Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Дыназаўры і дыназаўрыкі ў віцебскай ратушы

Цікавую выставу прывёз у Віцебск самадзейны мастак Уладзімір Найбіч з горада Бяроза, што на Берасцейшчыне. На ёй можна ўбачыць муляжы дыназаўраў, зробленыя ў натуральную велічыню. Яшчары-гіганты вельмі падобны на сваіх дагістарычных родзічаў, але зусім не страшныя. Маленькія дзеці, якія прыходзяць разам з бацькамі ў абласны краязнаўчы музей на выставу “Парк юрскага перыяду”, у захапленні.

“Парк” з рэптыліямі заняў два музейныя залы. Каля кожнага з дзевяці дыназаўраў
стаяць шыльдачкі з апісаннем яго параметраў, арэала пасялення, звычак і смакавых пераваг. Тут можна “пазнаёміцца” з такімі пачваркамі, як крылаты птэразаўр, спіназаўр з вялікім ветразепадобным вырастам уздозж храбту, эйніёзаўр з рогам на носе, эўплацыфал з “булавой” на канцы хваста, сарказаўр, тыраназаўр рэкс і інш. Асобны «сюжэт» выставы – нараджэнне маленькага дыназаўрыка, дзіцяці індэзаўра, які вылупляецца з велізарнага яйка. Экспазіцыю дапаўняе костка маманта, знойдзеная ў Драгічанскім раёне на Брэсчыне.

Муляжы дыназаўраў Найбіч вырабляе з дапамогай металічнага каркаса, які пакрывае пенапластам, мантажнай пенай, гнуткім пластыкам. Затым «цела» рэптыліі шліфуецца і абцягваецца скуразамяняльнікам, дэрмацінам і фарбуецца алейнымі або акрылавымі фарбамі. Дэталі – сківіцы, зубы, вочы – робяцца з пчалінага воску або пластыка.

Каб «вылепіць» толькі маленькага дыназаўрыка, Уладзіміру спатрэбіліся два месяцы. Дамагае яму ўся сям’я – жонка Таццяна і трое дзяцей. Дарэчы, дыназаўрамі мастак захапіўся пасля нараджэння апошняга сына. Па ўсходнім календары гэта быў год Дракона. Бацька набыў дзіцяці набор дыназаўрыкаў і сам гуляў з малым. Так нарадзілася ідэя рабіць скульптуры гэтых рэптылій. Вывучыў спецыяльную літаратуру, і паступова з’явіўся «Парк юрскага перыяду». На яго стварэнне сыйшло тры гады. Затым Найбічы заняліся выставачнай дзейнасцю, і дыназаўры ў велізарных фургонах сатлі падарожнічаць па розных гарадах Беларусі. У калекцыі самадзейных мастакоў з Бярозы таксама ёсць макеты гіганцкіх матылькоў, жукоў і рыб, якія жылі ў дагістарычны перыяд.

Цікавая рэакцыя жыхароў Бярозы на захапленне іхняга земляка. У адным са сваіх інтэрв’ю Уладзімір Найбіч распавёў: “Я рэкса шпакляваў на двары, а яго галава выглядвала на вуліцу з-за плота. Ехаў мужык на ровары па дарозе, задумаўся, а потым галаву сваю павярнуў і ледзь было не зваліўся ад страху. А дзеці, калі на возера ідуць, то ўсё на наш плот, як вераб’і, садзяцца, назіраюць. Але наогул людзям падабаецца!”. А вось рэакцыя хатніх жывёл на дыназаўраў адваротная: “У Салігорску жанчына прыйшла на выставу з таксай. Бедны сабачка так гучна брахаў на ўсіх нашых дыназаўраў, што мы думалі – ён асіпне. Штосьці жывёлы адчуваюць…”

Убачыць насельнікаў юрскага перыяду ў Віцебску можна да 10 студзеня2012 года.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Витебска

Борьба с коррупцией продолжается: прокуратура возбудила ряд уголовных дел

Хотите узнать больше? Прокуратура возбудила ряд уголовных дел в отношении региональных управленцев и должностных лиц. Об этом сообщает пресс-служба Генеральной прокуратуры 154

Прокуратура и госконтроль Витебской области изучают законность деятельности РУП «Витебскавтодор»

Хотите узнать больше? Гениректору РУП «Витебскавтодор» порекомендовали правильно определять стоимость строительства объектов и не нарушать трудовые права работников. 493

Три килограмма ртути нашли в Лепеле на территории предприятия

Хотите узнать больше? 26 октября в Лепеле при ведении земляных работ на территории частного унитарного предприятия было найдено три килограмма ртути... 1 105

В лесу под Новополоцком обнаружили немецкие мины

Хотите узнать больше? 26 октября в лесу у Новополоцка обнаружили 18 противотанковых мин ТМ-42 (Tellermine 42) времен Второй мировой войны... 1 002

Витебская афиша с 26.10.2015 по 1.11.2015 года

Хотите узнать больше? Афиша мероприятий в Витебске на неделю с 26 октября по 1 ноября 2015 года: кино, театр, выставки, концерты, развлечения... 922

Международный инновационный форум в Витебске и Орше соберет профессионалов и новичков бизнеса

Хотите узнать больше? Международный инновационный форум в Витебске и Орше объединит профессионалов и новичков бизнеса, сообщили БЕЛТА в Витебском облисполкоме... 754

У Віцебску дадуць канцэрт адразу два гурты: The Unlimited Trio і Vuraj

Хотите узнать больше? 5 лістапада з вялікім восеньскім канцэртам ў Віцебск завітаюць адразу два непаўторныя музычныя гурты! Для нас зайграюць касмічныя The Unlimited Trio 578

В Витебске налоговая с милицией изъяли в магазине «Добрыня» мотоблоки

Хотите узнать больше? 25 октября в Витебске нарядом Первомайского отдела охраны, совместно с сотрудниками ОБЭП и ИМНС в магазине «Добрыня» выявлен факт реализации 1 392