Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Сяргей Каваленка арыштаваны на 10 сутак

Трое сутак да судавіцебскі актывіст КХП БНФ ужо адбыў у ІЧУ, трымаючы галадоўку. Ён быў змешчаны пад варту 24 снежня – у той дзень у Віцебску быў вывешаны бел-чырвона-белы сцяг. На судовы працэс Сяргея Каваленку прывезлі ў кайданках, што асабліва абурыла сваякоў і праваабаронцаў.

Сяргей Каваленка арыштаваны на 10 сутак

Паводле першага міліцэйскага пратакола, Сяргей Каваленка быў затрыманы за дробнае хуліганства - нібыта недалёка ад уласнага дома ён спраўляў малую патрэбу. У другім пратаколе супрацоўнікі РАУС Першамайскага раёна напісалі, што ён не падпарадкаваўся іхпатрабаванням – адмаўляўся ехаць для разбіральніцтва ў пастарунак.

Актывіст хадайнічаў, каб яму далі час на заключэнне дамовы з мінскім адвакатам. Але суддзя Першамайскага райсуду Андрэй Прэйс хадайніцтва не задаволіў: ён заявіў, што ў Каваленкі быў час, каб наняць адваката, пакуль ён знаходзіўся ў ізалятары часовага ўтрымання. Актывіст засведчыў, што такой магчымасці яму не далі: у першы дзень забаранілі тэлефанаваць жонцы, каб даведацца нумар адваката, а на другі сказалі, што ў ІЧУ зламаўся тэлефонны апарат.

Сяргей Каваленка хадайнічаў, каб на працэсе прысутнічаў перакладчык. Гэтае хадайніцтва было задаволена, але запрошаны сацыяльны педагог сярэдняй школы №12 Алег Уласаў прадэманстраваў далёка недастатковае веданне беларускай мовай. Актывіст заявіў адвод пракладчыку, але гэтае хадайніцтва не было задаволена. Не быў задаволены і адвод суддзі: суддзя Андрэй Прэйс абвясціў адвод беспадстваўным.

Пасля заўваг за рэплікі з месца з пасяджэння выдалілі маці Сяргея Каваленкі, а следам і жонку, Алену Каваленку. Суд прыняў да ўвагі сведчанні сведак-міліцыянтаў, якія заявілі, што актывіст здзейсніў дробнае хуліганства, а потым адмаўляўся выконваць законныя патрабаванні супрацоўнікаў міліцыі. Праўда, яны паведамілі, што ў пастарунку Каваленка паводзіў сябе адэкватна. Не парушаў дысцыпліну ён і ў ІЧУ. Тым больш незразумелым выглядала тое, што на суд актывіста прывезлі ў кайданках.

Паводле судовага рашэння, Сяргею Каваленку вынесены 10 сутак арышту: трое сутак нібыта з дробнае хуліганства, і яшчэ сем – нібыта за непадпарадкаванне міліцыянтам. Судовую пастанову перадалі Сяргею Каваленку, жонцы даць пастанову адмовіліся, хаця яна і прасіла пра гэта, каб перадаць дакументы адвакату для складання касацыйнай скаргі.

Тэрмін арышту Сяргея Каваленкі адлічваецца з моманту затрымання 24 снежня і скончыцца 3 студзеня. На думку актывіста, які адмаўляе факты хуліганства і непадпарадкавання, адзіным тлумачэннем інцыдэнту з’яўляецца тое, што 24 снежня ў Віцебску быў вывешаны бел-чырвонабелы сцяг. Раней Сяргей Каваленка неаднаразова арыштоўваўся і нават адбыў турэмны тэрмін за вывешванне ў Віцебску нацыянальных бел-чырвона-белых сцягоў. Асабліва памятным у Віцебску стаў выпадак, калі актывіст вывесіў сцяг на навагодняй елцы ў першых днях 2010 года.

Сёлета начальнік міліцыі грамадскай бяспекі МУС Віцебскага аблвыканкама Ігар Скарыновіч паведаміў, што ў абласным цэнтры прадпрымаюцца адмысловыя захады па ахове гарадской елкі: каля яе наладжана кругласуткавая ахова. Таксама з 24 снежня па 8 студзеня мясцовая міліцыя пераведзена на ўзмоцнены варыянт нясення службы, і асабліва пільнымі міліцыянтам належыць быць у месцах правядзення масавых мерапрыемстваў, на якіх забаронена “мець пры сабе зброю або яе імітацыю, праносіць з сабой піратэхніку, спіртавыя або іншыя напоі, карыстацца забароненай сімволікай”.

spring96.org

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Витебска

Борьба с коррупцией продолжается: прокуратура возбудила ряд уголовных дел

Хотите узнать больше? Прокуратура возбудила ряд уголовных дел в отношении региональных управленцев и должностных лиц. Об этом сообщает пресс-служба Генеральной прокуратуры 140

Прокуратура и госконтроль Витебской области изучают законность деятельности РУП «Витебскавтодор»

Хотите узнать больше? Гениректору РУП «Витебскавтодор» порекомендовали правильно определять стоимость строительства объектов и не нарушать трудовые права работников. 481

Три килограмма ртути нашли в Лепеле на территории предприятия

Хотите узнать больше? 26 октября в Лепеле при ведении земляных работ на территории частного унитарного предприятия было найдено три килограмма ртути... 1 102

В лесу под Новополоцком обнаружили немецкие мины

Хотите узнать больше? 26 октября в лесу у Новополоцка обнаружили 18 противотанковых мин ТМ-42 (Tellermine 42) времен Второй мировой войны... 992

Витебская афиша с 26.10.2015 по 1.11.2015 года

Хотите узнать больше? Афиша мероприятий в Витебске на неделю с 26 октября по 1 ноября 2015 года: кино, театр, выставки, концерты, развлечения... 914

Международный инновационный форум в Витебске и Орше соберет профессионалов и новичков бизнеса

Хотите узнать больше? Международный инновационный форум в Витебске и Орше объединит профессионалов и новичков бизнеса, сообщили БЕЛТА в Витебском облисполкоме... 751

У Віцебску дадуць канцэрт адразу два гурты: The Unlimited Trio і Vuraj

Хотите узнать больше? 5 лістапада з вялікім восеньскім канцэртам ў Віцебск завітаюць адразу два непаўторныя музычныя гурты! Для нас зайграюць касмічныя The Unlimited Trio 572

В Витебске налоговая с милицией изъяли в магазине «Добрыня» мотоблоки

Хотите узнать больше? 25 октября в Витебске нарядом Первомайского отдела охраны, совместно с сотрудниками ОБЭП и ИМНС в магазине «Добрыня» выявлен факт реализации 1 382