Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

«Помню только доброе и светлое»

«Помню только доброе и светлое»

Валянціна Уладзіміраўна Кузьміч.

Тэлефаную ў Лынтупскі сельвыканкам, каб даведацца нумар тэлефона яго былога старшыні Валянціны Уладзі­міраўны Кузьміч. “А яна якраз побач”, — адказваюць мне і перадаюць трубку.

Пасля Валянціна Уладзіміраўна раскажа, што любіць вяртацца на месца сваёй ранейшай работы, якой прысвяціла больш за дваццаць гадоў жыцця. Тут яе памятаюць калегі і паважаюць новыя работнікі. Яны, а таксама дзеці і ўнукі зараджаюць жанчыну аптымізмам і дапамагаюць адчуваць сябе па-ранейшаму маладой.

—         Валянціна Уладзіміраўна, раскажыце пра сваё дзяцінства.

—         Я нарадзілася ў Варапаеве ў 1948 годзе. Маці была хатняй гаспадыняй, бацька працаваў чыгуначнікам. Грошы зарабляў, але купіць штосьці ў той пасляваенны час было праблематычна. Няпроста даводзілася. Асабліва пасля таго, як тату перавялі з Варапаева на акалотак за некалькі кіламетраў ад пасёлка. Добра памятаю халодны цагляны дом, у якім пасялілася наша сям’я. Хварэлі ўсе бясконца, бацька пераносіў запаленні па тры разы на год. А якім выпрабаваннем была зімой дарога да школы! З сёстрамі Ленай і Лідай літаральна патаналі ў снезе. Сёння ўспамінаю гэта з усмешкай, а тады было не да жартаў.

—         У якой школе вучыліся?

—         Пачатковую адукацыю атрымала ў вёсцы Чорнае. Самыя светлыя і добрыя ўспаміны засталіся пра першую настаўніцу — Людмілу Канстанцінаўну Ярмолаву, якая і сёння жыве ў Варапаеве. Пасведчанне аб заканчэнні базавай школы атрымала ў Жуперках, атэстат аб сярэдняй адукацыі — у Варапаеве. Вучылася добра. Часткова “дапамагала” бацькава дысцыпліна — ён быў строгім і патрабавальным як на працы, так і дома. Калі падраслі, летам заўсёды браў нас з сабой на чыгунку. Маці, якая была выдатнай рукадзельніцай, свайму майстэрству навучыла і мяне з сёстрамі. Я вельмі ўдзячна бацькам за тое, што з маленства прывучылі не баяцца работы, падыходзіць да яе з усёй адказнасцю і сумленнасцю.

Пасля школы засталася на радзіме працаваць бібліятэкарам, завочна паступіла вучыцца ў Магілёўскі бібліятэчны тэхнікум. У 1974 годзе ўладкавалася ў Варапаеўскі пасялковы Савет сакратаром. На гэтай пасадзе адпрацавала дзевяць гадоў, яшчэ чатыры — намеснікам старшыні. Адначасова была сакратаром партыйнай арганізацыі.

—         Памятаеце свае першыя ўражанні ад работы ў Лынтупах?

—         На новым месцы напачатку было няпроста: зусім не ведала лю­дзей, ды і адразу “добраахвотнікі” знайшліся, якіх мая кандыдатура не задавальняла. Але, на шчасце, заўсёды знаходзіла падтрымку з боку раённай улады. А пасля стала адносіц­ца да такіх сітуацый прасцей, менш  звяртаць увагі, накіроўваць усе свае сілы на працу.

—         Наколькі складанай яна была для Вас?

—         Нягледзячы на тое, што работа патрабавала шмат фізічных і душэўных сіл, я вельмі яе любіла, хоць хапала ўсяго. Спачатку балюча перажывала папрокі, якія часцей былі неабгрунтаванымі. Але заўсёды ў такіх сітуацыях адносілася мудра, ніколі нікому не помсціла. Наогул, стараюся памятаць і пра работу, і пра людзей толькі добрае, светлае. А такога таксама было вельмі шмат — знаёмствы, сустрэчы, шматлікія мерапрыемствы…

—         У пачатку 90-х распаўся СССР, краіна стала на шлях самастойнага развіцця. Многае змянілася ў Вашай рабоце?

—         Кожны перыяд меў свае складанасці, але ўсе яны былі пераадольнымі. Побач працавалі прафесіяналы, усе разам мы, як маглі, рупіліся на карысць пасёлка, Пастаўшчыны. Радаваліся кожнай заасфальтаванй вуліцы, кожнаму добраўпарадкаванаму будынку, не кажучы пра вырашэнне больш маштабных задач. Хаця па розных прычынах не ўсе задумы ўдалося ўвасобіць у жыццё.

—         З каго ў рабоце бралі прыклад?

—         Заўсёды захаплялася прафесіяналізмам, асабістымі якасцямі Ванды Фердынандаўны Януковіч. Прыкладам працавітасці, прыстойнасці для мяне быў і ёсць Уладзіслаў Ула­дзі­міравіч Лапушынскі, які ў свой час працаваў у райкаме партыі. На жаль, сёння з намі ўжо няма тых, у каго вучылася, працуючы ў Варапаеве, — Валянціна Мікалаевіча Навіцкага, Яўгена Васільевіча Зуйкова, Лідзіі Іванаўны Сікора, Веры Андрэеўны Шыкавец, Гаўрыіла Сямёнавіча Лелякова. У дзелавых адносінах заўсёды добра працавалася з былымі кіраўні­камі мясцовай гаспадаркі Леанідам Браніслававічам Квяткоўскім, Яўгенам Аляксеевічам Макаранкам, раённых службаў — Валянцінай Іванаўнай Кукель, Нэлі Казіміраўнай Кліменка, Вольгай Казіміраўнай Мышко, Ганнай Уладзі­міраўнай Ермаковай.

—         Ніколі не было жадання па­ехаць у вялікі горад? Усё ж там болей магчымасцей сябе рэалізаваць…

—         Не, я чалавек зямлі, якому патрэбны прастор, у гарадскіх кватэрах мне цесна і няўтульна.

—         У Вас заўсёды было актыўнае, насычанае на падзеі жыццё. Не сумавалі па ім на пенсіі?

— Напачатку быў стрэс. Не магла прывыкнуць, што не трэба нікуды спяшацца, ні за што хвалявацца. Але хутка зразумела: і на пенсіі ёсць жыццё. У мяне з’явілася больш часу для любімых заняткаў і дарагіх людзей.

—         Як праводзіце вольны час?

—         Хоць на работу не трэба, прачынаюся рана, гадзін у пяць-шэсць. Цяпер, летам, дома асабліва не ся­джу: на агародзе клопатаў хапае. Вельмі люблю лес — і ягады збіраць, і грыбы. Для маёй душы гэта ідэальны адпачынак.

Вечарам магу тэлевізар паглядзець. Цікаўлюся і беларускімі навінамі, і сусветнымі. З маёй найлепшай сяброўкай Соф’яй Аляксандраўнай Курцін можам абмяркоўваць іх га­дзінамі! Наогул, зносінам з сябрамі прысвячаю шмат часу. Перазвоньваюся з былымі калегамі — Кацярынай Іосіфаўнай Урбан з Ярэва, Венерай Мікалаеўнай Катовіч з Ваўкоў, Аляксеем Ягоравічам Аліхверам з Варапаева. Па магчымасці наведваюся ў наш Савет. Па-першае, каб пагутарыць з сябрамі, якія там яшчэ працуюць. Па-другое — зайсці ў бібліятэку, якая знаходзіцца ў адным будынку.

—         Чытаеце шмат?

—         Летам меней, а вось зімой болей. Падабаецца розная літаратура: як філасофская, так і так званая бульварная, якая назаўтра забываецца. Люблю сучаснікаў — перачытала ўсяго Дэна Браўна (яго бестселер “Код да Вінчы” некалькі разоў), захапляюся творчасцю Паула Каэлья, цікаўлюся і маладымі беларускімі аўтарамі. Ну і, канечне, вяртаюся да класікі. Пастаянна перачытваю “Вайну і мір” Талстога, кнігі Джона Галсуорсі. Заўважаю, што кнігі, якія чытала ў маладосці, сёння ўспрымаюцца зусім па-іншаму.

З вялікім задавальненнем наведваю гурток “Сяброўка”, створаны пры бібліятэцы. Ірына Трашчынская і Святлана Пякарская працуюць ад душы, заўсёды арганізоўваюць мера­прыемствы, якія хочацца наведваць зноў і зноў.

—         Валянціна Уладзіміраўна, ля Вашага дома столькі кветак!

—         Любоў да іх у мяне з юнацтва. Вялікую колькасць ружаў, лілей вырошчвала ў Варапаеве, не здрадзіла свайму захапленню і ў Лынтупах. Тут у мяне расце больш за трыццаць відаў толькі лілей. Заказваю іх па каталогах, мяняюся з сяброўкамі. Рада, што магу ствараць прыгажосць і дарыць яе людзям.

—         Пра што шкадуеце ў жыцці?

—         Што мала распытвала ў бацькі пра яго жыццё, не запісвала ўспамінаў. Гэта чалавек няпростага лёсу — быў удзельнікам вайны, зведаў жах варожага палону, быў паранены. Узнагароджаны ордэнам Баявога Чырвонага Сцяга. Шкада, што мяне, маладую, гэта мала ціка­віла. А сёння ўжо няма ў каго спытацца…

Наогул, побач было шмат унікальных людзей, якія панеслі на той свет безліч бясцэннай інфармацыі. Якія б можна было напісаць мемуары! Час ляціць з неверагоднай хуткасцю, і для сябе я зрабіла вывады, што нічога не трэба адкладваць на заўтра. Асабліва, калі трэба ў каго папрасіць прабачэння. Заўтра ўжо можа быць позна.

—         Што змянілі б, калі б выдалася магчымасць павярнуць жыццё назад?

—         Больш увагі ўдзяляла б дзецям, сям’і. Я магла прападаць на рабоце суткамі, літаральна жыць там. Па­шчасціла, што муж быў добрым сем’­янінам, гаспадаром, які дапамагаў гадаваць дзяцей. Яны выраслі выхаванымі людзьмі, не горшымі за іншых.

Несумненна, праца чалавеку патрэбна. Але рэалізоўваць сябе, суцішваць свае амбіцыі трэба без фанатызму.

—         А якія Вашы мары?

—         Крыху павандраваць. Наогул, я люблю знаёміцца з новымі гарадамі.  Падчас работы давялося пабываць ва ўсіх абласных цэнтрах, усіх раёнах Віцебшчыны — для старшынь наладжваўся абмен вопытам.

Вельмі хацелася б з’ездзіць да роднай сястры ў Екацярынбург. Хаця ёсць і маленькія мары — напрыклад, новыя кветкі завесці (усміхаецца ­— аўт.).

—         Ці шмат Вам патрэбна для шчасця?

—         Для мяне самае галоўнае ў жыцці — здароўе, дабрабыт дзяцей і ўнукаў. Іх удачам радуюся больш, чым уласным. Цешуся, што ўнучка знайшла свой лёс менавіта ў Варапаеве, што працуе на чыгунцы і тым самым працягвае прадзедаву справу. А колькі пазітыву дорыць трохгадовы ўнучок! Да яго ў Паставы езджу кожныя выхадныя.

У жыцці ўмею радавацца дробязям. Новая кветка за ноч распусцілася — і сэрца перапаўняецца радасцю. Можа, таму і адчуваю сябе маладой. Стараюся радавацца кожнаму дню, з добрым настроем і аптымізмам глядзець у будучыню. Хіба гэта не галоўнае?

Іна СНЯЖКОВА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 21

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 25

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 28

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 24

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 25

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 37

Автопробег по Поставщине дошел до кладбища І мировой у пограничной полосы, куда не пускают обычных людей (фото)

Хотите узнать больше? Участники автопробега по местам Нарочской операции Первой мировой войны на территории Поставского района 17 ноября в д. Норковичи. Фото Вадима Шишко 34

Сустрэча ўсяго каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі адбылася 17 лістапада ў Паставах (фота)

Хотите узнать больше? Сустрэча каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі ў Паставах 17 лістапада. Фота з сайта catholic.by 17 лістапада ў касцёле Беззаганнага Зачацця 30