Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Гісторыя пастаўскага млына

У інвентары Пастаўскага графства за 1783 год дадзены падрабязныя апісанні будынкаў з указаннем матэрыялу, з якога яны ўзведзены, іх стан і месцазнаходжанне. У гэты час у Паставах былі два млыны - ветраны і вадзяны. Вадзяны знаходзіўся на рацэ Мядзелка, узведзены з чэсанага дрэва, накрыты гонтай, меў два вадзяныя колы. Уваход вёў праз аднастворкавыя дзверы, злева меўся пакой з печчу з шэрай кафлі з глінянай падлогай і чатырма невялікімі вокнамі. Справа ад гэтага пакоя знаходзілася памяшканне з механізмамі, у ім было 5 акон.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Ад млына на другі бок ракі (там стаяў папяровы завод) ішоў драўляны мост.

У 1798 годзе быў выкананы план Пастаў, які захоўваецца ў Расійскім дзяржаўным ваенным архіве. На ім пад лічбай 10 указаны вадзяны млын. Ён знаходзіўся на правым беразе Мядзелкі, уяўляў у плане выцягнуты ўздоўж ракі прамавугольнік, старчаковы фасад выходзіў на лінію вуліцы Лучайскай, якая ішла да Рынкавай плошчы. На ўсход ад млына вёў драўляны мост.

На плане Пастаў 1925 года млын размешчаны на правым беразе Мядзелкі, паўднёвы фасад выходзіць на лінію вуліцы Лучайскай, усходні - на Мядзелку, паўночны і заходні - на панадворак.

Калі параўнаць планы 1798 г. і 1925 г., можна прыйсці да высновы, што драўляны млын XVIII ст. і мураваны млын XX ст. размяшчаліся на адным месцы, г. зн. мураваны быў узведзены на месцы былога драўлянага.

Дата пабудовы мураванага млына невядома, але на падставе вядомых звестак можна прыкладна вылічыць час. У 1866 г. вадзяны млын названы сярод найбольш значных мураваных пабудоў Пастаў. Можна меркаваць, што ён быў пабудаваны раней 1866 года.

На плане Пастаў 1798 г. бачна, што млын быў каля царквы на Рынкавай плошчы. Вядома, што ў 1815 г. царква і ўсе будынкі вакол яе згарэлі. Пусты ўчастак быў вернуты царкве ў 1890 г. , дзе ў 1896 г. узвялі царкву, якая дзейнічае і зараз. Хутчэй за ўсё, у 1815 г. згарэў і драўляны млын, які стаяў побач з царквой.

З другога боку, у гэты час завяршалася будаўніцтва пастаўскага палаца, значыць, была магчымасць пабудаваць цагляны млын.

Ёсць меркаванне, што цагляны млын быў у Паставах яшчэ раней, меў адзін паверх, працаваў на энергіі вады. Магчыма, пабудаваны ён быў у стылі класіцызму (як і пастаўскі палац), цэнтральны рызаліт меў трохвугольны франтон, які абапіраўся на калоны (захаваліся).

У канцы XIX ст. у Паставах пачалася перабудова вадзянога млына пад турбіны. 9 верасня 1897 г. дзісенскаму павятоваму спраўніку з Віленскага губернскага праўлення было адпраўлена пісьмо. Стала вядома, што нашчадкі памерлага ўладальніка Пастаў памешчыка Пшаздзецкага будуюць у горадзе мураваны млын. Падобныя будынкі для млыноў паінны ўзводзіцца па зацверджаным праекце з планам, фасадам і разрэзам. Губернскае начальства не атрымлівала хадатайніцтва нашчадкаў на будаўніцтва каменнага млына, таму будаўнічае аддзяленне прасіла спраўніка пераканацца на месцы ў сапраўднасці будаўніцтва.

У адказ на пісьмо дзісенскі павятовы спраўнік пісаў: "... в местечке Поставах новая мельница не строится, а производится лишь ремонт существующей с давних времён каменной одноэтажной мельницы с надстройкой над ней второго этажа и кроме того при той же мельнице вместо водяных колёс устраиваются турбины и новый со шлюзами мост".

Рамонтныя работы вяліся пад наглядам інжынера-тэхніка Жылінскага і пад кіраўніцтвам інжынера Лабейта.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Аднак, нягледзячы на тое, што млын толькі перабудоўваўся, Віленскае губернскае будаўнічае аддзяленне патрабавала ад вытворцаў работ чарцяжы на перабудову, дзе павінны былі прысутнічаць планы паверхаў, фасад і разрэз будынка. Чарцяжы былі выкананы на 3 лістах.

 21 кастрычніка 1898 года віленскім губернскім архітэктарам Палохавым пры ўдзеле пастаўскага ўрадніка Воранава быў складзены акт агляду перабудаванага каменнага мукамольнага млына. У ім адзначалася: "... при сличении с натурой чертежей, утверждённых строительным отделением по протоколу 30 сего года оказалось

1. ...лестницы устроены все деревянные, между тем по утверждённому чертежу ... обязательно заменить другими из несгораемого материала, что не исполнено.

2. ...означенная мельница перестройкою окончена с турбинами... элеваторы, служащие для подъёма мешков с хлебом, устроены без всяких приспособлений, обеспечивающих рабочих от несчастья во время подъёма мешков".

Першая заўвага была звязана з частымі і спусташальнымі пажарамі ў XIX ст. У Паставах за пяць гадоў з 1896 па 1901 г. сума страт ад пажараў склала 60 тысяч рублёў. Пры разглядзе праектаў у будаўнічым аддзяленні ў супрацьпажарных адносінах звярталася ўвага на два пункты - павінна быць супрацьпажарнае пакрыццё даху, лесвіцы не павінны быць драўлянымі. Дах у гэтым выпадку быў металічны, а галоўным парушэннем былі запраектаваныя і пабудаваныя драўляныя лесвіцы. Трэба адзначыць, што лесвіцы так і не былі перабудаваны.

На падставе чарцяжоў пастаўскага млына можна вызначыць, што ўзняцце мяшкоў з зернем ажыццяўлялася ў рызалітнай частцы будынка. На 3-м паверсе стаялі машыны для ачышчэння, лушчэння і шатравання зерня. На 2-м паверсе малолі зерне, тут знаходзіліся рэшата і паставы. На 1-м паверсе ажыццяўлялася прыёмка гатовай прадукцыі.

Турбінны механізм знаходзіўся ў цокальным паверсе.

На падставе чарцяжоў і фатаграфій пачатку XX ст. можна сказаць аб зменах у архітэктурным абліччы будынка. Менш за ўсё змяніліся бакавыя фасады - заходні, усходні і паўночны (з боку ракі). Галоўнае, што страчана ў бакавых фасадах, гэта парталы ўваходаў. Найбольш пацярпеў галоўны фасад. Па-першае, быў павышаны ўзровень зямлі, што змяніла суадносіны вышыні паверхаў, асабліва гэта прыкметна ў цэнтральнай рызалітнай частцы будынка. Тут жа закладзены 2 нішы, па баках ад увахода, у стадыі разбурэння знаходзіцца і партал цэнтральнага ўвахода. Страчаны пояс, які аддзяляў першы паерх а другога.

У 1994 годзе пачалася актыўная рэстаўрацыя млына. У 1998 годзе у адрэстаўрыраваным будынку адкрыўся Дом рамёстваў "Стары млын".

А. Г. Кукуня. Памяць Пастаўскі раён, Мн., БЕЛТА, 2001

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

За 10 месяцев в Поставском районе зарегистрирован 181 брак, а расторгнуты 98. Каковы нюансы бракоразводного процесса?

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта siol.net Статистика свидетельствует, что из года в год количество расторжений браков, 16

Фестиваль "Гучаць старадаўнія арганы Пастаўшчыны" пройдет 10-11 декабря

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен Поставский райисполком при поддержке Белорусского фонда культуры, прихода 21

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 25

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 30

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 33

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 29

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 27

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 39