Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Пабудова Сафійскага сабору ацэньваецца ў 2 мільёны долараў

Будаўніцтва Сафійскага сабора павінна весціся за кошт сродкаў абшчыны, ахвяраванняў прыхаджан і спонсараў, а не за бюджэтны кошт, як запланаванае аднаўленне Свята-Мікалаеўскага сабора, ці ўжо адноўленыя Васкрасенская царква і Свята-Успенскі сабор. Пра гэта распавёў будучы настаяцель храма протаіерэй Міхаіл Мартыновіч на прэзентацыі праекта.

Пабудова Сафійскага сабору ацэньваецца ў 2 мільёны долараў

Прэзентацыя архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі віцебскай Сафіі адбудзецца 28 жніўня каля ўвахода ў Свята-Успенскі кафедральны сабор і трэба адзначыць, што на яе прыйшла проста мізэрная колькасць гараджан. А з грамадскіх ці палітычных актывістаў ўвогуле не было заўважана нікога. Мабыць, занятыя выбарамі.

Перад прысутнымі выступіў намеснік галоўнага архітэктара Віцебска Леанід Багданаў, які адзначыў, што вылучэнне зямельнага ўчастка пад храм на ўсходнім беразе Дзвіны паміж вуліцамі Чэхава і Урыцкага у парку Партызанскай славы ўжо ўзгодненае з Аляксандрам Лукашэнкам.

Па словах протаіерэя Міхаіла Мартыновіча, узвядзенне ў нашым горадзе Сафійскага сабора ў візантыйскім стылі на ўзор полацкага павінна засведчыць пра крыніцы з’яўлення праваслаўя ў Беларусі. “Полоцкая София — яркий символ единства восточных славян во Христе, а также духовной преемственности между Византией и Русью”, — адзначалася ў журнале пасяджэння Сінода БПЦ. Акрамя таго, Віцебск хутка павінен стаць цэнтрам новай мітраполіі, якая будзе створаная па разузбуйненні цяперашніх епархій.

Пабудова Сафійскага сабору ацэньваецца ў 2 мільёны долараў

Пры гэтым айцец Міхаіл патлумачыў, што перавага пабудове новага храма перад аднаўленнем ужо існаваўшых, напрыклад Свята-Мікалаеўскага сабора, звязаная з тым, апошняе меркавалася рабіць за бюджэтныя сродкі, як і ў выпадку Васкрасенскай царквы і Свята-Успенскага сабора. Аднак грошы на гэты праект ў бюджэце зараз няма. Іншыя ж храмы немагчыма аднавіць і па тэхнічных прычынах.

Плануецца, што ўзвядзенне Сафійскага сабора будзе весціся за кошт сродкаў абшчыны, ахвяраванняў прыхаджан і спонсараў. Прыблізны каштарыс праекта складае 2 мільёны долараў. Між іншым, стаць ганаровым старшынёй апякунскай рады па ўзнаўленні храма і ўдзельнічаць грашыма яшчэ ў 2013 годзе выказаў жаданне старшыня праўлення расійскага ААТ “Газпрам” Аляксей Міллер.

Пабудова Сафійскага сабору ацэньваецца ў 2 мільёны долараў

Сярод гараджан, якія прыйшлі на прэзентацыю, пераважалі жыхары вуліцы Чэхава. Больш за ўсё, у сувязі з пабудовай храма, іх непакоіць захаванне дрэў у парку Партызанскай славы. Зважаючы на досвед рэканструкцыі плошчы Перамогі і парка Пераможцаў, яны не беспадстаўна непакояцца, што ў Віцебску будзе знішчаны чарговы зялёны куток. Аўтар праекта Ігар роцька, на жаль, не змог назваць нават арыенціровачную колькасць дрэў парка, якія прыйдзецца выдаліць. Між тым накладанне плана праекта на касмічныя здымкі паказвае, што пляцоўкай храма захопліваецца значная частка зялёных насаджэнняў. Іншая ж частка парка можа быць знішчаная пры пашырэнні вуліцы Чэхава і пераносе музея Міная Шмырова, а таксама помніка Ўладзіміру Караткевічу, што ніяк не звязана з будаўніцтвам сабора.

Адна з жыхарак вуліцы Чэхава Клара Сянкевіч прыйшла на сустрэчу з цэлым спісам пытанняў і паведаміла, што пачынае збіраць пад імі подпісы сярод суседзяў. Сярод іншага яе цікавіць, чаму сустрэча была прызначаная ў нязручны час, калі большасць людзей працуе, тэрміны будаўніцтва, крыніцы фінансавання праекта, ці вырабляюцца ў Беларусі будаўнічыя матэрыялы, якія плануюць выкарыстоўваць — напрыклад, тая ж плінфа, а таксама наведваемасць існуючых у Віцебску храмаў.

Пабудова Сафійскага сабору ацэньваецца ў 2 мільёны долараў

Нагадаем, што “Народныя навіны Віцебска” прапанавалі чытачам сайта прыняць удзел у галасаванні пра мэтазгоднасць ўзвядзенне Сафійскага сабора ў нашым горадзе. На момант напісання артыкула ў апытанні прынялі ўдзел 474 чалавекі, большасць з якіх — 63% або 300 чалавек, лічаць, што такі храм Віцебску не патрэбны. 174 прагаласаваўшыя або 37% станоўча выказаліся пра будаўніцтва сабора, праўда, з іх 113 чалавек згодныя на гэта толькі пры ўмове фінансавання праекта на грошы вернікаў. У суполцы “Народных навін Віцебска” ў “Вконтакте” вынікі галасавання крыху іншыя: 56,8% лічаць будаўніцтва патрэбным, пры гэтым 26,4% — толькі пры ўмове фінансавання самімі вернікамі, а 43,2% супраць гэтага храма ў любым выпадку.

Пабудова Сафійскага сабору ацэньваецца ў 2 мільёны долараў

Грамадскае абмеркаванне праекта Сафійскага сабора працягнецца да 18 верасня. Як паведамлялі “ННВ”, экспазіцыя графічных і тэкставых матэрыялаў праекта знаходзіцца ў Свята-Успенскім кафедральным саборы, там жа ўсе жадаючыя могуць пакінуць свае заўвагі і прапановы ў спецыяльнай кнізе водгукаў. Пасля заканчэння абмеркавання гарвыканкам мусіць прыняць рашэнне пра пачатак будаўніцтва.

Пабудова Сафійскага сабору ацэньваецца ў 2 мільёны долараў


Ці патрэбны Віцебску Сафійскі сабор
Так, патрэбны
Калі вернікі пабудуюць за свае грошы, хай будзе
Не, не патрэбны

Вынікі


Пабудова Сафійскага сабору ацэньваецца ў 2 мільёны долараў
Loading ...
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Витебска

Борьба с коррупцией продолжается: прокуратура возбудила ряд уголовных дел

Хотите узнать больше? Прокуратура возбудила ряд уголовных дел в отношении региональных управленцев и должностных лиц. Об этом сообщает пресс-служба Генеральной прокуратуры 151

Прокуратура и госконтроль Витебской области изучают законность деятельности РУП «Витебскавтодор»

Хотите узнать больше? Гениректору РУП «Витебскавтодор» порекомендовали правильно определять стоимость строительства объектов и не нарушать трудовые права работников. 487

Три килограмма ртути нашли в Лепеле на территории предприятия

Хотите узнать больше? 26 октября в Лепеле при ведении земляных работ на территории частного унитарного предприятия было найдено три килограмма ртути... 1 103

В лесу под Новополоцком обнаружили немецкие мины

Хотите узнать больше? 26 октября в лесу у Новополоцка обнаружили 18 противотанковых мин ТМ-42 (Tellermine 42) времен Второй мировой войны... 1 001

Витебская афиша с 26.10.2015 по 1.11.2015 года

Хотите узнать больше? Афиша мероприятий в Витебске на неделю с 26 октября по 1 ноября 2015 года: кино, театр, выставки, концерты, развлечения... 919

Международный инновационный форум в Витебске и Орше соберет профессионалов и новичков бизнеса

Хотите узнать больше? Международный инновационный форум в Витебске и Орше объединит профессионалов и новичков бизнеса, сообщили БЕЛТА в Витебском облисполкоме... 754

У Віцебску дадуць канцэрт адразу два гурты: The Unlimited Trio і Vuraj

Хотите узнать больше? 5 лістапада з вялікім восеньскім канцэртам ў Віцебск завітаюць адразу два непаўторныя музычныя гурты! Для нас зайграюць касмічныя The Unlimited Trio 577

В Витебске налоговая с милицией изъяли в магазине «Добрыня» мотоблоки

Хотите узнать больше? 25 октября в Витебске нарядом Первомайского отдела охраны, совместно с сотрудниками ОБЭП и ИМНС в магазине «Добрыня» выявлен факт реализации 1 389