Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Профессиональные,талантливые, артистичные (+фото)

Профессиональные,талантливые, артистичные (+фото)

5 ліпеня ў Першым ваенным шпіталі органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь прайшоў чарговы конкурс “Лепшы па прафесіі-2013”, прысвечаны Дню Незалежнасці краіны. У ім прынялі ўдзел медыцынская сястра фізіятэрапеўтычнага аддзялення Наталля Гутар, медыцынская сястра аддзялення функцыянальнай дыягностыкі Людміла Ціхановіч, фельчар-лабарант клініка-дыягнастычнай лабараторыі Іна Гінявец, акушэрка паліклінічнага аддзялення Алена Юхно і лабарант бактэрыялагічнага аддзялення санітарна-эпідэміялагічнага атрада Анастасія Бойка.

Вітаючы канкурсантаў і ўсіх прысутных, начальнік шпіталя палкоўнік медыцынскай службы С. Д. Півень адзначыў, што сёлета ў конкурсе ўдзельнічаюць прадстаўнікі дапаможных дыягнастычных аддзяленняў. Гэта  права заваявалі лепшыя з лепшых, таму вызначыць пераможцу будзе складана.

Менавіта такая задача стаяла перад журы, якое ўзначальваў намеснік начальніка шпіталя—начальнік медыцынскай часткі падпалкоўнік медыцынскай службы М. Г. Рабіза. Разам з ім выступленні канкурсантаў ацэньвалі начальнікі вядучых аддзяленняў медустановы.  Члены журы былі строгімі і патрабавальнымі, але  справядлівымі, асабліва ў ацэнцы ведаў, якія датычаць непасрэдных абавязкаў медперсаналу.

Конкурс праходзіў у шэсць этапаў. Першы датычыў тэарэтычных ведаў і быў праведзены папярэдне.  Усе астатнія этапы праводзіліся ў прысутнасці журы, камандавання шпіталя і пры актыўнай падтрымцы дзясяткаў медыкаў-балельшчыкаў. Ніхто з іх не пашкадаваў, што прыйшоў на мерапрыемства, бо яно атрымалася відовішчным, павучальным, захапляльным.

У “Візітнай картачцы” кожная  ўдзель­ніца пераважна ў вершаванай форме расказала пра сябе, сям’ю,  уласныя захапленні і работу, трапна вітала журы, сапернікаў, балельшчыкаў. Многія па-новаму ўбачылі калег, з якімі працуюць побач. Аказалася, што яны не толькі прафесіяналы сваёй справы, але і клапатлівыя маці, умелыя гаспадыні, многім захапляюцца, ведаюць свае карані, шануюць бацькоў, мясціны, дзе нарадзіліся, вельмі ганарацца работай у шпіталі.

Далей высвятлялася, наколькі кожная валодае тэарэтычнымі і практычнымі навыкамі. Для гэтага былі праведзены бліц-турніры па санітарна-проціэпідэмічным рэжыме і аказанні неадкладнай медыцынскай дапамогі, дзе ўдзельніцы конкурсу паказалі веданне заканадаўчай базы, форм і метадаў лячэбнай і прафілактычнай работы, адказалі на шэраг іншых пытанняў. Хуткасць і якасць — такія галоўныя патрабаванні былі пры выкананні практычнага задання “Дэсмургія”  (накладанне павязак на рану).

На апошнім, шостым, этапе канкурсанткі выконвалі хатняе заданне пад назвай “За Беларусь!”  Яно прысвячалася Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь  і насіла ваенна-патрыятычны характар. Кожнае выступленне было непадобнае адно на другое. А аб’ядноўвала выканаўцаў творчасць, артыстызм, веданне ваеннага мінулага, у тым ліку Пастаў, якія былі вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 5 ліпеня 1944 года.  Менавіта ў гэты дзень праходзіў конкурс, і расказы, тэатралізаваныя дзеі пра трагічныя і гераічныя падзеі таго часу сведчылі, што жыве народная памяць, пастаўчане шануюць усіх, хто аддаў сваё жыццё за вызваленне і незалежнасць роднага краю.

Канкурсанткі кветкамі віталі непасрэднага сведку баявых дзеянняў, ветэрана працы, былога супрацоўніка шпіталя Барыса Дзмі­трыевіча Сямашку, які,  у сваю чаргу, падзяліўся ўспамінамі, пажадаў медыкам самага найлепшага ў жыцці, працы, службе.

За “візітку” і хатняе заданне практычна ўсе ўдзельніцы конкурсу атрымалі максімальную колькасць балаў. А вось пры выкананні заданняў медыцынскай тэматыкі некаторыя іх недабралі, што і паўплывала на канчатковы вынік. Лепшым ён аказаўся ў акушэркі Алены Юхно. Яна і прызнана пераможцай.

— У шпіталі працую ўсяго год, — сказала Алена. — Усё тут падабаецца: і ўмовы, і адносіны з калегамі, і дзелавая абстаноўка. Шчыра ўдзячна ўсім, хто мяне падтрымліваў, ацаніў.

Другое і трэцяе месцы занялі медыцынскія сёстры Наталля Гутар і Людміла Ціхановіч.

— А ўвогуле перамаглі ўсе, — адзначыла член журы, галоўная медыцынская сястра шпіталя А. У. Рагіня. — Ужо сам факт удзелу ў конкурсе сведчыць аб прызнанні майстэрства медсясцёр і іншых работнікаў. Для нас конкурс з’явіўся своеасаблівай рэпетыцыяй, аглядам прафесійных і творчых дасягненняў, якія будуць запатрабаваны ў наступным годзе. У студзені шпіталю споўніцца 15 гадоў, а летам на яго базе пройдзе конкурс прафесійнага майстэрства медыцынскіх сясцёр усіх лячэбных устаноў органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь.


Профессиональные,талантливые, артистичные (+фото)

Профессиональные,талантливые, артистичные (+фото)

Профессиональные,талантливые, артистичные (+фото)

Профессиональные,талантливые, артистичные (+фото)

Профессиональные,талантливые, артистичные (+фото)

Профессиональные,талантливые, артистичные (+фото)

Профессиональные,талантливые, артистичные (+фото)

Профессиональные,талантливые, артистичные (+фото)

Профессиональные,талантливые, артистичные (+фото)

Профессиональные,талантливые, артистичные (+фото)

Профессиональные,талантливые, артистичные (+фото)

Профессиональные,талантливые, артистичные (+фото)

Профессиональные,талантливые, артистичные (+фото)

Профессиональные,талантливые, артистичные (+фото)

Профессиональные,талантливые, артистичные (+фото)

Профессиональные,талантливые, артистичные (+фото)

Профессиональные,талантливые, артистичные (+фото)

Профессиональные,талантливые, артистичные (+фото)

Профессиональные,талантливые, артистичные (+фото)

 Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

В Беларуси подорожают некоторые почтовые услуги

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта finance.tut.by В Беларуси изменяются тарифы на некоторые услуги почтовой связи. Об 36

Лукашенко запретил увольнять работников без согласования с местными органами власти

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко. Фото с сайта www.belta.by Александр Лукашенко запретил проводить сокращения на предприятиях и в организациях и увольнять 28

Минтруда Беларуси предлагает увеличить пособие по безработице до 60% от зарплаты

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.sb.by Минтруда и соцзащиты готово улучшить положение безработных с помощью 35

Минздрав о смерти женщины в Тюрлях от анафилактического шока: Препарат был качественный

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com В Беларуси возобновили использование серий антибиотика, при введении 54

Древний праздник в честь медведя. Комоедицу отметили в Поставском районе (фото, видео)

Хотите узнать больше? Древний праздник в честь медведя – Комоедицу – отметили в Поставском районе 19 февраля. Фото Леонида Юрика В местечке Лынтупы, что на самой литовской 80

Новые тарифы «Белтелекома»: с марта дорожают byfly и ZALA

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта 42.tut.by Национальный оператор связи «Белтелеком» объявил о внесении изменений в 65

Билеты на концерт Сергея Славянского в Молодечно получают две учительницы из Вилейки

Хотите узнать больше? Сергей Славянский. Фото с сайта www.slavyanskiy.com Сергей Славянский выступит 21 февраля в 18.00 в Районном центре культуры Молодечно. Край.бай 57

Выбери достойного! На Край.бай началось голосование за «Мистера Интернет-симпатию» конкурса мужской красоты в Молодечно

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта investigator.org.ua Сегодня, 15 февраля, на нашем портале стартует голосование в 72