Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У Віцебску абмеркавалі праект стратэгіі устойлівага развіцця рэгіёна да 2025 года

Абмеркаванне стратэгіі, якая была распрацавана ў межах праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Садзейнічанне рэгіянальнаму і мясцоваму развіццю ў Беларусі” і фінансуецца Еўрапейскім Саюзам, прайшло 12 мая за круглым сталом ў Віцебскім аблвыканкаме.

У Віцебску абмеркавалі праект стратэгіі устойлівага развіцця рэгіёна да 2025 года

Акрамя кіраўнікоў праекта і мясцовых уладаў за круглы стол селі прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў і бізнэс-колаў Віцебшчыны.

Сама стратэгія ўяўляе сабой “дагавор грмадскага пагаднення”. Пад “устойлівым развіццём” у дакуменце разумееца “развіццё ў інтарэсах не толькі цяперашняга пакалення, але і будучых пакаленняў – на аснове гарманічнага адзінства эканомікі, сацыяльнай сферы і экалагічнай бяспекі”.

Мэтай і асноўным рэсурсам устойлівага развіцця аўтары стратэгіі абвясцілі чалавека.

Для людзей гэта – завоблачна

Адкрыў круглы стол намеснік старшыні камітэта эканомікі Віцебскага аблвыканкама Канстанцін Чорны. Ён адзначыў, што тэма рэгіянальнага развіцця зараз паўсюль бярэцца за аснову, нават у Кітаі. Што тычыцца Беларусі, дык тут ёсць праблемы, бо насельніцтва вельмі слаба ўцягнута ў распрацоўку хоць якой стратэгіі.

У Віцебску абмеркавалі праект стратэгіі устойлівага развіцця рэгіёна да 2025 года

“Гэта для людзей нешта завоблачнае і адразу адпужвае: навошта губляць час – усё роўна прапануюць зверху. Маўляў, стратэгія стратэгіяй, а жыццё – жыццём. Такі погляд. Таму мэта гэтага праекту ў тым ліку – сысці ад падобнага кшталту ўзаемаадносін”, - падкрэсліў Чорны.

“Зразумела, мы сядзім у аблвыканкаме і пішам бясконцую колькасць планаў устойлівага і няўстойлівага развіцця на год, два года, пяць гадоў і г.д., але вось мне спадабаліся кітайцы: у іх ужо ўсё на 50 лет распісана. І яны дакладна пойдуць гэтым шляхам і нікуды не звернуць. Бо хочуць стаць найвялікшай імперыяй на планеце. Я да гэтага вас не заклікаю…” – пажартаваў чыноўнік і, папрасіўшы прабачэння, сышоў на сустрэчу з кітайскай дэлегацыяй, якая праходзіла ў суседнім будынку.

Куды мы хочам рухацца?

Прадстаўніца міжнароднага грамадскага аб’яднання”Экапраект” Галіна Пілавец у якасці мадэратара сустрэчы нагадала, што ў такім цесным коле яна праходзіць упершыню, але стратэгія ўжо абмяркоўвалася, і ў новым варыянце дакумента ёсць шмат дапаўненняў і паправак.

У Віцебску абмеркавалі праект стратэгіі устойлівага развіцця рэгіёна да 2025 года

“Стратэгіі будуць грунтавацца на меркаваннях людзей”, - запэўніла Галіна Пілавец і перадала слова кіраўніку праекта Пітэру Корсбі з Даніі.

“Я хоць і з краіны Андэрсана, але не буду расказваць казкі, хаця кумусьці падасца, што ў самой стратэгіі і ёсць некаторыя казачныя моманты. Стратэгія, у нашым разуменні, – гэта вельмі просты дакумент, даступны для прачытання і разумення кожнаму чалавеку. Гэта не навуковая праца. Гэта просты дакумент, дзе напісана, куды мы хочам рухацца. Ён засноўваецца на фактах і адмятае нерэальныя мары”, - лаканічна характаразаваў працу датчанін.

Пітэр Корсбі падкрэсліў важнасць удзелу ў працы над праектам мясцовага насельніцтва і экспертаў, каб атрымалася “камбінацыя міжнароднага і мясцовага досведаў”. Сказаў, што важна ўлічваць прыярытэты розных людзей і знаходзіць кансэнсус.

“І калі які чыноўннік – дацкі ці беларускі – адзін у сваім кабінеце напіша нейкі дакумент, ён ніколі не будзе стратэгіяй, калі не будзе мець падтрымку насельніцтва”, - запэўніў Корсбі і падзякаваў прадстаўнікам аблвыканкаму за хуткае ўсведамленне важнасці праекта і супрацу ў гэтым накірунку.

Прыярытэты устойлівага развіцця

Адкарэктаваны варыянт праекту Стратэгіі прадставіла загадчыца рэгіянальнага цэнтру па Віцебскай вобласці навукова-даследчага эканамічнага інстытута (НДЭІ) Мінэканомікі Беларусі Наталля Берчанка.

У Віцебску абмеркавалі праект стратэгіі устойлівага развіцця рэгіёна да 2025 года

Згодна з дакументам, моцныя бакі і перавагі, якія спрыяюць устойліваму развіццю Віцебскай вобласці – гэта выгаднае эканоміка-геаграфічнае становішча і развітыя транспартныя артэрыі, значны інустрыяльны патэнцыял, высокі ўзровень аграпрамысловага комплексу, наяўнасць унікальных водных рэсурсаў і прыродных ландшафтаў, паспяховы досвед развіцця сельскага турызму і г.д.

Сярод праблем і пагрозаў – недастатковасць рэсурсаў, скарачэнне дэмаграфічнага і працоўнага патэнцыялу, дэградацыя зямель, забруджанне атмасферы ды іншыя. Адзінаццатым пунктам ідзе ці не самае важнае – слабая грамадзянская пазцыя насельніцтва, неразвітасць інстытутаў удзелу грамадзян ў вырашэнні праблем рэгіянальнага супольніцтва.

Праект Стратэгіі ўстойлівага развіцця Віцебскай вобласці на 2016-2025 гады вылучае чатыры прыярытэты. Гэта:


Захаванне і памнажэнне чалавечага капіталу.
Шырокая падрымка ідэй устойлівага развіцця і іх ажыццяўленне сумеснымі намаганнямі ў бытавой сферы, грамадскай і прафесійнай дзейнасці.
Фарміраванне эканомікі будучага на аснове “разумнай спецыялізацыі”.
Даванне шырокіх магчымасцяў для ініцыятыўных і прадпрымальных людзей, эфектыўнае выкарыстанне інавацый у практыцы гаспадарання і кіравання.

У чаканні “сіліконавай даліны”

Кожны прыярытэт удакладняецца адпаведнымі накірункамі і канкрэтнымі задачамі. Напрыклад, адна з задач прыярытэту №1 “Стварэнне ўмоў для падрыхтоўкі новага і гатовага да прадпрымальніцкай рызыкі бізнэс-супольніцтва”.

Ці задача для прыярытэту №3: “Фарміраванне ўмоваў для інтэнсіўнага развіцця сектара IT-паслуг і ягоная інтэграцыя з гаспадарчым комплексам рэгіёна”.

Дакумент вызначае і так званыя “кропкі росту”. Напрыклад, што тычыцца той жа IT-сферы, дык – ні многа, ні мала – стварэнне “Віцебскай сіліконавай даліны”.

У Віцебску абмеркавалі праект стратэгіі устойлівага развіцця рэгіёна да 2025 года

“Многія спытвалі, што будзе далей з гэтым дакументам і навошта мы прыкладаем столькі высілкаў, калі ён не будзе мець ніякай сілы. Але зараз можна сказаць з усёй пэўнасцю, што працэсы трансфармацыі ў сістэмах прагназавання і планавання ў Беларусі, які адбываюцца ў краіне, ужо вызначылі месца падобных дакументаў – яны будуць вызначаць развіццё краіны і рэгіёнаў”, - запэўніла Наталля Берчанка і паведаміла на гэты конт, што ў Беларусі прымаецца новы Закон аб Дзяржаўным індыкатыўным планаванні сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь.

“Ад чалавека залежыць усё!” – падвяла рысу пад прэзентацыяй Наталля Берчанка.

Ці лёгка быць ініцыятыўным?

Між тым, удзельнікі круглага стала выказалі свае заўвагі і сумненні, якія тычыліся некаторых пунктаў дакумента.

Так, прадстаўнік творчай прасторы VITEBSK4ME Віталь Броўка заўважыў наконт пункту “Развіццё нацыянальнай самасвядомасці” (адна з задач прыярытэту №1), што таленавітая моладзь з’язджае з рэгіёну не толькі таму, што хоча зарабіць больш грошай, але і з той прычыны, што сучасным маладым людзям няўтульна жыць у прасторы з нявызначанай ідэнтычнасцю.

“Прабачце, у Віцебску ёсць вуліцы Фрунзэ, Суворава і Савецкай арміі, але няма вуліц Быкава, Барадуліна ці таго ж Шагала… Да таго ж, з’ехаўшы адсюль, не будзеш атрымліваць па шапцы ад шматлікіх кантрольных органаў за свае ініцыятывы…” – казаў Броўка.

Ён прапанаваў органам улады, якія звязаны з эканомікай, не толькі падтрымліваць мясцовыя ініцыятывы, але і ўзяць на сябе функцыі іх абароны ад рэпрэсіўных органаў.

У Віцебску абмеркавалі праект стратэгіі устойлівага развіцця рэгіёна да 2025 года

“Можа ім складана недзе зразумець тую пазітыўную і канструктыўную сутнасць грамадскіх ініцыятыў. А вы бачыце важнасць такога супрацоўніцтва. Проста хочацца, каб не знікалі гэтыя ініцыятывы а развіваліся…” – зазначыў Віталь Броўка, звяртаючыся да прадстаўнікоў улады.

Дзе зялёная эканоміка?

Эколаг, ініцыятар стварэння таварыства “Зялёная сетка” Ірына Сухій выказала занепакоенасць, што ў дакуменце даволі слаба прадстаўлены экалагічны момант. “Напрыклад, фармулёўка “Рэалізацыя захадаў па ахове навакольнага асяроддзя” – гэта ні пра што, на мой погляд. А што, зараз такія захады не ажыццяўляюцца?.. А зялёнай эканомікі я тут наогул не ўбачыла”, - наракала эколаг.

“Як гэтыя выдатныя ўсе накірункі будуць звязаны адзін з адным? Ці будзе сістэма маніторынга? Будзем развіваць, напрыклад, IT-сферу, а ў выніку ўсіх дзетак загонім у планшэты… Ці, як тут расказвалі, у выніку праграммы “Чыстыя палі” высеклі усе дрэвы ўздоўж дарог… Як гэтага пазбегнуць?” – запытвалася Ірына Сухій.

Між тым, яна прызналася, што рэдка бачыла дакументы (а ад Беларусі і зусім ніколі) , якія ад першага чытання да другога зазналі настолькі радыкальныя і канструктыўны змены ў выніку абмеркавання. Яе запэўнілі, што дакумент будзе карэктавацца і па выніках дадзенай сустрэчы.

Заданне – весці дыялог…

Прадстаўніца Асацыяцыі наймальнікаў і прадпрымальнікаў Віцебскай вобласці Валянціна Кірылава напрыканцы абмеркавання зноў заклікала вярнуцца да асноўнага пытання – чалавека. І казала пра тое, што дэмаграфічная сітуацыя ў вобласці вывучаецца толькі на ўзроўні “колькі нарадзілася” і “колькі памёрла”. Між тым, школьнікі – будучыя праграмісты і матэматыкі, зусім не мараць працаваць пасля атрымання адукацыі на сваёй малой радзіме.

Валянціна Кірылава закранула таксама праблемы культурных каштоўнасцяў. “Як закласці ў праграму рэсурс гарызантальных сувязяў на чалавечым узроўні, якія б нельга было разарваць? Глабальныя каштоўнасці, якія шануе свет, павінны стаць глабальнымі каштоўнасцямі нашага рэгіёна”, - казала Кірылава.

Завязалася жывая дыскусія. “Бачыце, сам гэты працэс распрацоўкі і дыялогу можа садзейнічаць прагрэсу і ў гэтай вобласці. Цяпер атрымалі ўсе заданне – весці дыялог”, - шматкроп’ем скончыла абмеркаванне Наталля Берчанка.

Падчас круглага стала прайшоў таксама форум ідэй, на якім свае праекты прэзентавалі прадстаўнікі грамадскага аб’яднання “Экапраект”, ГА “Азёрны край” з Браслава, міжнароднай арганізацыі “Новая Еўразія” і грамадскага аб’яднання “Аптымаліст” (Street Workout).

У канцы круглага стала ўдзельнікі сустрэчы абмеркавалі планы сумеснай дзейнасці.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Витебска

Борьба с коррупцией продолжается: прокуратура возбудила ряд уголовных дел

Хотите узнать больше? Прокуратура возбудила ряд уголовных дел в отношении региональных управленцев и должностных лиц. Об этом сообщает пресс-служба Генеральной прокуратуры 150

Прокуратура и госконтроль Витебской области изучают законность деятельности РУП «Витебскавтодор»

Хотите узнать больше? Гениректору РУП «Витебскавтодор» порекомендовали правильно определять стоимость строительства объектов и не нарушать трудовые права работников. 487

Три килограмма ртути нашли в Лепеле на территории предприятия

Хотите узнать больше? 26 октября в Лепеле при ведении земляных работ на территории частного унитарного предприятия было найдено три килограмма ртути... 1 103

В лесу под Новополоцком обнаружили немецкие мины

Хотите узнать больше? 26 октября в лесу у Новополоцка обнаружили 18 противотанковых мин ТМ-42 (Tellermine 42) времен Второй мировой войны... 1 000

Витебская афиша с 26.10.2015 по 1.11.2015 года

Хотите узнать больше? Афиша мероприятий в Витебске на неделю с 26 октября по 1 ноября 2015 года: кино, театр, выставки, концерты, развлечения... 919

Международный инновационный форум в Витебске и Орше соберет профессионалов и новичков бизнеса

Хотите узнать больше? Международный инновационный форум в Витебске и Орше объединит профессионалов и новичков бизнеса, сообщили БЕЛТА в Витебском облисполкоме... 754

У Віцебску дадуць канцэрт адразу два гурты: The Unlimited Trio і Vuraj

Хотите узнать больше? 5 лістапада з вялікім восеньскім канцэртам ў Віцебск завітаюць адразу два непаўторныя музычныя гурты! Для нас зайграюць касмічныя The Unlimited Trio 577

В Витебске налоговая с милицией изъяли в магазине «Добрыня» мотоблоки

Хотите узнать больше? 25 октября в Витебске нарядом Первомайского отдела охраны, совместно с сотрудниками ОБЭП и ИМНС в магазине «Добрыня» выявлен факт реализации 1 389