Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Как мало им для счастья нужно

Как мало им для счастья нужно

Санітарка Т. І. Таяновіч з падапечнай Вікай.

Карэспандэнт “Пастаўскага краю” Анна Анішкевіч наведала Дунілавіцкі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў.

Свой дыягназ і свой шлях

На хваробы Дауна, Альцгеймера, дзіцячы цэрэбральны параліч, шызафрэнію і іншыя пакутуюць 160 пражываючых у Дунілавіцкім псіханеўралагічным доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў. У кожнага свой дыягназ, і ў кожнага свой шлях у гэту ўстанову. Хтосьці хворы з нара­джэння, да іншага хвароба прыйшла з узростам, адзін атрымаў цяжкую чэрапна-мазгавую траўму ў быце, другі — падчас дарожна-транспартнага здарэння, трэці стаў ахвярай стрэсу, чацвёртага зламаў алкаголь. Усім ім патрэбна падтрымка дзяржавы.

Узрост пражываючых ад 18 да 85 гадоў. У некаторых вышэйшая адукацыя і ў мінулым прэстыжная работа. Калісьці ў іх было ўсё і не засталося нічога. Кожная гісторыя — унікальная. І, напэўна, толькі тут разумееш: ад бяды ніхто не застрахаваны. Людзям, якія часткова або поў­насцю страцілі здольнасць самаабслугоў­вання па стане псіхічнага, а часта і фізічнага здароўя, патрэбен пастаянны догляд. Пакідаць без нагляду іх нельга, і жыць дома становіцца немагчыма, таму што родным трэба працаваць. А ў кагосьці і сям’і няма. Выйсце — афармленне ў дом-інтэрнат. Праведваюць пражываючых рэдка. Да некаторых увогуле ніхто ніколі не прыязджае. Таму іх дом тут, і радня іх — работнікі дома-інтэрната, якія робяць усё магчымае, каб насельнікі адчувалі сябе сапраўды як дома. А памрэ чалавек — праводзяць у апошні шлях па-хрысціянску.

У Новых Ясневічах усё новае

У пачатку бягучага года Дунілавіцкі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў справіў наваселле. Яго ўзвялі будаўнікі АБП “Рассвет Пастаўскі”. Прайшло амаль паўгода. Як абжываюцца ў новым будынку? На пад’ездзе да Новых Ясневіч прыцягваюць увагу па адзін бок дарогі дагледжаныя пасадкі капусты, фасолі, цыбулі, іншай агародніны, па другі — малады сад, новыя цяпліцы. А ўперадзе ўзвышаецца трохпавярховы сучасны будынак. Дырэктар Павел Іванавіч Паўловіч прапануе экскурсію. Такое ўражанне, што трапіла ў адзін з найлепшых санаторыяў. Прасторныя светлыя холы, на вокнах ламбрыкены пад колер пліткі. У адным з іх абсталяваны заалагічны куток. Камфортныя жылыя пакоі на двух, трох, чатырох чалавек. Прыгожая, зручная мэбля, на ламініраванай падлозе — дываны. Усё ў тон, з густам. У пакоях для адпачынку вадкакрысталічныя тэлевізары, мноства кветак. Ёсць музей, актавая і спартыўная залы, бібліятэка.

Как мало им для счастья нужно

Как мало им для счастья нужно

Как мало им для счастья нужно

На першым паверсе размяшчаюцца 30 пражываючых, якія па стане здароўя не могуць хадзіць і прыкаваныя да ложка. Для іх устаноўлены спецыяльныя ложкі, якія рэгулююцца. Памыць такога хворага можна ў зручнай ванне, да якой ёсць падыход з любога боку.

Праходжу па доме-інтэрнаце і ўспамінаю ўмовы, у якіх пражывалі хворыя раней: старыя пабудовы,  у пакоях па 6-8 чалавек, усе выгоды на вулі­цы. Як складана тады было не толькі памыць чалавека, але і падтрымліваць элементарны парадак. Тым не менш у палатах была ідэальная чысціня, работнікі дома-інтэрната стараліся ствараць утульнасць. Цяпер гэта рабіць намнога прасцей.

— У свой час мала хто верыў, што будзе ўзведзены новы корпус, — гаварыў П. І. Паўловіч. — Каштарысную дакументацыю пачалі рыхтаваць яшчэ ў 1985 годзе. Справа то слаба рухалася наперад, то ўвогуле замарожвалася. Дзякуючы ініцыятыве, настойлівасці, прадпрымальнасці старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Аляксандра Мікалаевіча Хрыстафорава, падтрымцы раённай улады мы маем тое, што бачыце. Карыстаючыся выпадкам, хачу падзякаваць кіраўнікам і работнікам прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў, якія шмат дапамагалі па навя­дзенні парадку ў будынку перад здачай яго ў эксплуатацыю.

Работы працягваюцца. Вядзецца будаўніцтва медыцынскага корпуса са сталовай. Шмат задум па добраўпарадкаванні.

Не толькі лякарствы лечаць

Праходзілі па тэрыторыі дома-інтэрната і ва ўтульных дворыках сустракалі пражываючых. Некаторыя з іх упаўне адэкватныя, большасць са скрыўленымі тварамі, неразборлівай гаворкай, парушанай каардынацыяй рухаў. Але ўсе цягнуцца да людзей. Пазнаюць дырэктара, смяюцца і вітаюцца.

Многія пражываючыя з дзяцінства пад наглядам урачоў, ні дня не могуць без лякарства. Да 18 гадоў яны знаходзіліся ў дзіцячых дамах падобнага тыпу, затым іх перавялі ў Новыя Ясневічы. Яны хутка адаптуюцца на новым месцы, з імі лягчэй знаходзіць агульную мову. Складаней з тымі, хто трапляе ў дом-інтэрнат з дому. Наогул, усё залежыць ад формы хваробы. Ёсць ціхія і добрыя, ёсць “буйныя”. Таму ўрач-псіхіятр дзяжурыць пастаянна. На гэтай пасадзе шмат гадоў працуе Генадзій Зігфрыдавіч Галімскі. Нядаўна на паўстаўкі прыйшоў Рустэм Адамавіч Крыніцкі.

Работа ў медперсанала кругласутачная, пазменная. Патрабуе вялікіх не толькі фізічных, але і душэўных сіл. Праблема медыцынскіх кадраў існуе ў многіх лячэбных установах. Дом-інтэрнат — не выключэнне. Тут цяжка ў псіхалагічным плане. І калі ў сэрцы мала чуласці і цярпення — лепш памяняць работу. Часам лю­дзям з псіхічнымі адхіленнямі важна не столькі медыцынскае лячэнне, кваліфі­каваны догляд, колькі клопат, увага з боку акружаючых. Іх трэба па-свойму любіць. Сагрэць дабрынёй, кожнага зразумець, даць магчымасць адчуць сябе неабходнымі стараюцца фельчар С. П. Янкун, медыцынскія сёстры А. В. Літовец, А. П. Сіняк і іншыя, санітарачкі  Т. І. Таяновіч, І. П. Сіповіч, санітары П. У. Матошка, С. К. Кузьміч. За станам сантэхнікі, гаспадарчых пабудоў сочаць А. Б. Анкудовіч, Г. П. Рабаў. Ветэранамі калектыву з’яўляюцца рабочая па рамонце адзення А. У. Пусько, дэзінфектар Л. Б. Казловіч, вадзіцель П. П. Казловіч.

— У інтэрнаце працую 17 гадоў, — расказвала санітарка Таццяна Іванаўна Таяновіч. — Прывыкла да работы, да пражываючых. Пасля выхаднога спяшаюся ўбачыць, як яны тут. Сэрца баліць за кожнага. Яны адчуваюць нашу дабрыню і адказваюць тым жа. Напрыклад, Вераніка. Ёй 35 гадоў. Чакае мяне, імкнецца дапамагаць прыбіраць пакой, дзеліцца сваімі хваляваннямі.

Міласэрнасць робіць цуды

— Нашы пастаяльцы вельмі чуллівыя, уразлівыя, лёгкаранімыя, — гаварыў П. І. Паўловіч. — Многія разумеюць, што жывуць у інтэрнаце. Некаторыя, у каго з інтэлектам лепш, асэнсоўваюць, што яны не такія, як мы. І ім, напэўна, цяжэй, чым астатнім. Клопат і ўвага з боку медыцынскага перасаналу робяць цуды.

Дырэктар прыводзіў прыклады, калі пражываючым вярталі дзеяздольнасць. Адзін з іх цяпер працуе ў падсобнай гаспадарцы інтэрната. Некалькіх чалавек пасля паляпшэння стану зда­роўя родныя забралі дадому.

Або яшчэ гісторыя. Паступіла бездапаможная дваццацігадовая дзяўчына. У пакой увезлі на каталцы. Не разлічвалі, што будзе жыць. Выходжвалі старанна — урэшце стала на ногі. Яе навучылі апранацца, мыцца, карыстацца лыжкай. Цяпер яна сама сябе абслугоўвае. Адзін невялікі крок да рэабілітацыі і больш менш нармальнага жыцця — ужо перамога.

— Міласэрнасць робіць цуды, — сцвярджаў дырэктар. — Але і празмернае шкадаванне — не на карысць. Так як у сям’і залішняя апека бацькоў робіць дзяцей не прыстасаванымі да жыцця, так і з пражываючымі ў інтэрнаце. Работнікі  стараюцца навучыць іх жыць у грамадстве, клапаціцца і пра сябе, і пра тых, хто побач, быць спагаднымі.

У будынку абсталяваны малітоўны пакой. Сюды рэгулярна прыязджае з Варапаева айцец Георгій, служыць малебен, гутарыць з пражываючымі, дапамагае ім наблізіцца да Бога.

І на таленты багаты

Людзей з псіхічнымі захворваннямі трэба не толькі пакарміць, пераапрануць, прыбраць за імі, але і чымсьці заняць. Прымусіць штосьці рабіць нельга. Але тыя, у каго ёсць жаданне, маюць такую магчымасць. Адны добра рысуюць, другія вяжуць і вышываюць, плятуць з бісера, трэція майструюць, чацвёртыя любяць чытаць, пятыя гуляць у шахматы або шашкі, настольны тэніс ці футбол, хтосьці хораша спявае і іграе на гітары. У інтэрнаце стараюцца даць магчымасць займацца тым, што цікавіць, вучаць быць актыўнымі.

Футбалістаў трэніруе Вадзім Ластоўскі. Каманда дома-інтэрната з ліку пражываючых неаднаразова прымала ўдзел у міжнародных спаборніцтвах па міні-футболе на прыз “Sеni-Cuр” сярод аднатыпных устаноў і выходзіла пераможцам. У музеі інтэрната мноства кубкаў, дыпломаў, якімі адзначаны спартсмены.

Анастасія Ластоўская — адказная за культурна-масавую і спартыўную работу. Яна праводзіць розныя мерапрыемствы, арганізуе канцэрты. Многія нумары мастацкай самадзейнасці рыхтуюць самі пражываючыя. Цікава праходзяць калядныя ранішнікі, навагоднія агеньчыкі, тэматычныя вечары, ладзяцца дыскатэкі.

Как мало им для счастья нужно

Інструктар Алена Віктараўна Кавалеўская на занятках рукадзеллем.

  А якія прыгожыя рэчы зроблены з дапамогай інструктара Алены Віктараўны Кавалеўскай! Яна добра ведае не толькі здольнасці насельнікаў, але і тонкасці характару. У Алены Віктараўны асобны падыход да кожнага. Увесь пакой застаўлены вырабамі з бісера, вязанымі пано, малюнкамі. Заняткі ў гуртку — гэта не проста захапленне, але і працатэрапія. Праводзяцца яны ў асноўным зімой. З вясны да восені тыя, каму дазваляе здароўе, аказваюць дапамогу на прысядзібным участку, у доглядзе жывёлы.

На стале — усё сваё

Как мало им для счастья нужно

Загадчык падсобнай гаспадаркі А. Д. Дорц.

Как мало им для счастья нужно

Барыс у цяпліцы з агуркамі.

— Больш за месяц у меню ў інтэрнацкай сталовай свежыя агуркі са свайго агарода, — расказваў загадчык падсобнай гаспадаркі Аляксандр Дзмітрыевіч Дорц, паказваючы парадкі на замацаванай тэрыторыі. — Сёлета цяплічны гарадок расшырылі — устанавілі тры новыя цяпліцы. Маем 78 гектараў зямлі, у тым ліку 44  ворнай. Садзім усё неабходнае,  дастаткова ро­бім нарыхтовак на зіму. Ёсць 40 галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку 10 дойных кароў. Таму стравы рыхтуюцца з экалагічна чыстых прадуктаў. У меню круглы год свежая і кансерваваная агародніна, сада­віна. Сад ёсць даўно, сёлета пасадзілі маладыя яблынькі, а таксама кустарнікі чорных парэчак. Падсобнай гаспадаркай займаюцца сем работнікаў дома-інтэрната, немалую дапамогу ў пасадцы, праполцы, зборы ўра­джаю, догля­дзе за жывёлай аказваюць пражываючыя. А Барыс, які ў інтэрнаце 40 гадоў, лепш за агранома ведае тонкасці вырошчвання агародніны ў цяпліцы.

 Ёсць у інтэрнаце свая тэхніка і прычапны інвентар. Ва ўборцы збожжавых, нарыхтоўцы сена дапамагае СП “Дунілавічы-агра”.

Увогуле, Дунілавіцкі дом-інтэрнат не абдзелены ўвагай. Тут пастаянна адчуваюць падтрымку з боку камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама, раённага выканаўчага камітэта, асабіста старшыні В. С. Гутарава, яго намесніка Ю. М. Кісялёва. Спонсарскую дапамогу перыядычна аказваюць дырэкцыя ААТ “Навасёлкі-Лучай”,  міжнароднае дабрачыннае грамадскае аб’яднанне “Сафія”.

Апекуном усіх пражываючых з’яўляецца дырэктар дома-інтэрната. Павел Іванавіч нераўнадушны да лёсаў людзей са спецыфічнымі праблемамі. Сумесна з падначаленымі ён робіць усё магчымае для таго, каб пражываючым было ўтульна і камфортна. Увага — вось што лечыць душу. І работнікі на яе не скупяцца.

Ідзём па тэрыторыі. Адна з пражываючых дзяўчынак падбягае да культарганізатара Анастасіі Ластоўскай, абдымае яе, прытуляецца, пра штосьці расказвае. Насця ласкава гладзіць яе па галаве, супакойвае. І тая, вясёлая, адыходзіць да сваёй групкі.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Фестиваль "Гучаць старадаўнія арганы Пастаўшчыны" пройдет 10-11 декабря

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен Поставский райисполком при поддержке Белорусского фонда культуры, прихода 16

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 24

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 27

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 31

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 27

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 27

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 38

Автопробег по Поставщине дошел до кладбища І мировой у пограничной полосы, куда не пускают обычных людей (фото)

Хотите узнать больше? Участники автопробега по местам Нарочской операции Первой мировой войны на территории Поставского района 17 ноября в д. Норковичи. Фото Вадима Шишко 36