Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Лучшие в отделе

Лучшие в отделе

Г. Р. Пяткоўскі (злева) і В. А. Сеганкевіч ля скульптуры Святога Фларыяна — пакравіцеля пажарных, устаноўленай перад будынкам РАНС

Валерый Сеганкевіч і Генадзій Пяткоўскі, нягле­дзячы на свой яшчэ малады ўзрост (першаму з іх няма яшчэ і 40 гадоў, другому крыху больш за 40), адны з самых вопытных работнікаў Пастаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. За плячыма кожнага сотні выездаў на тушэнне пажараў, ліквідацыю стыхійных бедстваў і іншых надзвычайных сітуацый, дзясяткі выратаваных на іх жыццяў. Па словах намесніка начальніка РАНС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні І. І. Януковіча, абодва за час службы зарэкамендавалі сябе выключна са станоўчага боку, не раз заахвочваліся кіраўніцтвам аддзела, абласнога ўпраўлення і нават самім міністрам, а па выніках работы за мінулы год прызнаны лепшымі інструктарамі-выратавальнікамі ў калектыве.

Валерый Аляксандравіч на службу ў РАНС прыйшоў у 1996 годзе. Тады ваенізаваную пажарную часць у Паставах узначальваў яго зямляк з Дунілавіч У. І. Дарашкевіч, з якім быў крыху знаёмы. Ён і паклікаў маладога, спартыўнага хлопца, які толькі што вярнуўся з арміі, дзе служыў у паветрана-дэсантных войсках, да сябе на работу. Генадзій Рамуальдавіч трапіў сюды двума гадамі раней і стаяў ля вытокаў ваенізацыі часці. У адрозненне ад свайго маладзейшага калегі пасля арміі ён паспеў папрацаваць вадзіцелем у ваенгандлі і на новае месца работы пераходзіў з падсвядомым жаданнем ажыццявіць дзіцячую цягу да экстрыму.

А яго ў буднях інструктараў-выратавальнікаў хапае. Надзвычайныя сітуацыі здараюцца практычна падчас кожнага выезду. Прыходзіцца і па вяроўцы з балкона на балкон у шматпавярховым доме спускацца, каб дапамагчы гаспадарам, якія забылі дома ключы, адамкнуць кватэру, і ў агонь на пажары кідацца. Выратоўваць не толькі людзей, але і жывёл: то карову з балота выцягнуць, то ката з вентыляцыі. Такіх выпадкаў мае новыя знаёмыя могуць прыпомніць шмат. Калі ж я папрасіла іх прыгадаць самыя яркія, Г. Р. Пяткоўскі расказаў, як 15 жніўня 1998 года ў Курсевічах ратаваў пастаўчаніна, які разам з сябрам апусціўся на самае дно ракетнай шахты глыбінёй больш за 30 метраў, каб пажывіцца на пакінутым вайскоўцамі аб’екце, і там пачаў задыхацца ад чаднага газу.

— На момант нашага прыбыцця на месца здарэння адзін мужчына быў ужо мёртвы, — апавядаў Генадзій Рамуальдавіч. — Другога, яшчэ жывога, я дапамог падняць наверх. Каб дабрацца да яго праз вузкі тэхнічны праём, давялося здымаць процівагаз і самому дыхаць чадным газам. Але ўсё абышлося. Гэты чалавек і сёння жыве ў Паставах, пры сустрэчы вітаецца са мной.

В. А. Сеганкевіч у сваю чаргу прызнаўся, што ніколі не забудзе самы трагічны ў яго практыцы выпадак, які адбыўся гадоў 5 назад на возеры ў Вайцяхах, дзе тапіў­ся чалавек.

— Была зіма, мы доўга дабіраліся ў вёску, — успамінаў ён. — Са спецыяльнага абсталявання ў той час мелі толькі вяроўку. З яе дапамогай я і спрабаваў выратаваць тапельца. У працэсе гэтага некалькі разоў правальваўся пад лёд. Хлопцы выцягвалі мяне наверх, і я зноў вяртаўся да няшчаснага, якога пакідалі апошнія сілы. На жаль, нічога не атрымалася — ён загінуў…

Затое гэтай зімой на возеры Халосінскае ля Сяргеевічаў Валерый Аляксандравіч падарыў другое жыццё рыбаку, які таксама аказаўся ў ледзяной палонцы. А заадно і двум яго знаёмым — яны самастойна спрабавалі дапамагчы небараку і самі ледзь не ўтапіліся. Расказваючы пра гэта, выратавальнік зазначыў, што самае галоўнае ў іх рабоце — фактар часу. Калі пацярпелыя ці сведкі здарэння граматна сябе паводзяць, адразу тэлефануюць у РАНС — і яго супрацоўнікам намнога прасцей выканаць сваю задачу. А што датычыць таго, што часта прыходзіцца рызыкаваць жыццём, пра гэта проста не задумваюцца.

Азы прафесіі інструктара-выратавальніка В. А. Сеганкевіч і Г. Р. Пяткоўскі спасцігалі ў сваіх старэйшых калег. Зараз самі выхоўваюць моладзь, перадаюць ёй свой багаты прафесійны вопыт. Непасрэдна падчас ліквідацыі пажараў, іншых надзвычайных сітуацый на ўласным прыкладзе паказваюць, як дзейнічаць (нярэдка — нестандартна), каб зберагчы дзяржаўную і асабістую маёмасць, выратаваць чалавечыя жыцці.

Акрамя грамат і падзяк, якіх у кожнага з іх шмат, Генадзій Рамуальдавіч мае таксама значок “Выдатнік ваенізаванай пажарнай службы” і юбілейны медаль з нагоды яе 155-годдзя, а на Валерыя Аляксандравіча падрыхтаваны дакументы для ўзнагароджання медалём “За бездакорную службу” 3-яй ступені. І ў аднаго, і ў другога ў сем’ях растуць сыны. Аляксандр Пяткоўскі зараз вучыцца ў Пастаўскім прафтэхкаледжы, у будучым марыць працаваць у РАНС. Сыну Валерыя Сеганкевіча толькі 8 гадоў. Але ён ужо актыўна цікавіцца работай бацькі, пасля кожнага дзяжурства пытаецца, куды выязджаў, што рабіў. Не выключана, што, падросшы, таксама вырашыць прадоўжыць сямейную дынастыю.

Алена ШАПАВАЛАВА.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 21

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 25

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 28

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 24

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 25

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 37

Автопробег по Поставщине дошел до кладбища І мировой у пограничной полосы, куда не пускают обычных людей (фото)

Хотите узнать больше? Участники автопробега по местам Нарочской операции Первой мировой войны на территории Поставского района 17 ноября в д. Норковичи. Фото Вадима Шишко 34

Сустрэча ўсяго каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі адбылася 17 лістапада ў Паставах (фота)

Хотите узнать больше? Сустрэча каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі ў Паставах 17 лістапада. Фота з сайта catholic.by 17 лістапада ў касцёле Беззаганнага Зачацця 30