Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Бел-чырвона-белы Шагал

Такога Шагала жыхары Віцебска яшчэ не бачылі дакладна. 125-годдзе з дня нараджэння майстра разам з намі адзначылі мастакі з расійскіх сталіц – белакаменнай і культурнай. Іхнім падарункам сталі дзве шыкоўныя выставы.

Бел-чырвона-белы Шагал

Піцерскія госці – маладыя. Свой праект пад назвай «ПераJEWанне» яны выставілі ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі. А вось дзве залі ў Мастацкім музеі аддалі мэтру – скульптару з сусветным імем, дырэктару Маскоўскага Дзяржаўнага музея «Дом Бурганова» Аляксандру Бурганаву. І хоць першай напярэдадні адкрылася выстава піцерцаў, пачнем з экспазіцыі мэтра.

Радасць ад Бурганава

Бел-чырвона-белы Шагал

Аляксандр Мікалаевіч Бурганаў з’явіўся ў зале задоўга да пачатку вернісажа. Ён павольна праходжваўся ад адной сваёй працы да другой. Уважліва, “змалёўваючы”, як гэта робяць мастакі, углядаўся ў твары наведвальнікаў. Але ягоны арыстакрытычны спакой усё адно выдаваў хваляванне: як яго сустрэнуць у Віцебску?

Бел-чырвона-белы Шагал

Сустрэлі цудоўна – неўзабаве ў залі не было ўжо дзе яблыку ўпасці. Сабраўся ўвесь віцебскі арт-бамонд. І каб можна было пасадзіць Бурганава на трон побач з Шагалам – то пасадзілі б. Бо гэты мастак прывёз у Віцебск тое, чаго тут даўно не адчувалі. Агаломшанне ад прыгажосці.

Бел-чырвона-белы Шагал

Калі дырэктар Мастацкага музея Вольга Акуневіч пералічвала званні, пасады і рэгаліі Бурганава, ён незадаволена моршчыўся, як бы саромеючыся гэтага доўгага спісу. “Народны мастак Расіі, сапраўдны сябра Расійскай акадэміі мастацтваў, лаўрэат Дзяржпрэміі СССР, доктар мастацтвазнаўства, прафесар Маскоўскай дзяржаўнай мастацка-прамысловай акадэміі імя Строганава…” Спіс і сапраўды такі ўнушальны, што можна працягваць яшчэ на паўстаронкі.

Бел-чырвона-белы Шагал

Мастак, чые скульптуры ўпрыгожваюць розныя гарады свету (у прыватнасці, гэта помнікі Пушкіну ў Вашынгтоне, каралю Леапольду І у Бруселі, Буніну і Лермантаву ў Маскве), прызнаўся, што зрабіць выставу ў Віцебску – даўняя яго мара. “І нарэшце яна збылася. Я хацеў прысвяціць яе Віцебску, гнязду, з якога выйшла столькі цудоўных мастакоў. Увогуле цяжка ўявіць сабе яшчэ адзін такі горад, які даў цэлы напрамак выбітных людзей. І здолеў іх не толькі навучыць, але і натхніць на тое, каб заваяваць сабе пачэснае месца ў гісторыі сусветнага мастацтва. Таму Віцебск – гэта ўзлётная пляцоўка”, – сказаў Аляксандр Бурганаў. І адчувалася, што гэта ідзе ад сэрца, што гэта не кампліменты “дзеля этыкету”.

Бел-чырвона-белы Шагал

Цэнтральную кампазіцыю – белую скульптуру Шагала на фоне чырвонай тканіны – Бурганаў стварыў у 2008 годзе. Па просьбе П’ера Кардэна. Яна экспанавалася ў двух французскіх гарадах – Авіньёне і Парыжы. Бронзавую мадэль скульптуры мастак пасля падарыў знакамітаму мадэльеру.

Бел-чырвона-белы Шагал

Але гэта не ўсё: у бел-чырвона-белага Шагала на троне ёсць працяг. Дакладней, пачатак. Гэта сіне-чырвоная інсталяцыя “Ад’езд Марка Шагала з Віцебска”, якая складаецца з парасона, сімвалічнага чаравіка і рыбы. Сіні колер – гэта тры віцебскія ракі і любімыя васількі,  з якімі развітваўся мастак. Рыба нібы адпраўляе яго ў сталіцу сусветнага мастацтва Парыж. І, як вынік яго жыцця і творчасці, – поспех, прызнанне, перамога, трон.

Бел-чырвона-белы Шагал

Наконт бел-чырвона-белага Шагала адна з чыноўніц у прыватнай размове зазначыла: “Гэта правакацыя”. Але што выбітнаму расійскаму мастаку да беларускіх палітычных рэалій? Гэты паважаны сівы чалавек мысліць глыбей, зусім іншымі катэгорыямі. Бел-чырвона-белае – гэта заўсёды радасць. Проста радасць. Бездакорнае, святочнае, шматзначнае спалучэнне колераў.

Вялікае памяшканне аддалі пад працы самога Бурганава. Акрамя скульптур і інсталяцыі, гэта графічныя працы.  Па словах мастака, яны прысвечаны “прыгажосці, пакутам і шляхам-дарогам”. А ў малой залі побач змясцілі творы ягонай унучкі Юліі Смалянковай і вучня, ураджэнца Беларусі Міхаіла Грачова.

Бел-чырвона-белы Шагал

Бел-чырвона-белы Шагал

Глыток свабоды ад маладых піцерцаў

А ў ратушы вы ўбачыце зусім іншае мастацтва – па-маладому смелае, яркае, крэатыўнае, эксперыментальнае, гарэзлівае.  Усё, што прадставіў тут Арт-праект “Кислород” з Санкт-Пецярбурга сумесна з Міжнароднай гільдыяй майстроў, – па-за шаблонамі. Удзельнікі выставы  – у асноўным выпускнікі Санкт-Пецярбургскай мастацка-прамысловай акадэмііі імя Шцігліца.

Бел-чырвона-белы Шагал

Як і Марк Шагал, якому госці з культурнай сталіцы Расіі прысвяцілі свой праект, яны працуюць у розных тэхніках. Гэта і мастацкае каванне, і кераміка, і гарачая эмаль… Адметна, што ніхто з маладых аўтараў не “зчытвае” Шагала, не цытуе яго наўпрост, як гэта звычайна бывае на аналагічных выставах.

Бел-чырвона-белы Шагал

“У гэтых працах чытаецца ключавое слова, якое датычыцца ўсіх мастакоў, пачынаючы ад Шагала і да сучасных, – гэта свабода. Творчая свабода, палёт фантазіі аб’ядноўваюць усіх. І тады гэта атрымліваецца чыста па-шагалаўску”, – падзялілася сваім уражаннем дырэктар Арт-цэнтра Марка Шагала Людміла Хмяльніцкая.

Бел-чырвона-белы Шагал

Маладыя піцерскія мастакі і прадстаўнікі музея “Дом Бурганова” спадзяюцца, што ў Віцебску ў іх атрымаецца дыялог з падрыхтаваным, зацікаўленым гледачом. Прыходзьце!

А вось гэту працу госці з Санкт-Пецярбурга пакінулі ў дар краязнаўчаму музею.

Бел-чырвона-белы Шагал

Бел-чырвона-белы Шагал

Бел-чырвона-белы Шагал

Аб наступным творы выказаў сваё захапленне вядомы віцебскі скульптар Валеры Магучы: “Я ўяўляю, колькі рукатворчасці ўкладзена ў гэту працу”.

Бел-чырвона-белы Шагал

Бел-чырвона-белы Шагал

Бел-чырвона-белы Шагал

А гэта праца вельмі ўразіла аўтара гэтых радкоў:

Бел-чырвона-белы Шагал

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Витебска

Борьба с коррупцией продолжается: прокуратура возбудила ряд уголовных дел

Хотите узнать больше? Прокуратура возбудила ряд уголовных дел в отношении региональных управленцев и должностных лиц. Об этом сообщает пресс-служба Генеральной прокуратуры 154

Прокуратура и госконтроль Витебской области изучают законность деятельности РУП «Витебскавтодор»

Хотите узнать больше? Гениректору РУП «Витебскавтодор» порекомендовали правильно определять стоимость строительства объектов и не нарушать трудовые права работников. 493

Три килограмма ртути нашли в Лепеле на территории предприятия

Хотите узнать больше? 26 октября в Лепеле при ведении земляных работ на территории частного унитарного предприятия было найдено три килограмма ртути... 1 105

В лесу под Новополоцком обнаружили немецкие мины

Хотите узнать больше? 26 октября в лесу у Новополоцка обнаружили 18 противотанковых мин ТМ-42 (Tellermine 42) времен Второй мировой войны... 1 002

Витебская афиша с 26.10.2015 по 1.11.2015 года

Хотите узнать больше? Афиша мероприятий в Витебске на неделю с 26 октября по 1 ноября 2015 года: кино, театр, выставки, концерты, развлечения... 922

Международный инновационный форум в Витебске и Орше соберет профессионалов и новичков бизнеса

Хотите узнать больше? Международный инновационный форум в Витебске и Орше объединит профессионалов и новичков бизнеса, сообщили БЕЛТА в Витебском облисполкоме... 754

У Віцебску дадуць канцэрт адразу два гурты: The Unlimited Trio і Vuraj

Хотите узнать больше? 5 лістапада з вялікім восеньскім канцэртам ў Віцебск завітаюць адразу два непаўторныя музычныя гурты! Для нас зайграюць касмічныя The Unlimited Trio 579

В Витебске налоговая с милицией изъяли в магазине «Добрыня» мотоблоки

Хотите узнать больше? 25 октября в Витебске нарядом Первомайского отдела охраны, совместно с сотрудниками ОБЭП и ИМНС в магазине «Добрыня» выявлен факт реализации 1 392