Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Дом ремёсел собрал поклонников фотографии, искусства и литературы (+фото)

Дом ремёсел собрал поклонников фотографии, искусства и литературы (+фото)

Канцэпцыя сёлетняга фестывалю не змянілася: па-ранейшаму ў цэнтры ўвагі арганізатараў была народная музыка і творчасць ва ўсіх яе праявах. Але здзівіць у іх атрымалася ў першую чаргу дзякуючы новым формам правя­дзення мерапрыемстваў. Як прыклад — творчая сустрэча, якая адбылася ў Доме рамёстваў 8 чэрвеня і адначасова сабрала прыхільнікаў фатаграфіі, мастацтва і літаратуры.

“Паралелі”

Такую назву мае арыгінальны праект вядомага беларускага фотамастака Сяргея Плыткевіча. Аўтар некалькі разоў наведваў Паставы і літоўскі горад Рокішкіс, каб параўнаць жыццё па абодва бакі мяжы. Вынікам працы сталі некалькі дзясяткаў фатаграфічных пар, з якімі гледачы маглі азнаёміцца падчас імпрэзы.

На адной з такіх падвоеных карцін у цэнтры ўвагі ўзараная глеба — беларуская і літоўская.

— Я імкнуўся паказаць, што мы жывём на абсалютна аднолькавай зямлі, — патлумачыў Сяргей Міхайлавіч. — Але лёсы нашых краін склалі­ся па-рознаму, і гэта адбілася на характарах людзей, іх стаўленні да з’яў рэчаіснасці. Так, у нас аднолькава велічныя касцёлы, аднолькава прафесійныя майстры. Але, напрыклад, некаторыя гістарычныя з’явы мы трактуем па-свойму, таму на плошчах гарадоў устаноўлены розныя помнікі.

“Паралелі” — першы падобны праект Сяргея Плыткевіча. Дарэчы, у фатаграфічных колах ён чалавек надзвычай вядомы: з’яўляецца галоўным рэдактарам часопіса “Дзікая прырода”, дырэктарам выдавецтва “Рыфтур”, старшынёй грамадскага аб’яднання “Фотамастацтва”, аўтарам альбомаў “Мая Беларусь”, “Беларуская экзотыка”, “Нечаканая Беларусь” і іншых. Ставіць на праекце кропку аўтар не збіраецца. Тым больш што ў Паставах бывае нярэдка: яго надзвычай вабіць наша маляўнічая, багатая на гісторыю і славутасці зямля.

Дом рамёстваў? Дом мастацтваў!

Ад фатаграфій — да карцін, якія размешчаны ў суседняй галерэі.

…У восеньскіх фарбах патанаюць Паставы, Лучай, Камаі, вёсачка Каралінова. І хоць гэтыя храмы бачыла ў жыцці незлічоную колькасць разоў, адарваць захоплены позірк не магу — настолькі разнапланава, арыгінальна і, безумоўна, прафесійна выкананы работы.

Іх аўтары — беларускія мастакі з Мінска, Віцебска, Жодзіна, Навагрудка і іншых гарадоў, якія ў кастрычніку мінулага года ўдзельнічалі ў арганізаваным у нашым раёне пленэры. Ён быў прысвечаны 180-годдзю жывапісца, рысавальшчыка, даследчыка гісторыі і культуры Альфрэда Ромэра, лёс якога цесна звязаны з нашым краем.

Упершыню гэтыя карціны былі паказаны грамадскасці ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў — галоўнай мастацкай пляцоўцы Беларусі. На адкрыцці выставы, якое адбылося 23 красавіка, прысутнічалі і арганізатары пленэру, і амаль усе яго ўдзельнікі. На працягу тыдня экспазіцыя была даступная сталічнаму гледачу, які не пераставаў выказваць словы шчырага захаплення нашымі маляўнічымі мясцінамі.

І вось мастакі вяртаюцца на Пастаўшчыну зноў, каб прадэманстраваць вынік пленэру на яго радзіме.

— Калі мы пад’язджалі да Пастаў, сэрцы перапаўнялі надзвычай светлыя і цёплыя пачуцці, — прызнаўся ініцыятар і куратар праекта, прафесар кафедры народнага дэкаратыўна-прыкладнога культуры і мастацтва Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта мастацтваў Уладзімір Рынкевіч. — І не толькі ад таго, што мы бачылі знаёмыя вуліцы і будынкі. Найперш таму, што ехалі да шчырых, добразычлівых людзей, якія арганізавалі такі выдатны пленэр і стварылі ўсе ўмовы для нашай плённай працы.

Мастакі працавалі ў раёне тыдзень. І хоць дажджлівае надвор’е трымала іх у напружанні, вынік парадаваў усіх. І працягне радаваць пастаўчан і гасцей горада яшчэ доўга: кожны з мастакоў падарыў нашаму гораду па адной карці­не (усяго — 15). Яны стануць асновай для стварэння ў пастаўскім Палацы Тызенгаўзаў карціннай галерэі (яна, дарэчы, была там і раней). Дароўныя дакументы на пастаяннае захаванне работ у Паставах падпісалі Уладзімір Рынкевіч і дырэктар Пастаўскага раённага краязнаўчага музея Раіса Курачэнка.

Пленэр паказаў: адраджэння патрабуе не толькі імя Альфрэда Ромэра, але і яго сядзіба ў вёсцы Каралінова (Камайскі сельсавет). Менавіта туды накіраваліся мастакі і арганізатары пленэру пасля завяршэння сустрэчы ў Доме рамёстваў. Мэта — прыняць удзел у адкрыцці памятнай дошкі. Тое, што яна з’явілася на гэтым запусцелым будынку, — ужо маленькая перамога мастакоў над каварным часам, які сцёр з гістарычнай памяці дзясяткі славутых імёнаў.

— Культурная спадчына Пастаўшчыны патрабуе яшчэ большай увагі, — адзначыў старшыня аргкамітэта фестывалю Тадэвуш Стружэцкі. — Наша звышзадача — пераўтварыць сядзібу Альфрэда Ромэра ў цэнтр сучаснага мастацтва, у які з’язджаліся б на пленэры творцы з Беларусі і замежжа. Першыя крокі да гэтага зроблены, а яны, вядома, самыя важныя.

Сіла — у слове

Заключнай часткай мерапрыемства стала літаратурна-музычная імпрэза “Музыка паэтаў”. Яе ганаровымі гасцямі сталі вядомыя майстры беларускага слова — паэт, публіцыст, галоўны дырэктар замежнага вяшчання “Беларускае радыё” Навум Гальпяровіч і пісьменнік, краязнаўца, перакладчык, намеснік старшыні рэспубліканскага Савета па справах культуры і мастацтва пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь Анатоль Бутэвіч.

— Я ў Паставах упершыню, але добра ведаю гэты край па творчасці мясцовых літаратараў, — прывітаў прысутных Навум Гальпяровіч. —  Радасна, што ваша літаратурнае аб’яднанне “Світанак” жыве, развіваецца, дорыць сваім прыхільнікам новыя творы і сустрэчы.

Шмат пытанняў да гасцей было ў вядучай мерапрыемства — бібліятэкара Пастаўскай дзіцячай бібліятэкі імя У. Дубоўкі Людмілы Сяменас.

— Як Вы можаце ахарактарызаваць стан сучаснай беларускай літаратуры? — пацікавілася яна ў першую чаргу.

— Літаратура перажывае няпростыя часы, — выказаў сваю думку першым  Навум Якаўлевіч. — На гэта ёсць шмат прычын. Але самая галоўная, думаецца, у тым, што многія аўтары палічылі: літаратуру ствараць надзвычай лёгка. Так, выдаць кнігу сёння не праблема: былі б грошы — і ты “пісьменнік”. Вось і атрымліваецца, што паліцы бібліятэк усё больш запаўняюцца “самвыдатам”, які не заўсёды папулярны сярод чытача.

Навум Гальпяровіч перакананы, што родная літаратура павінна стварацца на роднай мове. Іначай у чым яе сіла? І хутка прадэманстраваў усю прыгажосць і вобразнасць беларускай мовы, прачытаўшы ўласныя вершы. У гэтым яго падтрымалі і члены раённага літаратурнага аб’яднання “Світанак” — Воля Лісіцкая і Наталля Карнілава, якія таксама прадэкламавалі свае паэтычныя творы.

Адно з наступных пытанняў да вядомых літаратараў датычыла гісторыі і яе пераасэнсавання.

—         Беларусы — нацыя донараў, — перакананы Анатоль Бутэвіч. — Мы падаравалі свету безліч таленавітых людзей. І сёння мала хто за мяжой ведае, што звязвае з Беларуссю Касцюшку або Дамейку. Не трэба штосьці даказваць на ўвесь свет, варта з дасведчанасцю зазірнуць у гісторыю і павярнуць яе на сваю карысць. Калі не будзем гультаяваць, то знойдзем шмат цікавага, неспазнанага. Упэўнены: гісторыя прыхавала безліч сюжэтаў для новых фільмаў і кніг.

Пра гэта Анатоль Іванавіч ведае не па чутках: сам даўно распрацоўвае гістарычную тэматыку. “Каралева не здраджвала каралю”, “Таямніцы Нясвіжскага замка” — на сустрэчы ён нямала расказаў пра гэтыя творы.

Але не толькі госці знаёмілі прысутных з уласнымі кнігамі. На імпрэзе выступіў і наш вядомы краязнаўца Ігар Пракаповіч — ён прэзентаваў новыя выданні пра Пастаўшчыну, а таксама прачытаў уласныя вершы. А вось кампазітар Людмі­ла Логінава іх… праспявала. Ні для кога не сакрэт, што шматлікія паэтычныя творы Ігара Міхайлавіча пакладзены на музыку.

Вярнуўся да тэмы гісторыі і Навум Гальпяровіч. Ён расказаў пра выданне чатырох цудоўна аформленых, багатых на цікавую інфармацыю кніг пра Мінск, Полацк, Гродна і Віцебск.

Адсутнасць у нашым горадзе паўнацэннай кніжнай крамы — новая тэма для дыскусіі. Нехта скажа: у век камп’ютараў, планшэтаў і пакетбукаў яна абсалютна не патрэбна. Але як справядліва заўважыў Анатоль Бутэвіч, як ні круці, нішто не заменіць сапраўдную жывую кнігу.

— Трэба ўсімі сіламі садзейнічаць таму, каб беларуская кніга дайшла да беларускага чытача, — адзначыў ён напрыканцы сустрэчы. — Калі мы будзем ведаць сваю мову, сваю гісторыю, тады і будзем адчуваць сябе сапраўднымі гаспадарамі на роднай зямлі. Любіце наш край, ведайце яго, ганарыцеся ім — і жыць стане цікавей.


Дом ремёсел собрал поклонников фотографии, искусства и литературы (+фото)

Дом ремёсел собрал поклонников фотографии, искусства и литературы (+фото)

Дом ремёсел собрал поклонников фотографии, искусства и литературы (+фото)

Дом ремёсел собрал поклонников фотографии, искусства и литературы (+фото)

Дом ремёсел собрал поклонников фотографии, искусства и литературы (+фото)

Дом ремёсел собрал поклонников фотографии, искусства и литературы (+фото)

Дом ремёсел собрал поклонников фотографии, искусства и литературы (+фото)

Дом ремёсел собрал поклонников фотографии, искусства и литературы (+фото)

Дом ремёсел собрал поклонников фотографии, искусства и литературы (+фото)

Дом ремёсел собрал поклонников фотографии, искусства и литературы (+фото)

Дом ремёсел собрал поклонников фотографии, искусства и литературы (+фото)

Дом ремёсел собрал поклонников фотографии, искусства и литературы (+фото)

Дом ремёсел собрал поклонников фотографии, искусства и литературы (+фото)

Дом ремёсел собрал поклонников фотографии, искусства и литературы (+фото)

Дом ремёсел собрал поклонников фотографии, искусства и литературы (+фото)

Дом ремёсел собрал поклонников фотографии, искусства и литературы (+фото)

Дом ремёсел собрал поклонников фотографии, искусства и литературы (+фото)

Дом ремёсел собрал поклонников фотографии, искусства и литературы (+фото)

Дом ремёсел собрал поклонников фотографии, искусства и литературы (+фото)

Дом ремёсел собрал поклонников фотографии, искусства и литературы (+фото)

Іна СНЯЖКОВА.


 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Фестиваль "Гучаць старадаўнія арганы Пастаўшчыны" пройдет 10-11 декабря

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен Поставский райисполком при поддержке Белорусского фонда культуры, прихода 21

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 25

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 30

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 33

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 29

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 27

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 39

Автопробег по Поставщине дошел до кладбища І мировой у пограничной полосы, куда не пускают обычных людей (фото)

Хотите узнать больше? Участники автопробега по местам Нарочской операции Первой мировой войны на территории Поставского района 17 ноября в д. Норковичи. Фото Вадима Шишко 42