Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Філіял лякарні ў тэатры

Маленькая ўтульная зала віцебскага лялечнага тэатра ўчора пераўтварылася ў філіял… вар’яцкай лякарні! Мастацкі кіраўнік “Лялькі” Віктар Клімчук ажыццявіў сваю даўнюю мару – паставіў фантасмагорыю на дзве дзеі “Нататкі вар’ята” па Мікалаю Гогалю. Абыякавых гледачоў падчас здачы новага спектакля не было.

Філіял лякарні ў тэатры

Гэта самае моцнае відовішча, якое дасюль даводзілася бачыць на сцэне “Лялькі”. Яно прыгнятала і прываблівала адначасова. Спачатку хацелася як мага хутчэй збегчы з гэтага першага шэрагу (лічы, што ты знаходзішся ў паўкроку ад сузірання чужога вар’яцтва, дык міжволі баішся за свой уласны дах). Аднак збегчы так і не даў Яўген Гусеў, выканаўца галоўнай ролі Аксенція Папрышчына. Малады акцёр іграў так выразна і старанна - да гарачых кропелек поту, і так пераканальна, што кожнае ягонае слова, рух, крык, крок, нібы цвік, прыбівалі да крэсла. Так і не адпусціў, прымусіў усё ж такі да канца прамучыцца разам з ягоным героем.

Філіял лякарні ў тэатры

Віктар Клімчук толькі пацвердзіў думку, што кожны таленавіты творца – па-свойму крэйзі. Як і твор Гогаля, пастаноўка рэжысёра пабудавана на дзённікавых нататках дробнага чыноўніка – тытулярнага саветніка, які паступова губляе розум. Ад таго, што ў тым грамадстве, дзе ён жыве, не можа адчуваць сябе годным чалавекам, не можа атрымаць вартай працы, нават не можа ажаніцца па выбары сэрца. Як і ў аповесці, каханая Сафі (у яе ролі актрыса Вольга Лазебная) на сцэне абражае Папрышчына, называючы яго “чарапахай у мяшку”.

Філіял лякарні ў тэатры

Філіял лякарні ў тэатры

Філіял лякарні ў тэатры

Аднак у пастаноўцы В.Клімчука ёсць вельмі выразныя дэталі, якія ўказваюць на тое, што дзеянне паралельна адбываецца не толькі ў Пецярбурзе ў 1833 годзе, але тут і зараз: у нашым стагоддзі, у нашым горадзе, у гэты момант. І, што самае страшнае, жудасная трагедыя Папрышчына можа адбыцца з любым чалавекам. А, можа, ужо адбываецца… Толькі ніхто не бачыць пакутаў ціхага маленькага вар’ята, заціснутага гэтым жыццём. Кут пакут – ён жа ёсць у кожнага. Толькі адзін можа саўладаць са сваім дахам, а другі – не…

Філіял лякарні ў тэатры

Філіял лякарні ў тэатры

Філіял лякарні ў тэатры

На сучаснасць у вар’яцкай фантасмагорыі на лялечнай сцэне ўказваюць сірэна, кропельніца, тазік з надпісам “ЖЭУ 27”, ролікі на нагах і балеткі на руках Сафі, паненкі з пазамінулага стагоддзя…

Філіял лякарні ў тэатры

Філіял лякарні ў тэатры

Філіял лякарні ў тэатры

Кажуць, што з самым першым уражаннем ад мастацкага відовішча трэба “пераспаць”. Учора падавалася: гэты жудасны і вар’яцкі спектакль быў у маім жыцці ў першы і апошні раз. А сёння яго хочацца пераглядзець…

Філіял лякарні ў тэатры

Філіял лякарні ў тэатры

Філіял лякарні ў тэатры

Філіял лякарні ў тэатры

Акрамя выканаўцаў галоўных роляў, у спектаклі заняты Міхась Клімчук, Валерый Зімніцкі, Юрась Франкоў і Ганна Сцепанец. Над сцэнаграфіяй спектакля працаваў Алесь Сідараў, над лялькамі і касцюмамі – Ганна Сідарава, над музычным афармленнем – Алег Залётнеў.

Філіял лякарні ў тэатры

Філіял лякарні ў тэатры

Гледачоў абавязкова ўразіць шыкоўная харэаграфія пастаноўкі ў выкананні Дзіяны Юрчанкі. Пераклад аповесці Мікалая Гогаля “Нататкі вар’ята” на беларускую мову зрабіла віцебская паэтка Людміла Сіманёнак.

Прэм’еру “Нататак вар’ята” віцебскі глядач убачыць 5 кастрычніка.

Філіял лякарні ў тэатры

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Витебска

Борьба с коррупцией продолжается: прокуратура возбудила ряд уголовных дел

Хотите узнать больше? Прокуратура возбудила ряд уголовных дел в отношении региональных управленцев и должностных лиц. Об этом сообщает пресс-служба Генеральной прокуратуры 142

Прокуратура и госконтроль Витебской области изучают законность деятельности РУП «Витебскавтодор»

Хотите узнать больше? Гениректору РУП «Витебскавтодор» порекомендовали правильно определять стоимость строительства объектов и не нарушать трудовые права работников. 482

Три килограмма ртути нашли в Лепеле на территории предприятия

Хотите узнать больше? 26 октября в Лепеле при ведении земляных работ на территории частного унитарного предприятия было найдено три килограмма ртути... 1 102

В лесу под Новополоцком обнаружили немецкие мины

Хотите узнать больше? 26 октября в лесу у Новополоцка обнаружили 18 противотанковых мин ТМ-42 (Tellermine 42) времен Второй мировой войны... 993

Витебская афиша с 26.10.2015 по 1.11.2015 года

Хотите узнать больше? Афиша мероприятий в Витебске на неделю с 26 октября по 1 ноября 2015 года: кино, театр, выставки, концерты, развлечения... 917

Международный инновационный форум в Витебске и Орше соберет профессионалов и новичков бизнеса

Хотите узнать больше? Международный инновационный форум в Витебске и Орше объединит профессионалов и новичков бизнеса, сообщили БЕЛТА в Витебском облисполкоме... 753

У Віцебску дадуць канцэрт адразу два гурты: The Unlimited Trio і Vuraj

Хотите узнать больше? 5 лістапада з вялікім восеньскім канцэртам ў Віцебск завітаюць адразу два непаўторныя музычныя гурты! Для нас зайграюць касмічныя The Unlimited Trio 576

В Витебске налоговая с милицией изъяли в магазине «Добрыня» мотоблоки

Хотите узнать больше? 25 октября в Витебске нарядом Первомайского отдела охраны, совместно с сотрудниками ОБЭП и ИМНС в магазине «Добрыня» выявлен факт реализации 1 384