Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Мікалай Плавінскі прэзентаваў у Віцебску кнігу пра скарбы і курганы

Вядомы беларускі гісторык і археолаг Мікалай Плавінскі прэзентаваў у Віцебску сваю кнігу нарысаў “Скарбы, курганы, замкі і іх даследчыкі”. Віцебская прэзентацыя была прэм’ернай у Беларусі.

Мікалай Плавінскі прэзентаваў у Віцебску кнігу пра скарбы і курганы

На сустрэчы з чытачамі, якая прайшла 29 сакавіка на віцебскай Арт-базе, аўтар казаў пра нялёгкую працу археолагаў, пра чорных капальнікаў ды эратычныя графіці нашых продкаў. Не абышоў увагай і помнік Аляксандру Неўскаму…

Цікавыя археалагічныя факты ў папулярнай форме

Кніга “Скарбы, курганы, замкі і іх даследчыкі” выйшла ў выдавецтве “Беларускі кнігазбор” накладам 4 тыс. асобнікаў і складаецца з 10 нарысаў. Большасць з іх публікавалася раней ў выданні “Літаратура і мастацтва”.

Тыя, хто паспеў пагартаць ці набыць кніжку, адзначаюць яе густоўнае аздабленне і якасную паліграфію. Выданне з’явіцца ў кнігарнях ужо ў красавіку. Кошт (на прэзентацыі) – 70 тыс. рублёў.

“Навошта гэта ўсё рабілася? Звычайна кнігі па археалогіі, якія выдаюцца тут і дзе заўгодна, – гэта дастаткова спецыяльная і даволі нудная літаратура. А тут была мэта данесці найбольш цікавыя археалагічныя факты ў максімальна папулярнай форме”, - патлумачыў Плавінскі.

Пад вокладкай “Скарбаў…” – артыкулы пра беларускія скарбы эпохі вікінгаў IX-XI стагоддзяў (у тым ліку пра “Гараўлянскі скарб”, знойдзены на Глыбоччыне), раздел пра так званы Пояс Вітаўта, нарысы пра “таямніцы сівых курганоў”, раскопы ў Браславе і Мядзелі, два артыкулы пра Язэпа Драздовіча і захапляльны аповед пра сярэднявечныя “фотаздымкі” – графіці.

Анансаваўшы кожны раздзел, Мікалай Плавінскі адказаў на пытанні слухачоў, якія цікавіліся спецыфікай працы на раскопах, чорнымі капальнікамі ды зместам сярэднявечнага графіці.

На руках чорных капальнікаў – 200 тысяч металадэтэктараў

Наконт праблемы чорнай археалогіі гісторык заўважыў, што курганы вельмі актыўна знішчаюцца шукальнікамі старажытных прадметаў: “Калі такімі тэмпамі пойдзем, дык невядома, ці застанецца ў нас што-небудзь наогул…”

“Пры гэтым на заканадаўчым узроўні пакуль што не робіцца аніякіх крокаў, каб змагацца з чорнымі капальнікамі. Хаця законапраект існуе, але… Пра пчалаводства вось закон прынялі, а пра барацьбу з чорнай археалогіі – не”, - дадае археолаг.

Паводле Мікалая Плавінскага, у нашай краіне на руках капальнікаў як мінімум 200 тысяч металадэтэктараў. Археолаг кажа, што за гады існавання незалежнай Беларусі да суду не дайшла ніводная крымінальная справа, узбуджаная супраць чорных археолагаў. “Нават адміністратыўныя справы не даводзяцца…” – наракаў археолаг.
Акрамя таго, у беларускім заканадаўстве адсутнічае зараз норма ўзнагароджання за знаходку скарба (раней была прапісанай ў Грамадзянскім кодэксе). І гэта таксама стварае вялікія праблемы. “Але я пра гэта не пішу. Тут усё рамантычна і прыгожа”, – пасміхаўся аўтар, дэманструючы вынік сваёй творчай працы.

І ніякай рамантыкі і барацьбы з ажыўшымі муміямі…

Мікалай Плавінскі задаволіў таксама цікавасць прыгожай дзяўчыны наконт сюжэтаў старажытных графіці. Як кажа гісторык, нашы продкі, як цяпер і мы, любілі дзесьці штосьці надрапаць і намаляваць, у розных жанрах – ад выяваў святых да аголенай натуры. “Яны нічым ад нас не адрозніваліся. У тым ліку пісалі і тыя цудоўныя словы, што зараз пішуць на заборах…” – запэўніў археолаг.

Ён паспрабаваў таксама развеяць міф пра рамантычнасць сваёй прафесіі: “Усе ўяўляюць археолагаў вельмі рамантычнымі персанажамі. Я нават змясціў у кнізе карцінку з Індзіанам Джонсам з бізуном і пісталетам – як прыклад сапраўднага археолага. Але насамрэч археалогія – гэта ў сваёй штодзённасці дастаткова сумная праца. Больш нагадвае бухгалтэрыю. І ніякай рамантыкі, знаходак скарбаў і барацьбы з ажыўшымі муміямі звычайна няма…”

У апошнім раздзеле кнігі “Адвечныя першапраходцы” Мікалай Плавінскі распавядае пра найбольш вядомых беларускіх археолагаў і пра помнікі, якія з’яўляюцца эталонамі беларускай археалогіі.

Пра праект помніка Аляксандру Неўскаму: “Выглядаў ён не гістарычна…”

У самым канцы сустрэчы па просьбе карэспандэнта ННВ Мікалай Плавінскі выказаў сваё меркаванне наконт помніка Аляксандру Неўскаму, які плануюць усталяваць у Віцебску.

“Ну хочуць паставіць – горш ад гэтага не будзе. Але і лепш – таксама. Якое ён мае дачыненне да Віцебска – незразумела. Толькі ўскоснае”, - сказаў гісторык. Ён прызнаўся, што бачыў праект помніка, і “выглядала гэта досыць жудасна”. Як адмыслоўца, Плавінскі рэцэнзаваў праект у частцы гістарычнай вопраткі і дэталяў.
“Так, выглядаў ён рэальна не гістарычна. Не ведаю, наколькі гэта будзе перароблівацца, я слаба ў гэта веру. Ну, нейкая праца ў іх там ідзе. Але гэта ж каштуе шалёных грошай! І я не думаю, што ў сённяшніх абставінах яго хутка паставяць, бо гэта велізарныя грошы…” – мяркуе Мікалай Плавінскі.

Мікалай Плавінскі – кандыдат гістарычных навук, археолаг. Вывучае пытанні гісторыі старажытнарускай зброі і матэрыяльнай культуры насельніцтва Беларусі X-XIII стагоддзяў. Займаецца археалогіяй Полацкай зямлі і сумежных рэгіёнаў. Аўтар каля 90 артыкулаў і 6 манаграфій.

Відэа: Аляксандр Пяршай

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Витебска

Борьба с коррупцией продолжается: прокуратура возбудила ряд уголовных дел

Хотите узнать больше? Прокуратура возбудила ряд уголовных дел в отношении региональных управленцев и должностных лиц. Об этом сообщает пресс-служба Генеральной прокуратуры 153

Прокуратура и госконтроль Витебской области изучают законность деятельности РУП «Витебскавтодор»

Хотите узнать больше? Гениректору РУП «Витебскавтодор» порекомендовали правильно определять стоимость строительства объектов и не нарушать трудовые права работников. 489

Три килограмма ртути нашли в Лепеле на территории предприятия

Хотите узнать больше? 26 октября в Лепеле при ведении земляных работ на территории частного унитарного предприятия было найдено три килограмма ртути... 1 104

В лесу под Новополоцком обнаружили немецкие мины

Хотите узнать больше? 26 октября в лесу у Новополоцка обнаружили 18 противотанковых мин ТМ-42 (Tellermine 42) времен Второй мировой войны... 1 002

Витебская афиша с 26.10.2015 по 1.11.2015 года

Хотите узнать больше? Афиша мероприятий в Витебске на неделю с 26 октября по 1 ноября 2015 года: кино, театр, выставки, концерты, развлечения... 921

Международный инновационный форум в Витебске и Орше соберет профессионалов и новичков бизнеса

Хотите узнать больше? Международный инновационный форум в Витебске и Орше объединит профессионалов и новичков бизнеса, сообщили БЕЛТА в Витебском облисполкоме... 754

У Віцебску дадуць канцэрт адразу два гурты: The Unlimited Trio і Vuraj

Хотите узнать больше? 5 лістапада з вялікім восеньскім канцэртам ў Віцебск завітаюць адразу два непаўторныя музычныя гурты! Для нас зайграюць касмічныя The Unlimited Trio 578

В Витебске налоговая с милицией изъяли в магазине «Добрыня» мотоблоки

Хотите узнать больше? 25 октября в Витебске нарядом Первомайского отдела охраны, совместно с сотрудниками ОБЭП и ИМНС в магазине «Добрыня» выявлен факт реализации 1 391