Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У Віцебску пляскалі ў ладкі і дудзелі ў клаксоны

6 ліпеня ў 19:00 ў Віцебску адбылася чарговая серадовая пагулянка гараджан на цэнтральнай плошчы. На гэты раз удзел у ёй прынялі больш за 100 чалавек. Былі затрыманні, у тым ліку маці з грудным дзіцём.

У Віцебску пляскалі ў ладкі і дудзелі ў клаксоны

Гуляючыя віцябляне размеркаваліся па плошчы невялікімі купкамі ды размаўлялі пра жыццё-быццё. Побач можна было бачыць супрацоўнікаў спецслужбаў у цывільным, якія пільна сачылі за грамадзянамі на плошчы Перамогі.

У Віцебску пляскалі ў ладкі і дудзелі ў клаксоны

Адзін мужчына ў строгім чорным гарнітуры падыйшоў да маладой пары і стаў цікавіцца, што яны робяць на плошчы. Пачуўшы, што маладзёны проста глядзяць рэкламу на экранах, ён пачаў пагражаць “неприятностями за участие в 19.30”. Аднак, убачыўшы скіраваны на яго аб’ектыў, “ціхар” адвярнуўся і пакінуў людзей у спакоі.

У Віцебску пляскалі ў ладкі і дудзелі ў клаксоны

У 19:30 прысутныя на плошчы гараджане пачалі пляскаць у ладкі і накіраваліся ўніз па вуліцы Леніна. Калона колькасцю каля 100 члавек з апладысментамі дайшла да Пакроўскай царквы, дзе людзі пачалі разыходзіцца. Аўтамабілісты віталі калону клаксонамі.

У Віцебску пляскалі ў ладкі і дудзелі ў клаксоны

Частка людзей дайшла да плошчы Свабоды, час ад часу пачынаючы пляскаць. Побач з людзьмі ехала некалькі міліцэйскіх машын з танаваным шклом, пазней падцягнуўся вялікі “аўтазак”.

У Віцебску пляскалі ў ладкі і дудзелі ў клаксоны

Нагадаем, што мода на серадовыя пагулянкі на цэнтральных плошчах у 19:00 з’явілася ў сацыяльных сетках і зараз пашырылася на многія гарады і мястэчкі Беларусі.

У Віцебску пляскалі ў ладкі і дудзелі ў клаксоны

У сваім ціўцеры @Galahad_Prince паведаміў пра затрыманых у Віцебску: “Позвонили из РОВД Хлащенкова Ульяна и Журавлев Сева. Завтра в 10 суд. Правды, 34. Приходите кто может”! На адным з форумаў жанчына піша, што яна з мужам і сябрамі была затрыманая ў 19:45 на Кастрычніцкім масце. У РАУС яна бачыла каля 20 затрыманых удзельнікаў гулянняў, як мінімум справы 10 з іх заўтра будуць разглядацца ў судзе, гэтыя людзі правядуць ноч у ізалятары часовага ўтрымання. Жанчыну адпусцілі толькі таму, што яна была з грудным дзіцём.

У Віцебску пляскалі ў ладкі і дудзелі ў клаксоны

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Витебска

Борьба с коррупцией продолжается: прокуратура возбудила ряд уголовных дел

Хотите узнать больше? Прокуратура возбудила ряд уголовных дел в отношении региональных управленцев и должностных лиц. Об этом сообщает пресс-служба Генеральной прокуратуры 142

Прокуратура и госконтроль Витебской области изучают законность деятельности РУП «Витебскавтодор»

Хотите узнать больше? Гениректору РУП «Витебскавтодор» порекомендовали правильно определять стоимость строительства объектов и не нарушать трудовые права работников. 485

Три килограмма ртути нашли в Лепеле на территории предприятия

Хотите узнать больше? 26 октября в Лепеле при ведении земляных работ на территории частного унитарного предприятия было найдено три килограмма ртути... 1 103

В лесу под Новополоцком обнаружили немецкие мины

Хотите узнать больше? 26 октября в лесу у Новополоцка обнаружили 18 противотанковых мин ТМ-42 (Tellermine 42) времен Второй мировой войны... 995

Витебская афиша с 26.10.2015 по 1.11.2015 года

Хотите узнать больше? Афиша мероприятий в Витебске на неделю с 26 октября по 1 ноября 2015 года: кино, театр, выставки, концерты, развлечения... 917

Международный инновационный форум в Витебске и Орше соберет профессионалов и новичков бизнеса

Хотите узнать больше? Международный инновационный форум в Витебске и Орше объединит профессионалов и новичков бизнеса, сообщили БЕЛТА в Витебском облисполкоме... 753

У Віцебску дадуць канцэрт адразу два гурты: The Unlimited Trio і Vuraj

Хотите узнать больше? 5 лістапада з вялікім восеньскім канцэртам ў Віцебск завітаюць адразу два непаўторныя музычныя гурты! Для нас зайграюць касмічныя The Unlimited Trio 577

В Витебске налоговая с милицией изъяли в магазине «Добрыня» мотоблоки

Хотите узнать больше? 25 октября в Витебске нарядом Первомайского отдела охраны, совместно с сотрудниками ОБЭП и ИМНС в магазине «Добрыня» выявлен факт реализации 1 386