашкодаў вярнуўся ў Віцебскую дыяцэзію. Ціснуў Блін і на святароў, якія на падставе вучэння Касцёла публічна асудзілі фальсіфікацыю вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і ўжыццё сілы супраць грамадзянаў, якія патрабавалі сумленнага падліку галасоў.

Вартыя даверу крыніцы паведамляюць пра фінансавыя махінацыі пры асваенні сродкаў, якія накіроўвалі ў Віцебскую дыяцэзію замежныя фундацыі.

Кісель замест Бліна

Апошнім часам Уладзіслаў Блін цяжка хварэў і рэгулярна адлучаўся з дыяцэзіі, выязджаючы на лячэнне. Асабліва пагоршыўся стан ягонага здароўя ў апошнія месяцы.

25 лютага 2013 года Папа Бэнэдыкт XVI прыняў прашэнне біскупа Уладзіслава Бліна аб адстаўцы з выканання паслугі пастырскага кіравання Віцебскай дыяцэзіяй у Беларусі, згодна з кан. 401 § 2 Кодэкса Кананічнага Права.

Канон 401§ 2 Кодэкса Кананічнага Права гаворыць, што «дыяцэзіяльнаму біскупу, які па слабасці здароўя ці іншай важнай прычыне будзе не цалкам здольны выконваць свае абавязкі, настойліва прапануецца падаць просьбу аб адстаўцы».

Адначасова Папа прызначыў Апостальскім адміністратарам sede vacante et ad nutum Sanctae Sedis Віцебскай дыяцэзіі ксяндза Францішка Кісяля, пробашча касцёла святога Андрэя Баболі ў Полацку, Генеральнага вікарыя той жа дыяцэзіі.

“Гэта адказны абавязак”, — пракаментаваў ён сваё прызначэнне карэспандэнту Catholic.by, адзначыўшы, што пра саму навіну ён таксама даведаўся 25 лютага: “Але калі Бог на штосьці благаслаўляе, Ён ніколі не пакіне без дапамогі”.

Кастусь Шыталь, Весткі.info

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Витебска

Борьба с коррупцией продолжается: прокуратура возбудила ряд уголовных дел

Хотите узнать больше? Прокуратура возбудила ряд уголовных дел в отношении региональных управленцев и должностных лиц. Об этом сообщает пресс-служба Генеральной прокуратуры 142

Прокуратура и госконтроль Витебской области изучают законность деятельности РУП «Витебскавтодор»

Хотите узнать больше? Гениректору РУП «Витебскавтодор» порекомендовали правильно определять стоимость строительства объектов и не нарушать трудовые права работников. 483

Три килограмма ртути нашли в Лепеле на территории предприятия

Хотите узнать больше? 26 октября в Лепеле при ведении земляных работ на территории частного унитарного предприятия было найдено три килограмма ртути... 1 102

В лесу под Новополоцком обнаружили немецкие мины

Хотите узнать больше? 26 октября в лесу у Новополоцка обнаружили 18 противотанковых мин ТМ-42 (Tellermine 42) времен Второй мировой войны... 993

Витебская афиша с 26.10.2015 по 1.11.2015 года

Хотите узнать больше? Афиша мероприятий в Витебске на неделю с 26 октября по 1 ноября 2015 года: кино, театр, выставки, концерты, развлечения... 917

Международный инновационный форум в Витебске и Орше соберет профессионалов и новичков бизнеса

Хотите узнать больше? Международный инновационный форум в Витебске и Орше объединит профессионалов и новичков бизнеса, сообщили БЕЛТА в Витебском облисполкоме... 753

У Віцебску дадуць канцэрт адразу два гурты: The Unlimited Trio і Vuraj

Хотите узнать больше? 5 лістапада з вялікім восеньскім канцэртам ў Віцебск завітаюць адразу два непаўторныя музычныя гурты! Для нас зайграюць касмічныя The Unlimited Trio 576

В Витебске налоговая с милицией изъяли в магазине «Добрыня» мотоблоки

Хотите узнать больше? 25 октября в Витебске нарядом Первомайского отдела охраны, совместно с сотрудниками ОБЭП и ИМНС в магазине «Добрыня» выявлен факт реализации 1 384