Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Віцебскі бізнэсмэн не змог выпусціць у продаж прадукт з-за беларускамоўнай этыкеткі

Этыкетка на беларускай мове перашкодзіла віцебскаму бізнэсмэну Яраславу Манцэвічу выпусціць на мясцовы рынак харчовы прадукт уласнага вырабу.

Віцебскі бізнэсмэн не змог выпусціць у продаж прадукт з-за беларускамоўнай этыкеткі

Спадар Манцэвіч падрыхтаваў выпуск чатырох гатункаў дыетычных рысавых хлябцоў, які плануе прапанаваць для продажу ў некалькіх крамах Віцебска. Адзін з гатункаў павінен быў мець афармленне ўпакоўкі на беларускай мове.

Перад тым, як харчовыя тавары трапляюць на паліцу ў краме, патрабуецца пацвердзіць іх якасць. Гэтая працэдура называецца “прыняцце дэкларацыі аб адпаведнасці”: спачатку праводзіцца лабараторны аналіз самога прадукта, потым правяраецца змест этыкеткі, і пасля гэтага ўпаўнаважаная ўстанова рэгіструе дэкларацыю аб адпаведнасці.

Пасля лабараторнога аналіза хлябцоў санстанцыяй бізнэсмэн звярнуўся ў Віцебскі цэнтр стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі, каб там праверылі вынікі выпрабаванняў, змест этыкеткі і зарэгістравалі дэкларацыю адпаведнасці.

Аднак 6 студзеня супрацоўніца цэнтра паведаміла Яраславу Манцэвічу, што яны не могуць зарэгістраваць дэкларацыю на той від прадукцыі, які мае беларускамоўную этыкетку, бо гэта парушае тэхнічны рэгламент Мытнага саюзу ТР ТС 022-2011 “Пищевая продукция в части ее маркировки”.

Гэты дакумент, зацверджаны 9 снежня 2011 года камісіяй Мытнага саюза і пачаўшы дзейнічаць з 1 ліпеня 2013 года, сапраўды ў пункце 2 артыкула 4.1 прадугледжвае, што маркіроўка на ўпакаванай харчовай прадукцыі павінна быць нанесеная на рускай мове і дзяржаўнай мове ці мовах краін-удзельніц саюза.

У той жа час раней у Беларусі інфармацыя для спажыўца друкавалася згодна СТБ 1100-2007, дзе ў пункце 4.3 ўказана, што гэтая інфармацыя друкуецца па-беларуску або па-руску, або на абедзвюх мовах адразу і можа дублявацца на іншай мове.

У размове з “Народнымі навінамі Віцебска” Яраслаў Манцэвіч назваў сітуацыю абсурднай. Па словах бізнэсмэна, ён не мае прэтэнзій да рэгіструючых органаў, якія дзейнічаюць згодна нарматыўных актаў. Аднак пры гэтым спадар Манцэвіч выказвае непаразуменне з таго факту, што не можа выпускаць прадукцыю з маркіроўкай на беларускай мове, тым больш, што ён не збіраецца распаўсюджваць яе за межамі Беларусі. Пры гэтым трэба памятаць, што роўнасць моў гарантуецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь.

Па словах бізнэсмэна, ён не разумее, чаму нарматыўныя акты Мытнага саюза, які дэкларуецца як выключна эканамічнае фармаванне, павінны ўплываць на такія палітычныя моманты, як ужыванне дзяржаўнай мовы на тэрыторыі адной з краін-удзельніц. Зараз жа Яраславу Манцэвічу давядзецца выкінуць надрукаваны па-беларуску наклад этыкетак і замаўляць новыя — з рускім тэкстам.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Витебска

Борьба с коррупцией продолжается: прокуратура возбудила ряд уголовных дел

Хотите узнать больше? Прокуратура возбудила ряд уголовных дел в отношении региональных управленцев и должностных лиц. Об этом сообщает пресс-служба Генеральной прокуратуры 159

Прокуратура и госконтроль Витебской области изучают законность деятельности РУП «Витебскавтодор»

Хотите узнать больше? Гениректору РУП «Витебскавтодор» порекомендовали правильно определять стоимость строительства объектов и не нарушать трудовые права работников. 498

Три килограмма ртути нашли в Лепеле на территории предприятия

Хотите узнать больше? 26 октября в Лепеле при ведении земляных работ на территории частного унитарного предприятия было найдено три килограмма ртути... 1 106

В лесу под Новополоцком обнаружили немецкие мины

Хотите узнать больше? 26 октября в лесу у Новополоцка обнаружили 18 противотанковых мин ТМ-42 (Tellermine 42) времен Второй мировой войны... 1 006

Витебская афиша с 26.10.2015 по 1.11.2015 года

Хотите узнать больше? Афиша мероприятий в Витебске на неделю с 26 октября по 1 ноября 2015 года: кино, театр, выставки, концерты, развлечения... 924

Международный инновационный форум в Витебске и Орше соберет профессионалов и новичков бизнеса

Хотите узнать больше? Международный инновационный форум в Витебске и Орше объединит профессионалов и новичков бизнеса, сообщили БЕЛТА в Витебском облисполкоме... 760

У Віцебску дадуць канцэрт адразу два гурты: The Unlimited Trio і Vuraj

Хотите узнать больше? 5 лістапада з вялікім восеньскім канцэртам ў Віцебск завітаюць адразу два непаўторныя музычныя гурты! Для нас зайграюць касмічныя The Unlimited Trio 580

В Витебске налоговая с милицией изъяли в магазине «Добрыня» мотоблоки

Хотите узнать больше? 25 октября в Витебске нарядом Первомайского отдела охраны, совместно с сотрудниками ОБЭП и ИМНС в магазине «Добрыня» выявлен факт реализации 1 395