Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У Віцебску пройдзе сямейнае каляднае свята

Апошнім часам быць беларусам робіцца модным. І гэта не дзіўна! Багацце культуры, адметнасць традыцый , уменне шчыра і нейк па-добраму весяліцца вабіць і знаходзіць сабе прымянянне сёння. А найбольш – днямі каляднымі, калі ўсёй нашай істоце прагнецца сапраўднага свята.

У Віцебску пройдзе сямейнае каляднае свята

Таму, стомленыя ад віртуальнай “Ёлачкі” і клікання “даслаць падарунак”, у пошуку рэальнага адчування, беларускія чараўнікі і чараўніцы падрыхтавалі для жыхароў горада Віцебска мадэрнова-традыцыйнае калдянае свята! А каб пазбавіцца ўзроставай дыскрымінацыі фармат зрабілі сямейным!

У Віцебску пройдзе сямейнае каляднае свята

Спадары і спадарыні, мамы і таты, бабулі і дзядулі, маем гонар запрасіць вас на грандыёзны СЯМЕЙНЫ ФЭСТ! Такое адбываецца ў нашым горадзе ўпершыню! Ледзьве не на палову дня 11 студзеня (нядзеля) зала ў цэнтры “Задзвінне” ператворыцца ў казачную пляцоўку. Тут вас чакаюць цуды! Якія? Прабяжымся сцісленька па чарадзе падзеяў…

А 11-ай гадзіне ў цёплай ды ўтульнай драўлянай выставачнай зале распачне сваю працу кірмаш майстроў: дзіцячыя цацкі з дрэва і гліны, швэдры, шалікі, нататнічкі з беларускімі традыцыйнымі матывамі і арнаментамі, беларускія дзіцячыя кніжачкі і дыскі і шмат-шмат іншага.

Тутака ж адначасова будуць зладжаныя два майстар-класы ад таленавітых віцебскіх творцаў-чараўнікоў: першы – для дзетак ад 5-ці год, другі – для тых” вялікіх” малых, каму ўжо споўніўся “пятачок”.

Своеасаблівым падарункам для гасцей стане святочная фотазона ад студыі “Карамель”, якая будзе працаваць цягам усяго фэсту. Фатографы-прафесіяналы падораць вам на памяць здымак ва ўрачыстым і незвычайным антуражы!

А ў зымправізаваным гульнявым куточку гасцей будуць чакаць беларускія традыцыйныя гульні і забаўкі.

І нарэшце – та-да-да-дам! – кульмінацыя сямейнага свята: а 13-ай гадзіне загучыць музыка, заспяваюць галасы, затаньчуць дзіўныя людзі і звяркі – то значыць, што на свята завітаў непаўторны вандроўны аркестрык “ВУРАЙ” са сваёй каляднай праграмай для маленькіх і дарослых.

Што тут пачнецца! Карагоды, спевы разам, скокі ды пабягушкі, танчыкі з Козачкай, уцёкі ад сапраўднага Мядзведзіка – карацей, усё тое, на што багатая нашая беларуская традыцыя, прыпраўленая густоўнай музыкай! “Вурай” падорыць нам амаль 2 гадзіны незабыўнага часу.

Але свята працягнецца і апасля, і тыя, хто не паспеў нечыму навучыцца, у штось пагуляцца, ці проста пацікаваць на мастацкія здольнасці нашых творцай можа застацца з намі да паловы на чацьвёртую.

Уваходныя запрашальныя на падзею ўжо ў наяўнасці і чакаюць на вас! Не прамініце! Гэта свята, якое ствараецца добрымі людзьмі дзеля самога свята і дзеля вашага настрою! Фэст адбываецца ў межах праекту “Забаўлянкі для Янкі” пры падтрымцы грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма”.

Па інфармацыю наконт запрашальных і ўласна падзеі зазірайце ў суполку фэсту.
А таксама тэлефануйце арганізатарам па тэлефоне + 375 33 380 81 25 (Ганна).

Прыходзьце сем’ямі, апранайце казачныя строі ці беларускія вышыванкі, прыносьце сваю ахвоту і натхненне – і мы падорым сабе паў-дні сапраўднага сучаснага беларускага свята!

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Витебска

Борьба с коррупцией продолжается: прокуратура возбудила ряд уголовных дел

Хотите узнать больше? Прокуратура возбудила ряд уголовных дел в отношении региональных управленцев и должностных лиц. Об этом сообщает пресс-служба Генеральной прокуратуры 154

Прокуратура и госконтроль Витебской области изучают законность деятельности РУП «Витебскавтодор»

Хотите узнать больше? Гениректору РУП «Витебскавтодор» порекомендовали правильно определять стоимость строительства объектов и не нарушать трудовые права работников. 492

Три килограмма ртути нашли в Лепеле на территории предприятия

Хотите узнать больше? 26 октября в Лепеле при ведении земляных работ на территории частного унитарного предприятия было найдено три килограмма ртути... 1 105

В лесу под Новополоцком обнаружили немецкие мины

Хотите узнать больше? 26 октября в лесу у Новополоцка обнаружили 18 противотанковых мин ТМ-42 (Tellermine 42) времен Второй мировой войны... 1 002

Витебская афиша с 26.10.2015 по 1.11.2015 года

Хотите узнать больше? Афиша мероприятий в Витебске на неделю с 26 октября по 1 ноября 2015 года: кино, театр, выставки, концерты, развлечения... 922

Международный инновационный форум в Витебске и Орше соберет профессионалов и новичков бизнеса

Хотите узнать больше? Международный инновационный форум в Витебске и Орше объединит профессионалов и новичков бизнеса, сообщили БЕЛТА в Витебском облисполкоме... 754

У Віцебску дадуць канцэрт адразу два гурты: The Unlimited Trio і Vuraj

Хотите узнать больше? 5 лістапада з вялікім восеньскім канцэртам ў Віцебск завітаюць адразу два непаўторныя музычныя гурты! Для нас зайграюць касмічныя The Unlimited Trio 578

В Витебске налоговая с милицией изъяли в магазине «Добрыня» мотоблоки

Хотите узнать больше? 25 октября в Витебске нарядом Первомайского отдела охраны, совместно с сотрудниками ОБЭП и ИМНС в магазине «Добрыня» выявлен факт реализации 1 392