Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Задачи перед медиками очень ответственные

Задачи перед медиками очень ответственные

Урач агульнай практыкі Наталля Гайдукова, санітарка Жанна Радазубава, медыцынскія сёстры агульнай практыкі Наталля Вішняк і Валянціна Межына. Фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Так лічыць галоўны ўрач установы аховы здароўяПастаўская цэнтральная раённая бальніцаУладзімір Мікалаевіч ЧАКАВЫ.

— Калі ласка, пачніце з кароткай характарыстыкі калектыву ўстановы.

— На варце аховы здароўя насельніцтва раёна стаяць 815 медыкаў цэнтральнай раённай бальніцы, у тым ліку 98 урачоў (6 з іх — урачы-інтэрны), 346 медработнікаў сярэдняга звяна. Першую і вышэйшую катэгорыі маюць 39 урачоў. На цяперашні момант установа ўкамплектавана ўрачэбнымі кадрамі. Напрыклад, не ў кожнай раённай паліклініцы прыём вядуць два неўролагі, два акулісты, два ЛОРы, а ў нас так ёсць. Увогуле, Пастаўскі раён лічыцца лепшым у вобласці па ўкамплектаванасці кадрамі. І каэфіцыент сумяшчальніцтва ў нас адзін з самых нізкіх у краіне сярод сельскіх раёнаў — 1,09 (па Беларусі — 1,4).

Пэўны час былі праблемы з гінеколагамі, цяпер яны вырашаюцца: тры акушэры-гінеколагі прыступяць да работы з 1 жніўня. Інтэрнатуру праходзілі часткова на базе Пастаўскай ЦРБ, а ў асноўным — у віцебскіх клініках. Упэўнены, што яны стануць добрымі спецыялістамі. На працягу года дадзім ім магчымасць атрымаць другую спецыялізацыю — па ультрагукавой дыягностыцы, лапараскапіі і г. д.

Цяпер у штаце ЦРБ ёсць урачы, якія дасягнулі пенсійнага ўзросту, і мы ўдзячны ім за працу. Наперадзе нас чакае перыяд змены кадраў: 51 чалавек з ліку пастаўчан атрымлівае вышэйшую адукацыю ў навучальных установах краіны, і ўжо ў 2014 годзе да нас прыедуць першыя выпускнікі, якія паступалі па мэтавым накіраванні для далейшай работы менавіта ў Пастаўскім раёне.

— Якую дапамогу пацыенты могуць атрымаць у Пастаўскай ЦРБ?

— Структура ўстановы такая: 6 бальніц, цэнтральная раённая паліклініка, 9 амбулаторый, у тым ліку 3 — у горадзе, 27 фельчарска-акушэрскіх пунктаў. Сацыяльныя стандарты выконваюцца, аказваецца вялікі аб’ём медыцынскай дапамогі. Так, за 3 месяцы сёлета шпіталізавана 2246 чалавек. За папярэдні год практычна кожны трэці жыхар раёна атрымаў аздараўленне на ложках кругласутачнага знаходжання або ў дзённым стацыянары. Ва ўсіх неабходных выпадках пацыентаў аздараўляем на іншых узроўнях лячэння — міжраённым, абласным, рэспубліканскім.

Працуюць тры аддзяленні хуткай дапамогі, якія забяспечваюць і даступнасць, і эфектыўнасць: за першы квартал зарэгістравана 3207 выклікаў. Значную дапамогу пацыенты атрымліваюць у амбулаторыях і паліклініцы: за першы квартал было 109 тысяч зваротаў.

У сваёй рабоце кіруемся наступным прынцыпам: лепш запрасіць брыгаду ўрачоў, уключаючы прафесараў, і на месцы абследаваць і аперыраваць — і майстар-клас для нашых спецыялістаў, і хвораму чалавеку не трэба ехаць у клініку за 260 кіламетраў. Такой практыкі будзем прытрымлівацца і ў далейшым.

— Значыць, і матэрыяльная база ўстановы павінна быць адпаведнай.

— Гаспадарка вялікая — 58 будынкаў, якія патрабуюць пастаяннага рамонту, належнага ўтрымання. Таму ўдзячны райвыканкаму і асабіста старшыні В. С. Гутараву за разуменне нашых праблем і дапамогу. Падтрымліваюць нас Міністэрства аховы здароўя і абласное ўпраўленне. З усіх крыніц за мінулы год на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы было накіравана амаль 5 мільярдаў рублёў, і гэта даволі высокі паказчык па Віцебскай вобласці. Летась нам удалося правесці замену ліфтоў, што абышлося ў 1 мільярд рублёў. Абнавілі аўтапарк хуткай дапамогі, праводзілі рамонт бальніц і ФАПаў. Сёлета запланаваны немалы аб’ём работ. Аб’яўлены тэндар на правядзенне капітальнага рамонту даху галоўнага корпуса і самога будынка, іншых устаноў. Будзем працягваць рэканструкцыю медвыцвярэзніка пад наркалагічнае аддзяленне. Для завяршэння работ на гэтым аб’екце спатрэбіцца больш за мільярд рублёў. Плануецца, што 50 працэнтаў сродкаў паступяць з абласнога бюджэту, астатнія 50 — з раённага. І калі так будзе, то аддзяленне адкрыецца ў першым квартале наступнага года.

Наша ЦРБ у параўнанні з іншымі медыцынскімі ўстановамі сельскіх раёнаў вобласці мае самую вялікую кап’ютарную лакальную сетку, да якой падключаны 110 камп’ютараў. Распрацоўваецца праграма “Электронныя медыцынскія карты” (амбулаторныя і стацыянарныя). Сёлета абнавілі некалькі праграм па цэнтральнай паліклініцы. Дарэчы, у рэгістратуры створаны дадаткова два рабочыя месцы і ўстаноўлены яшчэ два камп’ютары, і цяпер пацыенты звяртаюцца ў чатыры акенцы.

— А як з медабсталяваннем?

— За апошнія тры гады мы яго значна абнавілі. У ЦРБ з’явіліся сучасныя эндаскапічныя комплексы, лапараскапічная стойка, сёлета і бронхаскапію на новым апараце асвоілі. Распрацаваны і ўкаранёны 8 онкамаркёраў (методыка, якая па аналізе крыві з вялікай дакладнасцю дазваляе ўстанавіць, ці ёсць па­гроза ракавых захворванняў), працуе скрынінгавая праграма па выяўленні паталогіі прастаты. Пра ўсё гэта мы ўжо пісалі ў раённай газеце, расказвалі ў перадачах пастаўскага тэлебачання, інфармацыя ёсць і на нашым сайце.

Абсталяванне, якое паступае, дарагое. Калі ўвесь рамонт па сучасных стандартах у хірургічным аддзяленні абышоўся ў суму каля 900 мільёнаў рублёў, дык бронхаскоп, які нам паставіла Міністэрства аховы здароўя, каштаваў 1 мільярд 100 мільёнаў рублёў. Плануем выкарыстоўваць яго рацыянальна, з вялікай нагрузкай, магчыма, у дзве змены. Акрамя таго, з дапамогай прыставак, якія ёсць, можна будзе абследаваць не толькі бронхі, але і іншыя органы. І паколькі поў­насцю забяспечаны эндаскапічным абсталяваннем, з’явілася магчымасць выязджаць па графіку ў Варапаева, праводзіць абследаванне пацыентаў.

І яшчэ. Асаблівасць нашага раёна ў тым, што ён знаходзіцца на адлегласці 260 кіламетраў ад абласнога цэнтра. Распрацавана мадэль аховы здароўя аддаленага раёна, і 90 працэнтаў нашых жыхароў пачынаюць лячэнне і заканчваюць  яго ў Паставах. Таму максімальна робіцца ўсё (і гэта падтрымліваюць аблвыканкам і начальнік упраўлення аховы здароўя Ю. М. Дзеркач), каб медустановы былі аснашчаны з улікам сучасных патрабаванняў, а лячэнне праводзілася на месцы. Вось і ў новым корпусе, будаваць які пачнём у наступным годзе, прадугледжана ўстаноўка сучаснага абсталявання. Праўда, не вельмі ўпэўнены ў тым, што ўдасца набыць камп’ютарны тамограф (ён закупліваецца тады, калі колькасць насельніцтва ў зоне абслугоўвання складае 200 тысяч і больш чалавек). Але ўсё ж такі спадзяёмся, бо пастаўка тамографа плануецца на заходні рэгіён.

— Уладзімір Мікалаевіч, згадзіцеся, якім бы сучасным ні было абсталяванне, але самае галоўнае — гэта людзі, хто нас лечыць, ратуе…

— Медыкі добрасумленна выконваюць ускладзеныя абавязкі. Але пры такіх вялікіх аб’ёмах дапамогі, якую яны аказваюць, здараюцца збоі. Сёння, напярэдадні свята, не хацелася б на іх завастраць увагу. Мы не ігнаруем скаргі пацыентаў. Ёсць камісія па этыцы і дэанталогіі, якая і займаецца кожным канкрэтным выпадкам. Як гаворыцца, свае вузкія месцы мы ведаем і працуем над тым, каб сітуацыя палепшылася. У прыватнасці, размеркаваны два ўрачы ў сельскую мясцовасць: тэрапеўт у Лынтупы і ўрач агульнай практыкі ў Варапаева. На наступны год запланавана замена ўрачоў агульнай практыкі па паліклініцы. Пададзена заяўка на двух педыятраў. Паколькі ў мікрараёне вуліцы Юбілейнай расце колькасць насельніцтва, ёсць патрэба ў новых участках, і мы іх будзем фарміраваць. Ужо з 1 верасня прыступіць да работы ўрач-тэрапеўт, які будзе абслугоў­ваць насельніцтва гэтага мікрараёна.

Аб прафесіяналізме нашых медыкаў, аўтарытэце сведчыць той факт, што іх запрашаюць на розныя форумы, дзе яны выступаюць з дакладамі. Дарэчы, я задаволены і нашым маладым папаўненнем. Мне імпануе тое, што выпускнікі навучальных устаноў смела бяруцца за новыя методыкі і тэхналогіі, а мы, у сваю чаргу, пад гэтыя навацыі пашыраем магчымасці ЦРБ, атрымліваем дадатковыя сертыфікаты. У выніку пацыент застаецца ў выйгрышы.

— Уладзімір Мікалаевіч, што скажаце пра сваіх непасрэдных памочнікаў?

— Паўтаруся: калектыў вялікі, задачы складаныя, безумоўна, і ў маіх намеснікаў шмат абавязкаў і клопатаў. Паспяхова з імі спраўляюцца намеснікі па медыцынскай частцы Л. В. Сямёнава, А. В. Дарафееў, намеснік па гаспадарчай частцы В. Г. Смільгінь, загадчык паліклінікі С. В. Дацэнка, загадчык Варапаеўскай раённай бальніцы В. І. Гінько, загадчыкі аддзяленняў: А. С. Губрэслаў (хірургічнае), П. Е. Лук’янаў (тэрапеўтычнае), М. І. Васюковіч (рэанімацыйнае), М. Л. Петух (урачоў агульнай практыкі). Яны ўваходзяць у склад медыка-санітарнага савета, які аналізуе нашу дзейнасць, і на аснове гэтага выдаюцца ўсе загады. Мой медыцынскі штаб — арганізацыйна-метадычны кабінет (загадчык — Д. І. Яраш).

— Назавіце, калі ласка, галоўныя задачы ўстановы на сённяшні дзень.

— Рацыянальнае выкарыстанне кадравых, матэрыяльных, фінансавых, інфармацыйных і іншых рэсурсаў, якія накіраваны на ўмацаванне паказчыкаў здароўя і паляпшэнне нашай дзейнасці, стабілізацыю дэмаграфічнай сітуацыі.

Хацелася б, каб і наймальнікі (кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў) максімальна адказвалі за тых, хто ў іх працуе, а самі людзі імкнуліся быць здаровымі. Мы праводзім вялікую работу па прапагандзе здаровага ладу жыцця, але планка для ўстаноў аховы здароўя пастаўлена вельмі высокая.

— Вашы пажаданні з нагоды прафесійнага свята?

— Удзячны калектыву за адданасць, прафесіяналізм, і пра гэта я гаварыў учора падчас урачыстасцей. Усім жадаю моцнага здароўя, дабрабыту, здзяйснення задуманага. Найлепшыя віншаванні медыкам-ветэранам, хто цяпер на заслужаным адпачынку, і калегам — калектывам ваеннага шпіталя, АДРАЦ “Ветразь”, цэнтральнай раённай аптэкі і райЦГіЭ.

Гутарыла Галіна ПІШЧ. 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Фестиваль "Гучаць старадаўнія арганы Пастаўшчыны" пройдет 10-11 декабря

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен Поставский райисполком при поддержке Белорусского фонда культуры, прихода 21

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 25

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 30

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 33

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 28

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 27

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 39

Автопробег по Поставщине дошел до кладбища І мировой у пограничной полосы, куда не пускают обычных людей (фото)

Хотите узнать больше? Участники автопробега по местам Нарочской операции Первой мировой войны на территории Поставского района 17 ноября в д. Норковичи. Фото Вадима Шишко 38