Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Мосар. Куточак раю на зямлі: фотарэпартаж

У Мосары 6 кастрычніка вернікі адзначылі 5-годдзе стварэння Алеі цвярозасці. Яе разам з прадстаўнікамі груп Ананімных алкаголікаў з Беларусі і замежжа ў 2007 годзе заклаў ксёндз Юозас Булька, цяпер ужо нябожчык. “ННВ” завіталі ў вёску, якую называюць “беларускім Версалем”, каб паглядзець, як мосарцы жывуць без свайго знакамітага ксяндза і ці дзейнічае тут дасюль “зона цвярозасці”.

Мосар. Куточак раю на зямлі: фотарэпартаж

У Мосар мы прыехалі ў самы звычайны дзень, напярэдадні юбілею: каб пабачыць будзённае жыццё вёскі і касцёла, без святочнага фону і прыўкрас. Пагутарылі з месцічамі. Пагулялі па “Версалі”. Падзівіліся на цудоўныя краявіды і скульптуры. Падыхалі дзівосным паветрам. Адпачылі душой. Вось толькі, на жаль, не прайшлі Крыжовым шляхам, не пабывалі на могілках, дзе стаіць 5-метровая статуя Хрыста. Не ставала часу. І не пабачылі цяперашняга мосарскага ксяндза, айца Аляксея Юркайця. Ён у той дзень быў у ад’ездзе.

Крыж замест плота, індыкі і амаль левітанаўскі пейзаж

Каб не касцёл Святой Ганны XVIII стагоддзя і дэндрапарк з музейным комплексам, створаныя Булькам, Мосар быў бы самай звычайнай вёскай. Доўгая уліца з аднатыпнымі акуратнымі дамкамі. Амаль у кожным – ці яблыневы сад, ці палісаднік з полымем вяргінь і астраў. Ці сад, і палісад разам.

Адзін дом ахоўваецца не плотам, а крыжам.

Мосар. Куточак раю на зямлі: фотарэпартаж

Каля аўтобуснага прыпынку – буслянка. Зараз яна без гаспадароў: паляцелі бацяны туды, дзе няма зімы. Шанцуе ім…

Мосар. Куточак раю на зямлі: фотарэпартаж

Закінутая сажалка з тонкімі бярозамі, з якіх вецер зрывае жоўтыя сардэчкі, – амаль левітанаўскі пейзаж.

Мосар. Куточак раю на зямлі: фотарэпартаж

А вось – сапраўдны дзіў для гарадскіх жыхароў. Індыкі! Напэўна, апошні раз мы бачылі іх на малюнках у дзіцячых кніжках. Фанабэрыстыя прыгажуны заўважылі чужых і адразу ж усчалі лямант. А як убачылі, што іх фатаграфуюць, крыху супакоіліся і нават сталі пазіраваць. Але зайсці за плот, каб зрабіць лепшы здымак, я ўсё ж не наважылася: было бачна, што птушкі тут жа пойдуць у атаку.

Мосар. Куточак раю на зямлі: фотарэпартаж

– Яны толькі мяне не чапаюць, а незнаёмых клююць, – смяецца Яніна, індычыная гаспадыня.

Мосар. Куточак раю на зямлі: фотарэпартаж

Жанчына пражыла ў Мосары ўсё жыццё, раней працавала настаўніцай, зараз даглядае гаспадарку. Работы ў вёсцы столькі, што толькі паспявай абарочвацца. Добра, што ёсць добры памочнік – трактар. Каля ганку Янінінай хаты расце свойскі вінаград. Жанчына запрашае нас на хатняе віно, кажа, дужа смачнае. А да гэтага іншая гаспадыня клікала пачаставацца яблыкамі. І там, і там ветліва адмаўляемся: маўляў, іншым разам, мы ж на працы. Ці будзе той “іншы раз”, вядома толькі нябёсам. Але мы ведаем: людзі ў Мосары жывуць надзвычай прыемныя.

Мосар. Куточак раю на зямлі: фотарэпартаж

Пенсіянерка Валянціна Чаславаўна Лачкоўская ўсміхаецца зусім па-маладому. Але прыкметна засмучаецца, калі кажа пра тое, што ў Мосары амаль не засталося моладзі: “Хто памёр, у тым ліку і ад гарэлкі, хоць былы ксёндз і ваяваў з пітушчымі. А хто падаўся ў свет за лепшым жыццём. Тут жа няма дзе працаваць, вось маладыя і з’язджаюць”.

“Зона”. Цвярозасці

Сваю вёску самі мосарцы называюць “зона”. Скарочана ад “зона цвярозасці”. У мясцовай краме ўжо чатыры гады не прадаюць спіртныя напоі. Гэтага ад уладаў дабіўся Юозас Булька, вядомы сваёй барацьбой з “зялёным зміем”. Ён звёў у вёсцы самагонныя апараты, пітушчых не пускаў у касцёл, не вянчаў, а пры касцёле стварыў антыалкагольны музей. Тут можна было ўбачыць лісты з подпісамі людзей, якія пакляліся больш не піць. Ксёндз даваў майстар-класы міліцыянтам – як змагацца з п’янствам. Адным словам, усімі спосабамі хацеў перамагчы шматгаловага “змія”.

Мосар. Куточак раю на зямлі: фотарэпартаж

Толькі тут справа гіблая: толькі адсячэш адну галаву, як вырастае другая… Мосарцы і не хаваюць, што піць не кінулі. У мясцовай краме, дзе сапраўды дзейнічае “сухі закон”, мясцовы люд нам распавёў наступнае: “Пры Бульку п’яніцы яшчэ неяк хаваліся, баяліся яго, бо старога ксяндза, канешне, усе паважалі. Ён мог угаварыць не піць. Быў добры псіхолаг, умеў да кожнага знайсці свой падыход. Але прайшло ўжо два гады, як Булька памёр, і цяперака ў нас тут пі, хоць заліся. Свіння гразі заўсёды знойдзе, так і п’яніца гарэлкі. Каму трэба, едзе ў суседнія вёскі, найчасцей – у Луцк-Масарскі. У тамтэйшай краме і купляе”.

Мосар. Куточак раю на зямлі: фотарэпартаж

Людзі прызнаюцца, што ў вёсцы зноў пачалі “гнаць”. На жаль, музейнымі экспанатамі самагонныя апараты пабылі нядоўга. І хоць былыя традыцыі ўжо не вярнуць, новы ксёндз, 29-гадовы айцец Аляксей, спрабуе працягваць справу Булькі. Ён моліцца аб цвярозасці не толькі Мосара, але ўсяго беларускага народа. Дарэчы, пра маладога настаяцеля людзі адгукаюцца таксама паважна: “Ён у нас вельмі адукаваны, кнігі піша. І дужа прыгожа моліцца”.

Да Луцка-Масарскага – тры кіламетры. Прама пры дарозе – невялічкая крамка, якая працуе ўсяго чатыры гадзіны – з 10.00 да 14.00. Прадавачка Аліна Мурзіч разбірае ў падсобцы дровы: жанчына тут і за гандлярку, і за качагара, і за прыбіральшчыцу.

Мосар. Куточак раю на зямлі: фотарэпартаж

Асартымент на паліцах вясковай крамы досыць бедны, але спіртное – на выбар. Белазуба ўсміхаецца з плаката Люся Лушчык. Але, мяркуючы па тым, што цесны крамны калідорчык амаль да столі застаўлены скрынямі з пустой гарэлачнай тарай, большасць пакупнікоў прыходзіць сюды не за квасам.

Мосар. Куточак раю на зямлі: фотарэпартаж

Аліну Мікалаеўну стала па-чалавечы шкада. Уявіце, чалавек працуе тут 23 гады. І 23 гады бачыць адно і тое ж: усё тыя ж зялёныя сцены крамкі (яны ніколі не фарбаваліся ў іншы колер), усё тыя ж скрыні з тарай, усё тыя ж дровы з печкай, усё тыя ж гаспадарчае мыла і вядро на адной з паліц, і ўсё тыя ж самыя твары пакупнікоў…

Плата за ўваход у храм прыгажосці

Раней на тэрыторыю мосарскай святыні мог трапіць нават турыст, у якога ні было ніводнай капейкі ў кішэні. А з некаторага часу ўваход у дэндрапарк стаў платным. Праз дарогу ад касцёльнай тэрыторыі – каса з надпісам па-руску “Культурно-дендрологический комплекс д.Мосар. Филиал ГУ культуры «Глубокский историко-этнографический музей».

Мосар. Куточак раю на зямлі: фотарэпартаж

На доміку, які нагадвае казачную хатку на курыных ножках, – прайс-ліст. Наведвальнікаў ён дзеліць на дзве катэгорыі: школьнікаў-студэнтаў і дарослых. Так, для першых наведванне дэндрапарку каштуе 1500 рублёў, для другіх – 3000 рублёў.

Мосар. Куточак раю на зямлі: фотарэпартаж

Нядорага. Але многія здзіўляюцца: дзяржава пачала ўжо браць грошы нават за наведванне святой зямлі. Гэта яшчэ больш дзіўна на тле таго, што калі нябожчык ксёндз Юозас Булька рабіў з занядбанага Мосара “Версаль”, улады былі ўбаку.

Мосар. Куточак раю на зямлі: фотарэпартаж

Марыя Ткачонак, супрацоўніца культурна-дэндралагічнага комплекса, кажа, што частку касцёльнай тэрыторыі, у прыватнасці, тую, дзе знаходзіцца Алея цвярозасці, пад “дах” дзяржавы аддаў сам Булька: “Ён як прадчуваў сваю смерць і перадаў дэндрапарк дзяржаве – каб захаваць тое, што зрабіў. І вось зараз тэрыторыю ў 16 гектараў даглядае Глыбоцкі гісторыка-этнаграфічны музей. Праўда, у нас мала супрацоўнікаў, усяго 6 чалавек: экскурсавод, тры рабочых і начальнік комплекса”.

Месцічы прызнаюцца, што новыя парадкі не дужа даспадобы турыстам. Ды і малады ксёндз, кажуць, з-за платнага ўваходу “завёўся” з уладамі.

Мосарскі рай

Пагалоска пра Мосар і яго адметнасці ідзе так далёка і шырока, што “народная тропа”, напэўна, сюды не зарасце ніколі. Тут прымаюць усіх: і аматара здаровага ладу жыцця, і апошняга п’яніцу, і каталіка, і праваслаўнага, і шчасліўчыка лёсу, і таго, хто аступіўся… Сын Божы аднолькава церпіць за ўсіх. І Ягоная Маці аднолькава чуе малітвы ўсіх…

Мосар. Куточак раю на зямлі: фотарэпартаж

Мосар. Куточак раю на зямлі: фотарэпартаж

Мосар. Куточак раю на зямлі: фотарэпартаж

У Мосары трэба проста забыць пра ўсё, маўчаць ды напітвацца вось гэтым дзівосным хараством, якое тут на кожным кроку. Не, нават на паўкроку. Калі бывае рай на зямлі, то вось ён, перед вамі…

Мосар. Куточак раю на зямлі: фотарэпартаж

Мосар. Куточак раю на зямлі: фотарэпартаж

Мосар. Куточак раю на зямлі: фотарэпартаж

Мосар. Куточак раю на зямлі: фотарэпартаж

Невядома, якія кветкі растуць у раі, а ў Мосары цвітуць гарлачыкі і познацвет восеньскі. Па-руску апошняя кветка называецца «безвременник», а ў народзе як толькі яе не клічуць: лугавы шафран, чортаў хлеб, атрутны крокус, сабачая цыбуля, сын-без-бацькі. І, гледзячы на гэты безабаронны красавіцка-кастрычніцкі цуд прыроды, падумалася: дык жа і душа чалавечая без Бога – што чортаў хлеб, знаходка для цёмных сіл… А з Богам – заўсёды чыстая, як кветка.

Мосар. Куточак раю на зямлі: фотарэпартаж

Мосар. Куточак раю на зямлі: фотарэпартаж

Мосар. Куточак раю на зямлі: фотарэпартаж

Мосар. Куточак раю на зямлі: фотарэпартаж

Мосар. Куточак раю на зямлі: фотарэпартаж

Мосар. Куточак раю на зямлі: фотарэпартаж

Мосар. Куточак раю на зямлі: фотарэпартаж

Мосар. Куточак раю на зямлі: фотарэпартаж

Мосар. Куточак раю на зямлі: фотарэпартаж

Мосар. Куточак раю на зямлі: фотарэпартаж

Мосар. Куточак раю на зямлі: фотарэпартаж

Мосар. Куточак раю на зямлі: фотарэпартаж

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Витебска

Борьба с коррупцией продолжается: прокуратура возбудила ряд уголовных дел

Хотите узнать больше? Прокуратура возбудила ряд уголовных дел в отношении региональных управленцев и должностных лиц. Об этом сообщает пресс-служба Генеральной прокуратуры 142

Прокуратура и госконтроль Витебской области изучают законность деятельности РУП «Витебскавтодор»

Хотите узнать больше? Гениректору РУП «Витебскавтодор» порекомендовали правильно определять стоимость строительства объектов и не нарушать трудовые права работников. 481

Три килограмма ртути нашли в Лепеле на территории предприятия

Хотите узнать больше? 26 октября в Лепеле при ведении земляных работ на территории частного унитарного предприятия было найдено три килограмма ртути... 1 102

В лесу под Новополоцком обнаружили немецкие мины

Хотите узнать больше? 26 октября в лесу у Новополоцка обнаружили 18 противотанковых мин ТМ-42 (Tellermine 42) времен Второй мировой войны... 992

Витебская афиша с 26.10.2015 по 1.11.2015 года

Хотите узнать больше? Афиша мероприятий в Витебске на неделю с 26 октября по 1 ноября 2015 года: кино, театр, выставки, концерты, развлечения... 914

Международный инновационный форум в Витебске и Орше соберет профессионалов и новичков бизнеса

Хотите узнать больше? Международный инновационный форум в Витебске и Орше объединит профессионалов и новичков бизнеса, сообщили БЕЛТА в Витебском облисполкоме... 752

У Віцебску дадуць канцэрт адразу два гурты: The Unlimited Trio і Vuraj

Хотите узнать больше? 5 лістапада з вялікім восеньскім канцэртам ў Віцебск завітаюць адразу два непаўторныя музычныя гурты! Для нас зайграюць касмічныя The Unlimited Trio 573

В Витебске налоговая с милицией изъяли в магазине «Добрыня» мотоблоки

Хотите узнать больше? 25 октября в Витебске нарядом Первомайского отдела охраны, совместно с сотрудниками ОБЭП и ИМНС в магазине «Добрыня» выявлен факт реализации 1 383