Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Культурны градус Віцебска: плюс ці мінус?”

Серыя ток-шоў пад агульнай назвай “Культура паляпшае жыццё!”, якія ладзіць ва ўсіх рэгіёнах краіны кампанія “Будзьма беларусамі!”, працягнулася 4 снежня ў Віцебску. Культурны градус горада вымяралі прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і журналісты, гісторыкі і прамоўтары, музыкі і чынавенства. Пры канцы сустрэчы Віцебскае МГА “Гісторыка” прадставіла прэзентацыю шляхецкіх баляў.

“Культурны градус Віцебска: плюс ці мінус?”

У вітальным звароце Ніна Шыдлоўская, каардынатар кампаніі “Будзьма беларусамі!”, патлумачыла і абгрунтавала слоган кампаніі “Культура паляпшае жыццё!”, падзялілася планамі на далейшую дзейнасць кампаніі ў рэгіёнах, у межах якой чакаюцца публічныя прэзентацыі і лагічны працяг “Кірмашу праектаў”, які ўжо распачаўся ў Магілёве.

“Культурны градус Віцебска: плюс ці мінус?”

Па традыцыі рэгіянальных абмеркаванняў частка прысутных сфармавала чацвёрку інтэлектуальных “форвардаў”, якія і выйшлі “на лёд” пад кіраўніцтвам “капітана” – вядоўцы вечара Уладзіміра Булаўскага. У гэты вечар у “асноўны склад” увайшлі: Віктар Глушын, спецыяліст адзела культуры гарвыканкама, акцёр моладзевага тэатра “Колесо”, гісторык, Раман Воранаў, рэдактар партала Vitebsk4.me, арганізатар культпадзей у Віцебску (фестываль графіці “Гравітацыя”, серыя адкрытых лекцый, школа маладых журналістаў Public Republic), Сяргей Бабенка, народны рамеснік, адзін са стваральнікаў клуба гістарычнай рэканструкцыі “Варгенторн”, Андрэй Духоўнікаў, мастак, дырэктар музея “Цэнтр сучаснага мастацтва”.

“Культурны градус Віцебска: плюс ці мінус?”

Ад пачатку сустрэча пайшла ў канструктыўнай і сяброўскай атмасферы, без папрокаў і прэтэнзій, як гэта, на жаль, часам здараецца ў нашы дні. Добрым прыкладам маладога і адкрытага для супрацы і прапановаў чыноўніка стаў Віктар Глушын. Ён расказаў пра мерапрыемствы, што праходзяць у горадзе, і недахоп увагі з боку медыяў да “чэмпіёнаў па культуры”.

З боку старэйшага пакалення ў гэты вечар найбольш актыўна выказваўся Андрэй Духоўнікаў. Ён
падзяліўся сваім досведам у культурнай працы на карысць Беларусі, а згадваючы праблемныя моманты ў жыцці горада (вядомае здарэнне з фестывалем “Гравітацыя”), нават папракнуў самога сябе за тое, што быў у гэты момант не ў горадзе і не змог актыўна паспрыяць справе.

Сяргей Бабенка нямала папракаў жыхароў за цягу да “петрасяншчыны”, а ў культурным жыцці заклікаў імкнуцца да сапраўднай культуры. Публіцыст Раман Воранаў заклікаў трымацца ва ўсім “віцебскай традыцыі” і расказваў пра праявы сучаснага мастацтва горада.

Асабліва актыўна і сэнсоўна выказваліся прадстаўнікі грамадства, яны апісалі прыклады з культурніцкага жыцця і супрацы ўлады і грамадства. Прадстаўнікі кінаклуба разважалі пра цяжкасці і магчымасці супольнай працы з дзяржавай, якая часта добра пачынаецца, але потым незаўважна страчвае дынаміку. У адказ на гэта Віталь Броўка на падставе пазітыўных прыкладаў распавёў пра сваю стратэгію працы ў культурніцкім сектары.

Але які дыскурс без прыкладаў - як пазітыўных, так і негатыўных? Як след, падлівалі масла ў агонь дыскусіі жывыя, прапушчаныя “праз сябе” прыклады ад прысутных. Узгадвалі і фестываль Віталя Раузы, і парад нявестаў, прадстаўлены Вольгай Бабковай. Гарык Аганджанян з болем расказаў пра лёс свайго “Бітлз-клуба” і паабяцаў адрадзіць яго, нягледзячы на часовыя цяжкасці. Прыкладам павагі да беларускасці, творчасці і здаровага сэнсу сталі прамовы мастачкі Святланы Баранкоўскай, якая мае рускі пашпарт, але шыкоўна валодае беларускай мовай, і мастака Аляксандра Вышкі - пра структуру супрацы “дзяржава – мастакі”, якая мусіць пачынацца з таго, чаго прагнуць самі людзі. Бо толькі “маючы добры фундамент, варта ўзводзіць сцены і клеіць на іх шпалеры”, то бок рэалізоўваць культурніцкія падзеі на базе добрых стасункаў і надзейных дамоваў.

А каб праяўленая самастойна ініцыятыва не гублялася, знаходзіла магчымых партнёраў і была добрым фундаментам для культурніцкай дзейнасці ў горадзе, кампанія “Будзьма беларусамі!” абвясціла старт “Кірмашу праектаў”.

Кожная грамадская ініцыятыва ці асобны чалавек у Віцебску можа падрыхтаваць прэзентацыю свайго праекта/ідэі, які жадае правесці ў сваім горадзе. Найлепшыя праекты будуць прапанаваныя ўладам для ўключэння ў план культурнай дзейнасці. Кірмаш пройдзе ў 2 туры. У фінале будуць прэзентаваныя найлепшыя праекты. Фармат — слайд- ці відэапрэзентацыя ў межах 5 хвілін. Свае прэзентацыі можна перадаць рэгіянальнаму каардынатару кампаніі “Будзьма беларусамі!” па Віцебскай вобласці Уладзіміру Булаўскаму (bulavskiv@gmail.com, +375 29 8940517).

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Витебска

Борьба с коррупцией продолжается: прокуратура возбудила ряд уголовных дел

Хотите узнать больше? Прокуратура возбудила ряд уголовных дел в отношении региональных управленцев и должностных лиц. Об этом сообщает пресс-служба Генеральной прокуратуры 158

Прокуратура и госконтроль Витебской области изучают законность деятельности РУП «Витебскавтодор»

Хотите узнать больше? Гениректору РУП «Витебскавтодор» порекомендовали правильно определять стоимость строительства объектов и не нарушать трудовые права работников. 496

Три килограмма ртути нашли в Лепеле на территории предприятия

Хотите узнать больше? 26 октября в Лепеле при ведении земляных работ на территории частного унитарного предприятия было найдено три килограмма ртути... 1 106

В лесу под Новополоцком обнаружили немецкие мины

Хотите узнать больше? 26 октября в лесу у Новополоцка обнаружили 18 противотанковых мин ТМ-42 (Tellermine 42) времен Второй мировой войны... 1 004

Витебская афиша с 26.10.2015 по 1.11.2015 года

Хотите узнать больше? Афиша мероприятий в Витебске на неделю с 26 октября по 1 ноября 2015 года: кино, театр, выставки, концерты, развлечения... 924

Международный инновационный форум в Витебске и Орше соберет профессионалов и новичков бизнеса

Хотите узнать больше? Международный инновационный форум в Витебске и Орше объединит профессионалов и новичков бизнеса, сообщили БЕЛТА в Витебском облисполкоме... 760

У Віцебску дадуць канцэрт адразу два гурты: The Unlimited Trio і Vuraj

Хотите узнать больше? 5 лістапада з вялікім восеньскім канцэртам ў Віцебск завітаюць адразу два непаўторныя музычныя гурты! Для нас зайграюць касмічныя The Unlimited Trio 580

В Витебске налоговая с милицией изъяли в магазине «Добрыня» мотоблоки

Хотите узнать больше? 25 октября в Витебске нарядом Первомайского отдела охраны, совместно с сотрудниками ОБЭП и ИМНС в магазине «Добрыня» выявлен факт реализации 1 395