Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Помнік князю Альгерду можа з’явіцца ў Віцебску ўжо ў гэтым месяцы

Гарвыканкам чарговы раз абяцае ўсталяваць у Віцебску помнік вялікаму князю Літоўскаму Альгерду да дня горада — адкрыццё помніка ўнесенае ў праграму ўрачыстасцяў з нагоды 1040-годдзя абласнога цэнтра і павінна адбыцца 27 чэрвеня ў 15:00.

Помнік князю Альгерду можа з’явіцца ў Віцебску ўжо ў гэтым месяцы

Як і планавалася, помнік князю пабудаваўшаму віцебскія замкі ўсталююць насупраць Свята-Васкрасенскай царквы недалёка ад ратушы, дзе ўжо чатыры гады стаіць пусты пастамент, аздоблены барэльефамі гэтых замкаў.

Помнік князю Альгерду можа з’явіцца ў Віцебску ўжо ў гэтым месяцы

Аднак за час шматгадовай эпапеі з ўшанаваннем памяці князя Альгерда пасьпеў змяніцца аўтар манумента. Замест выйграўшага конкурс віцебскага скульптара Валерыя Магучага цяперашнні варыянт помніка створаны сталічным скульптарам Сяргеем Бандарэнкам найбольш знакамітым скульптурнымі выявамі коней.

Помнік князю Альгерду можа з’явіцца ў Віцебску ўжо ў гэтым месяцы

Уласна канцэпцыя помніка не змянілася — князь Альгерд з непакрытай галавой у баявым рыштунку сядзіць на кані трымаючы на правай руцэ сокала. Па ацэнку адпаведнасці знешняга выгляда скульптуры гістарычным рэаліям “ННВ” звярнуліся да эксперта — віцебскага гісторыка і кіраўніка клуба гістарычнай рэканструкцыі “Варгенторн” Макара Бабенкі.

Сам вобраз князя ўжо выклікае пытанні, лічыць эксперт: куды падзеліся атрыбуты ўлады, чаму на скульптуры князь выглядае простым вешнікам на кані? Калі звярнуцца да гістарычных выяўленчых крыніц і, асабліва, княскіх пячатак з выявамі ваяроў ці нават саміх князёў, відавочна бачна, што ва ўсіх выпадках на галаве яны маюць альбо шалом (часта з аткрытым тварам), альбо карону ці княскі галаўны ўбор. Але аніяк не “непакрытую галаву”, што ў сярэднявеччы было сімвалам ніжэйшага саслоўя.

Асноунай жа візуальнай праблемай дадзенага помніка з’яўляецца відавочная стылізацыя элементаў даспехаў і амуніцыі,— адзначае спадар Бабенка.— Прычым не толькі з пункту гледжання іх адпаведнасці сярэднявечным прататыпам, але і з боку здаровага сэнсу і практычнасці іх выкарыстання.

Незразумелы панцыр паўзверх кальчугі — падобныя панцыры існавалі ў XIV стагоддзі, але мастак ў пагоні за “вобразам” абсалютна недарэчна сумясціў пласціны панцыра і кальчугу ў адзінае цэлае. Панцыры такога тыпу апраналіся альбо асобна, альбо паўзверх кальчугі, і, у любым выпадку, на скульптуры панцыр мусіць мець плечавыя мацаванні.

Зноў-такі незразумелая сама ахова “пляча” ў выглядзе кампіляцыі наплечнікаў і больш ранняй аховы “біцэпса” якую аўтар відавочна пераняў з візантыйскіх выяўленых крыніц, але такі рыштунак не існаваў ў даденым варыянце. Што тычыцца наручаў, то наручы такога ўзору проста фізічна не апраналісяна кальчугу, бо будуць слізгаць з яе. Потым — на правай руцэ Альгерда мусіць быть скураная пальчатка для сокала без якой проста немагычымыя аніякія дзеянні з драпежнай птушкай. Аднак замест яе мы маем нейкія непаразумелый пласціны.

У выяўленні аховы ног зноў назіраецца эклектыка элементаў узбраення — латную ахову ног апранутую паўзверх кальчужных панчох. Што, па-першае, тэхнічна немагчыма насіць, а, па-другое, гістарычна недаставерна. Таксама відавочна, што элементы паса з’яўляюцца стылізаванымі і не маюць археалагічных прататыпаў.

Такім чынам, мы маем шэраг гістарыных памылак ў знешнім выглядзе скульптуры, якія, на думку эксперта, тым не менш, можна было досыць проста выправіць пасьля кансультацый з адмыслоўцамі.

Акрамя таго сокал на руцэ ў князя дрэнна спалучаецца з абарончым узбраеннем — на паляванне не ездзілі ў даспехах. Віцебскім экскурсаводам прыйдзецца паламаць галаву, каб патлумачыць турыстам гэтую акалічнасць. Можа Альгерд палюе пад толькі што вызваленым Кіевам, дзе яшчэ гойсаюць загоны ардынскіх недабіткаў? Ці можа ён пускае драпежную птушку, каб збіць паштовага галуба, які нясе вестку ад маскоўскіх віжоў, што вось-вось грукне ў вароты крамля грозная літоўская дзіда? У любым выпадку гэта вытлумачыць будзе трохі лягчэй, чым існаванне ў цэнтры паўночнай сталіцы Беларусі трох пустых пастаментаў.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Витебска

Борьба с коррупцией продолжается: прокуратура возбудила ряд уголовных дел

Хотите узнать больше? Прокуратура возбудила ряд уголовных дел в отношении региональных управленцев и должностных лиц. Об этом сообщает пресс-служба Генеральной прокуратуры 151

Прокуратура и госконтроль Витебской области изучают законность деятельности РУП «Витебскавтодор»

Хотите узнать больше? Гениректору РУП «Витебскавтодор» порекомендовали правильно определять стоимость строительства объектов и не нарушать трудовые права работников. 487

Три килограмма ртути нашли в Лепеле на территории предприятия

Хотите узнать больше? 26 октября в Лепеле при ведении земляных работ на территории частного унитарного предприятия было найдено три килограмма ртути... 1 103

В лесу под Новополоцком обнаружили немецкие мины

Хотите узнать больше? 26 октября в лесу у Новополоцка обнаружили 18 противотанковых мин ТМ-42 (Tellermine 42) времен Второй мировой войны... 1 002

Витебская афиша с 26.10.2015 по 1.11.2015 года

Хотите узнать больше? Афиша мероприятий в Витебске на неделю с 26 октября по 1 ноября 2015 года: кино, театр, выставки, концерты, развлечения... 919

Международный инновационный форум в Витебске и Орше соберет профессионалов и новичков бизнеса

Хотите узнать больше? Международный инновационный форум в Витебске и Орше объединит профессионалов и новичков бизнеса, сообщили БЕЛТА в Витебском облисполкоме... 754

У Віцебску дадуць канцэрт адразу два гурты: The Unlimited Trio і Vuraj

Хотите узнать больше? 5 лістапада з вялікім восеньскім канцэртам ў Віцебск завітаюць адразу два непаўторныя музычныя гурты! Для нас зайграюць касмічныя The Unlimited Trio 577

В Витебске налоговая с милицией изъяли в магазине «Добрыня» мотоблоки

Хотите узнать больше? 25 октября в Витебске нарядом Первомайского отдела охраны, совместно с сотрудниками ОБЭП и ИМНС в магазине «Добрыня» выявлен факт реализации 1 391