Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Віцебск” – “Металург”: разгром 0:8

“Металург” са сваім варатаром Дзмітрыем Мільчаковым нічога звышнатуральнага ў гэтай сустрэчы не дэманстравалі. Проста пасля трэцяй шайбы ў нашых хлопцаў “апусціліся рукі”…

На гульню паўплывала не толькі псіхалагічная праблема, але і адсутнасць шанцавання. Атакай на атаку віцябчане адказвалі гасцям у першым перыядзе. Можа, нават і больш вострых момантаў стварылі каля варот суперніка. Але то дабіць шайбу было няма каму, то яна, як зачарованая, не ішла ў вароты.

Памылка на старце гульні Сяргея Маркелава ў сваёй зоне вымусіла яго фаліць на суперніку, які вырываўся ад яго на спатканне з Андрэям Петуховым. Штрафны час
скончыўся, вароты Андрэя на замку, але супернік гасціць на тэрыторыі “Віцебска”. Кідок ад сіняй лініі Васіля Паланіцкага, некалі выступаўшага за “Віцебск”, выводзіць гасцей наперад. Нічога страшнага, “мядзведзі” поўныя рашучасці.

Другая трэць пачынаецца серыяй кідкоў ”Віцебска”. Штанга выратоўвае гасцей, пасля другога кідка шайба трапляе ў маску брамніка. Калі б у гэтым моманце нашы забілі, хто ведае, што б было далей… А так спрацавала спартовая ісціна: не забіваеш ты – забіваюць табе. На 23-й хвіліне госці зарабляюць чарговае права гуляць у большасці і зноў дабіваюца поспеху. Пасля перадачы Мікіты Осіпава Андрэй Макроў ад левага борту пасылае шайбу ў дальнюю дзявятку. Трохі больш чым праз хвіліну Іван Дорніч збягае ад двух нашых абаронцаў на рандэву з варатаром (0:3).

Пасля гэтага і пачаўся ціхі жах. Яшчэ тройчы ў нашых варотах пабывала шайба ў другім перыядзе. Андрэя Петухова замянілі на Артура Лук’янава. Падчас перапынку гаспадары пляцоўкі прыйшлі ў сябе і заключную чвэрць пачалі бадзёра. Праўда, безвыніковасць іх паступова астуджала. Госці ж прыўспелі двойчы прабіць вароты Артура.

На такой сумнай ноце маладыя “мядзведзяняткі” завяршылі серыю хатніх матчаў. З 12 магчымых ачкоў набрана 5. З аднаго боку, нічога страшнага, а з другога – што далей?.. Ці здолее каманда перабудавацца? Бо можам жа гуляць і перамагаць!

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Витебска

Борьба с коррупцией продолжается: прокуратура возбудила ряд уголовных дел

Хотите узнать больше? Прокуратура возбудила ряд уголовных дел в отношении региональных управленцев и должностных лиц. Об этом сообщает пресс-служба Генеральной прокуратуры 132

Прокуратура и госконтроль Витебской области изучают законность деятельности РУП «Витебскавтодор»

Хотите узнать больше? Гениректору РУП «Витебскавтодор» порекомендовали правильно определять стоимость строительства объектов и не нарушать трудовые права работников. 471

Три килограмма ртути нашли в Лепеле на территории предприятия

Хотите узнать больше? 26 октября в Лепеле при ведении земляных работ на территории частного унитарного предприятия было найдено три килограмма ртути... 1 098

В лесу под Новополоцком обнаружили немецкие мины

Хотите узнать больше? 26 октября в лесу у Новополоцка обнаружили 18 противотанковых мин ТМ-42 (Tellermine 42) времен Второй мировой войны... 987

Витебская афиша с 26.10.2015 по 1.11.2015 года

Хотите узнать больше? Афиша мероприятий в Витебске на неделю с 26 октября по 1 ноября 2015 года: кино, театр, выставки, концерты, развлечения... 909

Международный инновационный форум в Витебске и Орше соберет профессионалов и новичков бизнеса

Хотите узнать больше? Международный инновационный форум в Витебске и Орше объединит профессионалов и новичков бизнеса, сообщили БЕЛТА в Витебском облисполкоме... 747

У Віцебску дадуць канцэрт адразу два гурты: The Unlimited Trio і Vuraj

Хотите узнать больше? 5 лістапада з вялікім восеньскім канцэртам ў Віцебск завітаюць адразу два непаўторныя музычныя гурты! Для нас зайграюць касмічныя The Unlimited Trio 571

В Витебске налоговая с милицией изъяли в магазине «Добрыня» мотоблоки

Хотите узнать больше? 25 октября в Витебске нарядом Первомайского отдела охраны, совместно с сотрудниками ОБЭП и ИМНС в магазине «Добрыня» выявлен факт реализации 1 378