Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Відэалекцыі лепшых спецыялістаў па гісторыі і культуры Віцебска апублікаваныя анлайн

Крыху больш, чым паўгады у Віцебску ішоў курс для менеджараў культурнай спадчыны “Інтэргісторыя”. Ён скончыўся ў чэрвені і за гэты час перад маладымі людзьмі з Віцебска і вобласці выступіла два дзясятка выкладчыкаў. Гэта былі знаўцы архітэктуры, турызму, гісторыі, мастацтва, археалогіі. Лепшыя адмыслоўцы як па віцебскай спадчыне, так і больш агульных прадметах.

Відэалекцыі лепшых спецыялістаў па гісторыі і культуры Віцебска апублікаваныя анлайн

Лявон Калядзінскі знаёміў з археалагічным патэнцыялам нашага горада. Міхась Цыбульскі выклаў надзвычай ёмісты аповед пра віцебскую мастацкую школу з ХІХ ст. па (што вельмі важна!) сённяшні дзень. Гісторык Максім Каралёў закрануў гісторыю латышскай прысутнасці ў рэгіёне, а галоўны захавальнік Віцебскага абласнога архіва Канстанцін Карпекін — багатую яўрэйскую спадчыну горада.

Частка тэмаў насіла менш лакальны характар. Госці з Менска, Гародні, Вільні распавядалі пра экскурсазнаўства, прававыя нормы аховы спадчыны, удзел грамадства ў папулярызацыі мінулага і нават некрапалістыку.

Самае каштоўнае, што ядро гэтых выступаў цяпер даступнае для кожнага жадаючага. Відэа з багата ілюстраванымі лекцыямі апублікаваныя на адукацыйным сайце Publicrepublic.info Для зручнасці прагляду асобная калекцыя зарганізаваная і на YouTube. Яе можна пачаць глядзець ніжэй, не сыходзячы з гэтай старонкі.

Арганізатары з суполкі Vitebsk4Me засталіся надзвычай задаволеныя якасцю курса. Яны выказалі вялікую ўдзячнасць усім спецыялістам, якія адгукнуліся на просьбу падзяліцца сваімі ведамі. Поўны спіс выкладчыкаў і тэмаў выглядае наступным чынам:

1. Сцяпан Стурэйка, культурны антраполаг, выкладчык Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (Вільня, Літва). “Замкі і людзі”
2. Анатоль Якаўлеў, краязнаўца, даследчык гісторыі этнічных меншасцяў на Віцебшчыне. “Польская прысутнасць у гісторыі Віцебска”
3. Яўген Калбовіч, архітэктар, рэстаўратар, навуковы кіраўнік гістарычнага цэнтра Віцебска. “Архітэктурная спадчына Віцебска: мінулае і рэстаўрацыя”
4. Цімафей Акудовіч, экскурсавод, сябра Беларускага камітэта ICOMOS, спецыяліст па некрапалістыцы. “Папулярызацыя і сістэматызацыя культурнай спадчыны”
5. Леанід Калядзінскі, археолаг, кандыдат гістарычных навук. “Верхні замак Віцебска і яго музеефікацыя”
6. Максім Каралёў, гісторык, даследчык латышскай прысутнасці на тэрыторыі Віцебшчыны. “Латышы ў гісторыі Віцебска”
7. Андрэй Казакевіч, доктар палітычных навук, дырэктар інстытута “Палітычная сфера”. “Палітычная сфера: часопіс, канферэнцыя, кангрэс”
8. Міхась Цыбульскі, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта. “Віцебская мастацкая школа”
9. Ігар Мельнікаў, кандыдат гістарычных навук, рэканструктар. “Ваенна-гістарычная рэканструкцыя”
10. Мікола Плавінскі, археолаг, аўтар папулярных выданняў па гісторыі Беларусі. “Турыстычнае выкарыстанне археалагічнай спадчыны”
11. Андрэй Янушкевіч, кандыдат гістарычных навук, кнігавыдавец. “Выдавецкая справа і гісторыя”
12. Таццяна Касатая, гісторык, грамадская дзяячка з Гародні (Беларусь), дактарантка Інстытута славістыкі Польскай Акадэміі навук. “Грамадская ініцыятыва і актуалізацыя спадчыны”
13. Мікалай Півавар, кандыдат гістарычных навук, краязнаўца. “Гісторыка-культурная спадчына ў наваколлях Віцебска”
14. Іна Абрамава, гісторык, краязнаўца. “Культура Віцебска ў часы Расійскай імперыі”
15. Антон Астаповіч, старшыня “Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры”. “Ахова помнікаў гісторыі і культуры: прававыя асновы”
16. Мікалай Півавар, кандыдат гістарычных навук, краязнаўца. “Грамадскае жыццё Віцебска 1980-х–1990-х гадоў”
17. Канстанцін Карпекін, кандыдат гістарычных навук, галоўны захавальнік Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці. “Яўрэі ў гісторыі Віцебска”
18. Уладзімір Ткачэнка, гід-міжнароднік. “Экскурсія па прафесіі гіда”
19. Алег Трусаў, археолаг і гісторык архітэктуры. “Віцебская архітэктурная школа”

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Витебска

Борьба с коррупцией продолжается: прокуратура возбудила ряд уголовных дел

Хотите узнать больше? Прокуратура возбудила ряд уголовных дел в отношении региональных управленцев и должностных лиц. Об этом сообщает пресс-служба Генеральной прокуратуры 140

Прокуратура и госконтроль Витебской области изучают законность деятельности РУП «Витебскавтодор»

Хотите узнать больше? Гениректору РУП «Витебскавтодор» порекомендовали правильно определять стоимость строительства объектов и не нарушать трудовые права работников. 478

Три килограмма ртути нашли в Лепеле на территории предприятия

Хотите узнать больше? 26 октября в Лепеле при ведении земляных работ на территории частного унитарного предприятия было найдено три килограмма ртути... 1 101

В лесу под Новополоцком обнаружили немецкие мины

Хотите узнать больше? 26 октября в лесу у Новополоцка обнаружили 18 противотанковых мин ТМ-42 (Tellermine 42) времен Второй мировой войны... 991

Витебская афиша с 26.10.2015 по 1.11.2015 года

Хотите узнать больше? Афиша мероприятий в Витебске на неделю с 26 октября по 1 ноября 2015 года: кино, театр, выставки, концерты, развлечения... 913

Международный инновационный форум в Витебске и Орше соберет профессионалов и новичков бизнеса

Хотите узнать больше? Международный инновационный форум в Витебске и Орше объединит профессионалов и новичков бизнеса, сообщили БЕЛТА в Витебском облисполкоме... 748

У Віцебску дадуць канцэрт адразу два гурты: The Unlimited Trio і Vuraj

Хотите узнать больше? 5 лістапада з вялікім восеньскім канцэртам ў Віцебск завітаюць адразу два непаўторныя музычныя гурты! Для нас зайграюць касмічныя The Unlimited Trio 572

В Витебске налоговая с милицией изъяли в магазине «Добрыня» мотоблоки

Хотите узнать больше? 25 октября в Витебске нарядом Первомайского отдела охраны, совместно с сотрудниками ОБЭП и ИМНС в магазине «Добрыня» выявлен факт реализации 1 382