Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

«А мне хочется спокойного течения»

«А мне хочется спокойного течения»

Трапіўся на вочы сшытак з вершамі. З задавальненнем перачытала. Прыемна ўразіла тое, што аўтар сціпла, але вельмі хораша прызнаецца ў любові роднаму краю — Мядзелцы, вёсцы Вештарты, дзе нарадзілася, Паазер’ю, занатоўвае ў яркіх фарбах звыклую будзённасць, прысвячае шчырыя радкі блізкім людзям. Захацелася пазнаёміцца бліжэй, пагутарыць. Глафіра Антонаўна Журомская — а гэта пра яе размова — ахвотна згадзілася.

— Глафіра Антонаўна, даўно пішаце вершы?

— Калі гаварыць дакладней, дык тое, што я пішу, лепш было б назваць вершаванымі радкамі, бо для сапраўднай паэзіі яны недасканалыя. Першыя спробы зарыфмаваць словы і скласці іх у радкі былі ў дзяцінстве як рэакцыя на якую-небудзь падзею, чыйсьці ўчынак, паводзіны равеснікаў. Атрымлівала задавальненне і пісала нешта гумарыстычнае, каб паўшчуваць аднакласнікаў за двойкі ці нейкую правіннасць, за што магла трапіць у канаву з крапівай.

Разумею так: у маёй душы было нешта рамантычнае. Магчыма, на генным узроўні, бо ў вёсцы па суседстве жыў мой дзядзька, Зямчонак Генадзь Антонавіч, і ён таксама быў нераўнадушны да паэзіі. Піша вершы і яго сястра. Напісанае я не захоўвала. А недзе ў перадпенсійным узросце завяла сшытак, у які запісваю ўсё, а праз які час аналізую і асобнае перапрацоўваю, карэкцірую.

— А што натхняе?

— Прырода, і я ў ёй чэрпаю сілы. Нават калі ездзіла ў санаторый, мне не патрэбны былі кампаніі сябровак, хоць з людзьмі я ладзіць умею. Ішла да дрэў, размаўляла з імі. Бывала, зімой падыду да сасны ці бярозы, прыкладу вуха, прыслухаюся і чую, што жыццё у іх ёсць.

Успамінаю, як у маладосці (замуж выйшла ў Сіманы) неаднойчы пасвіла вясковую чародку кароў. А ў ваколіцах прыгажосць неапісальная, словы самі прасіліся на паперу, і за цэлы дзень чаго толькі ні прыдумвала. Неяк у бальніцы ляжала, дык вясковыя жанчыны ўсё пыталіся, адкуль у мяне бяруцца вершы. Адказвала, што не ведаю: пішуцца і пішуцца. А іншы раз — ні радка.

— Напэўна, на малой радзіме ёсць самыя лю­бімыя месцы?

— Для мяне любімыя мясціны тыя, дзе няма людзей і мне ніхто не перашкаджае. У Вештарты, дзе жылі мама і тата, аўтобус ходзіць, значыць, там цывілізацыя. А мне каб некранутая прырода: нешта такое знаходжу ў Сіманах. Там я і натхнялася, там мне заўсёды было лёгка і душа адпачывала.

— Адным словам, калі б трапілі на бязлюдны востраў, то не разгубіліся б.

— Не, а паэтэсай стала б (смяецца). Ва ўсялякім выпадку мне там было б камфортна.

— Якая пара года Вам найбольш падабаецца і чаму?

— Восень. І гэта пры тым, што птушкі ў вырай адлятаюць, лісце з дрэў аблятае і ўсё нагадвае пра старасць, якая абавязкова прыйдзе, у якім бы цяпер узросце чалавек ні быў. Пра гэта ў вершы “На Пастаўшчыне — восень” напісала так: “Жураўлінае неба, журавінны амшар, пах антонаўкі спелай ды рабіны пажар. Водар восені позняй. Лес — стракаты дыван, завіруха лістоты, павуцінны туман”. Вясновая квецень радуе, але нядоўга. Улетку жыццё віруе бясконцым рухам. А ўвосень прырода запавольвае свой бег, ёй трэба адпачыць. А мне хочацца спакойнай плыні, таму і люблю гэту пару года.

— І нават з дажджамі?

— А мне дажджы ў радасць — і вясновыя, і летнія, але найбольш — асеннія, у тым ліку і халодныя. Нават па грыбы хаджу ў такі час. Лес мяне проста п’яніць, ён нагадвае пра дзяцінства. Памятаю, як капалі бульбу і на возе везлі дамоў. З бульбай з поля зямля таксама везлася, яна так пахла. Мне здаецца, што і ў лесе такі водар стаіць.

— Глафіра Антонаўна, а які з месяцаў для Вас “цяплейшы”?

— Верасень, і гэта, магчыма, звязана з прафесіяй. Ва ўстановах адукацыі, дзе я амаль усё жыццё адпрацавала, у тым ліку шэсць гадоў выхаваль­нікам дзіцячага садка “Калабок” і 20 — загадчыкам, пачынаецца навучальны год. У садок прыходзяць новыя дзеткі — значыць, новыя знаёмствы з імі, з бацькамі. І верасень вяртае мяне ў дзяцінства. Успамінаю, як мама папраўляла сукеначку, каўнерык, праводзячы мяне ў школу. Яна была швачкай і вельмі сачыла, каб адзенне сядзела акуратна, каб не было складачак. А яшчэ ў верасні пышна цвілі вяргіні — чырвоныя, малінавыя, жоўтыя, і дзеці ішлі з такімі букетамі ў школу.

— У дзяцінстве атрымлівалі заданні паўшчуваць каго-небудзь вершаванымі радкамі. А цяпер ці паступаюць просьбы?

— Душа сама заўсёды рэагуе на падзеі — і добрыя, і сумныя. Даводзіцца пісаць і па заяўках, скажам, да юбілеяў ці дзён нараджэнняў. Для харошых людзей хочацца тварыць.

— Хатнім справам і клопатам гэта не перашкаджае? 

— Адно другому не перашкаджае і не шкодзіць. Хоць клопатаў дома шмат, асабліва ўлетку. Дачка з унучкай то на сняданак, то на абед прыйдуць. Унучак мінскі, якога я гадавала, забраўшы з радзільнага дома, цяпер у нас, прыехаў на канікулы. Ён задае мне столькі пытанняў і заданняў! Напрыклад, просіць схадзіць з ім на рэчку і паглядзець, хто там плавае і што расце. Або хоча на веласіпедах з’ездзіць з ім на возера. Едзем, іншы раз жартую: усё-такі роднасць душ! Ці вось такое. У пластыкавую бутэльку насыпаў зямлі і пасеяў фасолю, шчыра даглядаў, а ад’язджаючы, гаварыў: “Ты ж, бабуля, палівай!”

— Дык Вы, напэўна, агародам моцна занятыя?

— Не. Я і пачытаць люблю, і куды схадзіць ці з’ездзіць. Што датычыць агарода, дык тут такая справа. Садзім усё, хоць з гаспадаркі толькі кот і сабака. Але агарод мяне не займае так, як некаторых знаёмых жанчын. Я проста працую: капаю, сею, паліваю. Бывае, што ў такія хвіліны думаю толькі пра вершы.

— А я нярэдка чую ад пенсіянераў, што іх дапякае дэпрэсія.

— Не думаю, што чалавека, які застаўся без работы, абавязкова напаткае дэпрэсія. Асабіста я ніколі не бываю незанятай, хоць часам і хочацца пабыць адной. Усе гады хтосьці знаходзіўся побач, за кім мусіла глядзець, каму патрэбна была дапамога. Так склаліся абставіны, што на пенсію выйшла ў 51 год. Малодшай дачцэ трэба было вучыцца, а ў яе нарадзілася дзіцятка. Балюча перажыла гэты момант, таму што яшчэ хацела працаваць. Але дзеля сям’і і будучыні дачкі згадзілася глядзець немаўля — хлопчык быў у нас да школы. Таму мне было лягчэй, чым іншым, хто ідзе на пенсію, адаптавацца ў статусе маладой пенсіянеркі.

Потым бацькоў перавезла да сябе. Мамы не стала тры месяцы таму, тату споўнілася 90 гадоў. Стараюся быць побач з ім.

— Назавіце свой любімы верш і скажыце, каму ён прысвечаны.

— “Рукі маці”. Паўтаруся: як і некаторыя іншыя, я не лічу яго дасканалым. Гэты верш люблю не таму, што страціла маму, а таму, што ўсё пачынаецца ад мамы. Іншы раз на гарадской вуліцы сустрэну вясковую жанчыну — і мне павее ад яе цяплом, дабрынёй. Хочацца да яе прытуліцца. Здаецца, рукі свае падклала б, каб ёй палягчэла, такой згорбленай, спрацаванай. Часам заўважаю, як цяперашнія маладыя здзекліва паглядаюць на старых. А я ў іх бачу мудрасць. Увогуле, вясковыя людзі ўсе такія…

— Якія?

— Самыя таленавітыя. Успамінаю іх і думаю: трэба ж было быць такімі умельцамі: і пралі, і ткалі, і шылі, і вышывалі. Нават мой тата ўмее вышываць. І дом маглі пабудаваць і абкласці яго цэглай, накрыць. А як за парадкам у дварышчы глядзелі! А хіба можна не расказаць пра тое, як на розных інструментах гралі — хто на мандаліне, хто — на гітары ці скрыпцы. Тата хораша спяваў. Сядуць — і ў тры, а то і ў чатыры галасы зацягнуць. А цяпер хто спявае? У якой бяседзе паспрабуй заспяваць, дык як на цуд які глядзяць. А ад спеваў такое задавальненне!

— Цяпер я разумею, чаму ў Вашым сшытку ёсць верш “Мне далёкіх краін не трэба”.

— Так, не хачу нікуды: мілей за ўсё маленькая радзіма, і гімн хачу спяваць сваёй старонцы. Таму і напісаўся такі верш, а ў ім ёсць радкі: “З галавою нырну у жыта, на далонь сыпле золата дождж. Сонца промні па-іншаму свецяць, калі ў родным ты доме не госць”.

— І апошняе: што для Вас высокая паэзія? 

— Адказ на самыя разнастайныя пытанні ў лірыцы ці грамадзянскай паэзіі класікаў, дзе так ёмка і ў той жа час коратка сказана пра ўсё, што цябе акружае і хвалюе. Асабліва люблю чытаць вершы, ад якіх наталяешся дабрынёй, цяплом, надзеяй і ў якіх усё проста і зразумела.tc «— Адказ на самыя разнастайныя пытанні ў лірыцы ці грамадзянскай паэзіі класікаў, дзе так ёмка і ў той жа час коратка сказана пра ўсё, што цябе акружае і хвалюе. Асабліва люблю чытаць вершы, ад якіх наталяешся дабрынёй, цяплом, надзеяй і ў якіх усё проста і зразумела.»

Гутарыла Галіна ПІШЧ. 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Мисс Край.бай островчанка Ольга Келин не чувствует себя звездой. Она, как и прежде, бережет свой семейный уют (фото)

Хотите узнать больше? Мисс Край.бай – 2016 из Островца Ольга Келин не считает себя звездой. Фото предоставлено Ольгой Келин Муж самой очаровательной девушки нашего края 47

Как, вися на веревке, поменять окна на 18 этаже и снять котенка с дерева. И чему еще научился бывший учитель из Докшиц

Хотите узнать больше? Основатель столичной фирмы «АльпПайер», уроженец Докшиц Виталий Модель во время международного туристического форума в российском Нарьян-Маре. Как 43

Лазерное шоу, брейк-данс и карате. В Поставах с аншлагом прошел городской мюзикл «Золушка» (фото)

Хотите узнать больше? Мюзикл «Золушка» в Поставах – 2016. Фото Антона Чалея 25 и 26 декабря в Поставах с аншлагом и приставными стульями прошли показы мюзикла «Золушка», 45

Радость сладкоежки. В Молодечно открылся первый фирменный магазин «Красный пищевик»

Хотите узнать больше? В Молодечно открылся магазин кондитерского предприятия ОАО «Красный пищевик». 10 декабря в Молодечно состоялось открытие первого и единственного в 42

Лынтупскія католікі з Пастаўшчыны звярнуліся да біскупа з адкрытым пісьмом

Хотите узнать больше? Касцёл у Лынтупах. Фота з сайта padarozhnik.com Вернікі Лынтупскай парафіі з Пастаўскага раёна звярнуліся да Віцебскага біскупа з адкрытым пісьмом у 55

Второкурсник вилейского колледжа Вадим Шорец: «В будущем хочу открыть свою СТО»

Хотите узнать больше? Второкурсники Вилейского государственного колледжа и руководители СТО в Вилейке. Фото Юлии Лахвич, Край.бай Сколько зарабатывают автослесари, готовы 37

Программа новогодних и рождественских праздников в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен Городской новогодний фейерверк пока не планируется, зато поставчан на 73

Спонсор строительства церкви на заповедном озере Болдук в Поставском районе арестован за крупные махинации

Хотите узнать больше? Николай Романович, арестованный заместитель генерального директора ЗАО «БелАВМ», инициатор и спонсор строительства церкви на озере Болдук Поставского 68