Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

«Каждый день — маленькая жизнь»

«Каждый день — маленькая жизнь»

Наталля Драгунова прыехала ў Паставы, родны горад яе мужа, у мінулым годзе. Дагэтуль дзяўчына дзевяць гадоў вучылася ў Мінску: чатыры — у Мінскім вучылішчы імя М. Глінкі, пяць — у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. 

Сёння гэта маладая, але ўжо прафесійная інструменталістка працуе педагогам-арганізатарам і выкладчыцай вакалу ў прафтэхкаледжы. Ці не цесна ў райцэнтры яе таленту? На гэта і іншыя пытанні Наталля адказвае ў інтэрв’ю нашай газеце.

—       Наталля, памятаеш свае першыя ўражанні ад Пастаў?

—         Горад уразіў мяне шматлікімі славутасцямі, маляўнічасцю прыроды, адразу стаў родным, дарагім. Я родам з Ашмян, таму ў маленькім горадзе адчуваю сябе камфортна. Тут адпачываю душой: жыву ў прыватным сектары, штодня захапляюся і натхняюся спевамі птушак, навакольнай прыгажосцю. Мінск у гэтым плане быў для мяне цяжкаватым, занадта мітуслівым горадам, таму ніколі па ім не сумую. Толькі па сваіх калегах і педагогах, з якімі мне ў жыцці надзвычай пашанцавала.

—       На новай працы асвоілася хутка?

—         На шчасце, праблем не узнікла. Хаця спачатку хвалявалася, бо патрэбна было асвойваць новую для мяне справу вучыць падлеткаў вакалу. Я сама інструменталіст, скончыла факультэт народных інструментаў па класе “Домра і мандаліна”, таму не была ўпэўнена, што са спевамі ў мяне ўсё атрымаецца. Але праўду казаў Ван Гог: “Калі чуеце ўнутраны голас, які кажа, што Вы не зможаце маляваць, у любым выпадку малюйце, чаго б гэта ні каштавала. І гэты голас абавязкова змоўкне”. Так і са мной. Працавала наперакор сваёй няўпэўненасці і ўсё здолела. Больш за тое, мне вельмі спадабалася займацца вакалам, я буду і надалей удасканальвацца ў гэтым кірунку.

—       Бытуе думка, што сучасную моладзь мала што цікавіць: маўляў, толькі і ведаюць, як у інтэрнэце сядзець…

—         Паспрачаюся з такім меркаваннем. Мне зусім нескладана працаваць са сваімі вучнямі, сярод іх ёсць шмат талентаў. Галоўнае, што яны мяне слухаюцца, паважаюць, хоць у нас і сяброўскія адносіны. Наогул, педагагічную дзейнасць вельмі люблю. Дагэтуль у Мінску выкладала ў дзвюх гімназіях, вучыла ігры на гітары, домры. І ніколі не было адчування, што гэта не маё, што гэта мне не падабаецца.

—       Усё тваё жыццё звязана з музыкай. А якую сама любіш слухаць?

—         Мне блізкія розныя стылі: аднолькава захапляюся і сучаснай, і класічнай. Надзвычай люблю слухаць сімфанічны аркестр — гэта дорыць непараўнальны настрой, дадае душэўных сіл, энергіі.

—       Ці ёсць у цябе захапленні, акрамя музыкі і спеваў? 

—         Я многа дзе паспрабавала свае сілы. Напрыклад, на нядаўнім фестывалі “Звіняць цымбалы і гармонік” упершыню выступіла ў  падтанцоўцы. Гэта таксама быў для мяне нязведаны гарызонт, і я рада, што ўсё атрымалася. Спадзяюся, што атрымаецца рэалізаваць сябе і ў дырыжорстве, паіграць у мандалінных аркестрах за мяжой. Гэта мая мара.

Цяпер асабліва захапілася фатаграфіяй, шмат часу трачу на асвойванне спецыялізаваных праграм. Люблю чытаць, нядаўна пазнаёмілася з творам сучаснай французскай пісьменніцы Франсуазы Саган “Здравствуй, грусть”. У мяне выдатная свякроў — Валянціна Ві­тальеўна Драгунова, якая працуе настаўніцай у СШ № 1, у яе багатая хатняя бібліятэка. Яна таксама шмат дапамагае мне самаўдасканальвацца.

—       Я добра памятаю цябе па конкурсе прыгажосці “Лэдзі Дасканаласць”, у якім ты перамагла.

—         Так, і гэта было ў маім жыцці. Прызнаюся, што я не ўпершыню ўдзельнічала ў падобных спаборніцтвах, у конкурсах прыгажунь перамагала яшчэ ў школе. З дзяцінства не прывыкла ся­дзець на месцы, была лідарам, заўсёды ў цэнтры па­дзей. Гэта робіць жыццё яркім і разнастайным.

На конкурс трапіла выпадкова. На прыпынку муж убачыў аб’яву і прапанаваў паўдзельнічаць. Згадзілася і зусім не шкадую. Хоць падрыхтоўка да мерапрыемства патрабавала сіл і часу, мне было надзвычай цікава паспрабаваць сябе і тут. Я заўсёды смела  іду насустрач новаму, нязведанаму. Гэта дорыць мне сапраўднае шчасце.

 —      Ты неаднойчы ўдзельнічала ў музычных конкурсах. Як успрымаеш паражэнні?

—         Вельмі засмучаюся, хаця разумею, што так нельга. Але я толькі за перамогу! Удзельнічаць у конкурсах дзеля ўдзелу — гэта не для мяне. Паражэнне мяне не ламае, эмацыянальна не знішчае, а з’яўляецца дадатковым стымулам рухацца наперад, удасканальвацца.

—       У якіх “зносінах” з інтэрнэтам?

—         Не магу сказаць, што ён не мае ніякага месца ў маім жыцці. Я актыўна карыстаюся сацыяльнымі сеткамі — у мяне шмат знаёмых, з якімі хочацца быць на сувязі. Хаця заўважаю, што гэта забірае шмат часу. Падумваю, каб выблытацца з гэтага павуціння. Няма ў мяне часу і на тэлебачанне, толькі зрэдку магу паглядзець якаснае кіно. А легчы на канапу і глядзець нізкаякасныя перадачы — гэта самы бессэнсоўны занятак, які толькі можа быць.

—       Чым жа займаешся па вечарах?

—         Іграю, іграю і яшчэ раз іграю. Разам з Ільюшам (мужам — аўт.) рыхтуемся да інструментальных конкурсаў: адзін пройдзе ў кастрычніку ў  Германіі, другі ў лістападзе ў Італіі.

Мой каханы чалавек для мяне не толькі крыніца сіл і натхнення, але і настаўнік. Ён таксама музыкант, прычым надзвычай таленавіты — з’яўляецца лаўрэатам міжнародных конкурсаў у Грэцыі, Германіі. Я вучуся ў яго штодня, і для мяне гэта бясцэнна.

—  Дзе вы пазнаёміліся?

—         У вучылішчы. Ён быў там сапраўднай зорачкай, яго ўсе ведалі і ўсе ім захапля­ліся. Я па-добраму зайздросціла Ільюшынаму таленту, цярплівасці. Памятаю, як ён займаўся на домры, мандаліне па шэсць гадзін запар, а я ўсё слухала, слухала… А пасля зразумела, што хачу таксама дасягнуць у творчасці вяршынь. Ілья пачаў навучаць мяне таму, што ведаў сам. Агульныя інтарэсы нас і аб’ядналі.

Разам мы ўжо дзевяць гадоў. У верасні споўніцца чатыры гады, як ажаніліся. Хоць была зусім маладая, але ўжо была ўпэўнена ў нашых адносінах, бязмежна яму давярала. Ці разбілася рамантыка першапачатковых адносін аб сямейны быт? Як і ва ўсіх, былі дробныя нюансы, але яны ніяк не паўплывалі на нашы пачуцці. Мой Ілья цікавы мне кожны дзень, я не перастаю здзіўляцца яго таленту, асабістым якасцям.

—       Як ты лічыш: чалавек сам будуе ўласнае жыццё або ўсё прадвызначана лёсам?

—         Другі варыянт. Пераканана: куды б ты ні ішоў, як бы ні планаваў сваю будучыню, адбудзецца так, як патрэбна, а не іначай. У маім жыцці былі раптоўныя ўзрушэнні, я ведаю, што заўтра ўсё можа быць па-іншаму. Таму цаню кожны пражыты дзень, знаходжу шчасце ў дробязях. Вельмі люблю выраз: “Дзень — гэта маленькае жыццё, і пражыць яго патрэбна так, як быццам ты павінен памерці цяпер, а табе нечакана падарылі яшчэ адны суткі”.

—       Ці авалодваюць калі табой самота, дрэнны настрой?

—         Я надзвычай эмацыянальны, уражлівы чалавек, таму мяне лёгка “запаліць”.  Але ніколі не кідаюся выразамі, думаю наперад. Пакрыўдзіць словам вельмі лёгка, а вярнуць пасля гэтага былую цеплыню адносін складана.  Пра гэта памятаю заўсёды.

—       Як любіш адпачываць ад уласных думак, надзвычай насычанага працоўнага графіка?

—         Літаральна на днях была на рыбалцы. Якое гэта шчасце — адпачываць разам з блізкімі людзьмі, добрай кнігай ды вудачкай! А калі не атрымліваецца выехаць на прыроду, саджуся іграць. Наогул, без музыкі сябе не ўяўляю — ні на рабоце, ні падчас адпачынку. Калі не пайграю доўга, ажно рукі чэшуцца, так хочацца да інструмента! Я вельмі ўдзячна сваёй маці, якая заўсёды падтрымлівала мяне ў жыцці і творчасці, купляла дарагія інструменты, падарыла мне магчымасць вучыцца і расці прафесійна.

—       Наколькі сёння запатрабавана прафесія музыканта?

—         Скажу адно: калі мы з мужам скончылі акадэмію музыкі, атрымалі вольныя дыпломы. Але гэта не перашкаджае нам займацца любімай справай, няхай сабе і не самай высокааплатнай. Гэта наша з мужам жыццё (ён працуе ды-джэем у кафэ-бары «Лагуна»), і мы робім усё для таго, каб папулярызаваць сваю творчасць. З невялікімі канцэртамі выступалі ў Паставах, Ашмянах… Калі б была магчымасць, я з радасцю арганізавала б майстар-класы для дзетак па ігры на мандаліне. На гэта мне не шкада ні сіл, ні часу.

—       Ты паспяваеш усюды! Падзяліся сакрэтам, як табе гэта ўдаецца.

—         Сакрэт просты — ніколі не ленавацца. Менаві­та гультайства перашкаджае дасягнуць у жыцці вяршынь. У кожным з нас ёсць таленты, галоўнае — праявіць іх на ўсю моц. Няважна дзе: у вялікім горадзе ці малым. Мае педагогі хвалююцца, каб мае здольнасці тут не страціліся, не згаслі. А я не перажываю. Не адразу Масква будавалася, заўсёды трэба з чагосьці пачынаць. Давядзецца пераехаць або застануся тут — аднаму толькі небу вядома. Але шчаслівым можна быць усюды. Галоўнае, каб побач былі любімыя і дарагія людзі.

Іна СНЯЖКОВА.

Фота з архіва Наталлі ДРАГУНОВАЙ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 12

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 23

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 25

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 22

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 23

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 35

Автопробег по Поставщине дошел до кладбища І мировой у пограничной полосы, куда не пускают обычных людей (фото)

Хотите узнать больше? Участники автопробега по местам Нарочской операции Первой мировой войны на территории Поставского района 17 ноября в д. Норковичи. Фото Вадима Шишко 33

Сустрэча ўсяго каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі адбылася 17 лістапада ў Паставах (фота)

Хотите узнать больше? Сустрэча каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі ў Паставах 17 лістапада. Фота з сайта catholic.by 17 лістапада ў касцёле Беззаганнага Зачацця 27