Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

На вечары паэзіі ў Віцебску Купала гучаў на некалькіх мовах

Учора ў віцебскім музеі “Цэнтр сучаснага мастацтва” адбылася паэтычная імпрэза, прысвечаная Янку Купалу. Вечар атрымаўся багатым на адкрыцці і вельмі цёплым, як сардэчная размова даўніх сяброў.

На вечары паэзіі ў Віцебску Купала гучаў на некалькіх мовах

Ушанаваць памяць класіка беларускай літаратуры прышлі прадстаўнікі віцебскай інтэлігенцыі, моладзь, грамадскія актывісты. Ад чынавенства на мерапрыемства зазірнуў, але хутка сышоў галоўны спецыяліст упраўлення культуры аблвыканкама Пётр Падгурскі.

Галоўнай жа асобай на свяце паэзіі, акрамя, зразумела, самога песняра, быў вядомы віцебскі паэт і перакладчык Уладзімір Папковіч. Ён падаў ідэю, што такі вечар трэба зладзіць. А потым, з дапамогай сваіх маладых сяброў, ажыццявіў яе. Усім на радасць! Забягаючы наперад, адзначым, што імпрэза сапраўды атрымалася. Віцебску дужа не хапае падобных мерапрыемстваў, дзе збіралася б беларускамоўная інтэлігенцыя. І было б цудоўна, калі б гэта ініцыятыва прыжылася…

На вечары паэзіі ў Віцебску Купала гучаў на некалькіх мовах

Вечарына называлася “Дыялог з паэтам”. Чыталі вершы песняра, называлі яго “сапраўды еўрапейскім паэтам”, гаварылі пра яго каханне да жончынай сяброўкі, спявалі купальскія песні і кампазіцыю пра Віцебск, глядзелі фільм пра паэтаў лёс, слухалі санату Бетховена. І сапраўды, было такое адчуванне, амаль на фізічным узроўні, што Купала недзе побач. Тут, у залі… А можа, гэта проста гэтак усхвалявана забілася сэрца, калі на імправізаваную сцэну выйшаў акцёр-коласавец Пятро Ламан і моцна, у сваёй непадробнай манеры, стаў чытаць Купалавы творы.

На вечары паэзіі ў Віцебску Купала гучаў на некалькіх мовах

Асабліва трывожна гучаў верш “Прыстаў я жыць..”, напісаны стагоддзе таму, у 1912 годзе. Адле ён і сёння актуальны, вось урывак:

Чырвонай зданьню ў цёмных сенцах
Наш рок сьляпы снуе, цьвіце;
Зьмяіны рогат адшчапенцаў
Жывыя грудзі рве, гняце.

На ніве роднай зброд прадажны
Скрозь гаспадарку распрасьцёр,
Чужацкай песьняю прыказнай
Калыша здаўлены прастор.

І шумна чаркі напаўняе
Крывёй асьлепленых рабоў…
Гульню так чорную спраўляе
Паміж крыжоў, паміж грабоў.

На вечары паэзіі ў Віцебску Купала гучаў на некалькіх мовах

“Калі ўчытваешся ў Купалу, то разумееш, што гэта самы сучасны паэт на Беларусі. Такога Купалу не пачуеш у школе. Пры савецкай уладзе такога Купалу не вывучалі ў інстытуце. Нават самы поўны збор твораў Купалы ніколі не быў поўным. Бо такі паэт не быў патрэбны ўладзе. Магчыма, таму яго і забілі”, – з горыччу прамовіў Ламан.

На вечары паэзіі ў Віцебску Купала гучаў на некалькіх мовах

Вершы, канешне, былі з большага сумныя. “Я перабраў сем тамоў Купалы, якія ёсць у мяне дома. Шукаў інтымную лірыку. Але ў Купалы ў асноўным усё сацыяльнае, усё – бяда наша беларуская: як нам жыць?” – зазначыў на гэты конт Уладзімір Папковіч.

На вечары паэзіі ў Віцебску Купала гучаў на некалькіх мовах

Бадай, самай вялікай нечаканасцю вечарыны было тое, што Купала гучаў не толькі па-беларуску. Адзін з санэтаў прагучаў па-ангельску, яшчэ адзін верш –па-нямецку. Па-руску – “А хто там ідзе?” у перакладзе М.Горкага. Англійскі і нямецкі Купала падаўся слухачам чужым і рэзкаватым, а наконт рускага пераклада Папковіч пажартаваў: “Рыфмы няма”.

На вечары паэзіі ў Віцебску Купала гучаў на некалькіх мовах

Парадвалі два маленькіх беларусікі з вёскі Заронава. Яны дзялілі на дваіх саламяны капялюш і па-дзіцячы міла дэкламавалі песняра. А фінальным акордам вечарыны стаў верш “Хто ты гэткі” – вядомы на ўсю Беларусь і па-за яе межамі дзякуючы аднайменнай песні “Ляпісаў”.

На вечары паэзіі ў Віцебску Купала гучаў на некалькіх мовах

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Витебска

Борьба с коррупцией продолжается: прокуратура возбудила ряд уголовных дел

Хотите узнать больше? Прокуратура возбудила ряд уголовных дел в отношении региональных управленцев и должностных лиц. Об этом сообщает пресс-служба Генеральной прокуратуры 145

Прокуратура и госконтроль Витебской области изучают законность деятельности РУП «Витебскавтодор»

Хотите узнать больше? Гениректору РУП «Витебскавтодор» порекомендовали правильно определять стоимость строительства объектов и не нарушать трудовые права работников. 487

Три килограмма ртути нашли в Лепеле на территории предприятия

Хотите узнать больше? 26 октября в Лепеле при ведении земляных работ на территории частного унитарного предприятия было найдено три килограмма ртути... 1 103

В лесу под Новополоцком обнаружили немецкие мины

Хотите узнать больше? 26 октября в лесу у Новополоцка обнаружили 18 противотанковых мин ТМ-42 (Tellermine 42) времен Второй мировой войны... 997

Витебская афиша с 26.10.2015 по 1.11.2015 года

Хотите узнать больше? Афиша мероприятий в Витебске на неделю с 26 октября по 1 ноября 2015 года: кино, театр, выставки, концерты, развлечения... 918

Международный инновационный форум в Витебске и Орше соберет профессионалов и новичков бизнеса

Хотите узнать больше? Международный инновационный форум в Витебске и Орше объединит профессионалов и новичков бизнеса, сообщили БЕЛТА в Витебском облисполкоме... 753

У Віцебску дадуць канцэрт адразу два гурты: The Unlimited Trio і Vuraj

Хотите узнать больше? 5 лістапада з вялікім восеньскім канцэртам ў Віцебск завітаюць адразу два непаўторныя музычныя гурты! Для нас зайграюць касмічныя The Unlimited Trio 577

В Витебске налоговая с милицией изъяли в магазине «Добрыня» мотоблоки

Хотите узнать больше? 25 октября в Витебске нарядом Первомайского отдела охраны, совместно с сотрудниками ОБЭП и ИМНС в магазине «Добрыня» выявлен факт реализации 1 388