Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Віцебская друкарня адмовілася друкаваць сшыткі з патрыятычнымі вокладкамі

Раней такога не было, кажа прыватны прадпрымальнік Уладзімер Рамановіч, які выпускае сшыткі, альбомы для маляваньня і магніты на лядоўні зь беларускамоўнымі надпісамі.

Віцебская друкарня адмовілася друкаваць сшыткі з патрыятычнымі вокладкамі

Паводле Ўладзімера Рамановіча, ён замовіў партыю сшыткаў, дзе на вокладках меліся быць згадкі пра Аршанскую бітву і надпіс «Будзь беларусам, будзь пераможцам» з выявай Пагоні:

«Гэта ня першая мая замова ў Віцебскай друкарні. Але сёньня мне патэлефанаваў супрацоўнік і сказаў, што ёсьць праблема са сшыткамі. Я паехаў, каб разабрацца. У кабінэце быў і намесьнік дырэктара друкарні — на жаль, я не спытаў ягонага прозьвішча. Размова паміж намі адбылася такая: ён спытаўся, ці ёсьць у мяне дзеці, і сказаў, што ў яго таксама ёсьць. Таму, маўляў, ён ня хоча праблемаў. Бо ў нас саюз з Расеяй, а што такое ВКЛ, ён ня ведае, і ўсё гэта да беларускай гісторыі ня мае дачыненьня. І што ён ня хоча, каб склалася „сытуацыя“ — а якая канкрэтна, не патлумачыў. Сказаў, што раіць мне друкаваць сшыткі ў Смаленску».

Уладзімеру Рамановічу таксама шматзначна сказалі: «Нам тэлефанавалі адтуль». Каб высьветліць, адкуль тэлефанавалі і ці быў які тэлефонны званок увогуле, Уладзімер Рамановіч сам пайшоў у ідэалягічны аддзел аблвыканкаму:

Я хачу, каб грошы заставаліся тут, у Беларусі. І гэта мая прынцыповая пазыцыя
«Там зьдзівіліся. Паводле майго ўражаньня, адтуль ніхто ўказаньняў у друкарню не даваў. Аднак сказалі, што ўплываць на кіраўніцтва прадпрыемства ня могуць, што яно само мае права вырашаць, што друкаваць, а што не. Параілі хіба крыху зьмяніць дызайн — можа, нейкі іншы варыянт друкарню і задаволіць».

Прадпрымальнік кажа, што пра зьмену дызайну яшчэ грунтоўна ня думаў. Тое, што здарылася ў друкарні, ён лічыць непаразуменьнем і залішняй перастрахоўкай намесьніка дырэктара ад няведама якой небясьпекі. Інтэрнэт-крама Belarusam.by ужо працяглы час прапануе розныя канцылярскія тавары зь беларускамоўнымі надпісамі і беларускай сымболікай, і дагэтуль нічога падобнага не здаралася. Аднак у Смаленску друкаваць сваю прадукцыю Ўладзімер Рамановіч ня згодны катэгарычна: «Я хачу, каб грошы заставаліся тут, у Беларусі. І гэта мая прынцыповая пазыцыя».

Радыё “Свабода”

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Витебска

Борьба с коррупцией продолжается: прокуратура возбудила ряд уголовных дел

Хотите узнать больше? Прокуратура возбудила ряд уголовных дел в отношении региональных управленцев и должностных лиц. Об этом сообщает пресс-служба Генеральной прокуратуры 154

Прокуратура и госконтроль Витебской области изучают законность деятельности РУП «Витебскавтодор»

Хотите узнать больше? Гениректору РУП «Витебскавтодор» порекомендовали правильно определять стоимость строительства объектов и не нарушать трудовые права работников. 492

Три килограмма ртути нашли в Лепеле на территории предприятия

Хотите узнать больше? 26 октября в Лепеле при ведении земляных работ на территории частного унитарного предприятия было найдено три килограмма ртути... 1 105

В лесу под Новополоцком обнаружили немецкие мины

Хотите узнать больше? 26 октября в лесу у Новополоцка обнаружили 18 противотанковых мин ТМ-42 (Tellermine 42) времен Второй мировой войны... 1 002

Витебская афиша с 26.10.2015 по 1.11.2015 года

Хотите узнать больше? Афиша мероприятий в Витебске на неделю с 26 октября по 1 ноября 2015 года: кино, театр, выставки, концерты, развлечения... 922

Международный инновационный форум в Витебске и Орше соберет профессионалов и новичков бизнеса

Хотите узнать больше? Международный инновационный форум в Витебске и Орше объединит профессионалов и новичков бизнеса, сообщили БЕЛТА в Витебском облисполкоме... 754

У Віцебску дадуць канцэрт адразу два гурты: The Unlimited Trio і Vuraj

Хотите узнать больше? 5 лістапада з вялікім восеньскім канцэртам ў Віцебск завітаюць адразу два непаўторныя музычныя гурты! Для нас зайграюць касмічныя The Unlimited Trio 578

В Витебске налоговая с милицией изъяли в магазине «Добрыня» мотоблоки

Хотите узнать больше? 25 октября в Витебске нарядом Первомайского отдела охраны, совместно с сотрудниками ОБЭП и ИМНС в магазине «Добрыня» выявлен факт реализации 1 392