Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Гран-пры фестываля «Magnificat-2011» атрымаў дакументальны амерыканска-польскі фільм “Лабірынт”

Гран-пры VІI Мiжнароднага каталіцкага фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Magnificat-2011», які праходзіў з 7 па 10 верасня ў Глыбоцкім раёне, атрымаў дакументальны фільм “Лабірынт” (ЗША-Польшча). Фільм-пераможца на беларускай мове.

Гран-пры фестываля «Magnificat-2011» атрымаў дакументальны амерыканска-польскі фільм “Лабірынт”

Аўтары сцэнарыя гэтай знятай у мінулым годзе 37-хвіліннай стужкі – Джэйсан А. Шмідт і Рон Шмідт, рэжысёр – Джэйсан А. Шмідт. Гэта фільм-памяць. Аўтары распавялі гледачу гісторыю аб тым, як католік Мар’ян Каладзей адным з першых трапіў у канцлагер Аўшвіц. Ён прабыў там пяць гадоў. Былы вязень ніколі не казаў пра перажытыя жахі, пакуль з ім не здарыўся апаплексічны ўдар. Сваё лячэнне Мар’ян пачаў з таго, што папрасіў ручку з чарніламі, каб праз малюнкі выявіць усё, што перажыў у канцлагеры.

Гран-пры фестываля «Magnificat-2011» атрымаў дакументальны амерыканска-польскі фільм “Лабірынт”

Прыз за лепшы дакументальны фільм атрымала стужка “Таямніцы Меджугор’я” італьянскага рэжысёра Элізабеты Кастан’я. Гэта расповед аб тым, як у невялікай баснійскай вёсачцы, падчас пераследаў, вайны і рэлігійных канфліктаў, людзі бачылі аб’яўленне Панны Марыі.

Гран-пры фестываля «Magnificat-2011» атрымаў дакументальны амерыканска-польскі фільм “Лабірынт”

Лепшай тэлевізійнай праграмай журы назвала конкурсную працу “Смерць дзіцяці”, прадстаўленую польскім рэжысёрам Кшыштафам Журоўскім. Глядзець фільм вельмі балюча – ён аб тым, як невылечна хворыя дзеці вучаць дарослых прымаць смерць годна.

Гран-пры фестываля «Magnificat-2011» атрымаў дакументальны амерыканска-польскі фільм “Лабірынт”

Дыплом дзіцячага журы “За лепшы анімацыйны фільм” атрымала стужка расійскага рыжэсёра Наталлі Мальгінай “Оська-святы”. З гэтага мульціка дзеткі даведаюцца пра хлопчыка, які вырашыў стаць святым, і што ў яго з гэтага атрымалася.

Гран-пры фестываля «Magnificat-2011» атрымаў дакументальны амерыканска-польскі фільм “Лабірынт”

Журы высока адзначыла працы і беларускіх аўтараў. Так, прыз кангрэгацыі айцоў францішканаў “За высока прафесійнае кінематаграфічнае даследаванне складанага чалавечага шляха да Бога і веры” атрымаў дакументальны фільм “Вялікдзень на Лысай Гары” (”Студыя імя Св. Яна Воіна”, рэжысёр Ёанна Арлова).

Прыз імя Ігната Буйніцкага “За адлюстраванне народных традыцый у спалучэнні з хрысціянствам”, заснаваны Глыбоцкім райвыканкамам, узяў дакументальны фільм “Тры каралі. Вадохрышча” (”Беларускі відэацэнтр”, аўтар сцэнарыя Таццяна Кухаронак, рэжысёр Ірына Волах). Фільм – пра зімовыя святы Тры каралі (Аб’яўленне Пана) і Вадохрышча (Хрост Пана), якія адзначаюцца ў каталіцкім касцёле і праваслаўнай царкве.

Галоўны прыз Глыбоцкага райвыканкама “За паслядоўны і арыгінальны паказ пошуку шляхоў да Бога” заваяваў дакументальны фільм “Інакіня”, зняты студыяй імя Св. Яна Воіна (рэжысёр Галіна Адамовіч). Стужка распавядае пра манахіню Юліянію з Свята-Елізавецінскага манастыра пад Мінскам – добра вядомага ў музычных колах рэгента і царкоўнага кампазітара.

Усяго на суд журы сёлета на фестывалі «Magnificat» было прадстаўлена больш за 30 фільмаў рэжысёраў з Беларусі, Украіны, Расіі, Арменіі, Польшчы, Італіі, Іспаніі, Чэхіі, Францыі, Славакаіі, Ізраіля, Літвы.

Фільмы, якія ўдзельнічалі ў конкурснай праграме, можна паглядзець на сайце фестывалю signis.by.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Витебска

Борьба с коррупцией продолжается: прокуратура возбудила ряд уголовных дел

Хотите узнать больше? Прокуратура возбудила ряд уголовных дел в отношении региональных управленцев и должностных лиц. Об этом сообщает пресс-служба Генеральной прокуратуры 140

Прокуратура и госконтроль Витебской области изучают законность деятельности РУП «Витебскавтодор»

Хотите узнать больше? Гениректору РУП «Витебскавтодор» порекомендовали правильно определять стоимость строительства объектов и не нарушать трудовые права работников. 479

Три килограмма ртути нашли в Лепеле на территории предприятия

Хотите узнать больше? 26 октября в Лепеле при ведении земляных работ на территории частного унитарного предприятия было найдено три килограмма ртути... 1 102

В лесу под Новополоцком обнаружили немецкие мины

Хотите узнать больше? 26 октября в лесу у Новополоцка обнаружили 18 противотанковых мин ТМ-42 (Tellermine 42) времен Второй мировой войны... 991

Витебская афиша с 26.10.2015 по 1.11.2015 года

Хотите узнать больше? Афиша мероприятий в Витебске на неделю с 26 октября по 1 ноября 2015 года: кино, театр, выставки, концерты, развлечения... 914

Международный инновационный форум в Витебске и Орше соберет профессионалов и новичков бизнеса

Хотите узнать больше? Международный инновационный форум в Витебске и Орше объединит профессионалов и новичков бизнеса, сообщили БЕЛТА в Витебском облисполкоме... 748

У Віцебску дадуць канцэрт адразу два гурты: The Unlimited Trio і Vuraj

Хотите узнать больше? 5 лістапада з вялікім восеньскім канцэртам ў Віцебск завітаюць адразу два непаўторныя музычныя гурты! Для нас зайграюць касмічныя The Unlimited Trio 572

В Витебске налоговая с милицией изъяли в магазине «Добрыня» мотоблоки

Хотите узнать больше? 25 октября в Витебске нарядом Первомайского отдела охраны, совместно с сотрудниками ОБЭП и ИМНС в магазине «Добрыня» выявлен факт реализации 1 382