Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

… И деловые встречи

… И деловые встречи

Фестываль — гэта не толькі конкурсныя выступленні яго ўдзельнікаў, музычна-тэатралізаваныя і іншыя прадстаўленні. Гэта яшчэ і дзелавыя сустрэчы, дамоўленасці з кіраўнікамі і членамі замежных дэлегацый, іншымі афіцыйнымі асобамі. На сёлетнім свяце народнай музыкі прысутнічалі намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Васілій Чэрнік, намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Уладзімір Цярэнцьеў, кіраўнік консульства Латвійскай Рэспублікі ў Віцебску Дагнія Лацэ-Атэ.

Дэлегацыі гарадоў і раёнаў-пабрацімаў узначальвалі:  Швянчонскага – мэр Вітаўтас  Вігяліс, Шырвінцкага – мэр Вінцас Ясюкавічус, Купішскага  – мэр  Іонас Яруціс,  Рокішкскага (Літва) – намеснік дырэктара адміністрацыі самакіравання Рымантас Вялікіс, горада Рэзэкнэ (Латвія) – выканаўчы дырэктар краявога самакіравання Яніс Трошка, горада Семятычы (Польшча) – мэр Пётр Сіняковіч, горада Пушкіна – выканаўчы дырэктар саюза прадпрымальнікаў Пушкінскага раёна Данііл Бакке, горада Курска – старшыня Прадстаўнічага сходу Курскага раёна, Маскоўскай вобласці – старшыня савета Беларускай нацыянальна-культурнай аўтаноміі вобласці Аляксандр Скрыпель. У склад дэлегацый уваходзілі члены раённых саветаў, дэпутаты  самакіраванняў, бізнесмены, іншыя афіцыйныя асобы.

На прэс-канферэнцыі, якую правёў для кіраўнікоў дэлегацый і творчых калектываў старшыня раённага выканаўчага камітэта Віктар Гутараў, прысутнічалі журналісты рэспубліканскіх, абласных і раённай газеты, абласнога і раённага тэлебачання.

Кіраўнік раённай вертыкалі расказаў аб эканамічным і сацыяльным развіцці, гісторыка-архітэктурнай і культурнай спадчыне Пастаўшчыны, выказаў надзею, што фестывальныя сустрэчы дапамогуць прымножыць дзелавыя і культурныя сувязі.

Найбольшую цікавасць госці з бліжняга замежжа праявілі да прадукцыі  дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў. У прыватнасці, дырэктар закрытага акцыянернага таварыства  “Narjanta” з горада Купішкіс Браніславас Домжа падпісаў дагавор з дырэктарам ААТ “Паставымэбля” Сяргеем Зямчонкам аб пастаўцы літоўскаму боку зрубаў з ацыліндраванага бруса для будаўніцтва кафэ. Агульны кошт “здзелкі” склаў 50 тысяч долараў ЗША.

Мэр Купішкскага раёна Іонас Яруціс даў высокую ацэнку школьнай мэблі, якая, магчыма, таксама будзе закуплена на пастаўскім прадпрыемстве для ўстаноў адукацыі гэтага літоўскага рэгіёна.

Тэкст і фота 

Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Обезьянка Пастернака, любовь на полвека и козни спецслужб. Уроженец Поставщины Владимир Дубовка без глянца

Хотите узнать больше? Анна Северинец, которая преподает русскую литературу в одной из школ Смолевичей, составила популярную биографию классика белорусской литературы, 15

За 10 месяцев в Поставском районе зарегистрирован 181 брак, а расторгнуты 98. Каковы нюансы бракоразводного процесса?

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта siol.net Статистика свидетельствует, что из года в год количество расторжений браков, 20

Фестиваль "Гучаць старадаўнія арганы Пастаўшчыны" пройдет 10-11 декабря

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен Поставский райисполком при поддержке Белорусского фонда культуры, прихода 23

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 28

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 32

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 37

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 32

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 29