Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Уладзімір Вітко запрашае на сваю выставу “Юбілейная. 80

У Віцебскім цэнтры сучаснага мастацтва заўтра, 1 жніўня, у 17.00, адкрыецца юбілейная персанальная выстава члена Беларускага саюза мастакоў Уладзіміра Вітко. Праект атрымаў назву “Юбілейная. 80″. Работы аднаго з найстарэйшых віцебскіх майстроў будуць размешчаны ў двух музейных залах - вялікім і малым).

Уладзімір Вітко запрашае на сваю выставу “Юбілейная. 80

У.І. Вітко нарадзіўся 10 мая 1933 года ў вёсцы Грэск Слуцкага раёна Мінскай вобласці. У 1960 г. скончыў Мінскую мастацкую вучэльню. З 1961 года жыве ў Віцебску. Пастаянны ўдзельнік абласных і рэспубліканскіх мастацкіх выстаў з 1963 года. Працаваў на вытворчасці: мастаком на фабрыцы КІМ, шаўковым камбінаце, з 1968 года – мастаком Віцебскіх мастацка-вытворчых майстэрань (цяперашні камбінат “Мастацтва”). Член Саюза мастакоў СССР па секцыі жывапісу з 1975 года.

У жывапісных працах мастака дзіўным чынам спалучаюцца глыбокае філасофскае стаўленне да светабудовы і прастата формы, прастата малюнка. Гэтая прастата - уяўная, якая кантрастуе з велізарным аб’ёмам сэнсавага зместу карціны. Прастата формы і лакальнасць колеру набліжаюць творчасць мастака да твораў “суровага стылю”. Але майстры “суровага стылю” не вельмі пярэчылі сацрэалізму, прыстасоўваліся да яго, што ніяк нельга сказаць аб творчасці У.І. Вітко.

Нават калі адлюстроўваць, і тым больш па-філасофску асэнсоўваць рэчаіснаць, не дазвалялался, мастак ствараў свае аналітычныя, напоўненыя пачуццямі карціны. “Многія кажуць, што я пішу непрыгожа. Але ў маіх карцінах – праўда і трагедыя маёй зямлі. Дзесьці яны нават пачынаюць мяне пужаць: у іх больш болю, чым радасці. Радасць у жыцці не запамінаецца, яна праходзіць незаўважна. А боль, пакуты, застаюцца. Сёння балюча ўсім – і зямлі, і сонцу, і людзям”, - разважае мастак.

Нягледзечы на гады навучання ў духу сацыялістычнага рэалізму мастак выбраў іншы шлях у мастацтве і нейкім дзіўным чынам спазнаў псіхалогію колеру ў жывапісе. “Мае карціны – гэта мае назіранні, а не мая адукацыя”, — кажа Уладзімір Ільіч.

Творчую спадчыну мастака можна падзяліць на дзве групы: сацрэалістычныя творы (“Работніца камсамолка”, 1970) самастойныя, авангардныя пошукі мастака (“Фуршэт”, 2005, “Вобраз у прасторы”, 2001). Сярод твораў мастака пераважаюць духоўна-асэнсанаваныя, філасафічныя і касмічныя тэмы. Жывапісныя вобразы - і трагічныя, і ўзнёслыя адначасова. На думку мастака, кожны чалавек і нават малекула ўяўляюць сабой мадэль сусвету.

У.І. Вітко адрозніваецца дзіўнай працаздольнасцю: нягледзячы на сталы ўзрост, практычна кожны дзень працуе ў сваёй майстэрні. “Я раб сваіх думак, уражанняў. Мозг і ўнутраная энергія гоняць мяне ў майстэрню”, — гаворыць ён. Піша каля сотні карцін за год. Гатовыя творы мастак заўсёды падпісвае па-беларуску, выказваючы такім чынам сваю грамадзянскую пазіцыю і трапяткое стаўленне да радзімы.

Дарэчы, роднаму гораду Слуцку Уладзімр Ільіч падарыў 320 сваіх прац, а яшчэ 75 - перадаў школе вёскі Грэск, у якой калісьці вучыўся. У Віцебскім абласным краязнаўчым музеі знаходзіцца 179 твораў мастака. Ягоныя працы таксама ёсць у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, у дырэкцыі выстаў Мастацкага фонда Беларусі, а таксама ў прыватных калекцыях нашай краіны, Расіі, Польшчы, Францыі, Германіі і Італіі.

З 16 па 26 мая 2008 года ў выставачнай зале Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва з вялікім поспехам прайшла персанальная юбілейная выстава Уладзіміра Ільіча Вітко. На ёй было прадстаўлена 56 работ мастака. Пасля выставы ўсе работы перададзены ў фонд музея.

Зараз у ім налічваецца 73 творчыя працы мастака, асноўную частку калекцыі складаюць жывапісныя творы, серыя графічных прац і арт-аб’ектаў. Калекцыя работ ахоплівае амаль 50-гадовы перыяд творчай дзейнасці У.І. Вітко і з’яўляецца вельмі значнай для Цэнтра сучаснага мастацтва, таму што дэманструе станаўленне асаблівага, індывідуальнага стылю мастака на працягу амаль паўстагодзя і адначасова ілюструе развіццё сучаснага беларускага выяўленчага мастацтва.

Марына Карман, старшы навуковы супрацоўнік музея «Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва”, магістр мастацтваў.

Алена Гурына, галоўны захавальнік фондаў музея «Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва”.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Витебска

Борьба с коррупцией продолжается: прокуратура возбудила ряд уголовных дел

Хотите узнать больше? Прокуратура возбудила ряд уголовных дел в отношении региональных управленцев и должностных лиц. Об этом сообщает пресс-служба Генеральной прокуратуры 159

Прокуратура и госконтроль Витебской области изучают законность деятельности РУП «Витебскавтодор»

Хотите узнать больше? Гениректору РУП «Витебскавтодор» порекомендовали правильно определять стоимость строительства объектов и не нарушать трудовые права работников. 497

Три килограмма ртути нашли в Лепеле на территории предприятия

Хотите узнать больше? 26 октября в Лепеле при ведении земляных работ на территории частного унитарного предприятия было найдено три килограмма ртути... 1 106

В лесу под Новополоцком обнаружили немецкие мины

Хотите узнать больше? 26 октября в лесу у Новополоцка обнаружили 18 противотанковых мин ТМ-42 (Tellermine 42) времен Второй мировой войны... 1 004

Витебская афиша с 26.10.2015 по 1.11.2015 года

Хотите узнать больше? Афиша мероприятий в Витебске на неделю с 26 октября по 1 ноября 2015 года: кино, театр, выставки, концерты, развлечения... 924

Международный инновационный форум в Витебске и Орше соберет профессионалов и новичков бизнеса

Хотите узнать больше? Международный инновационный форум в Витебске и Орше объединит профессионалов и новичков бизнеса, сообщили БЕЛТА в Витебском облисполкоме... 760

У Віцебску дадуць канцэрт адразу два гурты: The Unlimited Trio і Vuraj

Хотите узнать больше? 5 лістапада з вялікім восеньскім канцэртам ў Віцебск завітаюць адразу два непаўторныя музычныя гурты! Для нас зайграюць касмічныя The Unlimited Trio 580

В Витебске налоговая с милицией изъяли в магазине «Добрыня» мотоблоки

Хотите узнать больше? 25 октября в Витебске нарядом Первомайского отдела охраны, совместно с сотрудниками ОБЭП и ИМНС в магазине «Добрыня» выявлен факт реализации 1 395