Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Памяць пра Караткевіча: здаровы кансерватызм альбо ханжаства?

Mерапрыемствы, якія прайшлі ў Віцебску напрыканцы мінулага месяца i былi прысвечаныя 84-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча, раскрылі з новага боку воблік нацыянальнага кумiра.

Памяць пра Караткевіча: здаровы кансерватызм альбо ханжаства?

1…………………………………….

Усяго было два вялікіх мерапрыемствы. На адным з іх, у «Залатым кальцы горада Віцебска “Дзвіна”», наведвальнікі маглі атрымаць асалоду ад багацця музычных асацыяцый з творчасцю вялікага пісьменніка. Выступаў гурт з Мінска «Нельга забыць». А вось на іншым, якое праходзіла ў Віцебскай гарадской бібліятэцы мы спынімся больш падрабязна, бо яно правакавала пэўныя асаблівасці нацыянальнага менталiтэту.

Спачатку наведвальнікам паказалi прэзентацыю, якая павінна была падкрэсліць, што ў кожнага свой Уладзімір Караткевіч. Прысутныя маглі ўбачыць некаторыя рэдкія фатаграфіі і папоўніць свае ўяўленні аб непаўторным абліччы пісьменніка зямлі беларускай.

Таксама гледачам быў прадстаўлены архіўны кінадакумент, на якім быў захаваны ўрывак са святкавання 50-годдзя Уладзіміра Караткевіча. Тады пісьменнік звярнуўся да сваіх чытачоў з такімі словамi: «Сябры мае i сяброўкi! Няўжо вы думаеце, што я быў чагосцi варты без вас, якiя сышлiся сюды з большай цi меншай сiмпатыей да мяне. Мабыць, нiчога быў не варты без вас, дарагiя. Без зямлi беларускай вялiкай. Без вялiкага беларускага народа. Без вялiкай беларускай мовы. I таму, дзякуй вам за тое, што вы ёсць. Дзякуй вялiкай зямлi беларускай за тое, што еў яе хлеб, пiў яе смачную ваду, дыхаў яе паветрам, пацiскаў самыя верныя на свеце мужчынскiя рукi ў дружбе, i зрэдку шанцавала мне цалаваць рукi самых мiлых iстот на свеце – нашых жанчын. Дзякуй вам, людзi, тысячу раз дзякуй вам!.. Без вас я нiшто».

Уладзiмiр Караткевіч спавядаў філасофію, якую можна было б назваць «чароўным матэрыялізмам». Яна характарызуецца нязменным рамантызмам і верай не столькі ў асабістую вечнасць, колькі ў вечнасць пачуццяў і ўнутраных парываў індывідуальнай душы, якія застаюцца ў энергаінфармацыйным полі і пасля смерці кожнай асобнай чалавечай істоты. І пісьменнік як бы счытваў гэтыя парывы, што існуюць у выглядзе мыслеформ і мыслевобразаў, глыбока зазіраючы ў прастору нацыянальнага духу. Але і сам Уладзімір Караткевіч невымерна узбагаціў нацыянальную сераду створанымі ім вобразамi.

Адсюль зразумелай з’яўляецца жывая і непадробная цікавасць да жыцця аўтара ў сапраўдным сэнсе гэтага слова чароўных твораў. Будучы пісьменнікам рамантычнага склада, на яго творы несумненна ўплывалі адносіны з жанчынамі. У рамантыкаў, у адрозненне ад рэалістаў, не можа быць інакш.

І вось на памятным вечары пісьменнік Дзяніс Марціновіч прэзентаваў дзве свае кнiгi: «“Донжуанскi спiс” Караткевiча» i «Жанчыны ў жыццi Уладзiмiра Караткевiча». Аўтaр падкрэсліваў вядомую смеласць такога кроку з свайго боку: «У нас дастаткова кансерватыўнае грамадства, i калi нават з’явiлiся гэтыя кнiгi, нягледзячы на тое, што там усё дэлiкатна напiсана, мне ўсё роўна задавалi пытаннi: “А навошта вы гэта робiце? Чаму вы чапаеце Караткевiча?”». Тое ж самае ён казаў пра магчымым стаўленнi да яго тых, хто сабраўся ў чытальнай зале: «Магчыма, далёка не ўсё, што я скажу, будзе ўспрынята так пазiтыўна, i, магчыма, у кагосцi супярэчанне з маёй пазiцыяй, з маiмi думкамi i тым, што я напiсаў».

2……………………………………………….

Патрыярхальнасць нацыянальнага менталітэту ні для каго не сакрэт, і ці трэба яе трывожыць такімі даследаваннямі? Ці трэба падвяргаць сумненням чысціню і беззаганнасць лепшых прадстаўнікоў нацыянальнай культуры і ўносіць элементы сумневаў і разладу ў памяць пра іх? Але ці з’яўляюцца такія даследаванні праявай непавагі да светлай памяці вялікай асобы, без якой наша культура была б вельмі няпоўнай? А можа, жаданне захаваць арэол абсалютнай святасці ёсць праява менталітэту, які характарызуецца так званым «свецкім клерыкалізмам» і проста «саўком»?

Думкі ў зале падзялiлiся. «Вось вы ўвесь час, калi гаворыце пра стасункi Караткевiча, ужываеце слова “каханне”. Мажа трэба неяк iнакш казаць?», «Не пра ўсiх жа 13 жанчын, пра якіх вы пiшаце, можна так гаварыць?..» – такiя пытаннi выказвалiся аўтару. I трэба ўсё ж аддаць належнае жаночай часткі аўдыторыі, якая вынесла свой вердыкт: «Нішто чалавечае не чужа». У адрозненне ад мужчынскай часткі, якая не захавала ў гэтых адносінах адзінства.

Было зададзена пытанне і адносна магчымасці даследаванняў пра «мужчынскую дружбу» Уладзіміра Караткевіча, у «сапраўдным», а не ў «сучасным» сэнсе. Але што б там не адбывалася, і кансерватары, і больш ліберальнае грамадства сярод прысутных у чытальнай зале, па-свойму будуць напоўнены павагай да Уладзіміра Караткевіча. Бо вялікі чалавек не можа не быць разнастайным, а гісторыя праяўляе схільнасць раскрываць усё вялікія дэталі і падрабязнасці з працягам часу.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Витебска

Борьба с коррупцией продолжается: прокуратура возбудила ряд уголовных дел

Хотите узнать больше? Прокуратура возбудила ряд уголовных дел в отношении региональных управленцев и должностных лиц. Об этом сообщает пресс-служба Генеральной прокуратуры 140

Прокуратура и госконтроль Витебской области изучают законность деятельности РУП «Витебскавтодор»

Хотите узнать больше? Гениректору РУП «Витебскавтодор» порекомендовали правильно определять стоимость строительства объектов и не нарушать трудовые права работников. 481

Три килограмма ртути нашли в Лепеле на территории предприятия

Хотите узнать больше? 26 октября в Лепеле при ведении земляных работ на территории частного унитарного предприятия было найдено три килограмма ртути... 1 102

В лесу под Новополоцком обнаружили немецкие мины

Хотите узнать больше? 26 октября в лесу у Новополоцка обнаружили 18 противотанковых мин ТМ-42 (Tellermine 42) времен Второй мировой войны... 992

Витебская афиша с 26.10.2015 по 1.11.2015 года

Хотите узнать больше? Афиша мероприятий в Витебске на неделю с 26 октября по 1 ноября 2015 года: кино, театр, выставки, концерты, развлечения... 914

Международный инновационный форум в Витебске и Орше соберет профессионалов и новичков бизнеса

Хотите узнать больше? Международный инновационный форум в Витебске и Орше объединит профессионалов и новичков бизнеса, сообщили БЕЛТА в Витебском облисполкоме... 751

У Віцебску дадуць канцэрт адразу два гурты: The Unlimited Trio і Vuraj

Хотите узнать больше? 5 лістапада з вялікім восеньскім канцэртам ў Віцебск завітаюць адразу два непаўторныя музычныя гурты! Для нас зайграюць касмічныя The Unlimited Trio 572

В Витебске налоговая с милицией изъяли в магазине «Добрыня» мотоблоки

Хотите узнать больше? 25 октября в Витебске нарядом Первомайского отдела охраны, совместно с сотрудниками ОБЭП и ИМНС в магазине «Добрыня» выявлен факт реализации 1 382