Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Запрашаем на Навэнну за памерлых у Мосар

Чалавек не ў стане ў адзін момант зразумець усіх аспектаў вялікага багацця, якое прыпадае на людское жыццё і таму раскладаецца яно на розныя хвіліны жыцця. Чалавек асабліва успамінае дзень нараджэння, хросту, гадавіну шлюбу, а таксама гадавіну смерці кагосьці з блізкіх памерлых. У лістападзе, у апошні восеньскі месяц, каталікі перажываюць дні памяці і малітвы за памерлых - дзень спаткання з веліччу смерці і ўспаміну тых, якія адыйшлі з гэтага свету.

Запрашаем на Навэнну за памерлых у Мосар

Для хрысціяніна жыццё не заканчваецца, толькі змяняецца, а нашая сувязь з памерлымі не разрываецца, а наадварот узмацняецца. Для людскіх вачэй родныя людзі знікаюць і застаецца толькі труна. Для веруючага сэрца памерлы, якога любіць, назаўсёды застаецца вельмі блізкі…

Молімся за памерлых. Маліцца за іх будзем заўсёды… Не заўсёды, аднак, памятаем аб тым, што яны, удзельнічаючы ў вечным жыцці, можа чакаюць у чыстцы на дасягненне Божай хвалы і патрабуюць нашай малітвы.

“Тыя людзі, што паміраюць у ласцы і сяброўстве з Богам, але яшчэ не ачышчаныя ў поўні, хоць ужо і ўпэўненыя ў сваім збаўленні, пасля смерці праходзяць ачышчэнне, каб атрымаць святасць, неабходную для ўвахода ў неба”, - так вучыць Катэхізм Каталіцкага Касцёла. Неба – месца прабывання Бога і Святых, а таму, як гаворыць Святое Пісанне, “нішто нячыстае ў Яго не ўвойдзе”(Ап 21, 12). Душы ў чыстцы ўжо не могуць выпрасіць для сябе Божай Міласэрнасці, бо гэта магчыма ўчыніць толькі на зямлі. Таму яны з надзеяй чакаюць дапамогі ад нас; нашыя малітвы і ўчынкі міласэрнасці могуць дзейсна дапамагаць і нам і душам нашых памерлых.

Шмат хрысціянаў дасвядчаюць адчувальную дапамогу блізкіх, якія перакрочылі парог смерці. Яны давяраюць ім свае цяжкія справы, моляцца аб іх збаўленні і просяць праз іх заступніцтва аб дапамозе. Збаўленыя душы ў небе не жывуць для сябе, але для іншых і могуць нам дапамагаць. Гэтая праўда ўмацоўвае нашую веру ў вечнае жыццё.

На працягу месяца лістапада молімся за душы памерлых, якія церпяць у чыстцы, а таксама дзякуем за тое, што, дасягнуўшы святасці, яны заступаюцца перад Тронам Бога за нас. Гэта таямніца. Яна стане вядомай толькі ў вечнасці, хоць і на зямлі можна заўважыць іх дзейнасць і дапамогу. Не дзелім жа людзей на жывых і памерлых, але будзем жа ўспрымаць і адных, і другіх як сяброў. Тыя, якія памерлі і перайшлі да вечнага жыцця, з’яўляюцца найвярнейшымі сябрамі, бо ніколі не падвядуць нас; лепшымі, бо ведаюць аб якіх каштоўнасцях мы павінны клапаціцца, каб мець удзел у вечнай спадчыне, у Нябесным Валадарстве Бога.

У гэтым годзе ў Мосары адбудзецца Навэнна за памерлых. На працягу 9-ці дзён безупынна з 1 па 9 лістапада штодня Еўхарыстычная Ахвяра будзе складацца за ўсіх памерлых з Экзэфіяй і працэсіяй, паводле старадаўняга звычаю. Асабліва будзем маліцца аб узнагародзе вечнага жыцця ў шчасці:

1 лістапада – за памерлых ксяндза кардынала Казіміра Свёнтка і ксяндза пралата Юозаса Бульку, за памерлых святароў, манахаў і манахінь(13:00);
2 лістапада – за памерлых блізкіх родных і сваякоў(13:00);
3 лістапада – за памерлых сужанкаў(17:00);
4 лістапада – за памерлых дзяцей(13:00);
5 лістапада – за памерлых бацькоў(17:00);
6 лістапада – за памерлых братоў і сясцёр(17:00);
7 лістапада – за памерлых бабуляў і дзядуляў(17:00);
8 лістапада – за памерлых ад насілля, за ахряры войнаў і за загінуўшых у катастрофах(17:00);
9 лістапада – за дабрадзеяў(17:00).

4 лістапада ў нядзелю ў 13 гадзін у Мосарскім касцёле адбудзецца святая Літургія з працэсіяй на могілкі, малітва за памерлых і асвячэнне магілаў.

Згодна з традыцыяй, на працягу актавы ўспаміну ўсіх памерлых, якая працягваецца з 1 па 8 лістапада, вернікі наведваюць могілкі і моляцца за памерлых. У гэты час ёсць магчымасць атрымаць адпуст - поўнае адпушчэнне кары за грахі. Для атрымання адпусту неабходна быць у стане асвячальнай ласкі (гэта значыць, прыступіць да сакрамэнту споведзі), прыняць святую Камунію, памаліцца ў інтэнцыі Святога Айца і наведаць могілкі.

І менавіта тое, што мы можам даць нашым памерлым, - гэта наша малітва, якая з’яўляецца ўдзячнасцю за любоў нашых блізкіх і за ўсё добрае, што яны ўчынілі тут, на зямлі, і дазваляе нам трываць у духоўнай сувязі з імі. Тады і матэрыяльныя знакі памяці: помнікі, кветкі, знічы становяцца выразам нашай малітвы. Актава ўспаміну ўсіх памерлых - асаблівы час для кожнага хрысціяніна. У гэтыя дні ўвесь Касцёл у адзін голас моліцца за памерлых, заклікаючы да Божай міласэрнасці.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Витебска

Борьба с коррупцией продолжается: прокуратура возбудила ряд уголовных дел

Хотите узнать больше? Прокуратура возбудила ряд уголовных дел в отношении региональных управленцев и должностных лиц. Об этом сообщает пресс-служба Генеральной прокуратуры 144

Прокуратура и госконтроль Витебской области изучают законность деятельности РУП «Витебскавтодор»

Хотите узнать больше? Гениректору РУП «Витебскавтодор» порекомендовали правильно определять стоимость строительства объектов и не нарушать трудовые права работников. 487

Три килограмма ртути нашли в Лепеле на территории предприятия

Хотите узнать больше? 26 октября в Лепеле при ведении земляных работ на территории частного унитарного предприятия было найдено три килограмма ртути... 1 103

В лесу под Новополоцком обнаружили немецкие мины

Хотите узнать больше? 26 октября в лесу у Новополоцка обнаружили 18 противотанковых мин ТМ-42 (Tellermine 42) времен Второй мировой войны... 997

Витебская афиша с 26.10.2015 по 1.11.2015 года

Хотите узнать больше? Афиша мероприятий в Витебске на неделю с 26 октября по 1 ноября 2015 года: кино, театр, выставки, концерты, развлечения... 918

Международный инновационный форум в Витебске и Орше соберет профессионалов и новичков бизнеса

Хотите узнать больше? Международный инновационный форум в Витебске и Орше объединит профессионалов и новичков бизнеса, сообщили БЕЛТА в Витебском облисполкоме... 753

У Віцебску дадуць канцэрт адразу два гурты: The Unlimited Trio і Vuraj

Хотите узнать больше? 5 лістапада з вялікім восеньскім канцэртам ў Віцебск завітаюць адразу два непаўторныя музычныя гурты! Для нас зайграюць касмічныя The Unlimited Trio 577

В Витебске налоговая с милицией изъяли в магазине «Добрыня» мотоблоки

Хотите узнать больше? 25 октября в Витебске нарядом Первомайского отдела охраны, совместно с сотрудниками ОБЭП и ИМНС в магазине «Добрыня» выявлен факт реализации 1 387