Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь

Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці вызначаны горад Паставы Віцебскай вобласці (на базе былой часці 26023). У вытокаў стварэння пагранічнай авіяцыі Рэспублікі Беларусь стаялі высокакласныя спецыялісты палкоўнікі Э. Сяргун, А. Данільчык і падпалкоўнік В. Трафімаў.


У цяперашні час беларуская пагранічная авіяцыя складаецца з асобнай авіяэскадрыллі і авіяаддзела Дзяржаўнага камітэта Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь.

Навучальна-матэрыяльная база эскадрыллі падтрымліваецца ў добрым стане, што дазваляе ажыццяўляць як падрыхтоўку лётнага складу да палётаў на ахову Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь, так і перавучванне лётнага складу, які прыбыў з іншых ведамстваў і лятаў на іншых тыпах верталётаў.

Дакладнае веданне лётным складам праходжання дзяржаўнай мяжы на мясцовасці, размяшчэння пасадачных пляцовак на ўчастках злучэнняў, наяўнасці допускаў на перавозку і высадку пагранатрадаў з самастойным падборам пасадачных пляцовак з паветра дазваляюць вырашаць усе задачы па ахове мяжы.

Пад час выканання палётаў на ахову Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь асноўнымі задачамі з'яўляюцца: нясенне разведвальнай і дазорнай службы, дэсанціраванне пагранічных нарадаў, трэніроўка асабовага складу пошукавых груп, прызначаных для дзеянняў з верталётаў.

Паветраная разведка ажыццяўляецца экіпажамі верталётаў з разведвальна-пошукавай групай на борце з мэтай своечасовага выяўлення парушальнікаў мяжы (пагранічнага рэжыму), прыкмет рыхтуючыхся ці здзяйснёных парушэнняў дзяржаўнай мяжы. Яна праводзіцца шляхам сістэматычнага планавага агляду мясцовасці ў межах пагранічнай зоны (паласы). Ажыццяўляецца таксама кантроль за перамяшчэннямі насельніцтва і транспарту па дарогах і сцежках у пагранічнай зоне (паласе), наяўнасцю чэргаў аўтатранспарту ў пунктах пропуску, правядзеннем работ паблізу лініі дзяржаўнай мяжы, аб'ектамі на сумежнай тэрыторыі і станам інжынерных збудаванняў і заграджэнняў.


Акрамя таго, экіпажы верталётаў ажыццяўляюць паветраную радыяцыйную разведку і паветраную інжынерную разведку мясцовасці.

Сістэматычна крылатыя пагранічнікі трэніруюцца ва ўжыванні авіяцыйных сродкаў паражэння па наземных цэлях. Сапраўднымі асамі ракетна-бомбавых удараў лічацца начальнік службы бяспекі палётаў - старшы інспектар-лётчык падпалкоўнік С. Сідаровіч і камандзір асобнай авіяэскадрыллі палкоўнік Н. Харчанка.

Вопытныя афіцэры рыхтуюць сабе дастойную змену. Кожны трэці лётчык мае кваліфікацыю "вайсковы лётчык 2-га класу". У цяперашні час на авіяцыйным факультэце Вайсковай акадэміі Рэспублікі Беларусь ад пагранвойскаў вучыцца 12 курсантаў.


Велізарную працу па падтрыманні авіяцыйнай і спецыяльнай тэхнікі ў спраўным стане праводзяць спецыялісты інжынерна-авіяцыйнай службы пад кіраўніцтвам падпалкоўнікаў В. Дэмідчыка і Ю. Беліка. Не аднойчы даводзілася ўстраняць няспраўнасці ў адрыве ад аэрадрому базіравання, уводзіць тэхніку ў строй у сціслыя тэрміны.

Актыўнае ўзаемадзеянне ажыццяўляюць беларускія авіятары-пагранеічнікі са сваімі калегамі з краін садружнасці. У прыватнасці. вялікую дапамогу аказваюць палкоўнікі А. Фабры і Н. Баландзін з Дэпартамента авіяцыі Федэральнай пагранічнай службы Расійскай Федэрацыі, палкоўнікі Д. Панамароў і Д. Серадновіч з Аператыўнай групы ФПС Расіі пры Дзяржаўным камітэце Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь.

Самую пільную ўвагу развіццю авіяцыі надаюць асабіста Старшыня Дзяржаўнага камітэта Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусі генерал-лейтэнант А. Паўлоўскі, начальнік штаба Дзяржпагранвойскаў па ўзбраенні генерал-маёр В. Капліенка.

Як адзначыў галава пагранічнага ведамства Беларусі, жыццё пацвердзіла правільнасць рашэння па стварэнні пагранічнай авіяцыі, даказала, што гэта падраздзяленне з'яўляецца важным кампанентам агульнай сістэмы аховы мяжы і бяспекі ўсёй дзяржавы.

Сёння з паветра беларускую мяжу надзейна ахоўваюць высокакласныя спецыялісты палкоўнік П. Жураўскі, падпалкоўнікі С. Раманчук, і В. Гарачка, якія прайшлі праз афганскую вайну. Прыклад добрасумленнага выканання воінскага абавязку пастаянна паказваюць маёры В. Мацур, І. Пруднікаў, А. Громаў, С. Кананенка, капітаны В. Рабаў, С. Розынка, старшыя прапаршчыкі М. Жук, С. Усцімаў, Н. Петрыкевіч, С. Феафанаў і многія іншыя.

С. Сідараў, часопіс "Ветеран границы" 3/2002

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Мисс Край.бай островчанка Ольга Келин не чувствует себя звездой. Она, как и прежде, бережет свой семейный уют (фото)

Хотите узнать больше? Мисс Край.бай – 2016 из Островца Ольга Келин не считает себя звездой. Фото предоставлено Ольгой Келин Муж самой очаровательной девушки нашего края 55

Как, вися на веревке, поменять окна на 18 этаже и снять котенка с дерева. И чему еще научился бывший учитель из Докшиц

Хотите узнать больше? Основатель столичной фирмы «АльпПайер», уроженец Докшиц Виталий Модель во время международного туристического форума в российском Нарьян-Маре. Как 52

Лазерное шоу, брейк-данс и карате. В Поставах с аншлагом прошел городской мюзикл «Золушка» (фото)

Хотите узнать больше? Мюзикл «Золушка» в Поставах – 2016. Фото Антона Чалея 25 и 26 декабря в Поставах с аншлагом и приставными стульями прошли показы мюзикла «Золушка», 50

Радость сладкоежки. В Молодечно открылся первый фирменный магазин «Красный пищевик»

Хотите узнать больше? В Молодечно открылся магазин кондитерского предприятия ОАО «Красный пищевик». 10 декабря в Молодечно состоялось открытие первого и единственного в 50

Лынтупскія католікі з Пастаўшчыны звярнуліся да біскупа з адкрытым пісьмом

Хотите узнать больше? Касцёл у Лынтупах. Фота з сайта padarozhnik.com Вернікі Лынтупскай парафіі з Пастаўскага раёна звярнуліся да Віцебскага біскупа з адкрытым пісьмом у 61

Второкурсник вилейского колледжа Вадим Шорец: «В будущем хочу открыть свою СТО»

Хотите узнать больше? Второкурсники Вилейского государственного колледжа и руководители СТО в Вилейке. Фото Юлии Лахвич, Край.бай Сколько зарабатывают автослесари, готовы 43

Программа новогодних и рождественских праздников в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен Городской новогодний фейерверк пока не планируется, зато поставчан на 82

Спонсор строительства церкви на заповедном озере Болдук в Поставском районе арестован за крупные махинации

Хотите узнать больше? Николай Романович, арестованный заместитель генерального директора ЗАО «БелАВМ», инициатор и спонсор строительства церкви на озере Болдук Поставского 83