Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Віцебскі гарвыканкам: усталяванне помніка Аляксандру Неўскаму ўзгоднена з усімі інстанцыямі

На сайце гарадскога выканаўчага камітэта Віцебска з’явілася адозва на звароты грамадзян адносна ўсталявання помніка Аляксандру Неўскаму, у якой сцявярждаецца што гэты помнік ужо ўзгоднены з адпаведнымі існтанцыямі, у той жа час усталяванне помніка вялікаму князю Вітаўту немагчымае, а помнік Васілю Быкаву можа ўсталюць калі-небудзь у будучым.

Віцебскі гарвыканкам: усталяванне помніка Аляксандру Неўскаму ўзгоднена з усімі інстанцыямі

У прэамбуле адозвы, якая дадзеная аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі гарвыканкама, паведамляецца, што яна прынятая ў сувязі з паступленнем па электроннай пошце значнай колькасці аднолькавых зваротаў для інфармавання заявіцеляў. Далей “ННВ” прыводзіць тэкст адозвы з вылучэннямі ад рэдакцыі:

“У Віцебску сапраўды плануецца ўзвядзенне помніка вядомаму князю і палкаводцу Аляксандру Яраславічу, які, па замацаванай з ХІV ст. традыцыі, стаў называцца Неўскім. Пры гэтым звяртаем увагу на той факт, што гэта будзе скульптурная кампазіцыя, якая адлюстроўвае рэальны гістарычны факт – сустрэчу князя са сваёй жонкай, прадстаўніцай полацкага і віцебскага княжага дому Аляксандрай (па іншых крыніцах Параскевай) і сынам Васілём. Таму называць дадзены мемарыяльны аб’ект помнікам выключна Аляксандру Неўскаму і вызначаць яго як “негістарычны” нельга. Ён сведчыць пра рэальную падзею з гісторыі гораду. Больш таго, помнік падкрэслівае еднасць старажытнарускіх княстваў, якая садзейнічала эфектыўнаму процістаянню крыжацкай навале.

У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам праект помніка падтрыманы Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, маецца станоўчае заключэнне Навуковай установы “Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, а таксама ўзгадненне з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка.

Аляксандр Яраслававіч, як сведчаць крыніцы, быў цесна звязаны з Полацкім княствам. Саюзнікам Аляксандра Неўскага стаў былы віцебскі князь Брачыслаў Васількавіч, які пасля смерці бацькі ў 1231 г. заняў полацкі пасад (трон). Гэты саюз быў замацаваны шлюбам з дачкой Брачыслава Аляксандрай («В л?то 6747 (1239 г. ад нараджэння Хрыстова). Оженися князь Александръ, сынъ Ярослаль, в Нов?город?, и поя в Полочьск? у Брячислава дщерь, и в?нчася въ Торопц?; и ту кашю чини, а в Нов?город? другую» (Наўгародскі першы летапіс старшага ізводу)).

Вынікам саюзу стаў удзел полацкіх ратнікаў у бітве на рацэ Нява 15 ліпеня 1240 г., у якой Аляксандр перамог шведскае войска. У прыватнасці, сярод найбольш мужных удзельнікаў бітвы «Повесть о житии Александра Невского» называе княжага лоўчага Якава Палачаніна. Многія даследчыкі дапускаюць, што ў бітве маглі прымаць удзел і полацкія дружыннікі. Гэта версія адлюстравана нават у школьных падручніках (гл.: Штыхов, Г.В. История Беларуси с древнейших времён до середины ХIII века: учеб. пособие для 6-го класса / Г.В. Штыхов, С.Н. Темушев, В.В. Ракуць; под ред. Г.В. Штыхова, Ю.Н. Бохана. – Мн.: Изд. Центр БГУ, - С.99.). Варта звярнуць увагу і на той факт, што ў Ноўгарадзе палачанамі называлі ўсіх выхадцаў з былога Полацкага княства, у тым ліку і з Віцебскай зямлі (удзелу).

Нікіфараўскі і Супрасльскі летапісы змяшчаюць інфармацыю пра нараджэнне ў 1241 годзе ў Аляксандры Брачыслаўны сына: «B л?то 6749 (1241). Родися князю Александру сын Василии». Пры гэтым маладая княжна перыядычна наведвала сваю маці, якая пасля смерці мужа Брачыслава перабралася ў яго вотчыну – Віцебск. У адзін з такіх візітаў жонку з сынам прыехаў у Віцебск забіраць і сам Аляксандр Неўскі. Адзінаю крыніцай, якая апісвае гэты факт, выступае Наўгародскі першы летапіс старшага і малодшага ізводаў: «В л?то 6753 (1245 г.). … (Аляксандр) самъ поима сына своего из Витебьска, по?ха в мал? дружин?, и ср?те иную рать у Въсвята; и ту ему богъ поможе, и т?хъ изби, а самъ приде сдравъ и дружина его». Праўда, у малодшым ізводзе гэтага ж летапісу гэтая падзея датуецца 1246 г. (6754 г. ад стварэння свету).

Таму Аляксандр Неўскі праз шлюб з полацкай і віцебскай княжной Аляксандрай гістарычна звязаны з нашым горадам. Больш таго, праваслаўныя жыхары Беларусі і Віцебска (а іх абсалютная большасць) з вялікай пашанай ставяцца да гэтага гістарычнага дзеяча, кананізаванага Праваслаўнай Царквою. Пра гэта, ў прыватнасці, сведчыць мясцовая гістарычная легенда другой паловы ХХ ст. пра вянчанне Аляксандра Неўскага у Віцебску. Міф не мае пад сабою гістарычных падстаў, але ён прыжыўся і быў успрыняты грамадскасцю дзякуючы папулярнасці князя сярод жыхароў горада.

Аўтарамі скульптурнай кампазіцыі выступаюць вядомыя віцебскія скульптары Аляксандр Гвоздзікаў і Іван Казак. Пры падрыхтоўцы і выкананні помніка ўлічваюцца пажаданні і заўвагі гісторыкаў і археолагаў, якія спецыялізуюцца на вывучэнні вопратцы і рыштунку старажытнарускага перыяду, калі гэта не замінае рэалізацыі агульнай мастацкай задумы і візуальнаму ўспрыняццю скульптурнай кампазіцыі.

У некаторых зваротах маюцца прапановы пра ўсталяванне помнікаў іншым дзеячам гісторыі і культуры Беларусі. Звяртаем ўвагу на тое, што стварэнне твораў манументальнага мастацтва рэгламентавана Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь “Аб некаторых пытаннях стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва” ад 19 верасня 2008 г. №1372.

У Віцебску на сённяшні дзень маецца больш 200 помнікаў, мемарыялаў, бюстаў, скульптурных кампазіцый, манументальна-дэкаратыўных твораў, мемарыяльных і мемарыяльна-інфармацыйных дошак. Віцебскім гарадскім выканаўчым камітэтам вядзецца пастаянная работа па ўсталяванні новых мемарыяльных аб’ектаў на вуліцах горада. Таму большасць унесеных прапаноў будуць улічаны пры далейшай рабоце. Пры гэтым асноўная ўвага будзе звяртацца на ролю той ці іншай асобы як у гісторыі краіны, так і гісторыі горада Віцебска. Па гэтай прычыне, напрыклад, прапановы пра ўзвядзенне ў горадзе помніка вялікаму князю Вітаўту не могуць быць прыняты. Менавіта гэты князь ў 1393 і 1396 гг. двойчы браў у аблогу і штурмаваў віцебскія замкі, з-за чаго горад і каменныя ўмацаванні перыяду Альгерда вельмі пацярпелі і часткова былі разбураны. Прапанова пра ўсталяванне ў Віцебску помніка Васілю Быкаву мае пад сабою падставы і можа быць рэалізаваная ў будучым.

Што датычыцца выкарыстання беларускай мовы на сайце гарвыканкама, звяртаем ўвагу на тое, што дубліраванне матэрыялаў патрабуе значных фінансавых выдаткаў. Таму пры інфармацыйным напаўненні выкарыстоўваюцца абедзве дзяржаўныя мовы, што адпавядае дзеючаму заканадаўству.

Згодна з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” ад 18 ліпеня 2011 г. дадзены адказ можа быць абскарджаны ў Віцебскім абласным выканаўчым камітэце (Віцебск, вул. Гогаля, 6).”

Як паведамлялі “ННВ”, помнік Аляксандру Неўскаму плануюць усталяваць на плошчы 1000-годзя паміж Дабравешчанскай царквой і будынкам драматычнага тэатра. Чатыры гады назад тут нават узвялі пастамент, аднак з нейкіх прычынаў скульптура не была вырабленая і ўсталяваная. Магчыма паўплываў адмоўны рэзананс у грамадстве і крытычныя заўвагі навукоўцаў. Так, Аляксандр ГРУША, загадчык аддзела гісторыі Беларусі сярэдніх вякоў і пачатку Новага часу Інстытута гісторыі НАН Беларусі, казаў, што віцебскім уладам была такая рэкамендацыя: паставіць помнікі Альгерду і Вользе як легендарнай заснавальніцы Віцебска, менавіта легендарнай, і гэта пазначыць на помніку. В вось Аляксандру Неўскаму навкоўцы рэкамендавалі помніка не ставіць. А вядомы віцебскі краязнаўца Аркадзь Падліпскі сцвярджае, што вянчанне Неўскага ў Віцебску — гэта ўсяго толькі выдумка аднаго з мясцовых экскурсаводаў.

З іншага боку можна зразумець жаданне скульптараў Аляксандра Гвоздзікава і Івана Казака, каб гэты помнік усё ж быў усталяваны ў нашым горадзе нягледзячы на яго контрверсійнасць — такімі праектамі ў крызісныя часы не кідаюцца. Аднак, калі ўзгадаць гісторыю з помнікам князю Алгерду, то ці ёсць гарантыі, што праца зноў не будзе перададзеная якому-небудзь сталічнаму мастаку?

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Витебска

Борьба с коррупцией продолжается: прокуратура возбудила ряд уголовных дел

Хотите узнать больше? Прокуратура возбудила ряд уголовных дел в отношении региональных управленцев и должностных лиц. Об этом сообщает пресс-служба Генеральной прокуратуры 142

Прокуратура и госконтроль Витебской области изучают законность деятельности РУП «Витебскавтодор»

Хотите узнать больше? Гениректору РУП «Витебскавтодор» порекомендовали правильно определять стоимость строительства объектов и не нарушать трудовые права работников. 485

Три килограмма ртути нашли в Лепеле на территории предприятия

Хотите узнать больше? 26 октября в Лепеле при ведении земляных работ на территории частного унитарного предприятия было найдено три килограмма ртути... 1 103

В лесу под Новополоцком обнаружили немецкие мины

Хотите узнать больше? 26 октября в лесу у Новополоцка обнаружили 18 противотанковых мин ТМ-42 (Tellermine 42) времен Второй мировой войны... 995

Витебская афиша с 26.10.2015 по 1.11.2015 года

Хотите узнать больше? Афиша мероприятий в Витебске на неделю с 26 октября по 1 ноября 2015 года: кино, театр, выставки, концерты, развлечения... 917

Международный инновационный форум в Витебске и Орше соберет профессионалов и новичков бизнеса

Хотите узнать больше? Международный инновационный форум в Витебске и Орше объединит профессионалов и новичков бизнеса, сообщили БЕЛТА в Витебском облисполкоме... 753

У Віцебску дадуць канцэрт адразу два гурты: The Unlimited Trio і Vuraj

Хотите узнать больше? 5 лістапада з вялікім восеньскім канцэртам ў Віцебск завітаюць адразу два непаўторныя музычныя гурты! Для нас зайграюць касмічныя The Unlimited Trio 577

В Витебске налоговая с милицией изъяли в магазине «Добрыня» мотоблоки

Хотите узнать больше? 25 октября в Витебске нарядом Первомайского отдела охраны, совместно с сотрудниками ОБЭП и ИМНС в магазине «Добрыня» выявлен факт реализации 1 386