Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Што адрознівае беларусаў?

У Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці 14 снежня адбылася прэзентацыя кніг “Народная культура Віцебшчыны”, “Народныя майстры і мастакі Віцебшчыны” і «Мастацтва прымітыву і прымітывізму», выдадзеных цэнтрам сумесна з упраўленнем культуры аблвыканкама ў 2012 годзе. У гэтых выданнях навукоўцы Віцебшчыны расказваюць і паказваюць тое, што адрознівае беларусаў ад іншых – традыцыйныя і рэдкія з’явы народнай культуры.

Што адрознівае беларусаў?

Тытанічная праца, якую зрабілі аўтары кожнай з гэтых кніг, складаецца з вынікаў экспедыцый, вывучэння гісторыі, звестак, якія збіраліся па драбніцах у музеях, храмах, вёсках, бібліятэках. Як адзначыла на прэзентацыі начальнік упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Ларыса Аленская, “зробленая крапатлівая праца гаворыць пра адносіны да сваёй дзяржавы”.

У чым падобныя і чым адрозніваюцца пэчворк і квілцінг (арт-квілт)? Чые каваныя вырабы ўпрыгожваюць фасады дамоў і агароджы храмаў Віцебшчыны? Якую сімволіку ўкладалі нашы продкі ў пісанку і хто на Віцебшчыне вырабляе мудрагелістыя мініяцюрныя скульптуры з дрэва? Пра ўсё гэта расказвае каляровае навукова-папулярнае выданне “Народныя майстры і мастакі Віцебшчыны”. Аўтары выдання – Людміла Вакар, Галіна Бабровіч, Ніна Бабровіч, Людміла Гаравая, Яўгенія Набебіна, Лілія Надточый, Алеся Талерчык, Ніна Федарыстава, Іван Хіцько.

У кнізе сістэматызананы ледзь не ўсе вядомыя звесткі пра выцінанку, вышыўку, кавальства, кераміку, лозапляценне, маляванку, апрацоўку скуры, ткацтва паясоў, прыгатаванне святочнага печыва, шапавальства, шыццё з абрэзкаў тэкстылю і іншыя народныя рамёствы. Галоўная каштоўнасць гэтай кнігі ў тым, што народнае дэкаратыўна-прыкладное і выяўленчае мастацтва Віцебшчыны прадстаўлена ў персаналіях, асобах – прыведзены імёны, фота, біяграфічныя даведкі сучасных майстроў, прыкметныя рысы іх творчасці. Кніга надрукавана ў Віцебскай абласной друкарні накладам 500 асобнікаў.

Зборнік навуковых даследванняў “Народная культура Віцебшчыны” выйшаў у свет у выдавецтве “Нацыянальная бібліятэка Беларусі” абмежаваным накладам – 125 асобнікаў. Гэта сумеснае выданне Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і абласнога краязнаўчага музея.

Аўтары-мастацтвазнаўцы абгрунтавана, прафесійна аналізуюць той ці іншы від творчасці як эксклюзіўную з’яву ў беларускім мастацтве і гісторыі. Кандыдат мастацтвазнаўства, вядучы метадыст па фальклоры і этнаграфіі ВАМЦНТ Людміла Вакар у сваім даследванні “Традыцыі маляваных дываноў на Віцебшчыне” тлумачыць, калі і як дыван паступова стаў новым відам народнага дэкаратыўнага мастацтва, расказвае пра сюжэты і матывы беларускіх “маляванак“, тэхналогііі х выканання.

Навуковы супрацоўнік Лёзненскага ваенна-гістарычнага музея Анжаліка Лампіцкая прысвяціла свае даследванне старажытнаму мастацтву вырабаў гліняных цацак – свістулек – ад першабытнага да нашага часу. Мастацтвазнаўца Ганна Бебрына на старонках выдання прадстаўляе сучасных віцебскіх майстроў мастацкай мініяцюры – Вольгу Іванову, Марыю Чарненка. А выкладчык Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта гісторык Павел Мішын выбраў для сваёй працы незвычайную тэму – ён зрабіў спробу даследваць народныя прадстаўленні пра… пярэваратняў.

У кнігу ўвайшлі даследванні, прысвечаныя гарбарнаму рамяству і мастацкай апрацоўкі скуры на Віцебшчыне (Н.Федарыстава), выцінанцы (Н.Бабровіч), лапікаваму шыццю (Н.Ярмух), вясельным традыцыям у вёсцы Матрына Ушацкага раёна (Г.Рудзёнак), гульням дзяцей у вёсцы Петрачкі Шумілінскага раёна (Г.Сакалова) і інш. Рэдагавалі выданне віцебскія навукоўцы Людміла Вакар, Лілія Кернажыцкая, Валерый Шышанаў.

Эксклюзіўнае выданне «Мастацтва прымітыву і прымітывізму» – першае ў Беларусі падрабязнае даследванне з’яў мастацтва прымітыву і прымітывізму. Аўтар – вядучы метадыст па этнаграфіі і фальклору ВАМЦНТ, дактарант Інстытута мастацтвазнаўства, фальклора і этнаграфіі імя Кандрата Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Людміла Вакар падрабязна расказвае аб перадгісторыі і развіцці прымітыву і прымітывізму на Віцебшчыне. У кнізе, напрыклад, прыводзяцца звесткі аб узорах мастацтва прымітыву ў гарадской культуры Віцебска XIX-пачатку XX ст.ст. (напрыклад, аб мастацтве гарадской шыльды). З’яву прымітывізму аўтар характарызуе на прыкладах творчасці віцебскіх мастакоў ад пачатку ХХ ст. да нашых дзён – ад Пэна і Шагала да Язэпа Драздовіча, Алега Крошкіна, Таццяны Берагейкі, Маргарыты Сайфугаліевай і інш.

Кнігі адрасаваныя тым, хто цікавіцца якаснымі мастацкімі вырабамі, зробленымі пад даўніну, усім нацыянальным, спрадвечна беларускім (пачытаць іх можна ў бібліятэках горада). Думаеце, яны будуць цікавыя толькі навукоўцам і самім аўтарам? Сапраўды, прэзентацыя кніг прыцягнула ўвагу толькі аўтараў, навукоўцаў і майстроў. Для іх не сакрэт, што ўсё тое, што робіць беларусаў беларусамі, чым яны могуць ганарыцца (як гэта прынята ў іншых народаў), лічыцца ў нас прадуктам другога гатунку і часам выклікае грэблівае стаўленне. У той жа час штогод у вядомым “Горадзе майстроў” беларускае народнае мастацтва карыстаецца велізарнай цікавасцю. Парадокс? Тут ёсць, над чым паразважаць – і майстрам, і прадстаўнікам улады, і грамадству.

На прэзентацыі кніг прагучала прапанова ад майстроў адкрыць у Віцебску музей народнага мастацтва. Як заўважыла Ларыса Аленская, гэтую ідэю абавязкова трэба падтрымаць з мэтай захавання лакальных традыцый беларускай народнай культуры.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Витебска

Борьба с коррупцией продолжается: прокуратура возбудила ряд уголовных дел

Хотите узнать больше? Прокуратура возбудила ряд уголовных дел в отношении региональных управленцев и должностных лиц. Об этом сообщает пресс-служба Генеральной прокуратуры 133

Прокуратура и госконтроль Витебской области изучают законность деятельности РУП «Витебскавтодор»

Хотите узнать больше? Гениректору РУП «Витебскавтодор» порекомендовали правильно определять стоимость строительства объектов и не нарушать трудовые права работников. 474

Три килограмма ртути нашли в Лепеле на территории предприятия

Хотите узнать больше? 26 октября в Лепеле при ведении земляных работ на территории частного унитарного предприятия было найдено три килограмма ртути... 1 100

В лесу под Новополоцком обнаружили немецкие мины

Хотите узнать больше? 26 октября в лесу у Новополоцка обнаружили 18 противотанковых мин ТМ-42 (Tellermine 42) времен Второй мировой войны... 989

Витебская афиша с 26.10.2015 по 1.11.2015 года

Хотите узнать больше? Афиша мероприятий в Витебске на неделю с 26 октября по 1 ноября 2015 года: кино, театр, выставки, концерты, развлечения... 911

Международный инновационный форум в Витебске и Орше соберет профессионалов и новичков бизнеса

Хотите узнать больше? Международный инновационный форум в Витебске и Орше объединит профессионалов и новичков бизнеса, сообщили БЕЛТА в Витебском облисполкоме... 747

У Віцебску дадуць канцэрт адразу два гурты: The Unlimited Trio і Vuraj

Хотите узнать больше? 5 лістапада з вялікім восеньскім канцэртам ў Віцебск завітаюць адразу два непаўторныя музычныя гурты! Для нас зайграюць касмічныя The Unlimited Trio 571

В Витебске налоговая с милицией изъяли в магазине «Добрыня» мотоблоки

Хотите узнать больше? 25 октября в Витебске нарядом Первомайского отдела охраны, совместно с сотрудниками ОБЭП и ИМНС в магазине «Добрыня» выявлен факт реализации 1 379