Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Дзірка на памяці

Сёння ўсе ў Віцебску, каму дарагі Уладзімір Караткевіч, пойдуць з кветкамі да ягонага помніка. Непераўзыдзены майстар беларускай гістарычнай прозы мог бы святкаваць сёння сваё 81-годдзе… І зноў многа каму будзе балюча за пісьменніка, за гэту ганебную “дзірку на ягонай памяці”. З левага боку помнік у гонар Караткевіча ўжо некалькі гадоў псуе вялікая адтуліна. Яе спрабавалі “завуаліраваць” бляхай, але і тая адвальваецца.

Дзірка на памяці

Летась, калі адзначалася 80-годдзе з дня нараджэння Караткевіча, многіх прыхільнікаў яго творчасці абурыла, што мясцовыя ўлады не адрамантавалі помнік нават да круглай даты. Не хапіла грошай ці сіл? А хутчэй за ўсё, жадання. А можа, дзірка ў памяці? Сёлета, да неюбілейнай даты, тым больш ніхто не захацеў старацца.

Між іншым, помнік з дзіркай не такі ўжо і стары – Караткевіча ў Віцебску ўвекавечылі ў 1994 годзе. Аўтар скульптуры – Іван Казак.

І яшчэ адзін незразумелы момант. Помнік знаходзіцца ў скверы пад дзіўнай назвай – імя “70-годдзя ўтварэння Віцебскай вобласці”. Такое найменне яму надалі ў 2008 годзе. Сёлета вобласці ўжо 73 гады. А талент пісьменніка, скульптура якога ўпрыгожвае гэты зялёны куточак Віцебска, – вечны. І назва сквера, здаецца, ляжала на паверхні – імя Уладзіміра Караткевіча.

Я люблю тут бываць. Тут, каля помніка слыннаму літаратару, дужа добра думаецца. Караткевіч нібыта шчодра дзеліцца сваёй энергіяй з любым, хто прыходзіць да яго “пагутарыць”. Ці мала горычы ў жыцці творчага чалавека… А тут яна вылечваецца. “Пагаворыш” з Уладзімірам Сямёнавічам – і ўсё дробязнае, мітуслівае, няважнае сыходзіць. Застаецца галоўнае – жыццё, вера, любоў і творчасць. Асвятляюць душу і “званы Віцебска”, гукі якіх даносяцца сюды з Успенскага сабора.

Веліч – Караткевіч. Нельга забыць. А на гэтай велічы – прыкрая, недарэчная дзірка… Нельга зразумець.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Витебска

Борьба с коррупцией продолжается: прокуратура возбудила ряд уголовных дел

Хотите узнать больше? Прокуратура возбудила ряд уголовных дел в отношении региональных управленцев и должностных лиц. Об этом сообщает пресс-служба Генеральной прокуратуры 143

Прокуратура и госконтроль Витебской области изучают законность деятельности РУП «Витебскавтодор»

Хотите узнать больше? Гениректору РУП «Витебскавтодор» порекомендовали правильно определять стоимость строительства объектов и не нарушать трудовые права работников. 487

Три килограмма ртути нашли в Лепеле на территории предприятия

Хотите узнать больше? 26 октября в Лепеле при ведении земляных работ на территории частного унитарного предприятия было найдено три килограмма ртути... 1 103

В лесу под Новополоцком обнаружили немецкие мины

Хотите узнать больше? 26 октября в лесу у Новополоцка обнаружили 18 противотанковых мин ТМ-42 (Tellermine 42) времен Второй мировой войны... 997

Витебская афиша с 26.10.2015 по 1.11.2015 года

Хотите узнать больше? Афиша мероприятий в Витебске на неделю с 26 октября по 1 ноября 2015 года: кино, театр, выставки, концерты, развлечения... 918

Международный инновационный форум в Витебске и Орше соберет профессионалов и новичков бизнеса

Хотите узнать больше? Международный инновационный форум в Витебске и Орше объединит профессионалов и новичков бизнеса, сообщили БЕЛТА в Витебском облисполкоме... 753

У Віцебску дадуць канцэрт адразу два гурты: The Unlimited Trio і Vuraj

Хотите узнать больше? 5 лістапада з вялікім восеньскім канцэртам ў Віцебск завітаюць адразу два непаўторныя музычныя гурты! Для нас зайграюць касмічныя The Unlimited Trio 577

В Витебске налоговая с милицией изъяли в магазине «Добрыня» мотоблоки

Хотите узнать больше? 25 октября в Витебске нарядом Первомайского отдела охраны, совместно с сотрудниками ОБЭП и ИМНС в магазине «Добрыня» выявлен факт реализации 1 387