Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Алесь Пушкін у Віцебску: “Мы ўжо перастаем заўважаць уладу…”

У Віцебскім Цэнтры сучаснага мастацтва ў межах праекту «На шляху да сучаснага музея 5. Рэгіянальнае вымярэнне» адбылася чарговая сустрэча з віцебскімі мастакамі. Спікерамі выступілі Наста Ганчарова і Алесь Пушкін, мадэратарам – Таццяна Арцімовіч.

Алесь Пушкін у Віцебску: “Мы ўжо перастаем заўважаць уладу…”

Мастакі падрабязна расказалі пра свае апошнія праекты і выказаліся наконт балючых тэмаў творчай свабоды і будучыні Беларусі.

Алесь Пушкін, якога прадставілі як пачынальніка беларускага сац-арта, прызнаўся, што дагэтуль з’яўляецца сябрам Віцебскага абласнога аддзялення Саюза мастакоў, хоць і жыве ўжо даўно на сваёй радзіме ў Бабры (Мінская вобласць). “Прынамсі гэты факт цяпер ратуе мяне ад закона пра дармаедства”, - жартаваў ён.

“Каб замест Леніна стаяў Лапіцкі”

Пушкін распавёў, што з’ехаў у 1997 годзе з Віцебска ў Бобр, каб “пайсці ў народ” і “спеліць грамадзянскую супольнасць”.

“І гэта мае вынікі. Нешта пачынае мяняцца ў нашым грамадстве ў лепшы бок”, - сведчыў Пушкін. Асноўная тэза, якой кіруецца мастак: мастацтва павінна змяняць свет у лепшы бок.

Алесь Пушкінн распавёў пра свае акцыі і перфомансы ў Бабры, Смаргоні і на Крапівенскім полі пад Воршай.

Перфоманс у Смаргоні быў прысвечаны памяці кіраўніка антыкамуністычнага вучнёўскага падполля Расціслава Лапіцкага, якога растралялі ў 1950 годзе. Сваёй акцыяй Пушкін хацеў падштурхнуць гарадскія ўлады ўшанаваць памяць пра Лапіцкага. І сам жа трапіў за краты. Але ўжо сёлета плануе зладзіць там жа, акрамя выставы, навуковую канферэнцыю, прысвечаную асобе Лапіцкага.
“У кожным горадзе ёсць такія асобы. У нас усталяваныя помнікі партызанам, ахвярам Халакосту, воінам-інтэрнацыяналістам, але ніхто дагэтуль не ўшанаваў памяць бязвінна растраляных, якія пацярпелі праз свае палітычныя погляды. Калі хоць адзін рэгіён гэта зробіць, гэта будзе пачатак новай Беларусі”, - кажа Пушкін.

“І якраз мастакі могуць падняць гэтую тэму”, - лічыць ён.

“Я зразумеў, што грамадства чакае гэтага часу, каб паставіць кропку і жыць далей шчасліва… Усё было падуладна адной думцы: як мастацкімі формамі, мірным негвалтоўным шляхам нешта зрабіць у горадзе, каб замест Леніна стаяў Лапіцкі…” – тлумачыў Алесь Пушкін.

“Наш беларускі шлях – не ўкраінскі”

На ягоную думку, Леніны ў Беларусі будуць знікаць іншым шляхам, чым ва Ўкраіне: “Наш беларускі шлях – не ўкраінскі і не мусульманскі, наш шлях – высокаінтэлектуальны і мастацкі. Цывілізаваны шлях, каб зрабіцца лепш”. Прыкладам, паводле Пушкіна, можа служыць “ціхенькае знікненне” помніка Леніну ў Глыбокім, дзе замест яго на Дзень пісьменства паставілі галэрэю славутых дзячоў Глыбоччыны (“А Ленін – на працяглым рамонце”).

На “перадвыбарнае” пытанне з залы “Каго б вы хацелі бачыць лідарам гэтай краіны ў будучыні?” Алесь Пушкін адказаў, што ў будучай Беларусі будзе менш аўтарытарызму.

“Ну, ёсць такая тэндэнцыя, што мы ўжо перастаем заўважаць уладу. І гэта добра. Каб жыць нам было спакойна ўсім – мастакам, прадпрымальнікам, каб не было дзяржаўнага ўмяшальніцтва ў нашыя справы. Будучае Беларусі я бачу так: усё працуе як гадзінік. Заўважце, усё менш і менш у нас на тэлебачанні гучаць расповеды пра пасяўную кампанію. Гэта таксама добра. Можа, і пра прадпрымальнікаў неўзабаве забудуцца. І мастакі буць спакойна варыцца ў сваім катле”, - казаў Пушкін.

“Я прагназую, што будзе не такая аўтарытарная дзяржава, як зараз. Будзе такая ўсходнееўрапейская Швейцарыя. Прычым міралюбівая”, - дадае мастак.

Пры гэтым ён прызнаўся, што не разумее, чаму Беларусь вырашыла зноў выставіць на Венецыянскім біенале праект, прысвечаны мінулай вайне. “Ёсць жа мірнае жыццё і ёсць тэндэнцыя мяняць гэтае жыццё да лепшага”, - тлумачыў Алесь Пушкін.

Маленькі Пушкін малюе Горад Сонца

На пытанне, які б уласны праект выставіў ў Венецыі, мастак адказаў, што такі праект ёсць, але падаваць яго зараз бессэнсоўна.

“Зараз у свеце трэнд такі: маленькі чалавек у сваім рэгіёнчыку змяняе свет да лепшага. І я б паказаў праект Бабра будучага. Выставіў бы серыю планшэтаў і відэа будучага маленькага мястэчка, у якое ўжо ніхто не верыць, нават малыя. Я адзін веру, што яно будзе такое. Вісіць ужо ў сельсавеце гэты агромны планшэт. Кіраўнік адміністрацыі сказаў: няхай вісіць. І разглядае гэта як утопію. Але ж ёсць да чаго імкнуцца. І я б паказаў на біенале маленькага мастачка Пушкіна, які малюе горад Сонца – будучы Бобр”, - расказаў Алесь Пушкін.

“Іншага шляху няма. Калі не будзем рабіць тое, што паказаў мастак, – гэта будзе краіна “Левіяфан”. Таму неабходна нам працаваць. І ў гэтым мая праўда. Шлях адзін – рабіць тое што намаляваў мастак на планшэце”, - запэўніў мастак.

“Але вельмі непажадана, каб змяненні Беларусі ў бок культурны і нацыянальны не выклікалі нейкіх непрыемных хваляў і розгаласаў у іншых нацыянальнасцяў, якія пражываюць у Беларусі, іншых канфесій. Вось тут трэба мець вельмі тонкае пачуццё меры. Як? Кожны рэгіянальны кіраўнік на месцах і будзе вырашаць”, - адзначыў Алесь Пушкін.

“Тонкае пачуццё” сітуацыі было ў тым, што на сустрэчы прысутнічаў адзін з кіраўнікоў “віцебскай культуры”.

“Мастак – гэта не Сашка Білы з аўтаматам”

Пушкін яўчэ раз падкрэсліў, што шлях Беларусі – “гэта шлях без крыві”.
“Давер да мастакоў – на гэтым трэба ўсё будаваць. Яны эксперыментатары, яны творчыя, яны мірныя, гэта не Сашка Білы з аўтаматам. І выснова адна: на месцы ідэолагаў і дзяржслубоўцаў я б прымаў больш захадаў для папулярызацыі сучаснага мастацтва. Як, напрыклад, гэта было падсчас чемпіянату свету па хакеі. А ў такім невялікім горадзе, як Віцебск, ўплываць на людзей такім чынам можна. У Мінску ды Маскве цябе ніхто ўжо не заўважае”, - падсумаваў мастак і перформер.
Наконт разумення ідэальнай свабоды выказалася і мастачка Настасся Ганчарова: “Кожны з нас хоча нешта рабіць і кожны з нас ведае, што рабіць, проста крыху не хапае асабістай свабоды. Трэба дазволіць сабе крочыць па тым шляху, які выбралі. І не перашкаджаць іншым”.

На гэтым “вельмі аптымістычным і пазітыўным позірку ў будучыню” вядоўца сустрэчы Таццяна Арцімовіч і паставіла кропку.

Відэа: Аляксандр Пяршай

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Витебска

Борьба с коррупцией продолжается: прокуратура возбудила ряд уголовных дел

Хотите узнать больше? Прокуратура возбудила ряд уголовных дел в отношении региональных управленцев и должностных лиц. Об этом сообщает пресс-служба Генеральной прокуратуры 142

Прокуратура и госконтроль Витебской области изучают законность деятельности РУП «Витебскавтодор»

Хотите узнать больше? Гениректору РУП «Витебскавтодор» порекомендовали правильно определять стоимость строительства объектов и не нарушать трудовые права работников. 485

Три килограмма ртути нашли в Лепеле на территории предприятия

Хотите узнать больше? 26 октября в Лепеле при ведении земляных работ на территории частного унитарного предприятия было найдено три килограмма ртути... 1 103

В лесу под Новополоцком обнаружили немецкие мины

Хотите узнать больше? 26 октября в лесу у Новополоцка обнаружили 18 противотанковых мин ТМ-42 (Tellermine 42) времен Второй мировой войны... 996

Витебская афиша с 26.10.2015 по 1.11.2015 года

Хотите узнать больше? Афиша мероприятий в Витебске на неделю с 26 октября по 1 ноября 2015 года: кино, театр, выставки, концерты, развлечения... 917

Международный инновационный форум в Витебске и Орше соберет профессионалов и новичков бизнеса

Хотите узнать больше? Международный инновационный форум в Витебске и Орше объединит профессионалов и новичков бизнеса, сообщили БЕЛТА в Витебском облисполкоме... 753

У Віцебску дадуць канцэрт адразу два гурты: The Unlimited Trio і Vuraj

Хотите узнать больше? 5 лістапада з вялікім восеньскім канцэртам ў Віцебск завітаюць адразу два непаўторныя музычныя гурты! Для нас зайграюць касмічныя The Unlimited Trio 577

В Витебске налоговая с милицией изъяли в магазине «Добрыня» мотоблоки

Хотите узнать больше? 25 октября в Витебске нарядом Первомайского отдела охраны, совместно с сотрудниками ОБЭП и ИМНС в магазине «Добрыня» выявлен факт реализации 1 386