Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У Віцебску іспанскія гуркі не прадаваліся

Агуркоў з Заходняй Еўропы ў буйных гандлёвых цэнтрах Віцебска на сённяшні дзень у рэалізацыі не было. Але якая-ніякая садавіна ды гародніна з-за Буга ўсё ж мелася.

У Віцебску іспанскія гуркі не прадаваліся


“У нас няма ніякай неабходнасці завозіць агуркі з Заходняй Еўропы, бо хапае сваіх. Памідоры з краінаў ЕС у гандлёвых цэнтрах таксама не прадаюцца. Але наконт рынку – не ручаемся. У прадуктовых крамах могуць прысутнічаць толькі тая гародніна і садавіна з-за мяжы, якая ў нашых ўмывах альбо не вырошчваецца, альбо яшчэ не саспела”, – патлумачылі ва ўпраўленні гандлю і паслуг гарвыканкама. Сапраўды, 3 чэрвеня ў адным з супермаркетаў гандлёвай сеткі “Веста” агуркі “Барселона” прадаваліся. Але не іспанскія, а родам з цяплічнага філіялу “Віцебскэнерга” (8 320 рублёў за 1 кг). Меліся таксама рудакоўскія – па цане 7900 за кілаграм. З іспанскага былі хіба што лімоны (17 430 рублёў). Апроч гэтага, на паліцах ляжалі польскія капуста (6 930 рублёў), яблыкі “Глостэр” (14 440) і “Чэмпіён” (15 070), а таксама бяльгійскія ігрушы (12 690). Апельсіны, вінаград ды какосы прадстаўлялі афрыканскі кантынент. У “Віцебскіх прадуктах” назіралася падобная сітуацыя. На рынку (Паўднёвы), як і мае быць, выбар быў троху шырэйшы, а кошты ніжэйшыя. Але і тут заходнееўрапеская гародніна адсутнічала. Адшукаўся толькі іспанскі салодкі перац. Што да мясцовага тавару, дык агуркі пінскія грунтовыя каштавалі 7500 за 1 кг. Крыху таннейшыя былі з Рудакова. Трывожныя весткі з Еўропы, дзе назіраецца рост захварванняў, выкліканых кішэчнай бактэрыяй E.coli, тут успрымаюць спакойна. Нават з усмешкай. “Нашто нам еўрапейскае! Сваё, дамашняе – і саладзейшае, і свяжэйшае”, – расхвальвала вырашчаныя ва ўласных цяпліцах агуркі прадпрымальніца Валянціна. У Віцебскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя таксама супакоілі: “Сітуацыю адсочваем і кантралюем. Дзякуй богу, мяжы з “дзікім захадам” у нас няма, таму нейкіх асаблівых мер не прадпрымаем. Карыстаемся ўказаннямі Мінздароўя”. Толькі адзін суразмоўца выявіў у гэты дзень сваю агуркафобію: “А хто яго ведае, ці з Рудакова гэтыя гуркі прывезены? На шыльдачцы можна напісаць, што з Рудакова, а пакласці – іспанскія…” Між тым, 2 чэрвеня Еўракамісія адклікала папярэджанне наконт магчымай небяспекі ў сувязі са спажываннем іспанскіх гуркоў. Па стане на мінулы чацвер, ад хваробы памерлі ўжо 16 чалавек. Крыніцу заразы медыкі пакуль што не ўстанавілі. Нагадаем таксама, што Беларусь пакуль не ўводзіла забарону на ўвоз гародніны з краінаў ЕС. Але, як нядаўна паведаміў Інтэрфакс, прыпыніла транзіт гародніны з ЕС у Расію.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Витебска

Борьба с коррупцией продолжается: прокуратура возбудила ряд уголовных дел

Хотите узнать больше? Прокуратура возбудила ряд уголовных дел в отношении региональных управленцев и должностных лиц. Об этом сообщает пресс-служба Генеральной прокуратуры 151

Прокуратура и госконтроль Витебской области изучают законность деятельности РУП «Витебскавтодор»

Хотите узнать больше? Гениректору РУП «Витебскавтодор» порекомендовали правильно определять стоимость строительства объектов и не нарушать трудовые права работников. 487

Три килограмма ртути нашли в Лепеле на территории предприятия

Хотите узнать больше? 26 октября в Лепеле при ведении земляных работ на территории частного унитарного предприятия было найдено три килограмма ртути... 1 103

В лесу под Новополоцком обнаружили немецкие мины

Хотите узнать больше? 26 октября в лесу у Новополоцка обнаружили 18 противотанковых мин ТМ-42 (Tellermine 42) времен Второй мировой войны... 1 002

Витебская афиша с 26.10.2015 по 1.11.2015 года

Хотите узнать больше? Афиша мероприятий в Витебске на неделю с 26 октября по 1 ноября 2015 года: кино, театр, выставки, концерты, развлечения... 919

Международный инновационный форум в Витебске и Орше соберет профессионалов и новичков бизнеса

Хотите узнать больше? Международный инновационный форум в Витебске и Орше объединит профессионалов и новичков бизнеса, сообщили БЕЛТА в Витебском облисполкоме... 754

У Віцебску дадуць канцэрт адразу два гурты: The Unlimited Trio і Vuraj

Хотите узнать больше? 5 лістапада з вялікім восеньскім канцэртам ў Віцебск завітаюць адразу два непаўторныя музычныя гурты! Для нас зайграюць касмічныя The Unlimited Trio 577

В Витебске налоговая с милицией изъяли в магазине «Добрыня» мотоблоки

Хотите узнать больше? 25 октября в Витебске нарядом Первомайского отдела охраны, совместно с сотрудниками ОБЭП и ИМНС в магазине «Добрыня» выявлен факт реализации 1 391